Мой край – мой гонар 16 апреля, Чечерск /«Чечерский вестник»



Дата канвертавання27.07.2016
Памер13.5 Kb.
Мой край – мой гонар

16 апреля, Чечерск /«Чечерский вестник»/ Для тых, хто ў мінулую суботу знайшоў вольную хвіліну і завітаў на канцэрт у СШ№1 райцэнтра, напэўна, дзень не прайшоў дарэмна, бо выступленне школьнікаў было сапраўды відовішчным і захапляльным.

Нагодай для правядзення мерапрыемства стала адразу некалькі знакавых дат: 30-годдзе чарнобыльскай катастрофы, 90-я гадавіна заснавання раёна, само сабой да гэтага ўжо абавязвае аб’яўлены ў краіне Год культуры. Гучнымі вясёлымі песнямі, патрыятычнымі вершамі і гумарыстычнымі прыпеўкамі задавальнялі інтарэс гледача ўдзельнікі гуртка «Званочкі», а разам з імі дарылі добры настрой і самі педагогі.

Хараство нашага роднага краю адлюстроўваюць шматлікія мастацкія творы, але ж нішто так яскрава не перадае спрадвечныя нацыянальныя традыцыі, як беларускі фальклор. У галасістых выхаванцаў гуртка хапіла і запалу, і энтузіязму, каб праз народныя матывы перадаць беларускі каларыт, выказаць пачуццё гонару за сваю малую радзіму. Варта адзначыць, што дзякуючы такім мерапрыемствам хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі знаёмяцца з тонкасцямі нацыянальных звычаяў, спазнаюць старонкі гісторыі, але ж выхоўваюць у сабе патрыятызм.

Вялікая Айчынная вайна як і чарнобыльская трагедыя нясцерпным болем адазваліся ў сэрцах нашых суайчыннікаў. Каб ведала маладое пакаленне, якімі чалавечымі ахвярамі і каласальнымі стратамі дасталася нам сённяшнее мірнае існаванне, каб заўсёды памятала аб подзвігу продкаў, гэтай тэме падчас мерапрыемтсва надалі асаблівую ўвагу.



З кожным годам усё больш аднаўляецца і прыгажэе Чачэршчына, узбагачваюць скарбніцу поспехаў раёна нашы людзі, вызначаюцца сваімі талентамі дзеці. І хай прасякнуты журбою пэўныя дні календара, наш край будзе жыць і квітнець.

Дарэчы, арганізатары мерапрыемства загадзя паклапаціліся аб тым, каб прывабіць на канцэрт аўдыторыю. Для гэтага былі зроблены запрашальныя лістоўкі, якія па меры магчымасці разнеслі па паштовых скрынях жыхароў райцэнтра. Мабыць, гэткую ідэю пры неабходнасці скарыстаюць і іншыя.
: uploads -> documents
documents -> Месца для фотакарткi
documents -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
documents -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
documents -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
documents -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
documents -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
documents -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
documents -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка