Тыповыя мадэлі беларускіх назоўнікаў
Для беларускіх назоўнікаў, што абазначаюць прадметы і з'явы, характэрныя наступныя канцавыя фарманты:
Мужчынскі род
-альнік растваральнік, выключальнік
-ак выпадак, абутак
-унак ласунак, падарунак
Жаночы род
-ня кавярня, лазня
-та галота, самота
-нина мешаніна, страляніна
Ніякі род
-цтва студэнцтва, будаўніцтва
-нне кармленне, чытанне
Для назоўнікаў, што называюць жывых істот, у беларускай мове ўласцівыя наступныя словаўтваральныя мадэлі:
Мужчынскі род
-ар/-яр пясняр, майстар
-ач слухач, чытач
-нік выхавальнік, парушальнік
-нца абаронца, выканаўца
-іт варажбіт, носьбіт
Жаночы род
-ка жыхарка, сакратарка
-ца абранніца, пісьменніца
Ніякі род
-я/-ё дзіця/дзіцё, птушаня/птушанё
Возбудитель – узбуджальнік
Жара – гарачыня, спякота, спёка
Отражение – адбітак, адлюстраванне
Вдохновитель – натхняльнік
Повар – кухар
Утёнок – качаня
Раздевалка – распранальня
Волокита – цяганіна
Советчик – дарадца
Поэтесса – паэтка
Изобретатель – вынаходнік
Пчеловод – пчаляр, бортнік
Одиночество – самота, адзінота
Путаница – блытаніна
Знаток – знаўца, знавец
Длина – даўжыня
Мошенник – махляр, круцель
Беглец – уцякач
Хранительница – захавальніца
Сорт – гатунак
Гадость – брыдота
Прачечная – пральня
Производитель – вытворца
Беготня – беганіна
Составитель – складальнік, укладальнік
Дополнение – дадатак
Густота – гушчыня
Вредитель – шкоднік
глушитель – глушыльнік, глушак (не блытаць з глушэц!)
говорящий – моўца
любитель – аматар
покойный – нябожчык
сеятель – сейбіт
борец – змагар, барацьбіт
|