Мсціслаўскі раён. Краязнаўчы каляндар у 2015 годзе спаўняецца



старонка1/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер450.14 Kb.
  1   2   3


Мсціслаўскі раён.

Краязнаўчы каляндар

У 2015 годзе спаўняецца:

880 год з часу ўтварэння Мсціслаўля

635 гадоў з дня заснавання Успенскага манастыра

145 гадоў з дня пабудовы Царквы Александра Неўскага

340 гадоў з дня пабудовы Царквы Ільі Прарока (в. Слаўнае)

95 гадоў з дня адкрыцця Цэнтральнай бібліятэкі

50 гадоў з часу ўтварэння Мсціслаўскага філіяла ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”

15 гадоў з часу ўтварэння УКПП “Водаканал”

90 гадоў з дня адкрыцця Мсціслаўскага педтэхнікума

СТУДЗЕНЬ

Шэкун Алімпіяда Аляксееўна

Нарадзілася 11 студзеня 1895 г. у в. Старое Сяло Мсціслаўскага павета ў сям’і настаўніка. Дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Вучоны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Скончыла Мсціслаўскую гімназію (1912), гісторыка – філасоўскі факультэт Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў (1918), Інстытут Чырвонай прафесуры (1932). З 1919 па 1923 г. па партыйнай і савецкай рабоце ў Мсціславе: член паветкама РКП(б), загадчык школьнага пададзела Мсціслаўскага павятовага аддзела народнай асветы, намеснік сакратара партыйнага камітэта, загадчык жаночага аддзела павета.

У 1923 – 1924 гг. загадчык губернскага аддзела Смаленскага губкама, адначасова выкладчык Смаленскага універсітэта. У маі 1924 г. – дэлегат 13 з’езда РКП(б ). З кастрычніка 1926 па 1929 г. працавала ў апараце ЦК ВКП(б) кіраўніком аддзела па рабоце сярод жанчын. З верасня 1932 г. – старшы навуковы супрацоўнік у рэдакцыі “Гісторыя грамадзянскай вайны”, з студзеня 1933 па 1934 г. – дырэктар вячэрняга факультэта Інстытута чырвонай прафесуры і выкладчык гісторыі ВКП (б) да 1939 г. Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, выкладчык са студзеня 1939 па 1941 г.

З 1942 г. супрацоўнік аддзела ЦК ВКП (б) па рабоце сярод жанчын. З лістапада 1945 г. – выкладчык Акадэміі навук БССР у Мінску, з 1948 г. – дацэнт кафедры гісторыі СССР у Акадэміі грамадскіх навук у Маскве, з лістапада 1949 г. – дацэнт кафедры гісторыі КПСС у Інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. Аўтар многіх кніг, артыкулаў па выхаваўчай рабоце сярод жанчын, па гісторыі партыі Беларусі.

З 1971 г. – персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Узнагароджана медалямі “За працоўную доблесць”, “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне”, “За доблесную працу”.

Памёрла 18 кастрычніка 1979 г.

Літаратура:

Шэкун Алімпіяда Аляксееўна: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.—Мінск, 1999.—С. 544.



САКАВІК

Лаўрэнава Анастасія Анісімаўна.

Нарадзілася 12 сакавіка 1920 г. у в. Сапрынавічы Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям’і. У 1938 г. скончыла Мсціслаўскае педвучылішча, у 1953 г. –Магілёўскі педагагічны інстытут (завочна). Пасля заканчэння педвучылішча працавала настаўніцай у Зорскай сямігадовай школе Чэрыкаўскага раёна Магўлёўскай вобласці. З верасня 1944 г. працавала ў

Мсціслаўскім раёне: настаўніцай у віхранскай сямігадовай школе, са жніўня 1951 па 1975 г. – настаўніцай геаграфіі ў Астроўскай і Ходасаўскай сярэдніх школах. Званне “Заслужаны настаўнік БССР” прысвоена ў 1967г.

Літаратура:

Лаўрэнава Анастасія Анісімаўна: Заслужаныя настаўнікі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С.- 513.



КРАСАВІК

Вальваценка Іван Кірылавіч.

Герой Савецкага Саюза

Нарадзіўся 15.4.1915 у вёскі Мазалава Мсціслаўскага раёна.Член КПСС з 1944 г. У Чырвонай Арміі з 1937 г. Скончыў танкавую школу ў 1941 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Украіны ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939 – 1940 гг. У Айчыннаю вайну з чэрвеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік абароны Львова, Масквы, Ленінграда, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Берлінскай і Пражскай аперацый. Вызначыўся ў баях каля Кіева. 5 – 6.11.1943 г. танкавая рота на чале з ст. лейтэнантам Вальваценка І. К. Прарвала моцную абарону ворага і перарэзала шашу Кіеў – Жытомір. Паранены Вальваценка з экіпажам у падбітым танку некалькі гадзін вёў бой да падыходу падмацавання; экіпаж знішчыў 2 варожыя танкі, 9 цяжкіх гармат, 17 аўтамашын.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за баявыя подзвігі Вальваценка Івану Кірылавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да 1946 г. у Чырвонай Арміі, маёр.



Літаратура:

Вальваценка Іван Кірылавіч //Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне, 1941 – 1945: Энцыкл./ Беларус.Сав. Энцыкл.—Мн.,1990.—С.114.

Вальваценка Іван Кірылавіч// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 246 –247.

Вольватенко И.К. //Герои Советского Союза: краткий биографич. словарь в 2-х т. Т. 1.—М., 1987.—С.286.

Вольватенко Иван Кириллович //Навечно в сердце народном: Справочник.—3-е изд..—Мн., 1984.—С.103.

Дземiдзенка Марыя Мiкітаўна

Герой Сацыялістычнай Працы

Нарадзілася 25 красавіка 1925 г. ў в.Дубраўка Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1973). З 1946 г. брыгадзір паляводчай брыгады калгаса “Чырвоны Кастрычнік”, з 1961 г. загадчыца свінафермы калгаса “21 з’езд КПСС” Мсціслаўскага раёна. З 1986 г. загадчыца ветэрэнарнай аптэкі калгаса “21 з’езд КПСС”. Званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966) прысвоена за поспехі у развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса-малочнай прадукцыі.

Памерла 8 красавіка 2012 г.

Літаратура:

Дземiдзенка М.М. //Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С.498



Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч.

Вядомы далёка за межамі Беларусі акадэмік АН БССР, геолаг, эканоміка-географ, дэмограф, эканаміст, чалавек энцыклапедычных ведаў, Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся ў в. Малая Багацькаўка (зараз в. Багацькаўка) Мсціслаўскага раёна 10 красавіка 1900 года (брат знакамітага пісьменніка Максіма Іванавіча Гарэцкага).

Пасля таго, як Г.І. Гарэцкі скончыў Пятроўскую (Ціміряазеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію ў 1924 годзе, ён на парцягу наступнага навучальнага года выкладаў эканамічную геаграфію студэнтам беларускага сектара Маскоўскага Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меньшасцей Захаду.

Пасля вяртання на любімую горача ім Бацькаўшчыну ў 1926 годзе, ён пачынае працаваць дацэнтам Горы-Горацкай (Горацкай) сельскагаспадарчай акадэміі. У 1927-30 гадах Гаўрыла Іванавіч узначальваў БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна пры СНК БССР і адначасова быў загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі ў АН БССР. У 28 год Гарэцкі Г.І. стаў акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук (пасля АН БССР). У 20-я гады ён актыўна вывучаў насельніцтва Беларусі, нацыянальны склад, пытанні вытворчых сіл рэгіёнаў, эканоміка-геаграфічныя асаблівасці беларускіх губерній.

Плённая праца Гарэцкага – навукоўца неаднаразова перапынялася арыштамі НКУС РСФСР і БССР 1922, 1937, 1938 гадоў. У 1930 годзе Гаўрыла Іванавіч быў рэпрэсіраваны, пазбаўлены звання акадэміка і асуджаны на 10 год пазбаўлення свабоды з высылкай за межы рэспублікі, але ў 1934 годзе быў датэрмінова вызвалены.

З 1931 па 1941 гады Гарэцкі працаваў на розных пасадах у Гідрапраекце СССР. У ваенныя часы Гаўрыла Гарэцкі з’яўляўся галоўным геолагам на абаронных работах у Ржэве і Чарапаўцы, працаваў у геалагічных арганізацыях. У пасляваенныя гады доктар геолага-мінаралагічных навук Гарэцкі, да 1968 года, з’яўляўся галоўным геолагам Гідрапраекта. Пасля таго, як у 1965 годзе ён быў адноўлены ў званні акадэміка АН БССР (рэабілітаваны ў 1958 годзе), пераходзіць на працу ў інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР, у якім у 1969-1985 гг. загадваў аддзелам геалогіі і палеанталогіі атрапагена.

Асноўныя навуковыя даследванні прысвечаны эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі і эканоміцы Беларусі, з адного боку, і геалогіі антрапагена і інжынернай геалогіі, з другога.

Як эканоміка-географ Г.І. Гарэцкі яшчэ ў 1922 годзе браў удзел у экспідыцыі Наркамзема на Міншчыну і Мазыршчыну па вывучэнню вытворчых сіл. Упершыню, у 1926 годзе, ім былі зроблены комплексныя прыродна-гаспадарчыя апісанні спецыфік рэгіёнаў рэспублікі, накрэсліў шляхі практычнай рэалізацыі канцэпцыі гаспадарчага развіцця “Беларусь – “чырвоная” Данія”.

Як геолаг, Гарэцкі праводзіў даследванні пляцовак пад будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага, Волга-Данскога, Волга-Уральскага каналаў, Горкаўскай, Цымлянскай, Кіеўскай і іншых ГЭС, Салікамскага і Рыбінскага гідравузлоў. Гаўрыла Іванавіч таксама вывучаў геалогію антрапагена Карэліі, Кольскага паўвострава, Прыкам’я, Паволжжа і іншых рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Вывучаў акадэмік Гарэцкі і даліны Пра-Волгі, Пра-Акі, Пра-Дняпра, Пра-Камы... Г.І. Гарэцкі распрацавў асновы палеапатамалогіі – навукі пра рэкі мінулага. За працы па палеапатамалогіі ён быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР (1971 г.), а за распрацоўку вучэння пра ледавіковыя лагчыны – Дзяржаўнай прэміі БССР (1986 г.).

Акадэмік Гарэцкі ўвайшоў у гісторыю нашай краіны і як дзяржаўны дзеяч, археолаг, мовазнаўца, хінограф, статыст, заснавальнік Таварыства па вывучэнню Беларусі (БСГА, 1925 г.), беларускай школы даследчыкаў антрапагена (1969 г.). Менавіта ён быў ініцыятарам стварэння Музея валуноў пад адкрытым небам пры ІГІГ АН РБ, што па вуліцы Русіянава ў Мінску.

Акадэмік Гарэцкі ўзнагароджаны Ордэнам

Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго імем названы некаторыя выкапнёвыя віды флоры і фаўны. На ушанаванне памяці Гарэцкага на будынку Інстытута Геахіміі і Геафізікі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Памёр беларускі Ламаносаў ХХ стагодзя 20 лістапада 1988 года ў Мінску.



Літаратура:

Асноўныя навуковыя працы:

Бібліяграфія навуковых прац акадэміка АН БССР Г.І. Гарэцкага (да 80-годдзя з дня нараджэння).—Мн.: Навука і тэхніка, 1980.—24 с.

Аллювиальная летопись великого Пра-Днепра.—М.: Наука, 1970.—490 с.

Аллювий великих антропогеновых прарек Русской равнины. Прареки Камского бассейна.—М.: Наука, 1964.—415 с.

Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы // Матэрыялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі. Т.1.—Мн., 1928.—С. 1-169.

Население Гомельской губернии // Материалы по вопросу районирования Западной области Союза. Вып.1. Гомельская губерния.—Мн., 1926.—С. 1-24.

О некоторых проявлениях унаследования в антропогеновых образованиях Белорусского Понёманья // Стратиграфия и палеография антропогена.—Мн., 1975.—С. 180-200.

Особенности палеопотамогии ледниковых областей (на примере Белорусского Понёманья).—Мн.: Наука и техника, 1980.—288 с.

Формирование долины р. Волги в раннем и среднем антропогене. Аллювий Пра-Волги.—М.: Наука, 1964.—412 с.

Аб жыцці і навуковай дзейнасці:

Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2.—Мн.,1994.—С. 493-494.

Гарэцкі Г.І.// Географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Бібліяграфічны паказальнік.—Магілёў, 1995.—С. 8-11.

Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 521 – 522.

Горецкий Гавриил Иванович // Возвращённые имена.—Мн., 1992.—С. 33-34.

Акадэмік АН БССР Г.І. Гарэцкі // Сцяг Радзімы (Глуск).—1980.—10 крас.

Гарэцкая, Г. Дзяцька Гурык: Успаміны пра Г.І. Гарэцкага/ Г. Гарэцкая // Полымя.—1993.—№1.—С. 160-182. Гарэцкі, Р. Першы арышт:[З жыцця Гарэцкага]/ Р. Гарэцкі // ЛІМ.—1993.—3 верас.—С. 14-15.

Гаўрыла Гарэцкі // Бел. мова і літ. у шк.—1990.—№ 4.—С. 62.

Зінава, Р. Чалавек-легенда/ Аўт.: Р. Зінава, Ф. Велічкевіч // Род. прырода.—1990.—№ 3.—С. 10.

Иванова, С. Вровень с веком: [О Г.И. Горецком]/ С. Иванова // Сов. Белоруссия.—1985.—10 апр.

Иоффе, Э. Не сломили сталинские застенки/ Э. Иоффе // Человек и экономика.—1990.—№ 7.—С. 42-43.

Іоффе, Э. Адзін з 86-ці: 90 год з дня нараджэння Г.І. Гарэцкага/ Э. Іоффе // Звязда.—1990.—10 крас.

Іоффе, Э. “Я – беларус упарты, настойлівы”: [Пра Г.І. Гарэцкага]/Э. Іоффе // Навіны беларус. акад.—1992.—24 ліп.—С. 4.

Камарова, Т. Рэкі яго жыцця/ Т. Камарова // Звязда.—1975.—10 крас.

Ліс, А. Браты Гарэцкія: Старонкі жыццяпісу/А. Ліс // Ліс. А. Песню – у спадчыну: Мастацтвазнаўчыя артыкулы/ А. Ліс.—Мн., 1989.—С. 201-285.

Ліўшыц, У. Любоў да зямлі/ У. Ліўшыц // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1980.—23 снеж.

Ліўшыц, У. Чалавек шматграннага таленту/ У. Ліўшыц // Магілёўс. Праўда.—1990.—29 снеж.

Мальдзіс, А Волат: [Памяці Г.І. Гарэцкага]/ А. Мальдзіс // ЛІМ..—1988.—25 лістап.—С. 15.

Наркевіч, У. Талент быць чалавекам/ У. Наркевіч // Звязда.—1980.—10 крас.

Одержимый мечтой // Сов. студент (Горки).—1980.—18 дек.

Подзвіг беларускага геолага // Сцяг Радзімы (Глуск).—1972.—22 лют.

Содаль, У. Гарэцкія – нашы землякі/ У. Содаль// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1979.—25 студз.

Юрчанка, Г. Кастрычнікам закліканы/ Г. Юрчанка // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1978.—16 мая.

Жыгуноў Уладзімір Раманавіч

Герой Савецкага Саюза

Нарадзіўся 9.04.1920, у в. Нашковічы (зараз в. Шамаўшчына) Мсціслаўскага раёна.

Член КПСС з 1945 г. Скончыў Адэскую авіяцыённую школу пілотаў у 1942 г.. З ліпеня 1943 г. на Сцяпным, 2-м і 1-м Украінскім франтах, лётчык-штурмавік. Удзельнік баёў пад Курскам, Харкавам, Палтавай, Крывым Рогам, Кіраваградам, ліквідацыі корсунь-шаўчэнкаўскай групоўкі ворага, Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944 г., вызвалення Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, баёў на тэррыторыі Германіі, за Берлін. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка, зрабіў 194 баявыя вылеты, збіў 2 самалёты, знішчыў 9 варожых танкаў, 28 аўтамашын, 3 склады, эшалон, заглушыў агонь 3 арт. батарэй. Асабліва вызначыўся ў час ліквідацыі бродскай варожай групоўкі і пры расшырэнні Сандамірскага плацдарма. У 1955 г. скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. Да 1960 г. у Савецкай Арміі, палкоўнік.

Прэзідыўм Вярхоўнага Савета ССР Указам ад 27 чэрвеня 1945 г. за мужнасць, адвагу і гераізм прысвоіў Жыгунову Уладзіміру Романавічу званне Героя Савецкага Саюза.



Літаратура:

Жыгуноў Уладзімір Раманавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945 : Энцыкл./ Беларус. Сав. Энцыкл.—Мн., 1990.—С. 212.

Жигунов В. Р. //Герои Советского Союза: Краткий биографич. словарь в 2-х т. Т. 1.—М., 1987.—С. 502.

Жигунов Владимир Романович // Навечно в сердце народном: /Справочник/.—3-е изд.—Мн.,1984.—С. 169-170.

Жигунов Владимир Романович // Герои Сов. Союза могилевчане.—Мн., 1965.—С. 54-55.

Адважны лётчык //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1970.—22 студз.

Анюкоў, М. Быць важаком і абаронцам: [Аб героях Вялікай Айчыннай Жыгунову, Паўловічу]/ М. Анюкоў// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1990.—6 снеж.

Героі – нашы землякі //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1975.—9 мая.

Грыгор’еў, Ю. “Ілы” ідуць у атаку/ Ю. Грыгор’еў //Магілёўс. Праўда.—1981.—9 мая.

Грыгор’еў, Ю. Слаўны сокал/ Ю. Грыгор’еў //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1980.—1 крас.

Дольникова, Л. Все помнится, никто не забыт: [Герой Советского Союза В.Жигунов. К 70-летию освобождения Беларуси] / Л.Дольникова // Святло Кастрычніка. - 2014. - №16 – 26 лютага. - С.2

Салаўёў, М. Слаўны сокал/ М. Салаўёў //Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1973.—5 крас.

Салдат нябеснай гвардыі //Магілёўс. Праўда.—1969.—13 снеж.

МАЙ

Фамін Уладзімір Аўрамавіч.

Нарадзіўся 20 мая 1935 года ў вёсцы Старынка Мсціслаўскага раёна. У 1953 годзе скончыў Мсціслаўскае педвучылішча, а ў 1964 – Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў у рэдакцыях Быхаўскай і Шклоўскай раённых газет, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Ленінскага райкома партыі г. Мінска. Супрацоўнічаў у “Мінскай праўдзе”. Скончыў аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута імя М.А. Горкага, выкладчык Мінскага інстытута культуры. Вершы У. Фаміна друкаваліся ў часопісах “Маладосць” і “Беларусь”, у газетах “Літаратура і мастацтва”, “Чырвоная змена”. Першая кніга паэта выйшла ў 1972 г. пад назвай “Падслухаў сэрца”. У 1982 г. з’яўляецца зборнік вершаў “Калі ласка, -- на святло!”



Літаратура:

Творы і рэцэнзіі на іх:

Калі ласка, – на святло!: Вершы.—Мн.: Выд-ва ЦК КПБ, 1982.—47 с.: іл.

Падслухаў сэрца.—Мн.: Маст. літ., 1972.—54 с.—( Першая кніга паэта).

Рэц.: Галіноўская, М. Жыцця імклівае цячэнне/ М. Галіноўская// Мін. Праўда.—1972.—13 ліп.

Гіль, М. Споведзь равеснікаў/ М. Гіль// ЛІМ.—1972.—10 сакавіка.—С. 12.

Скульбедаў, У. Сэрца паэта – людзям/ У. Скульбедаў// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1972.—1 красавіка

Фомчанка, А. Голас мацнее ў дарозе/ А. Фомчанка// Вяч. Мінск.—1972.—29 сак.авік



Аб ім:

Фамін Уладзімір// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліяграфічны паказальнік: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.—Магілёў, 1993.—С. 220 – 221.



ЧЭРВЕНЬ

Кірычэнка Кацярына Іванаўна

Нарадзілася 11 чэрвеня 1920 г. у в. Парфёнава Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыла Разанскі настаўніцкі інстытут. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 г. працавала настаўніцай у Ануфрыеўскай сярэдняй школе Мсціслаўскага раёна.

У 1966 г. за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай асветы і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Літаратура:

Кірычэнка Кацярына Іванаўна: Узнагароджаныя ордэнам Леніна// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадроў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 504.



ЛІПЕНЬ

Урублеўскі Пётр Дзмітрыевіч

Нарадзіўся 10 ліпеня 1920 г. у Мсціславе. Педагагічную дзейнасць пачаў пасля сканчэння Мсціслаўскай сямігадовай школы. У 1936 – 1941 гг. Працаваў выхавацелям дзіцячых дамоў Мсціслава. Працу сумяшчаў з вучобай у Мсціслаўскім педвучылішчы. У 1941 г. разам з іншымі супрацоўнікамі дзіцячага дома арганізаваў эвакуацыю дзяцей у Цемнікаў Мардоўскай АССР. Працаваў выхавацелем, намеснікам дырэктара па вучэбна–выхаваўчай рабоце ў рамесным вучылішчы і дзіцячай калоніі ў Цемнікаўскім раёне. З 1944г. – дырэктар, выхавацель Мсціслаўскага дзіцячага дома, з 1951 па 1 ліпеня 1980 г. – выхавацель школы глухіх дзяцей. Узнагароджаны значком “Выдатнік народнай адукацыі БССР”. Званне “Заслужаны настаўнік БССР” прысвоена ў 1967 г.

Памёр 11 кастрычніка 1995 г.

Літаратура:

Урублеўскій Пётр Дзмітрыевіч: Заслужаныя настаўнікі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 514 – 515.



ЖНІВЕНЬ

Падлужны Аляксандр Іосіфавіч

Нарадзіўся 16 жніўня 1935 г. у в. Залессе Мсціслаўскага раёна. У 1954 г. скончыў Мсціслаўскае педвучылішча, у 1959 г. – адзяленне беларускай мовы і літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1989), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1994). Настаўнічаў. З 1962 г. – у інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі.

А.І. Падлужны – аутар больш чым 60 навуковых прац па розных праблемах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікаграфіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы. Ён стварыў у Інстытуце мовазнаўства лабараторыю эксперыментальнай фанетыкі, у якой праведзены даследванні вуснай беларускай мовы. А.І. Падлужны упершыню даследаваў фанемны склад беларускай мовы і разгледзіў механізм функцыяніравання гукаў, які не паддаецца непасрэднаму назіранню. Гэта даследванне паслужыла тэарытычнай асновай для эксперыментальнага вывучэння гукаў беларускай мовы.

Значнае месца ў навуковай дзейнасці вучонага займаюць праблемы нармалізацыі беларускага літаратурнага маўлення.



Літаратура:

Асноўныя навуковыя працы:

Беларуская лінгвістыка/ Рэд. А.І. Падлужны.—Мн.: Навука і тэхніка, 1972; Вып. 44.—1994.—87 с.: партр.

Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі/ Пад рэд. А.І. Падлужнага.—Мн.: Навука і тэхніка, 1987.—144 с.

Кривицкий, А.А. Белоруский язык для говоряіих по-русски/ А.А. Кривицкий, А.Е. Михневич, А.И. Подлужный.—3-е изд., перераб.—Мн.: Выш. шк., 1990.—368 с.

Крывіцкі, А.А., Падлужны, А.І. Практыкум па фанетыцы беларускай мовы/ А.А. Крывіцкі, А.І. Падлужны.—Мн.: Выш. шк., 1989.—221 с.: іл.

Пытанні культуры пісьмовай мовы/ Пад рэд. А.І. Падлужнага.—Мн.: Нар. асвета, 1991.—175 с.

Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы/ Пад рэд. М.В. Бірылы, А.І. Падлужнага.—Мн.: Выш. шк., 1986.—210 с.

Фанетыка беларускай літаратурнай мовы/ А.І. Падлужны і інш.—Мн.: Навука і тэхніка, 1989.—334 с.

Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ.(1966-1975)/ Склад. А.Д. Васілеўская, Я.М. Рамановіч.—Мн.: Навука і тэхніка, 1980.—350 с. (Гл. імянны паказ.)

Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ. (1976-1985)/ Склад. А.Д. Васілеўская, Я.М. Рамановіч.—Мн., 1993.—559 с. (Гл. імянны паказ.)



Аб жыцці і навуковай дзейнасці:

Падлужны А.І.// Беларуская мова: Энцыкл.—Мн., 1994.—С. 397-398.

Падлужны А.І.// Беларусь: Энцыкл. даведнік.—Мн., 1995.—С.548-549.

Падлужны А.І.// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4.—Мн., 1987.—С. 136-137.

Падлужны А.І.// Мовазнаўцы Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.—Магілёў, 1998.—С. 52-53.

Падлужны Аляксандр Іосіфавіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 537.

Падлужны А.І// Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы/ Рэд.: А.К. Кіклевіч, У.Б. Журавель.—Мн., 1997.—С. 79.

Аб роднай мове і толькі аб ёй...// Навіны АН Беларусі.—1995.—18 жн.—С. 2.

Выгонная, Л.Ц. Аляксандр Іосіфавіч Падлужны/ Л.Ц. Выгонная// Беларуская лінгвістыка. Вып. 28.—Мн., 1985.—С. 76-77.

Русак, В.П. Аляксандр Іосіфавіч Падлужны/ В.П. Русак// Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук.—1995.—№3.—С. 123-126.

Сапёраў, А. Навукоўцы з сям'і калгаснікаў… [пра вучонага мовазнаўца А.І.Падлужнага] / А. Сапёраў // Святло Кастрычніка. – 2013. - №56. – 27 ліпеня. – С.3

Юрчанка, Г. Грані гукаў/ Г. Юрчанка// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1978.—8 ліп.

Юрчанка, Г. У росквіце творчых сіл/ Г. Юрчанка// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1994.—16 сак.

Юрчанка, Г. Акадэмік-сакратар родам з Мсціслаўшчыны/ Г. Юрчанка// Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1997.—30 ліп.

Подлужный Л. Е. [Утрата] // Святло Кастрычника. – 2012. – 8 августа. – С. 2.

ЛІСТАПАД

Астапенка Змітрок ( Дзмітрый Емельянавіч)

Пiсьменнiк

Беларускі савецкі паэт, нарадзіўся 10.11.1910 г. у вёскі Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, у сям’і настаўніка.

У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісах. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў на фронце.

Загінуў у кастрычніку 1944 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі “На ўсход сонца” (1931), “Краіна” (1931), “Абураныя” (1932), “Выбранае” (1957), “Вершы і паэмы” (1968), кніжка – малюнак для дзяцей “Трактар” (1933).

Напісаў навукова – фантастычны раман “Вызваленне сіл” (“Маладняк”, 1932). Пераклаў раманы М. Горкага “Маці” (1932), Л. Первамайскага

“Ваколіцы” (1931), разам з М. Багунам, творы іншых рускіх і украінскіх пісьменнікаў.

Літаратура:

Аб жыцці і творчасці :

Астапенка Змітрок Емельянавіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.—1984.—Т. 1.—С. 207 – 208.

Астапенка Змітрок // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 1.—Мн., 1992.—С. 114 – 116.

Астапенка Змітрок // Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н.А., Катлёнак А.А.—Магілёў, 1993.—С. 9 – 11.

Змітрок Астапенка// Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік.—Мн., 1981.—С. 20.

Змітрок Астапенка // Ішла вайна народная...: Беларус. пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай.—Мн., 1991.—С. 40 – 42.

Змітрок Астапенка// Радзіме – радок і жыццё.—Мн., 1986.—С. 14 – 16.

Бечык, В. Радзіме – радок і жыццё: [ Пра беларус. паэтаў, загінуўшых на вайне, у тым ліку пра З. Астапенку] / В. Бечык // Бечык, В. Прад высокаю красою...: Літ.- крытыч. Артыкулы/ В. Бечык—Мн., 1984.—С. 175 – 183.

Войценкаў, М. З тых, хто застаўся на вайне/ М. Войценкаў// ЛІМ.—1980.—14 лістап.—С. 14.

Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў. Ч.1/ С.А. Андранюк, М.М. арсток, Д.Я. Бугаёў і інш.—Мн.: Выш. школа, 1981.—382 с. [Пра З. Астапенку гл. “Паказальнік імён”, С. 376.]

Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: Вучэб. дапаможнік для філалагічных фак. ун-таў. Ч.2 / С.А. Андранюк, М.М. Арочка, М.М. Барсток і інш.: Пад рэд. І.Я. Навуменкі і інш.—Мн.: Выш. школа, 1982.—399 с. [Аб паэме З. Астапенкі “Эдэм” гл. С. 16 – 18.]

Грахоўскі, С. Я цябе, Радзіма, у дні суровыя збярог!/ С. Грахоўскі // Маладосць.—1985.—№5.—С. 4.

Клімуць, Я. Змітрок Астапенка/ Я. Клімуць // Магілёўс. праўда.—1989.—16 снеж.— (Анталогія літ. Магілёўшчыны).

Клімуць, Я. Самабытны талент/ Я. Клімуць // Чырв. Сцяг (Краснаполле).—1985.—12 лістап.

Маналог: [Памяці паэтаў З, Астапенкі і Ю. Таўбіна] // Куляшоў, А. Маналог: Вершы. Паэмы/ А. Куляшоў.—Мн., 1989.—С. 9.

Марціновіч, А. “У нас сэрцы чыстыя...”: Новае пра Зм. Астапенку/ А. Марціновіч // ЛІМ.—1992.—3 студз.—С. 13 – 14.

Марціновіч, А. Права на працяг/ А. Марціновіч // Полымя.—1985.—№11.—С. 209 – 213.

Пруднікаў, П. Паэт – воін/ П. Пруднікаў // Настаўн. газ.—1985.—7 лістап.

Пруднікаў, П. Са славутай мсціслаўскай кагорты [паэт З. Астапенка]/ П. Пруднікаў // Пруднікаў, П. Далёкае, але не забытае: Успаміны/ П. Пруднікаў.—Мн., 1988.—С. 137 – 142.

Пруднікаў, П. Са славутай мсціслаўскай кагорты/ П. Пруднікаў // Магілёўс. праўда.—1985.—21 лістап.

Скрыган, Я. Рэквіем// Скрыган, Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: Літ. успаміны, сустрэчы, шляхі/ Я. Скрыган.—Мн., 1979.—С. 137 – 143.

Шушкевіч, С. Лёс паэта// Шушкевіч, С. Вяртанне ў маладосць: Успаміны і нататкі/ С. Шушкевіч.—Мн., 1968.—С. 114 –121.

Юлька, І. Змітрок: [ Аб З. Астапенку] / І. Юлька// Лужанін М. Трое: Аповесці, апавяданні, эсэ./ М. Лужанін.—Мн., 1989.—С. 389 – 394.

Янішчыц, Я. Славацкі снег: [Верш, прысвечаны З. Астапенку]/ Я. Янішчыц // Янішчыц, Я. Дзень вечаровы: Лірыка/ Я. Янішчыц.—Мн., 1974.—С. 50.

Цімашкова Н. Таленавіты земляк – пісьменнік [Дз.Е.Астапенка] / Н.Цімашкова // Святло Кастрычніка. – 2009. - №138. – С.3.

Творы і рэцэнзіі на іх:

Выбранае: (Вершы).—Мн.: Дзяржвыд БССР, 1957.—189 с.

Рэц.: Гапановіч, В. Лепшае са спадчыны паэта/ В. Гапановіч // Беларусь.—1958.—№8.—С. 31.

Кудраўцаў, І. Перамога паэта/ І. Кудраўцоў// Полымя.—1958.—№2.—С. 182.

Лойка, А. Цікавая старонка нашай паэзіі/ А. Лойка// ЛІМ.—1958.—8 студз.—С. 3.

Шавня, А. Во имя “тысячи вёсен”/ А. Шавня// Сов. Белоруссия.—1958.—19 янв.

Вершы і паэмы: Склад. і аўт. уступ. артыкула С. Шушкевіч.—Мн.: Беларусь, 1968.—122 с.—(Б-ка бел. паэзіі)

Рэц.: Барута, Р. Істотнае гаварыць проста/ Р. Барута // ЛІМ.—1968.—29 лістап.—С. 3.

Макаль, П. Слова належыць жыццю/ П. Макаль// Полымя.—1969.—№5.—С. 238 – 240.

Пад шум даджу: Вершы, паэмы, лісты.—Мн.: Маст. літ., 1991.—279 с.

Вершы // Крывёю сэрца.—Мн., 1967.—С. 11 – 35.

Мост в будущее: Стихи: Пер. с бел. И. Бурсова// Возвращение.—Мн., 1985.—С. 10 – 20.

На белым пагорку: Паклянёмся любіць наш край!..: Вершы// За цябе Радзіма!: Вершы беларускіх паэтаў.—Мн., 1984.—С. 40 – 41.

Эдем: Отрывки из поэмы: Пер. с бел. Д. Хмелевский// Дружба народов.—1961.—№6.—С. 72 – 79.

Рэц.: Бярозкін, Р. Спадарожнікі часу: Артыкулы аб паэзіі/ Р. Бярозкін.—Мн., 1961.—С. 124 – 154.

Стихи и поэма “Эдем”: Пер. с бел. Д. Ковалёва, Я. Хелемского// Кровью сердца: Избр. поэзия.—Мн., 1985.—С. 9 – 47.



: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка