Мой каляндар Мне пад Новы год прынёс Падарункі Дзед Мароз: Маску, Казку, Сіні шар I вясёлы каляндар. Снег І сцюжа на двары, а ў маім календары Ў дзве, у тры, ў чатыры столкі Загараюцца вясёлкі, Сад шуміць, смяецца лета, Восень лісцем



Дата канвертавання22.06.2016
Памер278.24 Kb.



Мой каляндар

Мне пад Новы год прынёс

Падарункі Дзед Мароз:

Маску,


Казку,

Сіні шар


I вясёлы каляндар.

Снег і сцюжа на двары,

А ў маім календары

Ў дзве, у тры, ў чатыры столкі

Загараюцца вясёлкі,

Сад шуміць, смяецца лета,

Восень лісцем шапацшь,

I касмічная ракета

Ў неба зорнае ляціць...

Лепш усё ў календары

Самі ўбачыце сябры.


Студзень
Студзень ходзіць за акном

Студзень стукаецца ў дом

Студзень мы паклікалі,

Каб прынёс канікулы,

Каб канькі прынёс і санкі

На сумёт намёў сумёт,

Каб сустрэў марозным ранкам

Разам з намі Новы год.



Люты

На двары лютуе люты,

Снег ляціць, іскрыцца лёд,

Над зямлёй грымяць салюты

Славіць армію народ.
Сакавік

Сакавік, сакавік —

Снег вывозіць грузавік,

Прамакаюць боцікі,

Расцвітаюць коцікі.

Мы букеты робім самі

I нясём на свята маме.
Красавік

3 дахаў, стрэх, яловых лап

Кроплі капаюць — кап-кап!

Сонца грэе, сонца свеціць,

I пралескі расцвілі,

I Гагарын у ракеце

Паляцеў вакол зямлі.

Паімчаліся ў раку

Звонкія струмені...

Помніце,— ў красавіку

Нарадзіўся Ленін.
Май

Зелянее сад і гай,

Высахлі дарогі.

Мы святкуем Першамай

I свята Перамогі.


Чэрвень

Цёплым дожджыкам лясы

І палі умыты,

Зашумелі каласы –

Налівае жыта.

Ліпень

Ліпы, ліпы зацвілі!

Даспяваюць вішні,

На лугі і на палі

Ўсе калгасы выйшлі.

У гарачую пару

Ў сонечным праменні

Сустракае Беларусь

Свята вызвалення.

Жнівень

Жнівень ходзіць па зямлі

Аграномам дбайным,

Пасылае на палі

Новыя камбайны

I гаворыць:

— Нагружай

Кузавы да неба,

Вырас добры ураджай,

Будзе многа хлеба.

ВЕРАСЕНЬ

Па ружовым верасе

Ціха ходзіць верасень.

Апусцела поле,

Толькі людна ў школе,

Зазвінеў ізноў званок —

Пачынаецца урок.

Кастрычнік

Аблятае жоўты клён,

Сціхлі навальніцы,

У калгасах трэплюць лён,

I ляціць кастрыца.

Лістапад

Шапацяць наўкол лісты,

I туман паўзе густы,

Голы лес і голы сад —

Наступае лістапад.

Сцягі, лозунгі, шары

Запалалі угары,

Бо выходзяць мамы, таты,

Піянеры, акыябраты

На кастрычніцкае свята.



Снежань

Каля школы крык і смех:

-- Першы снег! Першы снег! —

Снег прысыпаў сцежкі,

Паляцелі снежкі,

Снег ляжыць каля варот,

А за імі — Новы год.
гусі

Па багуне і верасе

Сівы туман плыве,

То сцелецца па беразе,

То па сухой траве.
Вада, густая, сіняя,

Палошча валуны,

I першым хрусткім інеем

Пабліскваюць чаўны.


А над лугамі стылымі

Пачаў усход гарэць,

Лапочуць гусі крыламі,

Бо хочуць паляцець


На берагі спякотныя

Далёкае зямлі,

Як птушкі пералётныя,

Што ў вырай паплылі.


Лапочуць гусі крыламі,

Крычаць — займае дух,

Ды не хапае сілы ім

Пераляцець за луг.


Трывожна гусі белыя

На воблакі глядзяць,

Ды толькі, пацяжэлыя, .

Да іх не даляцяць.


Саслаблі крылы дужыя

Ад лёгкага жыцця...

Ідзе зіма са сцюжаю,

I ўслед снягі ляцяць.

С. Грахоўскі


Хто не спіць да рання (урывак)

На высокіх тонкіх лапках

Ноччу ходзіць С о н у тапках,

Над сабой трымае ён

3 ясных зорак парасон.

Паміж зорак на бачок

Срэбны лёг маладзічок.

Па дарожцы, ля акон,

Ледзьве чутна ходзіць С о н.

Сам не спіць і спаць не хоча,

А табе заплюшчыць вочы.

Ен ужо стаіць на ганку

I спявае калыханку

Спі, дзіцятка,

Люлі, люлі,

Галубы даўно

Паснулі,

За шпакоўню вераб'і

Не вядуць ужо

Баі.


Спяць дразды,

I спяць шпакі,

Спяць у рэчцы

Шчупакі,


Спіць даўно

Ў закутку мыш,

Толькі ты адзін

Не спіш.


Сон даўно змарыў

Бабра,


I табе здснуць пара...
Стала цёмна на двары,

Сціхлі лютыя вятры,

Тухнуць у дамах агні —

Горад спіць у цішыні.

А на вуліцы Шырокай

Да світання чутны крокі,

Гэта міліцыянер

Абышоў двары і сквер,

Хоць і дождж сячэ у твар

Ен адзін тут гаспадар,

Свішча вецер з-пад маста

Не пакіне ён паста.

Ен да рання спаць не будзе,

Каб спакойна спалі людзі,

Каб мільгалі, быццам зоры.

На праспекце светафоры,

Каб на вуліцы да дня

Быў спакой і цішыня.

Не кладуцца спаць уночы

Інжынер, манцёр, рабочы,

Бо працуюць, каб было

У дамах заўжды святло,

Каб гарэлі да зары

На праспекце ліхтары,

На мастах, на плошчах гулкіх

I на вузенькіх завулках.

Кожны абавязак мае,

Каб тралейбусы, трамваі

Ад прыпынку да прыпынку

Бегалі без перапынку.

Каб пякарні і заводы

Працаваць маглі заўсёды,

Каб і пад зямлёй было

Электрычнае святло,

Каб цяпло ішло ад сцен

У мінскі метрапалітэн.

………………………….

СУНІЧКІ

Каля поўнае крынічкі

Пахаваліся сунічкі

Пад сцяблінкі і лісты

I за ельнічак густы.
3 раніцы да ночкі

Бомкаюць званочкі,

Галасочкам тонкім

Клічуць іх рамонкі.


Сойкі і сінічкі

Свішчуць: «Дзе сунічкі?»

I ўсю ноч крычыць сава:

«Я шукаю іх сама!»

Абазваліся сунічкі:
«Мы хаваемся, як знічкі,

Прыпадаем да зямлі,

Каб адразу не знайшлі,

Каб з травой і зеллем

Зайчыкі не з'елі.

Любім мы свае лясы,

Любім вашы галасы,

Хто не вельмі ганарыцца,

Нам павінен пакланіцца.

Калі схіліцца хоць раз,

Пад лістамі знойдзе нас».

I чырвоныя суніцы

Зніклі зноў, як чараўніцы.
КОЛА

Хто прыдумаў першы кола?

Можа, Янка ці Мікола.

Хлопец стаў на бервяно,—

Пакацілася яно

3 крутаяру напрасткі

Да шырокае ракі.

Янка стаў на чурбанок,—

Пакаціўся ён убок,

А як вырваўся з-пад ног,

Утрымаць ніхто не мог.

Сталі хлопцы варажыць:

Як ён сам з гары бяжыць

I сасну якая сіла

Аж да рэчкі дакаціла?

Каб забавіць хлапчукоў,

Нарабілі круглякоў.

Выпаў стрыжань з аднаго.

На дручок уздзеў яго

Нейкі хлопчык канапаты

I пагнаў да самай хаты.

Ён дамоў прыбег вясёлы

I зрабіў чатыры колы.

Два надзеў на палку

.«Вось,

Гэта будзе звацца вось».



Два другія змацаваў,—

Каламашкаю назваў.

I яна пабегла з дому

Ў свет праз пушчы і палі.

Толькі добра невядома,

Дзе бацькі хлапца жылі.

«Дзякуй» бы сказаў ім я,

Ды не ведаю імя.

Можа, Янка ці Мікола

Першае прыдумаў кола.

Мо даведаліся б вы,

Хто з яго радні жывы.




ДЗЯЦЕЛ

Я на елку палячу —

I галінкі палячу:

Дзюба ў мяне доўгая,

Буду стукаць доўга я.

Назіраю я гады,

Як буяюць ягады:

3 журавін зрабіў каралі —

Журавы мяне каралі,

А суніцы ледзь паспелі,

Іх дразды скляваць паспелі.

Я спалохаў іх як след,

I прастыў птушыны след.

Прахаплюся я са сну

I на елку ці сасну

Зноў на досвітку лячу —

Дрэва хворае лячу

млын


Многа клопату мы мелі:

Млын паставілі на мелі,

Але ён зусім не меле,

Бо, відаць, зрабіць не ўмелі.

Можа, я парадую
Добраю парадаю?


  • Ты старэйшы, выручай!

  • Загаціце вы ручай.

Гаць зрабілі, а па нас

Прыімчаўся Апанас. Кажа мне:

— Каля ракі ты
Назразай хутчэй ракіты,
I няхай з яе Мікола

Для млына змайструе кола,

Загудзе яно на мелі

I з пяску мукі намеле.



У ЛЕСЕ

Хто, гуляючы па лесе,

На высокі дуб палезе?

Хто, прыйшоўшы у лясы,

Не заўважыць след лісы?

Я на пень усеўся лысы,

Бачу — тут гулялі лісы,

Я на дуб узлезці б мог,

Каб пад ім быў мяккі мох.

Пад бярозаю ляжу,

I бярозавік ліжу:

Смага паліць, а вады

Не знайсці, бо авады,

Быццам хмара, наляцелі —

Пухіры гараць на целе.

Я другі адзену ўбор

I пайду гуляць у бор.

ЛАСЯНЯ


Горка плача ласяня.

3 лесу збеглася радня:

Тата,

Мама,


Бабка,

Дзед,


Брат,

Сястрычка

I сусед.

Плача, енчыць ласяня:

— Не дажыць, відаць, да дня:

Паліць, торгае, скубе

За вушамі і на лбе,

3 боку ў бок мяне вядзе,

Галава, як звон, гудзе,

Боль свідруе галаву.

Не, да дня не дажыву

Плача мама, плача татка —

Ўсе шкадуюць ласянятка,

Плачуць брат, сястра, сусед,

Але ўсіх суцешыў дзед: —

Пацярпі, дзіцятка, трошкі

Бо ў цябе вылазяць рожкі.
.

КРАСАВІК

На лугі і ў пералескі

Красавік прынёс пралескі,

I, схіліўшы галаву,

Разбудзіў ён сон траву:

«Ты галоўку не хіні,

У званочак зазвіні,

Каб прачнуўся зверабой

I рамонак пад вярбой,

Каб надзелі свой убор

Медуніца і чабор,

Каб хутчэй каля крыніцы

Расцвілі усе суніцы,

Каб прачнулася пчала,

I чаромха расцвіла,

I шыпшына, і крушына,

I над рэчкай чарамшына,

Каб раскрыла вочкі хутка

На ўзбярэжжы незабудка,

Каб, збудзіўшыся ад сну,

Сустракалі ўсе вясну.»

КАРУСЕЛЬ

Спытаў начальнік каруселі:



  • Усе паселі?

  • Ўсе паселі!

  • Я на поні.

  • Я на лісе.

  • Я на зайцы.

  • Я на рысі.

Ну а я уссеўся лоўка

На спалоханага воўка.

— Не крычы, не галасі,
Сам паеду на ласі.


  • Усе паселі?

  • Ўсе паселі!

Добра нам на каруселі:

Дрэвы круцяцца наўкола,

Планетарый, цырк, і школа.

Пачынаецца пагоня:

Даганяе зайца поні,

Ды нікога не дагоняць

I аленя правароняць.

Свішча вецер у вушах,

I прайшоў адразу жах,

I таму мы ўсе запелі

На вясёлай каруселі.

Добра нам і так прыгожа

Ў кругасветным падарожжы.

Я ЎСЁ ЎМЕЮ

Я чытаць усё умею

Хоць у школу не хаджу,

Нават мову разумею

Ветру, грому, і дажджу.

Вецер свішча, гром гудзе,

А за громам дождж ідзе,

Ад світання і да ночы

Ён мне казачкі шапоча.

Я дажджу заўсёды рады,

Што палье траву і грады,

Я яго прашу: «Паллі

Сенажаці і палі».

I на яве і у сне

Дождж «Ката» спявае мне.

А пад раніцу прысніцца

Шэры воўк на калясніцы,

I вавёркі, і лісіцы,

I стары мядзведзь прысніцца,

Прыбіраюцца на святы

3 мамаю медзведзяняты.

А часамі ветру шум

На мяне наводзіць сум,

Калі падаюць лісты

I плыве туман густы.

Я чытаць ужо умею

I ўсё добра разумею —

Гукі Неба і Зямлі,

Шчэбет птушак у галлі,

Знаю, дзе зімуе крот,

Бо пайшоў мне сёмы год.

УСЁ ПРА МАШУ

Не зраблю, відаць, прамашку,

Калі раскажу пра Машку.

МОДНІЦА


Падарылі Машы

Новыя камашы

I чырвоныя калготкі

Дзве дзяўчынкі — аднагодкі,

I сукенку ў кветкі

Ёй далі суседкі,

3 белай воўны рукавічкі

Ёй звязалі дзве сястрычкі,

А каўнер з рудое ламы

Папрасіла Маша ў мамы

Упрасіла Маша бабку,

Каб звязала з нітак шапку.

Апранулася прыгожа

I пайшла у падарожжа,

Думала зайсці ў «Дом мод»,

Але ж Машы сёмы год.

БУДЗІЛЬНІК

Машы надта ж па душы

«Добрай ночы, малышы».

Як пачуе калыханку,

Дрэмле і праспіць да ранку.

Спіць і мама без клапот,

А ў кашы вуркоча кот,

Калыханку у паддашшы

Галубы спяваюць Машы.

Сніцца Машы дзіўны сон:

Недзе звоніць тэлефон,

Запрашаюць Машу ў госці

Да Аленкі і да Косці.

Будзе смачны там абед,

Хоць ісці не блізкі свет.

Маша кажа: «Дзякуй вам.

Нельга ж адмаўляць сябрам».

Раптам зноў пачуўся звон —

Гэта ўжо не тэлефон:

Звоніць на стале гадзіннік,

I не просты, а будзільнік,

Будзіць тату на завод

I звініць на ўвесь завод.

Фіззарадку робіць брат,

Машы йсці пара ў дзетсад.
ДВОЕ


Раніцай для Машы

Наварылі кашы,

Не ячменнай, таннае

А адменнай, — маннае

Сёння ў Машы выхадны

Значыць — каша і бліны

Будуць на сняданне,

Калі Маша ўстане.

Маша любіць кашу,

Каша любіць Машу,


I ніхто ніколі іх

Не адолее дваіх.



«ПІЯНІСТКА»

Просіць Маша несупынна,



  • Каб купілі піяніна.

  • Хочаш музыцы вучыцца,
    Музыкантам быць у нас?

  • Не, на зэдліку круціцца, —

Кажа Маша у адказ.

У МЕТРО


Ездзіць у метро аматар

Маша з самых першых дзён:

Узбяжыць на эскалатар

I спяшаецца ў вагон.

Ёй даюць адразу месца,

Бо такія ёсць правы.

Маша весела смяецца

I гаворыць: «Сядзьце вы.

Насяджуся я ў жыцці,

Пастаю, каб падрасці.»

«Дзякуй, дзеткі», — бабка кажа

I частуе ледзянцом,

I усе ў вагоне Машу

Называюць ма-лай-цом.

БУДЗЕ!

Ёсць у Машы піяніна,



Бо прасіла нездарма,

Толькі вольнае хвіліны

У яе цяпер няма.

Вучыць ноты аж да ночы

Маша з самага відна,

Любіць музыку і хоча

Піяністкай стаць яна.

Падрасце. Пачуюць людзі

«Скерца», «Арыю», «Трыпціх».

Дзіўнай музыкаю будзе

Зачароўваць Маша ўсіх.



САНІТАРКА

Віця — хлопец надта зоркі,

Усё ён бачыць навылёт,

Віця ведае ўсе зоркі,

Віця любіць новы лёд.

Разам з ім сястрычка Лёдзя

Любіць коўзацца на лёдзе

У чырвоных бурачках

На каньках-снягурачках.

Перагнаў сястрычку Віця,

Але ўпаў, і ножку выцяў.

«Хопіць! — крыкнула сястра, —

Нам дамоў ісці пара!»

«Я так хутка не магу.

Палячы ты мне нагу.» —

Вылечыла Лёдзя шпарка:

Лёдзя ў школе — санітарка.

ТАРАКАНЫ ЗБЕГЛІ Ў КАНЫ

У французскі горад Каны

Перабеглі тараканы,

Бо яны даўным-даўно

Ўсе аматары кіно.

I, адолеўшы нагрузку,

Заспявалі па-французску.

Тараканы адкрывалі

Конкурсы і фестывалі.

Клопат быў у іх адзіны:

Фестывальныя карціны

Паглядзець усе старанна

На другім баку экрана.

Без прагулаў і падману,

Без абеду тараканы

Засядалі да зары

Разам з членамі журы.
Але тыя мала значаць,

Таракан рашыў адзначыць



Фільм вядомага Хрушча

3 назвай «Та-ра-ка-ні-шча».
: other
other -> Ціхан чарнякевіч (tsikhan livejournal com) пераклады твораў замежнай літаратуры
other -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
other -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
other -> Контрольная работа по курсу История Беларуси Вариант №7 Студент-заочник I курса Группы №080223 фио
other -> Памiж мiнiстэрствам лясной гаспадаркi рэспублiкi беларусь I мiнiстэрствам зямельнай гаспадаркi славацкай рэспублiкi
other -> Кирилл Дубовский
other -> David Albahari
other -> Размяркуйце словы па групах. Агульнаўжывальныя
other -> Таня Малярчук сanis lupus familiaris




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка