Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму



Дата канвертавання15.05.2016
Памер354.94 Kb.


УЗГОДНЕНА

Начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму

Сенненскага райвыканкама __________ Л.П.Аніськовіч


ЗАЦВЕРДЖАНА

Дырэктар


__________ Л.Л.Казлоў

“29”жніўня 2014 г.



“29” жніўня 2014 г.

Вучэбны план

I – XI класаў

Дзяржаўнай установы адукацыі

Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот



і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”

на 2014/2015 навучальны год

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

па арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграм агульнай сярэдняй адукацыі і праграм прафесійнай падрыхтоўкі рабочых у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” на 2014/2015 навучальны год
ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.Тлумачальная запіска вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (далей – Установа) на 2014/2015 навучальны год.

Вучэбны план Установы на 2014/2015 навучальны год распрацаваны паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011г. №283), Статута Установы (Рашэнне Сенненскага райвыканкама ад 30.01.2012г. №71), Санітарных нармаў і правілаў “Патрабаванні для сацыяльна-педагагічных устаноў і школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2012г. №196) са зменамі ў рэдакцыі пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2014 №63, інструктыўна-метадычных пісьмаў па вучэбных прадметах на 2014/2015 навучальны год.

Вучэбны план распрацаваны з улікам вынікаў рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (2011-2013 г.г.). Таксама вучэбны план улічвае ажыццяўленне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці згодна з загадам Міністэрства адукацыі ад 16.07.2014г. № 634 і даследчай дзейнасці ў 2014/2015 навучальным годзе.

Вучэбны план прадугледжвае ў VIII – XI класах агульнаадукацыйную, дапрафесійную і прафесійную падрыхтоўку, якія арганізуюцца паводле мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школы-інтэрната.

Агульнаадукацыйная падрыхтоўка вучняў арганізуецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі ад 26 жніўня 2011г. №241 “Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі”, інфармацыйным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў установах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе” ад 31.07.2014года.

Дапрафесійная прафесійная і падрыхтоўка вучняў арганізуецца ў адпаведнасці з вучэбна-праграмнай дакументацыяй для прафесійнай падрыхтоўкі вучняў у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” зацверджанай начальнікам упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама 30 жніўня 2012 года.


Вучэбны план прадугледжвае арганізацыю дапрафесійнай (вучняў VIII – IX класаў) і прафесійнай (вучняў X – XІ класаў) падрыхтоўкі па наступных прафесіях:

- Сталяр;

- Швачка;

- Агароднік (без прысваення кваліфікацыі).

Дапрафесійная падрыхтоўка з’яўляецца абавязковай для ўсіх вучняў VIII – IX класаў, вучні X – XІ класаў атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку згодна з іх пажаданнямі.

Вучэбныя дасягненні на занятках дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі ацэньваюцца па 10-бальнай сістэме.

Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і праграм прафесійнай падрыхтоўкі рабочых ажыццяўляецца на беларускай мове. Абавязковай для вывучэння замежнай мовы у адпаведнасці са Статутам Установы з’яўляецца англійская.

2. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і праграм прафесійнай падрыхтоўкі рабочых з’яўляюцца вучэбныя заняткі: урок, назіранне, экскурсія і іншыя. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, працоўная і вытворчая практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска-карысная праца, кансультацыі для вучняў 9, 11 класаў па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў.

Ва Установе вучні, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, вывучаюць асобныя вучэбныя прадметы на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, якія адпавядаюць вучэбнаму плану Установы. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам Установы. Гадзіны, выдзеленыя для правядзення факультатыўных заняткаў, могуць пераразмяркоўвацца паміж класамі па рашэнню педагагічнага савета Установы.

Факультатыўныя заняткі праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX – XI класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень. Гадзіны, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ем педагагічнай нагрузкі настаўніка.

Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго класа або паралельных класаў у колькасці не менш як 3 вучні. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Факультатыўныя заняткі арганізуюцца ў I – XI класах пры наяўнасці заяў выхавацеляў груп. Саставы груп (не менш за 3 вучні) для правядзення факультатыўных заняткаў зацвярджаюцца загадам дырэктара.

 Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйных праграм прафесіянальнай падрыхтоўкі і іх паслядоўнасць адпаведна вызначаюцца раскладамі вучэбных заняткаў з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Расклады вучэбных заняткаў зацвярджаюцца дырэктарам Установы.

Факультатыўныя заняткі, у тым ліку факультатыўныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, плануюцца асобным раскладам, і таксама зацвярджаюцца дырэктарам.

Па рашэнні педагагічнага савета выдзяляецца 30 гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, 12 гадзін – на стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, заняткі АБЖ. За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў ў I – XІ класах, таксама ажыццяўляецца дзяленне класаў на групы ў ІX, X (18,15 вучняў) пры вывучэнні “Інфарматыкі” –2 гадзіны, для арганізацыі вучэбных заняткаў “Гадзіна здароўя і спорту” – 8 гадзін і арганізацыю дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі – 13 гадзін.

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца у максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях. На працягу навучальнага года для вучняў устанаўліваюцца восеньскія, зімовыя, веснавыя і летнія канікулы.

Вучэбныя заняткі ў 2014/2015 навучальным годзе для вучняў I – XІ класаў арганізуюцца з 1 верасня 2014 года па 29 мая 2015 года.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 01.09.2014 па 25.10.2014;

другая – з 03.11.2014 па 27.12.2014;

трэцяя – з 12.01.2015 па 21.03.2015;

чацвёртая – з 30.03.2015 па 30.05.2015.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён з 26.10.2014 па 02.11.2014 уключна;

зімовыя –15 дзён з 28.12.2014 па 11.01.2015 уключна;

веснавыя – 8 дзён з 22.03.2015  па 29.03.2015  уключна;

летнія – 93 дні з 31.05.2015  па 31.08.2015, для вучняў, якія закончылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 79 дзён, з 14.06.2015 па 31.08.2015 уключна.

Для вучняў I – II класаў у ІІІ чвэрці (трэццяя надзеля лютага з 16.02.2014 па 22.02.2014) праводзяцца канікулы працягласцю 7 дзён.

4. Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня 2015 года.

У адпаведнасці з пунктам 213 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі форма выніковай атэстацыі і парадак адзнакі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пры засваенні атрымання адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі вызначаецца Палажэннем аб бесперапынным прафесійным навучанні па прафесіях рабочых, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2011 № 954.

Выпускныя кваліфікацыйныя экзамены ў XІ класе на атрыманне адзінкавых кваліфікацый “Сталяр” і “Швачка” праводзяцца пры умове засваення праграм прафесійнай падрыхтоўкі, заяў вучняў, у перыяд з 10 па 15 мая 2015 г.

5. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі і пры арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі плануецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, у які ўваходзяць пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб’ектах.

Для вучняў V – VII класаў у шосты школьны дзень могуць праводзіцца заняткі па працоўнаму навучанню і грамадска-карыснай працы. Заняткі грамадска-карыснай працы праводзяцца майстрамі вытворчага навучання за кошт іх рабочага часу і не ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на вучня.

Для вучняў VIII – XI класаў у шосты школьны дзень можа арганізавацца дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка. Пры немагчымасці арганізаваць у суботу ва ўсіх класах дапрафесійную і прафесійную падрыхтоўку, яна пераносіцца на другія дні тыдня, а вучэбныя заняткі – на суботу.

6. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года з вучнямі ІІ–IХ класаў праводзяцца абавязковыя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў наступным аб'ёме:

правілы дарожнага руху 7 вучэбных гадзін у IІ – IV класах, 10 вучэбных гадзін – у V  – IХ класах;

правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін у ІI – IV класах, 10 вучэбных гадзін – у V – IХ класах;

абарона насельніцтва ад надзвычайных абставін – 8 вучэбных гадзін ў V – VІІ класах, 10 вучэбных гадзін – у VІІІ – IХ класах;

ахова жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны ў ІI – ІV класах, 7 вучэбных гадзін ў V – VІІ класах, 5 вучэбных гадзін – у VІІІ – IХ класах.

Усе гэтыя заняткі з'яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час за кошт факультатыўных заняткаў і ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

7. За кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, з вучнямі IХ класа арганізуецца правядзенне заняткаў па курсе “Мая прафесійная будучыня” ў аб'еме 1 вучэбная гадзіна на тыдзень на клас.

8. У V – VIІ класах у перыяд летніх канікул на вучэбна-доследным участку праводзіцца працоўная практыка. Працягласць яе складае 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень (15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі вызначаюцца загадам дырэктара Установы.



9. Пасля заканчэння адукацыйнага працэсу з вучнямі Х класа праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты) па 30 гадзін.

10. Вызначэнне агульнай фінансуемай колькасці вучэбных гадзін на тыдзень ажыццяўляецца спалучэннем лічбавай часткі дадзенага вучэбнага плана на 2014/2015 навучальны год і патрабаваннямі дадзенай Тлумачальнай запіскі.

11. Аплата за правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў ажыццяўляецца за фактычна адпрацаваны час.
ГЛАВА 2

АРГАНІЗАЦЫЯ ДАПРАФЕСІЙНАЙ І ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ


12. Дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка арганізуецца на базе вучэбна-вытворчых майстэрняў і іншых аб’ектаў вучэбна-вытворчага навучання Установы.

13. Дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка прадугледжвае тэарэтычнае навучанне і вытворчае навучанне. Гадзіны на арганізацыю тэарэтычнага навучання выкарыстоўваюцца з часу, які адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў і працоўнае навучанне. У VIII IX класах вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне” не выкладаецца, а час, адведзены на яго правядзенне, пераносіцца ў агульны лік факультатыўных заняткаў і выкарыстоўваецца для тэарэтычнага навучання.

Заняткі тэарэтычнага навучання ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на вучня.

Арганізацыя тэарэтычнага навучання прадугледжвае:

- па прафесіях “Сталяр” і “Швачка”: у VIII ІX-м класах (на працягу 2-3 чвэрцяў) – па 2 гадзіны на тыдзень, у X-ым класе (на працягу навучальнага года) па 2 гадзіны на тыдзень, у XI-ым класе (на працягу навучальнага года) – па 2 гадзіны на тыдзень;

- па прафесіі “Агароднік”: у VIII ІX-м класах (на працягу 1 і 4 чвэрцяў) – па 2 гадзіны на тыдзень.

Вытворчае навучанне дзеліцца на штотыднёвыя заняткі вытворчага навучання, вытворчую практыку і індывідуальныя заняткі па вытворчаму навучанню і не улічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на вучня. Вытворчае навучанне праводзяць майстры вытворчага навучання за кошт свайго рабочага часу.

Штотыднёвыя заняткі вытворчага навучання ў 2014/2015 навучальным годзе прадугледжваюць:

- па прафесіях “Сталяр” і “Швачка”: у VIII ІX-ых класах – па 4 гадзіны на тыдзень, у X-ым класе па 5 гадзіны на тыдзень, у XI-ым класе – па 5 гадзін на тыдзень;

- па прафесіі “Агароднік” у VIII ІX-м класах – па 4 гадзіны на тыдзень.

Вытворчая практыка ў 2014/2015 навучальным годзе прадугледжана ў чэрвені 2015 года. Па прафесіях “Сталяр” і “Швачка” яна праводзіцца ў наступным аб’ёме: VIII клас – 36 гадзін і X клас – 120 гадзін. Па прафесіі “Агароднік” у VIII-ым кл. – 48 гадзін. Кожная група праходзіць вытворчую практыку са сваім майстрам вытворчага навучання на матэрыяльнай базе Установы.

Індывідуальныя заняткі вытворчага навучання праводзяцца майстрамі вытворчага навучання згодна з вучэбнымі планамі адукацыйных праграм дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі рабочых для вучняў VIII – XI класаў.

14. Прафесійная і дапрафесійная падрыхтоўка ў 2014/2015 навучальным годзе арганізуецца наступным чынам:

Вучні VIII і IX-га класаў у I і IV чвэрцях праходзяць дапрафесійную падрыхтоўку па прафесіі “Агароднік”. У II і III чвэрцях вучні гэтых класаў дзеляцца на дзве групы і праходзяць дапрафесійную падрыхтоўку па прафесіях “Сталяр” і “Швачка”.

Вучні X XI класаў дзеляцца на дзве падгрупы і праходзяць прафесійную падрыхтоўку па прафесіях “Сталяр” і “Швачка” на працягу навучальнага года.

Вучні XI класа па выкананні вучэбных праграм, пры ўмове паспяховай здачы кваліфікацыйных экзаменаў, атрымліваюць адзінкавыя кваліфікацыі “Сталяр” і “Швачка”.

Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў па вучэбнаму прадмету “Працоўнае навучанне” адзнакі за чвэрці і год выстаўляюцца па выніках адзнак, атрыманых па прадметах дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі.

ГЛАВА 3

ДЗЯЛЕННЕ КЛАСАЎ НА ГРУПЫ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ

АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ
15. Паводле п.54 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў і групу дзяўчынак пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў VI–VII класах;

на групу сталяроў і групу швачак пры правядзенні вучэбных заняткаў па тэарэтычных прадметах дапрафесійнай падрыхтоўкі на працягу II і III чвэрцяў у VIII класе;

на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў Х і ХІ класах;

на дзве групы па вучэбным прадмеце «Замежная мова» у VІII, ІХ і Х класах з колькасным складам 15,18,15 вучняў адпаведна;

на дзве групы па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» у X – XI класах (юнакі, дзяўчынкі) .

16. У адпаведнасці з п.57, 54 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі за кошт гадзін, выдзеленых на правядзенне факультатыўных заняткаў, ажыццяўляецца дзяленне на дзве групы па вучэбным прадмеце «Інфарматыка»  у ІХ і Х класах (18, 15 вучняў).

17. За кошт часу, выдзеленага на правядзенне факультатыўных заняткаў пры арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца дзяленне IX класа на 2 групы па прафесіям незалежна ад напаўняльнасці па профілях навучання на працягу II і III чвэрцяў (па 3 гадзіны на клас), X – XI класаў – на 2 групы на працягу ўсяго навучальнага года (па 4 гадзіны на клас),.

18. За кошт часу, выдзеленага на правядзенне факультатыўных заняткаў з вучнямі І – XI класаў праводзяцца заняткі “Гадзіна здароўя і спорту” (без дзялення на групы ў X – XI класах), якая не улічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на вучня.

19. У адпаведнасці з п.77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі і на падставе рашэння Сенненскага райвыканкама №720 ад 29.08.2014 прадугледжваюцца гадзіны (3 гадзіны на тыдзень у кожным класе) для прадаўжэння вывучэння раней вывучаемай замежнай мовы (нямецкай), якая не вывучаецца ва Установе.

20. У адпаведнасці з п.75 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі выхаваўчую работу (8 гадзін, па 1 гадзіне на клас) з вучнямі ў 1 і 3, 2 і 4, 6, 7, 8, 9, 10, 11 класаў установы адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуе настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.


ГЛАВА 4

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ НА

I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
21. Курс ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ вывучаецца ў I класе ў верасні ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах ”Фізічная культура і здароўе“, ”Музыка“.

22. У I і II класах адукацыйны працэс ажыццяўляецца ва ўмовах безадзнакавага навучання. У III і ІV класах на зместава-ацэначнай аснове ажыццяўляецца навучанне па вучэбных прадметах “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”, “Фізічная культура і здароўе”.

23. Заняткі па вучэбных прадметах “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”, “Фізічная культура і здароўе”, “Час здароўя і спорту” у IІI і ІV класах праводзяцца адначасова з вучнямі гэтых класаў.

24. У адпаведнасці з п.77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі і на падставе рашэння Сенненскага райвыканкама №720 ад 29.08.2014 года, арганізаваць адукацыйны працэс у1 і 2 класах, у якіх навучаецца па аднаму вучню, сумесна з вучнямі 3 і 4 класаў, прадугледзеўшы аплату педагогам , якія выкладаюць у дадзеных классах, з рахунку сродкаў фонду стымулявання працы дадзенай установы адукацыі: адзін вучань 1 класа навучаецца сумесна з чатырмя вучнямі 3 класа і адзін вучань 2 класа навучаецца сумесна з чатырмя вучнямі 4 класа.



Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах I – IV класаў


I. Вучэбныя прадметы

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах

I

II

III

IV

Колькасць вучняў у класе

1

1

4

4

1. Беларуская мова

3

3

3

3

2. Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)

3

3

3

3

3. Руская мова

1

2

2

2

4. Руская літаратура (літаратурнае чытанне)

-

1

1

1

5. Замежная мова (англійская)

-

-

3

3

6. Матэматыка

4

4

4

4

7. Чалавек і cвет

1

1

1

1

8. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

9. Музыка

1

1

1

1

10. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

11. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

УСЯГО

18

19

22

22

II. Факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткi







5

5

АБЖ







1/0

0/1

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткi







0/1

0/1

Гадзіна здароўя і спорту







1

1

Факультатыўныя заняткі













Мая Сенненшчына










1

Максімальная дапушчальная нагрузка

на аднаго вучня



22

22

24

24

Агульная колькасць вучэбных гадзін,

якая фінансуецца з бюджэту

24

26

27

27

Заўвага: факультатыўныя заняткі 4 класа ў колькасці 2 гадзін пераносяцца для правядзення факультатыўных заняткаў у 8 клас – 2 гадзіны.



Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах V – IX класаў

І. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін у тыдзень

па класах

V

VI

VII

VIII

IX




Колькасць вучняў у класе

пры наяўн.

вучняў


4

9

16

18

1.

Беларуская мова

3

3

2

2

2

2.

Беларуская літаратура

2

2

1/2

2/1

1/2

3.

Руская мова

3

3

2

2

2

4.

Руская літаратура

2

2

2/1

1/2

2/1

5.

Замежная мова (англійская)

3

3

3

3

3

6.

Матэматыка

5

5

4

4

4

7.

Інфарматыка

-

1

1

1

1

8.

Чалавек і свет

1

-

-

-

-

9.

Сусветная гісторыя

2

2/0

2/0

2/0

2/0

10.

Гісторыя Беларусі

-

0/2

0/2

0/2

0/2

11.

Грамадазнаўства

-

-

-




1

12.

Геаграфія

-

1

1

2

1

13.

Біялогія

-

1

2

2

2

14.

Фізіка

-

1

2

2

2

15.

Хімія

-

-

2

2

2

16.

Выяўленчае мастацтва

1

-

-

-

-

17.

Працоўнае навучанне

1

1

2

 -

 -

18.

Чарчэнне













1

19.

Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

2

 Усяго

25

27

28

27

28

II. Факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткi




7

7

9

10

АБЖ




1

1

1




Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткi




1

1

1

1

Дзяленне на групы па інфарматыцы













1

Гадзіна здароўя і спорту




1

1

1

1

Факультатыўныя заняткі




1

1

8

8

Спадчына




1

1







Турызм










1




Прасечка па металу










2




Мастацкае тачэнне драўніны













2

Дамашняя кулінарыя










2




Асновы праваслаўнай культуры










1

1

Тэкстыльныя фантазіі













2

Маё прафесійнае будучае













1

Складаны сказ без складанасці













1

Паўтараем матэматыку













1

Прафесійная падрыхтоўка










2

3

Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня




30

30

31

33

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту




34

35

36

38

Заўвагі: - факультатыўныя заняткі 3 і 6 класаў ў колькасці 3 і 3 гадзін (адпаведна) пераносяцца для правядзення факультатыўных заняткаў у 9 клас – 5 гадзін і 1 гадзіна ў 10 клас, факультатыўныя заняткі 7 класа ў колькасці 3 гадзін пераносяцца для правядзення факультатыўных заняткаў у 10 клас – 3 гадзіны.



Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах X – XI класаў


І. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін у тыдзень па класах

X

XI




Колькасць вучняў у класе

15

10

1.

Беларуская мова

1/2

2/1

2.

Беларуская літаратура

2/1

1/2

3.

Руская мова

2/1

1/2

4.

Руская літаратура

1/2

2/1

5.

Замежная мова (англійская)

3

3

6.

Матэматыка

4

4

7.

Інфарматыка

1

1

8.

Сусветная гісторыя

2/0

2/0

9.

Гісторыя Беларусі

0/2

0/2

10.

Грамадазнаўства

1

1

11.

Геаграфія

2

1

12.

Біялогія

2

2

13.

Фізіка

2

2

14.

Астраномія

-

1

15.

Хімія

2

2

16.

Фізічная культура і здароўе

2

2

17.

Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка

1

1

Усяго

28

28

II. Факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткi

11

11

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткi

1

2

Дзяленне на групы па інфарматыцы

1




Гадзіна здароўя і спорту

1

1

Факультатыўныя заняткі

5

4

Падрыхтоўка вучняў да сямейнага жыцця

1




Тэкстыльныя фантазіі

2




Дамашняя кулінарыя

2




Дамашняя майстэрня

2

2

Асновы сучаснага этыкету




1

Алгебра вучыць разважаць

1




Сучасная рыторыка: асновы моўных зносін




1

Практыкум па пунктуацыі




1




Прафесійная падрыхтоўка

4

4

Максімальная дапушчальная нагрузка на аднаго вучня

34

34

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту

39

39

Вучэбна-палявыя зборы (медыцынская практыка):

у днях,


у гадзінах

5

30










База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка