Мятліцкі Мікола чаканне сонца



Дата канвертавання22.07.2016
Памер5.94 Kb.
Мятліцкі Мікола
ЧАКАННЕ СОНЦА
Дасвецце... Пяць напружаных хвілін.

I ўжо з-за лесу вогненная лава

Уніз цячэ

і росна морак плавіць,

Зіхотна стыне ў голлі вершалін.
Здзіўленне дню: вось ён, тварэц красы!

Плыве ў расянай цішы прахалоднай

Агністы шар вялізны, жыцдяродны —

I свет на ўсе гамоніць галасы.


Расу атросшы з крыльцаў, жаўрукі

У небнай вышы сцішана лунаюць.

Іх срэбны спеў —

гармонія зямная –



Знітуе ў жыце новыя вякі.







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка