Мой род. Родная зямля. Народ



Дата канвертавання01.12.2016
Памер86.69 Kb.
Заключны ўрок па беларускай літаратуры ў 6 класе
1.Раздзел “Мой род. Родная зямля. Народ”

1.Суаднясіце аўтара, назву твора і адпаведныя радкі:

1.Пятрусь Броўка

А. “Імя Айчыны”

І.”Былога быліны, старога паданні // Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны...”

2.Еўдакія Лось

Б. ”О, Беларусь! Старонка дарагая...”

ІІ.”Маленькая, як сэрца, Беларусь // Адданаю любоўю вырастае”

3.Леанід Якубовіч

В. “Продкі”

ІІІ.”Хоць непрыкметнай птушкай твайго гаю, - // Абы з табой... Навекі, назаўжды!”

4.Алесь Пісьмянкоў

Г. “Зямля Беларусі”

ІV.“Мая радзіма - // Жытні колас, // Сінь мурагу, язміну цвет”

5.Люба Тарасюк

Д. “Продкі”

V.“О, мой нязводны род, // Ён моцны духам!”

1 ______; 2 ______; 3 ______; 4 ______; 5 _______
2.У.Караткевіч. “Лебядзіны скіт”:

Старажытная назва шлема (5 літар) ___________________; Так называецца ў творы невялікая пабудова ў глухой мясцовасці для манахаў-пустэльнікаў, аддаленая ад чалавечага паселішча (4 літары) ________; Так называецца ў “Лебядзіным скіце” памяшканне за ганкам; калідор (7) _________________; Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншай жывёлы (5) _____________; Частка збруі, якая надзяваецца каню на галаву (6) _____________; Рэшткі разбуранага збудавання, паселішча (5) ______________; Балотная расліна сямейства асаковых, другая назва – сітнік (6) ________________; Мера вагі (160 кг) (8) ___________________; Мера вагі (1920 кг) (4) ___________; Кіраўнік 10-тысячнага войска (6) ________________; Дружыннік, воін уласнай аховы хана (5) _______________; Пчаляр ((7) ___________________


3.”Свет загадак і цудаў”:

1.Тужлівае і самотнае дрэва, якое заўсёды спрыяе людзям, клапоціцца пра іх _______________; 2.Гэтае дрэва валодае цудадзейнай здольнасцю лекаваць людзей ад хвароб; на ім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады ________________; 3.Гэтыя дрэвы нядобрыя, нават небяспечныя, таму іх баяліся разводзіць побач з жытлом ____________________________; 4.Па павер’і гэтыя вялізныя густыя дрэвы валодаюць розумам _______________________________; 5.Наймагутнейшы і галоўны з багоў, творца жыцця ______________________; 6.Бог Сонца, сонечнага цяпла і святла _________________; 7.Бог грому і маланак, займаўся зброяй і вайсковымі справамі ________________; 8.Бог урадлівасці і кахання _______________; 9.Багіня вясновага абуджэння і кахання ____________; 10.Багіня лета ___________; 11.Бог зімы __________; 12.Бог агню _____________; 13.Бог дабрабыту і мудрасці, апякун жывёлагадоўлі ________________; 14.Багіня жыцця і долі ______________; 15.Багіня смерці __________


4.Я.Колас. “Жывая вада”

Расстаўце ў творы Я.Коласа “Жывая вада” пункты плана ў правільнай паслядоўнасці:

( ) 1. Насталі сухія гады”

( ) 2. Людзі збяднелі, птушкі разляцеліся

( ) 3. Жыццё ізноў пайшло сваёю дарогаю, і ажыло Мёртвае Поле

( ) 4. І людзі празвалі сваю старонку Мёртвым Полем
5.Народная песня

1.Песняй называецца ____________________________________________________________________

2.У залежнасці ад жыццёвага прызначэння народныя песні ўмоўна падзяляюць на ________________ _________________________________________________________________________________________

3.Сярод абрадавых песень вылучаюць _____________________________________________________

4.Сямейна-абрадавыя песні звязаны з ______________________________________________________

5.Каляндарна-абрадавыя песні выконваліся ў час ____________________________________________

6.У каляндарна-абрадавай паэзіі вылучаюцца цыклы: ________________________________________

7.Да зімовага цыкла адносяцца ___________________________________________________________

8.Ярынныя, талочныя песні адносяцца да __________________________________________________

9.Валачобныя, карагодныя песні адносяцца да ______________________________________________

10.Да летніх песень адносяцца ___________________________________________________________
6.Пазнай героя па словах, назаві твор і аўтара

1.“Хадзіў два дні па лесе, змарыўся сам, і сабака, згаладаўшыся, уцёк ад мяне; не давялося аніводнага разу стрэліць. Дзе ж падзелася птаства? Загадалі мне да нядзелі прынесці дзічыны, ды адкуль яе ўзяць? Бяда будзе!” _____________________________________________________________________

2.”Што было, тое быллём парасло. Усё прайшло, і няма чаго перагаворваць... Праходзь, брат, бліжэй да Лёні ды расказвай” ______________________________________________________________________

3.”Ты не прывыкаеш працаваць, а думаеш, што ты больш і лепш за ўсіх ведаеш. Ты няправільна зрабіў, а Насця правільна” __________________________________________________________________

4.”Не, гэта я, калі быў за старасту. Але ж я не ведаў, што яго застрэляць...” ______________________ _________________________________________________________________________________________

5.”Не трэба, Верка... Крык тут лішні. Яна ж не ведае, што Язэп купіў нам бычка... За сена вытаргаваў. А яна чорт ведае што падумала ___________________________________________________


7.Назавіце прозвішча аўтара і твор, з якога большасць з названых герояў

1.а) Лёня Саўчанка; б) Грыша Міхневіч; в) дзед Агей ________________________________________

2.а) Серж; б) Насцечка; в) Мішка; г) Стасік _________________________________________________

3.а) Марыля; б) Гнат; в) Тонік; г) Арсенік __________________________________________________

4.а) Міколка; б) Ірка; в) Язэп _____________________________________________________________
8.Вызначце “лішняга” героя, назавіце аўтара і твор, з якога “лішні” герой прыйшоў

1.а) Лёня Саўчанка; б) Грыша Міхневіч; в) дзед Агей ________________________________________

2.а) Серж; б) Насцечка; в) Мішка; г) Стасік _________________________________________________

3.а) Марыля; б) Гнат; в) Тонік; г) Арсенік __________________________________________________

4.а) Міколка; б) Ірка; в) Язэп _____________________________________________________________
9.Тэорыя літаратуры

Запішыце адным словам назву, тлумачэнне якой прыводзіцца:

1.Невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю) ___________________

2.Перасоўны лялечны тэатр, вядомы ў Беларусі з 16 ст. ________________________

3.Перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе ________________

4.Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавека ____________________

5.Мастацкі прыём, калі нежывым, неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот ____________________________

6.Карціна жыцця, створаная пры дапамозе творчага ўяўлення пісьменніка, або чалавек, жывёла, нават прадмет, а можа быць, пейзаж, мастацкае апісанне нейкай рэчы, з’явы прыроды _______________

7.Старажытны народны аповед пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека ________________

8.Мастацкі твор, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя, паказваюцца яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі _____________________________

9.Карціны, вобразы, падзеі ці абставіны, абмаляваныя ў мастацкім творы, але немагчымыя ў жыцці _________________________________________

10.Невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя _____________________________

Заключны ўрок па беларускай літаратуры ў 6 класе
1.Раздзел “Мой род. Родная зямля. Народ”

1.Суаднясіце аўтара, назву твора і адпаведныя радкі:

1.Пятрусь Броўка

А. “Імя Айчыны”

І.”Былога быліны, старога паданні // Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны...”

2.Еўдакія Лось

Б. ”О, Беларусь! Старонка дарагая...”

ІІ.”Маленькая, як сэрца, Беларусь // Адданаю любоўю вырастае”

3.Леанід Якубовіч

В. “Продкі”

ІІІ.”Хоць непрыкметнай птушкай твайго гаю, - // Абы з табой... Навекі, назаўжды!”

4.Алесь Пісьмянкоў

Г. “Зямля Беларусі”

ІV.“Мая радзіма - // Жытні колас, // Сінь мурагу, язміну цвет”

5.Люба Тарасюк

Д. “Продкі”

V.“О, мой нязводны род, // Ён моцны духам!”

1-Г-І; 2-В-І; 3-Б-ІІІ; 4-Д-; 5-А-ІІ
2.У.Караткевіч. “Лебядзіны скіт”:

Старажытная назва шлема (5 літар) шалом; Так называецца ў творы невялікая пабудова ў глухой мясцовасці для манахаў-пустэльнікаў, аддаленая ад чалавечага паселішча (4 літары) скіт; Так называецца ў “Лебядзіным скіце” памяшканне за ганкам; калідор (7) прытвор; Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншай жывёлы (5) аркан; Частка збруі, якая надзяваецца каню на галаву (6) аброць; Рэшткі разбуранага збудавання, паселішча (5) руіны; Балотная расліна сямейства асаковых, другая назва – сітнік (6) сітнёг; Мера вагі (160 кг) (8) бэркавец; Мера вагі (1920 кг) (4) лашт; Кіраўнік 10-тысячнага войска (6) цёмнік; Дружыннік, воін уласнай аховы хана (5) нукер; Пчаляр ((7) бортнік.


3.”Свет загадак і цудаў”:

1.Тужлівае і самотнае дрэва, якое заўсёды спрыяе людзям, клапоціцца пра іх вярба; 2.Гэтае дрэва валодае цудадзейнай здольнасцю лекаваць людзей ад хвароб; на ім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады рабіна; 3.Гэтыя дрэвы нядобрыя, нават небяспечныя, таму іх баяліся разводзіць побач з жытлом асіна і елка; 4.Па павер’і гэтыя вялізныя густыя дрэвы валодаюць розумам дуб, ліпа, вяз, бяроза; 5.Наймагутнейшы і галоўны з багоў, творца жыцця Сварог або Род; 6.Бог Сонца, сонечнага цяпла і святла Дажбог; 7.Бог грому і маланак, займаўся зброяй і вайсковымі справамі Пярун; 8.Бог урадлівасці і кахання Ярыла; 9.Багіня вясновага абуджэння і кахання Лада; 10.Багіня лета Цёця; 11.Бог зімы Зюзя; 12.Бог агню Жыжаль; 13.Бог дабрабыту і мудрасці, апякун жывёлагадоўлі Вялес; 14.Багіня жыцця і долі Жыва; 15.Багіня смерці Мара.


4.Я.Колас. “Жывая вада”

Расстаўце ў творы Я.Коласа “Жывая вада” пункты плана ў правільнай паслядоўнасці:

( 2 ) 1. Насталі сухія гады”

( 4 ) 2. Людзі збяднелі, птушкі разляцеліся

( 1 ) 3. Жыццё ізноў пайшло сваёю дарогаю, і ажыло Мёртвае Поле

( 3 ) 4. І людзі празвалі сваю старонку Мёртвым Полем
5.Народная песня

1.Песняй называецца вершаваны і музычны твор для выканання голасам

2.У залежнасці ад жыццёвага прызначэння народныя песні ўмоўна падзяляюць на абрадаавыя і пазаабрадавыя

3.Сярод абрадавых песень вылучаюць сямейна-абрадавыя і каляндарна-абрадавыя

4.Сямейна-абрадавыя песні звязаны з нараджэннем, вяселлем, смерцю

5.Каляндарна-абрадавыя песні выконваліся ў час свят, вызначаных земляробчым календаром

6.У каляндарна-абрадавай паэзіі вылучаюцца цыклы: зімовы, веснавы, летні, восеньскі

7.Да зімовага цыкла адносяцца калядныя, шчадроўскія, масленічныя песні

8.Ярынныя, талочныя песні адносяцца да восеньскага цыкла

9.Валачобныя, карагодныя песні адносяцца да веснавога цыкла

10.Да летніх песень адносяцца купальскія, жніўныя
6.Пазнай героя па словах, назаві твор і аўтара

1.“Хадзіў два дні па лесе, змарыўся сам, і сабака, згаладаўшыся, уцёк ад мяне; не давялося аніводнага разу стрэліць. Дзе ж падзелася птаства? Загадалі мне да нядзелі прынесці дзічыны, ды адкуль яе ўзяць? Бяда будзе!” Сямён з апавядання Я.Баршчэўскага “Вужыная карона”

2.”Што было, тое быллём парасло. Усё прайшло, і няма чаго перагаворваць... Праходзь, брат, бліжэй да Лёні ды расказвай” Бацька Лёні з апавядання А.Васілевіч “Сябры”

3.”Ты не прывыкаеш працаваць, а думаеш, што ты больш і лепш за ўсіх ведаеш. Ты няправільна зрабіў, а Насця правільна” Настаўніца з аповесці К.Чорнага “Насцечка”

4.”Не, гэта я, калі быў за старасту. Але ж я не ведаў, што яго застрэляць...” Тонік з апавядання В.Адамчыка “Салодкія яблыкі”

5.”Не трэба, Верка... Крык тут лішні. Яна ж не ведае, што Язэп купіў нам бычка... За сена вытаргаваў. А яна чорт ведае што падумала Бацька Іркі з апавядання І.Пташнікава “Алені”


7.Назавіце прозвішча аўтара і твор, з якога большасць з названых герояў

1.а) Лёня Саўчанка; б) Грыша Міхневіч; в) дзед Агей А.Васілевіч. “Сябры”

2.а) Серж; б) Насцечка; в) Мішка; г) Стасік К.Чорны. “Насцечка”

3.а) Марыля; б) Гнат; в) Тонік; г) Арсенік В.Адамчык. “Салодкія яблыкі”

4.а) Міколка; б) Ірка; в) Язэп І.Пташнікаў. “Алені”
8.Вызначце “лішняга” героя, назавіце аўтара і твор, з якога “лішні” герой прыйшоў

1.а) Лёня Саўчанка; б) Грыша Міхневіч; в) дзед Агей А.Кудравец. “Цітаўкі”

2.а) Серж; б) Насцечка; в) Мішка; г) Стасік Г.Далідовіч. “Страта”

3.а) Марыля; б) Гнат; в) Тонік; г) Арсенік У.Караткевіч. “Нямоглы бацька”

4.а) Міколка; б) Ірка; в) Язэп М.Лынькоў. “Васількі”
9.Тэорыя літаратуры

Запішыце адным словам назву, тлумачэнне якой прыводзіцца:

1.Невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю) Байка

2.Перасоўны лялечны тэатр, вядомы ў Беларусі з 16 ст. Батлейка

3.Перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе Метафара

4.Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавека Эпітэт

5.Мастацкі прыём, калі нежывым, неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот Увасабленне

6.Карціна жыцця, створаная пры дапамозе творчага ўяўлення пісьменніка, або чалавек, жывёла, нават прадмет, а можа быць, пейзаж, мастацкае апісанне нейкай рэчы, з’явы прыроды Вобраз

7.Старажытны народны аповед пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека Міф

8.Мастацкі твор, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя, паказваюцца яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі Аповесць

9.Карціны, вобразы, падзеі ці абставіны, абмаляваныя ў мастацкім творы, але немагчымыя ў жыцці Фантастыка



10.Невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя Апавяданне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка