Моўны турнір Мэта



Дата канвертавання28.06.2016
Памер60.31 Kb.
Моўны турнір
Мэта:

сістэматызаваць вывучаны матэрыял, развіваць звязнае маўленне вучняў, уменне дакладна, лагічна і паслядоўна фармуляваць свае думкі; выхоўваць любоў да роднай мовы, цікавасць да прадмета.
Удзельнікі:

вучні 9 – 11 класаў


Эпіграф:

Ёсць мова ў нас. Яе хацелі

Спаліць – бы вёскі, гарады…

Яна мацней за цытадэлі,

Яна – спрадвеку, назаўжды!

Мікола Федзюковіч
Ход мерапрыемства
Уступнае слова настаўніка. Знаёмства з мэтай, умовамі, эпіграфам.
І конкурс. “Моцнае звяно”
Ад кожнай каманды вылучаецца па адным прадстаўніку. Настаўнік задае пытанне – і адразу ж гучыць адказ. Моцным звяном лічыцца той, хто набірае найбольшую колькасць балаў.
1. Перадача зместу вуснага выказвання або пісьмовага тэксту сродкамі іншай мовы. (Пераклад)

2. Гукі, пры вымаўленні якіх пераважае голас. (Галосныя)



3. Надрадковы знак у выглядзе коскі. (Апостраф)

4. Чалавек, які ведае шмат моў. (Паліглот)



5. Знак прыпынку, які ставіцца ў канцы клічнага сказа. (Клічнік)

6. Выкліканы пэўнымі прычынамі перапынак у гучанні. (Паўза)

7. Адушаўлёным ці неадушаўлёным з’яўляецца назоўнік “нябожчык”? (Адушаўлёным)

8. Пра каго вядзецца гутарка ў перыфразе “даўганогі гаспадар нізін”? (Бусел)

9. Якім слоўнікам трэба карыстацца, каб вызначыць лексічнае значэнне слова? (Тлумачальным)

10. Які алфавіт складаецца з шасці літар? (Азбука)

11. Ад назоўніка мужчынскага роду “індзеец” утварыце назву асобы жаночага роду. (Індыянка)

12. Якога скланення назоўнікі “ноч”, “гусь”? (Трэцяга)

13. Ці з’яўляецца членам сказа зваротак? (Не)

14. Колькі зычных гукаў у беларускай мове? (Трыццаць дзевяць)

15. Майстэрства пісаць выразным, прыгожым почыркам. (Каліграфія)

16. Змяненне дзеяслова па асобах і ліках. (Спражэнне)
ІІ конкурс. “Лінгвістычнае лато”
На дзесяці вялікіх картках напісаны лінгвістычныя паняцці. На маленькіх картках – лексічныя значэнні гэтых слоў. За тры хвіліны вучні павінны правільна падабраць маленькія карткі да вякікіх.
Вялікія карткі
1. Раздзел граматыкі, у які вывучаецца словазлучэнне і сказ.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму гукаў.

3. Раздзел мовазнаўства, які вывучае часціны мовы і ўласцівыя ім граматычныя катэгорыі.

4. Раздзел мовазнаўства, які вывучае і ўстанаўлівае нарматыўнае, літаратурнае вымаўленне.

5. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца заканамернасці і правілы перадачы, адлюстравання гукаў і іх спалучэнняў на пісьме.

6. Раздзел мовазнаўства, які вывучае дыялекты, гаворкі якой-небудзь мовы.

7. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы.

8. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца структура слоў, шляхі і спосабы іх утварэння.

9. Раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і гісторыю асобных слоў і марфем.

10. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца значэнне моўных адзінак, прычыны і ўмовы змянення гэтых значэнняў у мове.


Маленькія карткі


  1. Сінтаксіс

  2. Фанетыка

  3. Марфалогія

  4. Арфаэпія

  5. Графема

  6. Дыялекталогія

  7. Лексікалогія

  8. Словаўтварэнне

  9. Этымалогія

  10. Семантыка


ІІІ конкурс. “Падарожжа па рацэ”
Загадзя рыхтуюцца лісткі паперы, на якіх зверху ўніз напісаны ўсе літары беларускай азбукі. Гэта і ёсць рэчышча нашай ракі. Каб “праплысці” па ёй ад пачатку да канца, трэба бачыць яе “берагі”. Калі рэчышча ракі складаецца з адзіночных літар, то кожны яе “бераг” – з дзвюх. Словы трэба прыдумаць, бо яны схаваны ў “тумане”. Дзве літары кожнага берага разам з літарай рэчышча павінны скласці слова з пяці літар.
трАса

Б

В


Хто хутчэй даплыве да вусця ракі?


ІV конкурс. “Хто хутчэй?”
Заданне 1. Запішыце пяць слоў, у якіх колькасць літар меншая, чым колькасць гукаў, і пяць слоў, у якіх колькасць гукаў меншая, чым літар.

Заданне 2. Вы ведаеце, што некаторыя зычныя гукі з’яўляюцца зацвярдзелымі. Яны так зацвярдзелі, што ніколі не бываюць мяккімі. А словы? Вядома, зацвярдзелых слоў не бывае, але ёсць словы, і іх нямала, што не маюць іншых зычных, акрамя зацвярдзелых. (Шура, шар, ружа…) Хто больш запіша такіх слоў за пяць хвілін?
V конкурс. “Мы як браты”
Вучням прапануюцца наборы слоў. Іх задача – у кожным радзе знайсці словы адной часціны мовы, якія з’яўляюцца назвай аднаго паняцця, аб’ядноўваюцца агульным значэннем, але адрозніваюцца адценнямі значэнняў.


  1. Працаўнік, сябар, вораг, нядобразычлівец.

  2. Развіццё, росквіт, натхненне, працвітанне.

  3. Шчасце, ліха, катастрофа, бяда.

  4. Шумець, бухаць, шыбаваць , грукаць.

  5. Здольны, хітры, кемлівы, геніяльны.

  6. Плакаць, весяліцца, забаўляцца, цешыцца.

  7. Малы, добры, мініяцюрны, невялікі.

  8. Дарога, шлях, школа, тракт.

  9. Хутка, мігам, шпарка, павольна.

  10. Хварэць, мерзнуць, зябнуць, дубець.



VІ конкурс. “Слоўнікі ўсе важныя, слоўнікі ўсе патрэбныя”
Пра якія слоўнікі ідзе гаворка?
1. Слоўнік, у якім падаюцца сінанімічныя словы, паказваецца адрозненне ў іх значэнні ці выкарыстанні. (Сінонімаў)

2. Слоўнік, у якім падаюцца пары аднакаранёвых слоў-паронімаў, паказваюцца адрозненні ў іх значэнні. (Паронімаў)

3. Слоўнік, у якім падаюцца словы з апісаннем, тлумачэннем іх значэння. (Тлумачальны)

4. Слоўнік, у якім падаюцца словаўтваральныя гнёзды слоў, што адлюстроўваюць спосабы і сродкі ўтварэння слоў. (Словаўтваральны)

5. Від лінгвістычнага слоўніка, у якім падаюцца фразеалагізмы з тлумачэннем іх значэння і стылістычнымі паметамі. (Фразеалагічны)

6. Слоўнік, у якім падаюцца словы з тлумачэннем іх паходжання, раскрываецца першаснае значэнне, вызначаецца, спрадвечнае гэта слова ці запазычанае, як яно ўтварылася. (Этымалагічны)

7. Слоўнік, у якім тлумачацца словы іншамоўнага паходжання, што ўвайшлі ў лексічны склад роднай мовы, паказваецца, з якой мовы засвоена слова. (Іншамоўных слоў)

8. Слоўнік, у якім забяспечваецца пераклад слоў адной мовы адпаведнікамі з іншай мовы. (Перакладны)


VІІ конкурс. “Інтэлектуальны бой”
На стале чатыры канверты. Каманды па чарзе выбіраюць заданні. Правільны адказ – адзін бал.
Першы канверт “Назоўнік”
1. Назоўнікі азот, цукар, валідол, шоўк зборныя ці рэчыўныя?

2. Вызначце род назоўнікаў Сухумі, Бардо.

3. Назоўны склон – прамы, а ўсе астатнія - …

4. Якія канчаткі маюць назоўнікі айсберг, пясок, будаўнік у форме меснага склону адзіночнага ліку?

5. Як называюцца назоўнікі, якія маюць канчаткі розных скланенняў?
Другі канверт “Прыметнік”
1. Ці ўтвараюць адносныя прыметнікі ступені параўнання?

2. На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі?

3. З дапамогай якіх суфіксаў утвараюцца прыналежныя прыметнікі?

4. Якім спосабам утвораны прыметнік прыдзвінскі?

5. Прыметнік (высока) кваліфікаваны пішацца разам або праз злучок?
Трэці канверт “Дзеяслоў”
1. Якога трывання бываюць дзеясловы?

2. Назавіце лады дзеяслова.

3. Якога спражэння дзеясловы іду, пішу, берагу?

4. Якім спосабам утвораны дзеяслоў жартаваць?

5. Якога часу дзеясловы намалюю, наведаю?
Чацвёрты канверт “Лічэбнік”
1. Якая сінтаксічная роля лічэбнікаў у сказе: Сем і тры – дзесяць?

2. Лічэбнікі паводле значэння бываюць…

3. Праскланяйце лічэбнік сорак.

4. Праскланяйе лічэбнікі паўтара і паўтары.

5. Які па складзе лічэбнік трыццаць чатыры?
VІІІ конкурс. “Давай карацей”
Назавіце адным словам наступныя паняцці.
1. Гутарка карэспандэнта з якім-небудзь вядомым дзеячам па пытаннях, якія цікавяць усю грамадскасць.(Інтэрв’ю)

2. Ліст паперы з часткова надрукаваным тэкстам і пропускамі для дапісвання патрэбных звестак. (Бланк)

3. Калекцыя засушаных траў, раслін. (Гербарый)

4. Першы снег, мароз, пачатак зімы. (Зазімак)

5. Невялікі абагроджаны кветнік перад домам. (Палісаднік)

6. Свята заканчэння жніва. (Дажынкі)

7. Трапічныя непраходныя балоцістыя лясы. (Джунглі)

8. Прафесійны наезнік на конных скачках. (Жакей)


Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія “Астравы”
: Files -> Files -> Predmeti -> 001 Beloruski
Files -> Фізічны факультэт: фрагменты з гісторыі
Files -> Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, затым Асавецкую сярэднюю школу
Files -> Научные издания (монографии)
Files -> Статьи в научных, научно-методических журналах, утвержденных вак республики Беларусь
001 Beloruski -> Тэма: “Падагульненне вывучанага аб арфаграфічных нормах”
001 Beloruski -> Беларуская мова і літаратура
001 Beloruski -> Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы і літаратуры Альтэрнатыўны тэст
001 Beloruski -> Хуткапрамаўлянкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка