Надрукавана: arche, №10, 2014 г., с. 94-125. Ключавыя словы



старонка2/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3
трэцяй і апошняй перасяленчай хвалі 1951-1959 гг.

Адным з вынікаў беларуска-польскага абмена насельніцтвам, што адбыўся ў 1944-1946 гг., з’явілася тое, што сярод усёй колькасці выехаўшых у Польшчу 90 664 з’яўляліся дзецьмі ва ўзросце да 16 год. Аднак, складаныя абставіны ваеннага і пасляваеннага часоў, страта бацькоў, родных прывялі да таго, што не ўсе дзеці змаглі выехаць у Польшчу. Частка з іх трапіла ў дзіцячыя дамы, частка апынулася ў сем’ях родных, сваякоў, блізкіх, апекуноў. Аднак і бацькі, і родныя, якія ўжо сталі грамадзянамі Польшчы, і дзеці, што засталіся ў Беларусі, памяталі адзін аб адным і марылі аб уз’яднанні.

Палітычнае кіраўніцтва Польшчы клапаціла праблема вяртання польскіх дзяцей, якія знаходзіліся ў дзіцячых дамах, у апекуноў. У адрозненні ад дарослых, іх знаходжанне ў Беларусі не абцяжарвалася ні палітычнымі, ні крымінальнымі аспектамі, і гэта давала польскім уладам надзею на хуткае рашэнне гэтай праблемы. Таму па заканчэнні працы савецка-польскай Змешанай камісіі па рэпатрыяцыі (верасень 1947 г), савецкі і польскі бакі дамовіліся, што адносна дзяцей справа рэпатрыяцыі будзе «адкрытая», і як толькі будуць дакладна вызначаны адрасы дзяцей, пачнецца іх адпраўка ў Польшчу.

Рашэнне аб рэпатрыяцыі польскіх дзяцей было прынята толькі восенню 1950 г. 17 лістапада 1950 г. СМ СССР прыняў пастанову, у якой: «задаволіў хадайніцтвы польскага ўрада аб рэпатрыяцыі ў Польшчу польскіх дзяцей, аб вяртанні якіх хадайнічаюць бацькі, родныя, а ў асобных выпадках польскія грамадзяне, якія не з’яўляюцца роднымі дзяцей». Упраўленне па рэпатрыяцыі пры СМ СССР павінна было правесці рэпатрыяцыю дзяцей з СССР у Польшчу ў другім квартале 1951 г. У развіцці і канкрэтызацыі пастановы СМ СССР Урад БССР 21 снежня 1950 г. прыняў пастанову, у якой абавязаў Упраўленне перасялення і рэпатрыяцыі пры СМ БССР выявіць на тэрыторыі рэпублікі польскіх дзяцей, Міністэрства асветы БССР павінна было падрыхтаваць ў раёне Гродна (вёска Пагодзічы) памяшканне на 100 чалавек пад зборны пункт. Памяшканне да 1 красавіка 1951 г. павінна было поўнасцю быць абарудавана, адрамантавана і ўкамплектавана абслугоўваючым персаналам83. Цікава адзначыць, што ў Пагодзічы звозілі польскіх дзяцей з усяго Савецкага Саюза, а потым перадавалі ў Польшчу. Да сакавіка 1951 г. не толькі было адрамантавана памяшканне ў Пагодзічах, але былі складзены спісы польскіх дзяцей, якія знаходлзіліся ў Беларусі. Так, у Баранавіцкай вобласці было выяўлена 11 дзяцей, якія пажадалі выехаць у Польшчу, у Гродзенскай -32, Маладзечанскай - 22, Брэсцкай -10, Полацкай -18, а ўсяго - 93 дзіцяці84. Другая група дзяцей у колькасці 27 чалавек была падрыхтавана да рэпатрыяцыі напачатку мая г.д.. Першыя 86 дзяцей былі перададзена прадстаўніку Польшчы Р. Польнаму 27 красавіка 1951 г. на ст. Ласосна85. Усяго да чэрвеня 1951 г. у Польшчу было рэпатрыіравана з Беларусі 166 дзяцей розных узрастоў86. Калі падлічыць колькасць усіх дзяцей, выяўленых у Беларусі, то вынікае, што ў Польшчу ў 1951-1952 гг. рэпатрыіравалася 211 дзяцей. Калі прыняць за ўвагу дадзеныя польскага гісторыка Т. Бугая, што ў гэты час з Савецкага Саюза выехала ў Польшчу 787 дзяцей87, то вынікае, што з Беларусі выехала амаль кожнае чацвёртае дзіця.

Наступны этап (1955-1957 гг.) характарызуецца тым, што ў гэты час у ПНР выязджалі галоўным чынам палякі, якія вызваляліся з лагераў, турмаў, спецпасяленняў, а таксама тыя, каму дазвалялі рэпатрыіравацца o індывідуальным парадку. Адзначым, што ў гэты перыяд вызначаюцца фактары, якія дамінавалі на ўсім яе працягу. Магчыма казаць аб іх: змяншэнні і больш выразнай дыферэнцыацыі. У 1955-1957 гг. ужо не было фактара польскага падполля і рэпрэсіўнай палітыкі ўлады ў адносінах да польскага насельніцтва, знікала варожасць да савецкай улады, бо яе найбольш непрымірымыя праціўнікі ці выехалі ў Польшчу, ці знаходзіліся ў лагерах, спецпасяленнях ды турмах. Нязменнымі засталіся два фактары. Па-першае, у ПНР выязджалі людзі з моцным нацыянальным пачуццём, якія не гублялі непарыўнай сувязі з Польшчай і палохаліся страты нацыянальнай ідэнтычнасці. Па-другое, частка сялян-аднаасобнікаў, якая не змагла прыняць калгасна-саўгасную сістэму і спадзявалася, што ў Польшчы яны атрымаюць зямлю і будуць працаваць у сельскай гаспадарцы. Новым і найбольш істотным фактарам для рэпатрыянтаў стаў фактар уз’яднання сямей. Раз’яднаная вайной, абменам насельніцтвам у 1944-1946 гг., лагерамі, турмамі абсалютная большасць людзей жадала аднаго - уз’яднацца са сваімі блізкімі, роднымі, якія пражывалі ў Польшчы. Так, былы ўраджэнец вёскі Дайнова Валожынскага раёна Маладзечанскай вобласці, які пражываў ва Уроцлаўку, звярнуўся з лістом (лістапад 1956 г.) у МЗС ПНР, у якім прасіў аказаць дапамогу яго родным - маці, двум сёстрам, брату, яго жонцы і іх дваім дзецям выехаць у Польшчу. Галоўнай мэтай іх выезду, паводле яго тлумачэнняў, з’яўлялася: «Маё жаданне і жаданне маіх родных уз’яднацца і пражываць разам у Польшчы ў г. Уроцлаўку, дзе пражываю я, дзе маю працу. Жадаем іх найхутчэйшай рэпатрыяцыі»88. Жаданне ўз’яднацца з сям’ёй вымусіла былога грамадзяніна Беларусі Ф Пятровіча, які пражываў у Кашалінскім ваяводстве, звярнуцца ў рэдакцыю пізеты «Trybyna Ludu» за дапамогай у выездзе яго родных - маці і брата ў ПНР, якія пражывалі ў Відзаўскім раёне Маладзечанскай вобласці. Ён падкрэсліваў: «Мінула 11 год пасля заканчэння вайны і кожны разумее, што родныя павінны быць як мага бліжэй і [я] не бачу важных прычын, якія б сталі перашкодай да вяртання маёй сям’і да мяне»89. Такім чынам, гэтыя найбольш істотныя фактары абумоўлівалі жаданне паляка, а таксама нязначнай часткі яўрэяў і беларусаў рэпатрыіравацца ў Польшчу.

Кіраўніцтва Савецкага Саюза таксама рабіла значныя крокі наперад у справе рэпатрыяцыі. Важнае значэнне у пашырэнні рэпатрыяцыйнай хвалі меў Дэкрэт ВС СССР ад 22 жніўня 1955 г. «Аб перадачы Польшчы ўсіх польскіх грамадзян», які фактычна распачаў працэс рэпатрыяцыі. Пазітыўнае стаўленне палітычнага кіраўніцтва СССР да праблемы рэпатрыяцыі значна актывізавала дзейнасць польскага урада, МЗС Польшчы ў гэтым накірунку.

Важнейшае значэнне ў справе рэпатрыяцыі меў візіт у ПНР у кра- снвіку 1955 г. першага сакратара ЦК ВКП(б) М. Хрушчова і яго перамовы з першым сакратаром ЦК ПАРП Б. Берутам. У час перамоў М. Хрушчоў пагадзіўся i меабходнасцю рэпатрыяцыі палякаў з СССР у ПНР. Міністр замежных спраў МНР С. Скжэшэўскі ў маі 1955 г. перадаў М. Хрушчову ноту, ў якой абумоўліваліся ўсе аспекты правядзення рэпатрыяцыі.

Летам-восенню 1956 г. у Маскве адбыліся двухбоковыя савецка-польскія перамовы, на якіх абмяркоўваліся ўсе пытанні будучай рэпатрыяцыі. Але ў гэты ж час адбывалася індывідуальная рэпатрыяцыя з Беларусі. Так, Паводле дадзеных ГУМ МУС СССР за 1956 г. іх колькасць склала 5938 чалавек90, з іх: палякаў 5800, яўрэяў - 40, беларусаў - 87, рускіх - 7, украінцаў - 3. Сацыяльнае становішча рэпатрыіраваных характарызуецца наступным чынам: селяне - 2383, рабочыя - 1128, утрыманцы -1248, пенсіянеры - 38, вучні - 387, служачыя культу - 3, аднаасобнікі - 383. Геаграфічна рэпатрыянты размеркаваліся наступным чынам: у Гродзенскай вобласці выдалі пасведчанняў на выезд 2631 чалавеку, Маладзечанскай - 2353, Брэсцкай - 738. 3 астатніх абласцей - 21691.

Пераломным у рэпатрыяцыйным працэсе, стаў візіт польскай партыйна-урадавай дэлегацыі на чале з У. Гамулкай у Маскву (15-18 лістапада 1956 г.). Бакі «дамовіліся аб прынцыпах, на аснове якіх адпаведныя дзяржаўныя органы Савецкага Саюза будуць спрыяць далейшай рэпатрыяцыі палякаў, маючых сем’і ў Польшчы, як і вяртанню ў Польшчу тых, хто па незалежных ад яго прычынах не мог скарыстаццца правам на рэпатрыяцыю на аснове савецка-польскага Пагаднення 1945 г.”92.

У выніку рабочых перамоваў, якія доўжыліся амаль паўгода 25 сакавіка 1957 г. было падпісана «Пагадненне паміж урадам Польскай Рэспублікі і урадам СССР у справе тэрміну і парадку рэпатрыяцыі з СССР грамадзян польскай нацыянальнасці». Адзначым, што на заключным этапе савецка-польскіх перамоў прысутнічалі прадстаўнікі Украіны - А. Магіла, Беларусі - М. Крыштафовіч, Літвы - І. Гашка. Польская прэса вельмі коратка паведамляла, што ў размовах бралі ўдзел у якасці «запрошаных» прадстаўнікі Украіны, Беларусі, Літвы. Аднак невядома, якая была іх роля, паўнамоцтвы, якія задачы ставіліся перад імі ўрадамі гэтых рэспублік. Невядома таксама, ці прымалі яны ўдзел у дыскусіях па абмяркоўваемых пытаннях, якія ўносілі прапановы і калі ўносілі, ці былі яны прынятыя і г. д. Па-першае, хутчэй за ўсе, паколькі з гэтых рэспублік ажыццяўлялася рэпатрыяцыя, не запрасіць іх прадстаўнікоў на перамовы саюзнае кіраўніцтва не магло. Па-другое, галоўная роля, безумоўна, належыла дэлегацыі, якая прадстаўляла саюзныя органы улады. Рэспубліканскім прадстаўнікам, у лепшым выпадку, адводзілася толькі другарадная роля, роля статыстаў.

Пагадненне ўтрымлівала 17 артыкулаў і строга рэгламентавала парадак выезду. Так, рэпатрыянты мелі права выязджаць індывідуальна і толькі на аснове дакументаў, якія выдаваліся мясцовымі аддзеламі міліцыі. Выезд павінен быў адбыцца на працягу трох месяцаў са дня атрымання дакументаў Па заканчэнні гэтага тэрміну людзі трацілі такую магчымасць і не маглі абскардзіць ці яшчэ раз звярнуцца за дазволам на рэпатрыяцыю. Пагадненне мела шмат агульных рыс з Пагадненнямі, якія заключыпі ў 1944 г. БССР, УССР, ЛітССР з ПКНВ. Разам з тым, яго асобныя артыкулы былі больш дакладна сфармуліванымі, не дапускалі розначытанняў. Так, напрыклад, рэпатрыяцыя адбывалася ў адпаведнасці з прынцыпам грамадзянскай і нацыянальнай прыналежнасці, які вызначаў, што «асобы, якія жадаюць рэ патрыіравацца падаюць ва ўстановы міліцыі па месцы пражывання заявы аб жаданні рэпатрыіравацца з далучэннем дакументаў, якія пацвярджаюць польскую нацыянальнасць i былое польскае грамадзянства»93.

Аднак, гэты прынцып значыў, што толькі дакументальнае пацвярджэнне польскай нацыянальнасці і грамадзянства да 17 верасня 1939 г. з’яўлялася асновай для прыняцця рашэння аб дазволе грамадзяніну рэпатрыіравацца ў Польшчу. Наяўнасць у знчнай часткі насельніцтва дакументаў з супярэчлівымі запісамі аб нацыянальнасці і грамадзянстве (пагаспадарчыя кнігі, пашпарты і г. д.) значна ўскладнілі рэпатрыяцыю, вымусілі рэспубліканскае кіраўніцтва задзейнічаць, «адміністрацыйны» рэсурс рай/гарвыканкамаў, якія разам з органамі міліцыі прымалі рашэнне аб дазволе ці адмаўленні людзям у праве рэпатрыяцыі. “Адміністрацыйны рэсурс” праяўляўся ў тым, што значнай частцы людзей адмўлялі ў выездзе ў Польшчу. Так, не мелі ніякіх шанцаў выехаць ПНР тыя, хто у час вайны супрацоўнічаў з немцамі, былыя акаўцы, на каго меўся кампраметуючы матэрыял ў КДБ, хто быў заўважаны ў антысавецкіх выказваннях і настроях, родныя якіх пражывалі ў капіталістычных краінах, ваеннаслужачыя, якія мелі дачыненне да дзяржаўных тайн і г.д.

Кардынальна змяніліся арганізацыйныя ўмовы рэпатрыяцыі, якую ажыццяўлялі органы міліцыі - аддзелы віз і рэгістрацыі (АВіР). Гэта значыла, што ў 1957-1959 гг. права дазволу на рэпатрыяцыю належыла выключна савецкаму боку. Польскі бок, у асобе Упаўнаважанага польскага ўрада ў справах рэпатрыяцыі пры пасольстве ПНР у СССР, не меў уплыву на рашэнні ўладных структур ўсіх узроўняў у справе рэпатрыяцыі. Сітуацыя ў Беларусі абцяжарвалася адсутнасцю польскага консульства, таму хадайнічаючыя вымушаны былі пісьмова звяртацца ў пасольства ПНР ці асабіста прыязджаць у Маскву, каб вырашыць узнікшыя спрэчныя праблемы. Гэта зацягвала і ўскладняла разгляд хадайніцтваў, выклікала бюракратычную перапіску паміж пасольствам ПНР у СССР і партыйна-дзяржаўнымі органамі Беларусі, што вяло да незадавоенасці людзей.

Рэпатрыяцыя палякаў і яўрэяў з БССР у Польшчу ў 1951-1959 гг. ажыццяўлялася ў абстаноўцы сакрэтнасці ды інфармацыйнага “вакуўму”. Ні адна рэспубліканская, абласная, раённая газета ў 1951-1959 гг. не надрукавала паведамлення, абвесткі ці іншай інфармацыі аб умовах, тэрмінах, магчымасцях, арганізацыях ды ўстановах, якія займаліся рэпатрыяцыяй. За ўвесь час перасялення толькі “Известия” надрукавалі ў жніўні 1958 г. невялікую абвестку аб тым, што з Савецкага Саюза адбываецца “рэпатрыяцыя” палякаў і яўрэяў у Польшчу. Разам з тым, інфармацыйная “блакада” створаная кіраўніцтвам Савецкага Саюза, ва ўмовах Беларусі не была эфектыўнай. Памежныя сувязі, наяўнасць родных у Польшчы, магчымасць слухаць у заходнебеларускім рэгіёне польскія радыёперадачы, перапіска, наведванне палякамі сваіх родных і блізкіх у Беларусі – усё гэта давала магчымасць атрымоўваць поўную і даставерную інфармацыю аб умовах рэпатрыяцыі.

24-27 сакавіка 1959 г. у Маскве адбыліся савецка-польскія перамовы, на якіх былі падсумаваны вынікі рэпатрыяцыі. Колькасныя паказчыкі рэпатрыяцыі 1956-1959 гг. сведчылі, што ў тэты час з Беларусі выехала 88 546 чалавек (дадзеныя без уліку 1955 г бо лічбы ад’ехаўшых за гэты год пакуль не ўдалося дакладна ўстанавіць). Важнейшае значэнне рэпатрыяцыі 1951-1956 гг. у тым, што яна лагічна завяршыла, хаця і са значным спазненнем, выкліканыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі масавыя беларуска-польскія перамяшчэнні насельніцтва. Пасля яе заканчэння не адбывалася і нават патэнцыяльна не магло адбыцца такіх перамяшчэнняў насельніцтва з Беларусі ў Польскую Народную Рэспубліку. Адным з яе вынікаў стала яшчэ большая і хуткая інтэграцыя і ўніфікацыя заходняй часткі рэспублікі з усходняй, што непазбежна вяло да стабілізацыі і кансалідацыі ўсяго пасляваеннага беларускага грамадства. Беларуская дзяржава і грамадства ў далейшым не іспытвалі такога кшталту псіхалагічных, маральных, этнанацыянальных, міжнародных ўзрушэнняў.

Такім чынам, перасяленчыя працэсы, якія адбываліся ў пасляваенны час паміж БСС і Польшчай, мелі надзвычай важнае значэнне для Беларусі. Перасяленне палякаў і яўрэяў з Беларусі ў Польшчу, а беларусаў з Польшчы ў БССР, якое адбывалася ў 1944-1946 гг., з’яўлялася інтэгральнай часткай агульнаеўрапейскіх перамяшчэнняў насельніцтва, якія былі абумоўлены зменамі граніц пасля Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Яно ажыццяўлялася на аснове двухбаковага беларуска-польскага пагаднення пры гарантыях з боку краін-удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі і, перш за ўсё, СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. Савецкі Саюз і Польская Рэспубліка перасяленчай акцыяй вырашалі важныя ўнутры і знешне- палітычныя задачы, якія наўпрост закраналі БССР. Па-першае, СССР як адна з вядучых краін антыгітлераўскай кааліцыі выконвала ўзятыя на сябе міжнародныя абавя- зацельствы па дапамозе польскаму ўраду ў перасяленні ў Польшчу палякаў, якія ў выніку Другой сусветнай вайны апынуліся ў складзе СССР і набылі яго грамадзянства. Па-другое, перадачай часткі тэрыторыі Беларусі Польшчы і ўзаемным перасяленнем насельніцтва палітычнае кіраўніцтва CCCР уцягвала ў арбіту свайго ўплыву пасляваенную Польшчу. Па-трэцяе, Савецкі Саюз пазбаўляўся ад «ненадзейнага» у палітычным, сацыяльным, нацыянальным, канфесійным плане «польскага элемента», які кампактна пражываў у заходніх абласцях Бзларусі.

Польскае кіраўніцтва таксама было зацікаўлена ў ажыццяўленні перасяленчай акцыі. 3 аднаго боку, гэта было абумоўлена жаданнем параўтварэння Польшчы ў аднанацыянальную дзяржаву і мінімізацыі колькасці беларусаў як нацыянальнай меншасці. 3 другога, прыцягненнем у краіну па магчымасці большай колькасці людзей з-за надзвычай вялікіх людскіх страт, якія панесла Польшча ў час Другой сусветнай вайны.

Для БССР абмен насельніцтвам таксама меў важныя дэмаграфічныя, грамадска-палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, этнанацыянальныя і кан- фесійныя вынікі. Па-першае, з рэспублікі ў 1944-1946 гг. выехала звыш 240 тыс. чалавек, а калі ў гэтую колькасць уключыць звыш 40 тыс. палякаў, якія былі прызваныя ў 1944-1945 гг. у Войса Польскае і ў абсалютнай большасці засталіся пасля службы ў Польшчы, то агульная колькасць выехаўшых складае звыш 300 тыс. чалавек. Гэтую лічбу магчыма разглядаць як ускосныя страты насельніцтва рэспублікі ў час Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Kaлi ўлічваць гэта, то неабходна ўнесці карэкцыю ў агульныя страты насельніцтва БССР, якія яна панесла ў гады Другой сусветнай вайны. Па-другое, выезд звыш 300 тыс. палякаў значна зменшыў іх агульную колькасць у заходнебеларускім рэгіёне, што вяло да этнаканфесіонай аднароднасці гэтага рэгіёну, яго непазбежнай і хуткай інтэграцыі і ўніфікацыі з усюдняй часткай БССР. Па-трэцяе, выезд з заходніх абласцей БССР нацыянальна свядомага, у значнай ступені антысавецкі настроенага «польскага элемента» зменшыў, звёў да мінімума сацыяльную базу польскага антысавецкага падполля, што аб’ектыўна вяло да стабілізацыі грамадска-палітычнага жыцця заходнебеларускага грамадства. Па-чацвертае, выезд з заходніх абласцей Беларусі значнай колькасці працаздольнага насельніцтва прывёў да таго, што партыйна-савецкае кіраўніцтва рэспублікі вымушана было надаваць прыярытэтную ўвагу сацыяльна-эканамічнаму, культурнаму развіццю гэтага рэгіёну і мінімізаваць эканамічныя страты, звязаныя з адтокам кваліфікаванай рабочай сілы.

Узаемны абмен насельніцтвам паміж БССР і Польшчай у 1944-1946 гг. аказаўся недастатковым па працягласці, каб усе жадаючыя палякі маглі выехаць у Польшчу. У 1946 г. тэты працэс па ініцыятыве кіраўніцтва СССР быў у аднабаковым парадку спынены. Дзесяткі тысяч сем'яў па абодвух баках савецка-польскай граніцы аказаліся раз'яднанымі. Неаднаразовыя звароты і хадайніцтвы вышэйшага палітычнага кіраўніцтва Польскай Рэспублікі аб працягу масавай рэпатрыяцыі былі адхілены кіраўніцтвам Савецкага Саюза. У той жа час, паміж шэрагам краін Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы масавыя перасяленн насельніцтва ажыццяўляліся да канца 40-х г., што дало магчымасць у максімальнай ступені перасяліць усіх жадаю- чых. Штучна абмежаваны працэс і праблема раз’еднаных сем’яў з’яўляліся адным з важнейшых фактараў, якія вялі да напружанасці ў савецка-польскіх адносінах. Таму, у пачатку 50-х г. Савецкі Саюз пагадзіўся аднавіць перасяленчы працэс.

Адным з важнейшых элементаў савецка-польскіх адносін другой паловы 50-х i стала рэпатрыяцыя польскага насельніцтва з СССР у ПНР. Рэпатрыяцыйная акцыя наўпрост закранула Беларусь. Яе правядзенне, у першую чаргу, адпавядала знешне і ўнутрыпалітычным інтарэсам Савецкага Саюза i Польшчы. Hi з адной краінай «народи.in дэмакратыі» кіраўніцтва Савецка Саюза не мела такіх складаных і супярэчлівых адносін як з Польшчай. Адным з аптымальных рашэнняў кіраўніцтва СССР, якое было станоўча і прыхільна сустрэта польскім грамадствам, вяло да паляпшэння савецка польскіх адносін - стала рэпатрыяцыя палякаў з Савецкага Саюза ў Польшчу. Для палякаў якія пражывалі ў Беларусі, рэпатрыяцыя мела таксама важнае значэнне і закранула частку польскага насельніцтва, якое пажадала рэпатрыіравацца ў ПНР у рамках акцыі «уз'яднанне сямей», што давала магчымасць дзесяткам тысяч сямей, раз’яд наных вайной, абменам насельніцтва ў 1944-1946 гг., уз’яднацца. Абсалютная большасць палякаў рэпатрыіравалася з БССР у ПНР з мэтай уз'яднання са сваімі блізкімі і роднымі. Колькасныя паказчыкі рэпатрыяцыі 1955-1959 гг. засведчылі, што ў гэты час з Беларусі выехала 88 546 чалавек. Вынікам двух масавых перасяленчых акцый стаў беззваротны выезд у Польшчу каля 400 тыс. чалавек.



Масавы ад’езд палякаў у 1955-1959 гг. і дзесяцігоддзе (1944-1955 гг.), якое яму папярэднічала, меў для Беларусі важнае ўнутрыпалітычнае значэнне. «Польскае пытанне» для кіраўніцтва СССР i БССР страціла тое палітычнае значэнне i вастрыню, якое яно мела ў першыя пасляваенныя гады. Важнейшае значэнне рэпатрыяцыі 1951-1959 гг і ў тым, што яна лагічна завяршыла, хаця i са значным спазненнем, выкліканыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі масавыя беларуска-польскія перамяшчэнні насельніцтва. Пасля яе заканчэння не адбывалася i нават патэнцыяльна не магло адбыцца такіх перамяшчэнняў насельніцтва з Беларусі ў Польшчу. Гэта напазбежна вяло да яшчэ большай і хуткай інтэграцыя і ўніфікацыя заходняй часткі рэспублікі з усходняй і спрыяла стабілізацыі і кансалідацыі ўсяго беларускага грамадства.



1 Kersten K. Stulecie przesiedleńców. Przymusowe przemieszczenie ludności – próba typologii // Przeprosić za wypędzenie ? Wypowiedzi oficjalne oraz debata prasowa o wysiedleniu Niemców po II wojnie światowej. Pod red. K. Bachmana i J.Kranca. Kraków, 1997. – s.100.

2 Милякова, Л.Б. Польша на пути к моноэтническому государству / Л.Б. Милякова // Международный исторический журнал [Электронны рэсурс]. - 2003. - Рэжым доступу: www. hrono.ru/statii/2003/1918 -47polon.html.-Дата доступу: 14.01.2007.

3 Там сама

4 Там сама

5 Czerniakiewicz, J. Repatriacja ludności polskiej z ZSRR 1944-1948 / J. Czerniakiewicz. - Warszawa: Nauk. PWN, 1987. - s.27.

6 Иларионова, Т.Е. Обмен населением между СССР и Германией накануне и в начале Второй мировой войны / Т.Е. Иларионова // Отечественная история. - 2004 №4.-С. 56; Таляронак, С. Да пытання аб перасяленни заходніх беларусаў і заходніх украінцаў у 1939 г. / С. Таляронак // Беларускі гістарычны часопіс. -1994. - № 4. - С. 82-90.



7 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), ф. 4п, воп. 1, спр. 14640, л.108. Спецпаведамленні, дакладныя запіскі і даведкі органаў НКУС. Студзень 1940 - люты 1940 г.

8 Там сама, л.113

9 Schechtman, Joseph B. European population transfer 1939-1945 / Schechtman. B. Joseph. - New York: Oxford Uniwersity Press, 1946. – p.22.

10 Schechtman, Joseph B. Postwar population transfer in Europe 1945 - 1955 / Schechtman, В. Joseph. -Philadelphia: Uniwersity of Pensilwania Press, 1962 - р.390.

11 Там сама, р.392.

12 Мурашко, Г. П. Национально-территориальный вопрос в контексте послевоенных реальностей Восточной Европы. 1945-1948 / Г. П. Мурашко, А. Ф. Носкова // Национальный вопрос в Восточной Европе. Прошлое и настоящее: сб. науч. ст. / Инст слав. и балк. РАН; редкол.: М.Д. Ерещенко (отв. ред.) [и др.]. - М.: ИСБ РАН, 1995. – с.226-247.


13 Беспамятных, Н.Н. Этнокультурное пограничье и белорусская идентичность: проблемы методологии анализа кросс-культурных взаимодействий / Н.Н. Беспамятных; научн. ред. поф. М.А. Можейко. - Минск: РИВШ, 2007. - с.81-82.

14 Historia diplomacji Polskiej Х-ХХ w. / Min. Spraw Zagranicznych, In-t Studiów Politycznych PAN; red. G.Labuda, W. Michowicz. - Warszawa: Wyd. Sejmowe, 2002. - s.448.


15 Советский Союз на международных конференциях периода Великой Отечественной войны. 1941-1945: в 6 т. / МИД СССР; редкол.: А.А. Громыко (гл. ред.) [и др.] - М.: 1984. - Т. 2: Тегеранская конференция руководителей 3-х союзных держав - СССР, США и Великобритании. 28 ноября -1 декабря 1943 года. – с.148.

16 Переписка Председателя Совета Министров СССР с Президентами США и Премьер Министрами Великобритании во время Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.: в 2 т. / М-во иностр. дел СССР; под. ред А.А. Громыко. - М.: Политиздат, 1986. - Т. 1: июль 1941 г. - ноябрь 1945 г. - с.227.

17 Документы и материалы по истории советско-польских отношений: в 12 т. / редкол. И.А. Хренов, В.Т. Ковальский [и др.]. - М.: Наука, 1974. - Т. 8: январь 1944 г. - декабрь 1945 г.- с.46.


18 Bartoszewich, H. Polityka Związku Sowieckiego wobec państw Europy Środkowo-Wschodniej w latach 1944-1948 / H. Bartoszewicz. - Warszawa: Ksizka i Wedza, 1999.- s.231.

19 Turonek J. Kwescia Białoruska w Polityce Obozu Londyńskiego (1941-1944) / J. Turonek II Studia dziejów ZSRR i Europy Środkowej. - Wroclaw: Instytut Historii PAN, 1983.-T. XIX.- s.133.

20 Sprawy narodowościowe i wyznaniowe na Bialostoczyzne, 1944-1948: W ocene władz Rzeczpospolitej Polskiej. Wybór dokumentów: Situacyjne sprawozdania woewody Białostockiego w Białymstoku oraz Powiatowych starostów Białostockiego Bielskpodlaskiego i Sokolskiego w latach 1944-1948 / zebr. G. Sosna. - Ryboly, 1996. - s.8.

: bitstream -> doc -> 2637
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы
doc -> Стан І перспектывы развіцця фізічнай культуры І спорту ў бдпу


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка