Модулі семінара 21 чэрвеня Краіназнаўства



Дата канвертавання15.05.2016
Памер25.94 Kb.


Модулі семінара


21 чэрвеня

Краіназнаўства

  • актуалізацыя і пашырэнне ведаў па краіназнаўстве;

  • разбор паняцця “краіназнаўства”;

  • тлумачэнне паняццяў “культура”, “краіназнаўства” і “міжкультурнае навучанне” з перспектывы іх значэння для выкладання нямецкай мовы;

  • ідэнтыфікацыя трох падыходаў да выкладання замежных моў;

  • аналіз розных канцэпцый выкладання краіназнаўства.




22. чэрвеня

Міжкультурнае навучанне


  • прыцягненне ўвагі да культурнай абумоўленасці ўспрымання, да неабходнасці адрозніваць звязаныя з успрыманнем віды дзейнасці (апісанне – інтэрпрэтацыя – ацэньванне)

  • тлумачэнне функцыі стэрэатыпаў і схематычнага ўспрымання, тэматызацыя абыходжання са стэрэатыпамі ў працэсе навучання;

  • разгляд значэння міжкультурнай кампетэнцыі ў працэсе навучання і разбор уласнага спосабу выкладання краіназнаўства;

  • высвятленне розных спосабаў інтэграцыі міжкультурнага навучання ў працэс выкладання;

  • апрабацыя і аналіз прыкладаў заняткаў па міжкультурным навучанні.

23 чэрвеня

Міжкультурнае навучанне (працяг)



  • разгляд навуковых асноў, зместу і мэт міжкультурнага навучання;

  • аналіз падручнікаў у перспектыве розных канцэпцый выкладання краіназнаўства;

  • пашырэнне базы фактычна арыентаваных матэрыялаў і міжкультурных заданняў.



24 чэрвеня

Краіназнаўства і методыка выкарыстання літаратурных тэкстаў


  • абгрунтаваць выкарыстанне літаратурных тэкстаў у працэсе міжкультурнага навучання з методыка-дыдактычнага і рэцэптыўна-эстэтычнага пункта гледжання;

  • азнаёміцца з крытэрыямі адбору літаратурных тэкстаў і навучыцца прымяняць гэтыя крытэрыі;

  • апрабаваць і прааналізаваць прыклады заняткаў, а таксама навучыцца ацэньваць іх у адпаведнасці з мэтавай групай;

  • навучыцца выкарыстоўваць тыпалогію заданняў для работы з літаратурнымі тэкстамі;

  • распрацаваць накіды заняткаў: літаратурныя тэксты як міжкультурна арыентаваныя заданні.




25 чэрвеня

Выкарыстанне візуальных матэрыялаў ў працэсе выкладання краіназнаўства


  • прааналізаваць выявы як матэрыял для заняткаў па краіназнаўстве; абгрунтаваць выкарыстанне малюнкаў і фотаздымкаў у адпаведнасці з мэтамі міжкультурнага навучання;

  • абмяняцца досведам, абмеркаваць праблемы, што ўзнікаюць у сувязі з выкарыстаннем візуальных матэрыялаў на занятках;

  • разабраць успрыманне зместу выявы (у перспектыве яго залежнасці ад суб’ектыўнага і культурнага досведу гледача) і сфармуляваць высновы для выкарыстання візуальных матэрыялаў на занятках, што вынікаюць са спецыфікі працэсаў успрымання;

  • сфармуляваць крытэрыі выбару візуальных матэрыялаў і прымяніць іх да канкрэтных прыкладаў;

  • азнаёміцца з прыкладамі заняткаў з выкарыстаннем візуальных матэрыялаў і прааналізаваць іх;

  • пашырыць метадычную кампетэнтнасць, далейшыя тыпы заданняў з выкарыстаннем візуальных матэрыялаў.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка