Нацыянальная платформа: 2012 новая рэальнасць у няновых умовах



Дата канвертавання19.07.2016
Памер30.7 Kb.



Канферэнцыя Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:



Нацыянальная платформа: 2012 – новая рэальнасць у няновых умовах”

Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года




Праект

Рэзалюцыя

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Аб Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі”
29 сакавіка 2012 года Еўрапейскі Саюз абвясціў аб новай ініцыятыве ў дачыненні да Беларусі – Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам. “Еўрапейскі дыялог” закліканы сфармуляваць яснае бачанне сучаснай дэмакратычнай Беларусі; прапанаваць пакет рэформ, неабходных для мадэрнізацыі краіны; вызначыць патэнцыял і інструменты магчымай падтрымкі рэформ з боку ЕС; уключыць у працэс мадэрнізацыі Беларусі практычны вопыт пераходнага перыяду краін ЕС.
Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства вітае Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам, падзяляе і падтрымліваем імкненне Еўрапейскага Саюза да наладжвання канструктыўнага дыялогу з Беларуссю, яе грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнымі сіламі і ўрадам. У той жа час мы са шкадаваннем канстатуем той факт, што сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, абмежаванні базавых грамадзянскіх і палітычных свабод, утрыманне ў турмах палітычных апанентаў дзеючай улады ў нашай краіне перашкаджаюць паўнавартаснаму еўрапейска-беларускаму супрацоўніцтву. Менавіта па гэтых прычынах Беларусь ужо згубіла шэраг магчымасцяў, што прадстаўляюцца Усходнім партнёрствам. Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі адкрывае новыя шанцы, і толькі ад волі і дзеянняў нас, беларусаў, залежыць, ці зможам паўнавартасна выкарыстоўваць іх для развіцця краіны.
Пытанне мадэрнізацыі і абнаўлення Беларусі – адное з найважнейшых у сённяшнім палітычным парадку дня. Краіна мае крытычныя патрэбы ў рэфармаванні эканомікі, сістэмы адукацыі, юстыцыі, лібералізацыі палітычнага жыцця і многіх іншых надзённых пераўтварэннях. Іх адкладванне ўжо прывяло да цяжкіх эканамічным наступстваў у 2011 годзе і працягвае негатыўна ўплываць на дабрабыт насельніцтва і перспектывы будучага развіцця. Еўрапеізацыя, рух у бок рэалізацыі сучасных еўрапейскіх стандартаў рэгулявання – з нашага пункту гледжання, гэта адзіны верны шлях для сённяшняй Беларусі.
Мы падкрэсліваем актуальнасць і своечасовасць Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі. Яго змест і ход вызначаецца не толькі сітуацыяй “пасля наступлення дэмакратыі”, але і ўмовамі сучаснага палітычнага працэсу ў краіне. Праекты рэформ ужо сёння павінны быць накіраваны на рэальныя змены. Мы ўсведамляем, што рэалізацыя паўнавартасных рэформ стане магчымай толькі з пачаткам у краіне палітычнай лібералізаціі і грамадска-палітычнага дыялогу ўлад з палітычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. “Еўрапейскі дыялог” закліканы спрыяць гэтаму працэсу, у тым ліку і з дапамогай узгаднення пазіцый паміж грамадзянскай супольнасцю і палітычнай апазіцыяй Беларусі.
Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з неабходнасцю павінен надаваць увагу арганізацыі непасрэднага дыялогу Еўрапейскага Саюза з беларускім грамадствам па шырокім спектры сацыяльна значных тэм, несці пазытыўную прапанову звычайным грамадзянам Беларусі. Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз адрасаваць беларускаму грамадству ясны сігнал пра еўрапейскую перспектыву для беларускай нацыі па аналогіі з прынятымі ў 2006 годзе 12 прапановамі Еўрасаюза. Адным са значных момантаў такой прапановы можа быць рашэнне аб адмене ў аднабаковым парадку спагнання платы за шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі.
Мы вітаем трохбаковы фармат раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў ЕС, беларускай грамадзянскай супольнасці ды палітычнай апазіцыі і беларускіх улад у “Еўрапейскім дыялогу”. Пры гэтым мы падкрэсліваем, што паўнавартаснае ўключэнне ў дыялог прадстаўнікоў беларускіх улад у актуальных умовах пакуль не з’яўляецца магчымым. Толькі ў выпадку пачатку палітычнай лібералізацыі, пры вызваленні палітычных зняволеных і змене ўмоў дзейнасці грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі паўнапраўны ўдзел дзяржаўных чыноўнікаў стане рэальным. Тым не менш, фармат паўнавартаснага трохбаковага дыялогу з’яўляецца неабходным у будучыні. Толькі ў гэтым выпадку будзе забяспечана магчымасць ўсебаковай рэалізацыі мадэрнізацыйных рэформ. Мы заклікаем улады Беларусі зрабіць усе неабходныя крокі ў вырашэнні канфлікту з Еўрапейскім Саюзам, уключаючы правядзенне свабодных і дэмакратычных парламенцкіх выбараў.
: files -> userfiles
userfiles -> Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
userfiles -> Інвентарызацыя і перааацэнка патэнцыяла праграмы Усходняга партнёрства для развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці
userfiles -> Праграма грантаў для Беларусі
userfiles -> Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
userfiles -> Праграма канферэнцыі Дзень першы, 29 чэрвеня 2012 года
userfiles -> Choice cultural heritage: opportunity for improving civic engagement
userfiles -> Конкурсу праектных прапаноў " choice-беларусь: спадчына І сучаснасць" Асацыяцыя агенцтваў мясцовай дэмакратыі alda (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "
userfiles -> Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара
userfiles -> Каментары да прапановаў “Канцэпцыі развіцця Нацыянальная платформы”, прадстаўленых ЕўраБеларуссю
userfiles -> Праграма грантаў для Беларусі Iнфармацыя аб заяўніку




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка