Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер68.69 Kb.
Музеі

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску жыў і працаваў вядомы беларускі гісторык, краязнавец і археолаг Міхаіл Гаусман, які калекцыяніраваў прадметы старажытнасці, археалагічныя знаходкі, манеты, пячаткі, медалі. Быў ён чалавекам досыць заможным і недзе ў 1840-ыя гады ў адным са сваіх дамоў (на сучаснай плошчы Свабоды) арганізаваў хатні музей. Гэта была, бадай што, першая ў Мінску ўстанова такога кшталту. На зыходзе XIX стагоддзя справу Гаусмана працягваў Беларускі гісторык-археолаг Генрых Татур, які заснаваў у горадзе багаты прыватны музей гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі з унікальнай бібліятэкай рукапіснай і старадру-каванай кнігі, сярод якіх была і знакамітая «Біблія» Скарыны.



Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі

Створаны ў 1957 годзе. Знаходзіцца ў будынку, узведзеным у пачатку XX стагоддзя. Мае ў сваім складзе 11 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай звыш 1600 квадратных метраў. У фондах музея налічваецца больш за 250 тысяч экспанатаў: прадметы побыту і мастацтва першабытнага чалавека, вырабы сярэднявечных рамеснікаў, зброя і нумізматычныя калекцыі (у тымліку — 105 скарбаў), мэбля, фарфор, шкло, карціны XVII—XVIII стагоддзяў, збор актаў і грамат XVI — XVIII стагоддзяў, рукапісныя і друкаваныя кнігі XVI— XVII стагоддзяў. У музеі дзейнічае пастаянная экспазіцыя «Старажытная Беларусь».



Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Заснаваны ў 1939 годзе як Дзяржаўная карцінная галерэя. 10 экспазіцыйных залаў музея маюць плошчу звыш 1700 квадратных метраў. У фондах знаходзіцца больш 22 тысяч экспанатаў: унікальныя калекцыі археалагічных помнікаў XII—XVIII стагоддзяў, беларускіх абразоў XV — XVIII стагоддзяў, драўлянай скульптуры XVII—XVIII стагоддзяў, узоры старажытнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісныя, скульптурныя і графічныя работы беларускіх мастакоў XVIII—XIX стагоддзяў. Акрамя таго, шырока прадстаўлена рускае, заходнееўрапейскае і краін Усходу мастацтва. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Заснаваны ў 1943 годзе. Мае экспазіцыйную залу плошчай 3600 квадратных метраў. У музеі захоўваецца больш 120 тысяч экспанатаў (болын 96 тысяч — у асноўным фондзе): артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, калекцыі сцягоў партызанскіх брыгад і атрадаў Беларусі, баявыя карты, загады і данясенні, фотаздымкі і асабістыя рэчы партызан, рукапісныя часопісы, падпольныя газеты і лістоўкі. Музей мае двафіліялы — мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы». Музей старажытнабеларускай культуры. Заснаваны ў 1977 годзе пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалыслору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адкрыты ў 1979 годзе. Агульная плошча музея — 1200 квадратных метраў, палову з іх занімаюць экспазіцыі. У музеі захоўваецца больш 17 тысяч экспанатаў, у тым ліку 600 твораў жывапісу, 4500 — дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 170 скульптур, 2600 узораў народнага ткацтва, археалагічныя знаходкі, абразы XV—XVIII стагоддзяў, скульптура XV—XIX стагоддзяў, слуцкія паясы XVIII стагоддзя, старадрукі, разьба, вырабы з металу, гліняны посуд, цацкі, вырабы з саломкі, прадметы побыту і мастацтва. 



Дом – музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

Пляц, на якім калісьці стаяў дом, купіў за 50 рублёў у 1803 годзе бацька паэта - Мікалай Міцкевіч - тады мінскі каморнік. Тут ужо былі скляпы і падмуркі дома, які калісьці належаў навагрудзкаму бурмістру  і згарэў падчас пажару ў Наваградку ў 1751 годзе. Спачатку Мікалай Міцкевіч (бацька Адама) пабудаваў на пляцы сціплы драўляны дом, які азваляла складанае фінансавае становішча. У 1806-1807 годзе пасля вялікага пажару ў горадзе драўляны дом згарэў і на гэтым месцы быў пабудаваны новы, мураваны дом, які, паводле слоў Ігнація Дамейкі, быў "найлепшым ва ўсім мястэчку, дзе мураванымі былі толькі касцёлы і кляштары". (Быў яшчэ ў Наваградку і палац Радзівілаў, у якім у 1812 годзе кватараваў брат Напалеона Банапарта - вестфальскі кароль Геранім, хаця існуе легенда, што спыняўся ён менавіта ў доме Міцкевічаў).

Вядома таксама, што дом гэты "хаця не ўбогі, заможным таксама не быў"… У новым будынку сям'я Міцкевічаў жыла да 1812 года - да смерці бацькі паэта. Хутка сям'я пакідае гэты дом - не было сродкаў яго ўтрымліваць і пераходзіць жыць у флігель, які стаяў на пляцы. Пасля смерці маці 9 кастрычніка 1920 г. дом атрымалі ў спадчыну чатыры браты: Францішак, Адам, Аляксандр і Ежы Міцкевічы. Гаспадаром дома стаў Францішак. Браты ж раз'ехаліся: Аляксандр меў юрыдычную практыку ў Кіеве, Ежы, медык, знаходзіўся на Валыні, Адам быў высланы ў Расію. Францішак жыў у Навагрудку да выбуху паўстання 1830 года. Ён удзельнічаў у паўстанні, за што у 1833 годзе маёмасць інсургента (у тым ліку і дом) была канфіскавана і затым прададзена… Шмат разоў фальварак пераходзіў з рук у рукі, некалькі разоў гарэў і адбудоўваўся. У часе Першай Сусветнай вайны ў доме кватаравалі па чарзе ваенныя штабы: нямецкі, польскі і бальшавіцкі. У маі 1922 года ў Навагрудку пабаваў сын Адама Міцкевіча - 86-гадовы Уладзіслаў Міцкевіч. У хуткім часе пасля гэтага візіту ў Навагрудку паўстаў Міцкевічаўскі Камітэт, які 10 мая 1930 года вырашыў утварыць музей вялікага паэта, але ніяк не змог дамовіцца з тагачаснымі гаспадарамі. Толькі ў чэрвені 1937 года Камітэту ўдалося атрымаць дом для музея. Урачыстае адкрыццё музея Адама Міцкевіча адбылося за год да Другой Сусветнай вайны - 11 верасня 1938 года. Пасля рамонту дома ў ім былі сабраны памяткі і ўнікальныя экспанаты, якія да цяперашняга часу амаль не захаваліся. Знішчыла іх, як і дом, нямецкая бомба 22 чзрвеня 1941 года. Захавалася толькі мадзль парыжскага помніка Адама Міцкевіча, набытая даваенным Міцкевічаўскім камітэтам у жонкі разьбяра Антуана Бурдэля. У юбілейны міцкевічаўскі 1955 год за кошт беларускай дзяржавы дом быў адбудаваны ў даваенным выглядзе, і на 100-годдзе са дня смерці Паэта ў ім быў адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча з біяграфічнай экспазіцыяй, аздобленай нешматлікімі памяткамі, копіямі партрэтаў і фатаграфіямі, якія прыслаў з Варшавы Міцкевічаўскі музей (сёння - Літаратурны музей). Гзта быў пачатак супольнай працы Варшаўскага і Навагрудскага музеяў, якая аднак найбольш ажывілася пасля падпісання ў 1987 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве паміж музеямі. У аснову праекта была пакладзена дакументацыя з Варшаўскага Літаратурнага музея, сабраная яшчэ сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам. А яшчз праз тры гады - у 1990 годзе была распачатая рзстаўрацыя роднага дома Паэта, сядзібных пабудоў і наваколля, якая скончылася 12 верасня 1992 годзе ўрачыстым адкрыццём Дома-музея Адама Міцкевіча. Адбудова дома-музея - гэта не толькі аднаўленне будынка. І Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку не толькі залавая музейная экспазіцыя - гэта таксама і музей "пад адкрытым небам". Гэта - аднаўленне шляхецкай сядзібы пачатку 19 стагоддзя: уласна дом, флігель, клець, альтанка, студня.

Мірскі замак

Несумненна, Мір старэйшы за першы ўспамін аб сабе (1395 год, тады крыжакі на чале з самім гросмайстрам Тэўтонскага ордэна Конрадам фон Юнінгенам, не ўзяўшы Наваградка, напалі на менш умацаваныя гарады Мір і Ліду і разбурылі іх). Ускосныя дадзеныя дазваляюць меркаваць, што горад існаваў яшчэ ў часы Кіеўскай Русі і, магчыма, быў цэнтрам княства. Але размяшчэнне на скрыжаванні дарог, якія вялі са Слуцка ў Наваградак і з Менска ў Слонім не спрыяла росквіту - вельмі ж часта ён цярпеў ад ворага (першы ўспамін аб Міры звязаны з яго разбурэннем).



Так, напрыклад, у грамаце ВКЛ Жыгімонта ад 1434 г., па якой горад атрымаў у карыстанне віленскі кашталян Сенька Гедыгольдавіч, усё насельніцтва Міра складалася толькі з ... нейкага Дзяміда з сямействам. Як трапна сказаў вучоны Іадкоўскі - "Дзямід як Ной павінен быў стварыць будучыя пакаленні падданых Гедыгольдавіча". Дарэчы, перадача Міра Сеньку адыграла вялікую ролю ў развіцці горада. Менавіта з акта перадачы пачынаецца гісторыя Міра, як прыватнаўласніцкага горада. Знаходзячыся пад абаронай магутнага феадала прыватнаўласніцкія гарады маглі развівацца адносна спакойна. Праз сваякоў Сенькі Гедыгольдавіча ў 1490 годзе Мір адыйшоў да багатага і знатнага рода Ільінічаў. Пры унуку першага Ільініча - Юрыю - у 1555-м годзе было ўтворана Мірскае графства. Дарэчы, даволі цікавую версію прычыны будавання тут замка прыводзіць У. Сыракомля. Маўляў, прычынай паслужыла жаданне ўладальніка Міра Юрыя Ільініча атрымаць тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі, які без замка атрымаць было немагчыма. У той час Мір быў звычайным сярэднявяковым пасяленнем, якое было ўмацавана земляным валам, па грэбні каторага праходзіла драўляная сцяна. Ірвы запаўняліся вадой са штучнага возера, што абараняла горад з усходняга боку. Напэўна, ўсё ж, набегі татар, ды міжусобныя войны, а не толькі славалюбства прымусілі Ільініча прыступіць да тэрміновага будаўніцтва замка-крэпасці, якое цяжкім брэмем лягло на плечы жыхароў Міра і навакольных вёсак. У 1508-1510 гадах пабудаваны 25-метровыя вежы і тоўстыя зубчастыя сцены. Мірскі замак не мае прататыпаў у свеце. Гэта - характэрнае для беларускага каменнага дойлідства збудаванне, якое адпавядала усім патрабаванням ваеннай справы, звязаннай з развіццём артылерыі. Як мяркуюць даследчыкі, архітэктарамі і будаўнікамі замка былі мясцовыя жыхары. Яны ўклалі свой вопыт і ўменне ў своеасаблівы выгляд вежаў, арыгінальную кладку цэглы і ва ўсю велічавасць гэтага збудавання, якое вытрымала націск ворага і часу. Па завяшчанню апошняга з Ільінічаў - Юрыя - Мірскае графства і іншыя маёнткі "з мястэчкамі, мяшчанамі, з замкамі, дварамі, з касцёламі і манастырамі, царквамі, баярскімі і шляхецкімі уладаннямі, з данямі грашовымі, мядовымі, жытнымі і аўсянымі, са усімі павіннасцямі, даходамі і пажыткамі..." перайшлі ва ўладанне Мікалая Крыштафа Радзівіла па прозвішчу "Сіротка". Для Міра наступіў "залаты век". Пад уціскам багатых гараджан новы гаспадар у 1579-м годзе даў Міру права на самакіраванне, якое асобнымі пунктамі напамінала Магдэбургскае. Па ініцыятыве Мікалая Крыштафа Радзівіла-Сіроткі ў Міры ўзведзены ратуша, бальніца, касцёл і царква, надбудаваны да 3-х паверхаў палац, у якім налічвалася 40 пакояў, аздобленых мармурам, упрыгожаных скульптурамі, карцінамі, габеленамі. Вокны пакояў былі застаўлены каляровым французскім шклом. Замак акружылі нанава насыпаныя гарадскія валы з чатырмя варотамі - Нясвіжскімі, Слонімскімі, Віленскімі і Мінскімі. Замак стаў тыповай магнацкай рэзыдэнцыяй... У пачатку 17 стагоддзя Мір, як і многія беларускія гарады знаходзіўся ў росквіце - ажыўлены рух праз горад па так званым "купецкім тракце", што звязваў Рускую дзяржаву з Захадам спрыяў развіццю гандлю і рамесніцтва. Але на пачатку 20-х гадоў 17-га стагоддзя на Мір звалілася вялікае нясчасце - чума занесла у магілы большую частку жыхароў. У памяць аб гэтым у 1625-м годзе на рыначнай плошчы ўцалелымі жыхарамі быў пабудаваны помнік-каплічка. У сакавіку 1706-га года шведы на чале з каралём Карлам 12 захапілі і разграбілі горад. 27-га красавіка асаджаны замак быў узяты штурмам і спалены. Захопнікі не шкадавалі нікога - ні дзяцей, ні жанчын. Услед за вайной на Мір зноў прыйшла чума... У час паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1799-м годзе Мірскі замак быў адным з фарпостаў інсургентаў, аднак пасля артабстрэлу рускае войска ўзяло замак штурмам. У 1795-м годзе паследаваў трэці падзел Рэчы Паспалітай. Мір увайшоў у склад Расіі. З гэтага часу былы цэнтр графства стаў называцца мястэчкам Мінскай губерні… Сёння ў сценах замка ідуць актыўныя рэстаўрацыйныя работы, а ў 2000 годзе жамчужына беларускага дойлідства - Мірскі палацава-замкавы комплекс, які складаецца з замка, палаца, парка і капліцы-пахавальні ўключаны ў рэестр "Сусветная Спадчына" ЮНЕСКА.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка