Начдыў з вёскi Мар'янава



Дата канвертавання15.05.2016
Памер15.07 Kb.
Начдыў з вёскi Мар'янава
Уладзiмiр Марцiнавiч Азiн нарадзiўся 26.9 (8.10) .1895 г. ў в. Мар'янава Полацка­га павета Вiцебскай губернi. Удзельнiк грамадзянскай вайны, военачальнiк. З ся­лян. Член камунiстычнай партыi з 1918 г. Скончыўшы Балбечынскую царкоўнапры­ходскую школу (на тэрыторыi сучаснага Расонскага раёна) i Полацкае гарадское вучылiшча, працаваў у Рызе. Тут уклю­чыўся ў рэвалюцыйны рух. З чэрвеня 1915 г. працаваў у Полацкiм аддзяленнi Усерасiйскага земскага саюза Чырвонага Крыжа. У канцы 1916 г. прызваны ў армiю. Служыў у iнжынерна-будаўнiчым батальёне ў Сычоўцы Смаленскай губер­нi. У бai каля Дзвiнска паранены. Пасля выздараўлення ўступiў у Чырвоную гвар­дыю. Летам 1918 г. накiраваны ў Вятку ў калегiю асобых даручанняў для барацьбы з контррэвалюцыяй. Тут сфармiраваў зборную камунiстычную роту. У жнiўнi 1918 г. на чале 1-га Вяцкага рабочага батальёна 19-га Уральскага палка змагаў­ся супраць белагвардзейскага чэшскага корпуса на Усходнiм фронце пад Арскам i Вяцкiмi Палянамi. У вераснi 1918 г. Aзiн прызначаны камандуючым Правай Арскай групай войск 2-й apмii (5 тыс, ча­лавек), якая разам з часцямi 5-й apмii i Волжскай флатылii адваёўвала ў бела­гвардзейцаў Казань. Пасля выканання Казанскай аперацыi загадам Рэўваенса­вета рэспублiкi па базе групы войск была сфармiравана 2-я зводная дывiзiя (25 тыс. чалавек), якую ўзначалiў Азiн. У баях 5-7.11.1918 г. дывiзiя адваявала г. Iжэўск, потым важныя цэнтры збройнай прамысловасцi - Воткiнскi, Ашапскi, Уiнcкi заводы - i была перафармiравана ў 28-ю, вядомую пасля пад назвай Жа­лезная Азiнская. За гэту аперацыю У. М. Азiн узнагароджаны ордэнам Чыр­вонага Сцяга. Зiмой дывiзiя з баямi ад­ступiла. Пасля баёў з войскамi Калчака дывiзiя 14.7.1919 г. ўзяла Екацярынбург. З 1.8.1919 г. ў складзе ўдарнай групы войск Паўднёвага фронту змагалася пад Царыцынам, у Сальскiх стэпах, на Доне. У баях супраць белаказакаў Азiн быў па­ранены, але пасля шпiталя зноў узнача­лiў 28-ю дывiзiю. 17.2.1920 г. ў час баёў з дзянiкiнцамi на беразе р. Маныч Азiн быў узяты ў палон i пасля жорсткiх ка­таванняў 18.2.1920 г. павешаны ў станiцы Цiхарэцкай. У Расонскiм раёне iмем Азiна названы саўгас (цэнтр - в. Забор'е).


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка