Мова Нанова & Спеўны сход Ішлі хлопцы з ярмалку



Дата канвертавання24.12.2016
Памер36.93 Kb.
Мова Нанова &

Спеўны сход

Ішлі хлопцы з ярмалку
Ішлі хлопцы з ярмалку,

Ды зрубілі яблыньку,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Ды зрубілі яблыньку.


Яблынька садовая,

Грушыца мядовая,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Грушыца мядовая.


Грушыца мядовая,

Дзеўка чарнабровая,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Дзеўка чарнабровая.


Дзеўка чарнабровая,

Пад наравы падышла,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Пад наравы падышла.


Пад наравы падышла,

Цалавала молайца,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Цалавала молайца.


Цалавала молайца,

Краше мацеры, айца,

Ой лі, ой лі, ой да люлі,

Краше мацеры, айца.


А дзед бабу разуваў

(беларускі эратычны фальклор)
    1. А дзед бабу разуваў,

    2. Разуваў, разуваў - 2р

    3. Пад ножачку паглядаў,

    4. Паглядаў, паглядаў - 2р


Ой, бабулька, што за звер,

Што за звер, што за звер, - 2р.


    1. Я ж баюся, каб не з’еў

    2. Каб не з’еў, каб не з’еў. - 2р.

    3. -Ці ж ты ў лесе не бываў,


не бываў, не бываў, -2р
    1. Чорных звяроў не відаў

    2. Не відаў, не відаў? - 2р.


Ты, дзядулька не рабей
    1. Не рабей, не рабей,- 2р.

    2. Гэта птушка салавей,

    3. Салавей, салавей. -2р.


Ён і свішчыць і пяець,

І пяець, і пяець, - 2р.

І спакою не даець,

    1. не даець, не даець. - 2р.


А дзед бабу разуваў,
    1. Разуваў, разуваў…


Ехаў Іванька са двара

(вяселле, Лепельшчына)

Ехаў Іванька са двара

Пушчаў сакала з рукова

Ні ляці сакол дзе ня ждуць

А ляці сакол дзе нас ждуць

Там жа й Олечку аддадуць – 2р.

За бел ручаньку выведуць – 2р.

І ля Ванечкі пасадзюць – 2р.

А ты Ванечка берагі – 2р.

То надкоснічкі ўкрадуць – 2р.

З цябе й выкупа дай вазьмуць - 2р.



Чужы (Лявон Вольскі)

Жывеш у дарозе, жывеш у палёце,

На крылах, на колах,

на рэйках, на борце.

Жывеш у гатэлях, у апартамэнтах,

На ўсіх паралелях,

на ўсіх кантынэнтах.

Адкуль ні ўцякай,

Куды ні бяжы,

І тут ты чужы,

І там ты чужы.

Жывеш у палоне,

жывеш у пагоні

За прывідным заўтра

ў прывідным сёньня.

Жывеш у бістро,

у кавярнях і барах,

Жывеш па раскладзе,

жывеш пад гітару.

Адкуль ні ўцякай,

Куды ні бяжы,

І тут ты чужы,

І там ты чужы.

Жывеш на памежжы

Чужыны з Айчынай.

І там недарэчна,

і тут немагчыма.

Ці то не прымае,

ці не адпускае,

А час, бы вада,

паміж пальцаў сьцякае.

Адкуль ні ўцякай,

Куды ні бяжы,

І тут ты чужы, І там ты чужы.



Тры Янгалы (гурт “Троіца”)

Ой ішлі прайшлі

да тры Янгалы

Што вялі яны Душу

Душу грэшнаю

Ой і што жа ты Душа

міма Раю прайшла

А і чым жа ты Душа

Правінілася

Ці за скупасцю

ці за глупасцю

Ці Душу загубіў

ці вянец разрушыў

Пасярод Раю

стаіць Дрэва

стаіць Дрэва

купаросавая (й)

Як на том на Дрэве (й)

птічкі райскія (й)

галасочкі ў іх Серафімскія (й)

Галасочкі ў іх Серафімскія (й)

пяюць песні яны Херувімскія (й)

Ой у нашым у Раю

жыць весела



жыць весела...

Толькі некаму
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка