Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер153 Kb.

powerpluswatermarkobject288196



Надрукавана: Гісторыя і памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А.К. Краўцэвіча і А.Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С.304-312.
Ключавыя словы: перасяленне, рэпатрыяцыя, райпрадстаўніцтва, Гродна, палякі, Польшча, Польскі камітэт-нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), БССР.
А. Вялікі
Зыход” або перасяленне польскага насельніцтва з Гродна

ў Польшчу ў 1944-1946 гг.
Гісторыя паваеннага Гродна непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей у яго гісторыі, якая карэнным чынам змяніла яго дэмаграфічнае становішча і горад практычна ў адначассе з польска-яўрэйскага горада стаў беларуска-расейскім. Гэтаму паспрыяла вайна, а таксама паваеннае перасяленне польскага і яўрэйскага насельніцтва з БССР у Польшчу, якое адбывалася на аснове беларуска-польскага пагаднення аб перасяленні насельніцтва, заключанага 9 верасня 1944 г. паміж БССР і Полькім камітэтам нацыянальнага вызвалення (ПКНВ).

Урад БССР выкончаючы гэтае пагадненне стварыў на тэрыторыі заходніх абласцей БССР 10 райпрадстаўніцтваў, у якое ўваходзіла і Гродзенскае райпрадстаўніцтва, якое ажыццяўляла перасяленне польскага і яўрэйскага насельніцтва ў тым ліку і з Гродна. Яго ўпаўнаважаным спачатку быў прызначаны Д. Бліноў, але неўзабаве прадстаўніцтва ў Гродне ўзначаліў Ул. Пуцята, які на працягу амаль двух гадоў і кіраваў ім1.

На пачатку кастрычніка 1944 г. работнікі Гродзенскага райпрадстаўніцтва прыступілі да працы. Адной з галоўных задач, якая паўстала перад імі, з’яўлялася вызначэнне колькасці польскага і яўрэйскага насельніцтва, якое пажадала б выехаць у Польшчу, а таксама распаўсюджванне інфармацыі аб перасяленчай акцыі.

Вайна, а потым акупацыя цяжкім “катком” пракаціліся па Гродна. У кастрычніку 1944 г., як раз тады калі распачало працу райпрадстаўніцтва, па загаду Гродзенскага РК КП(б)Б была падлічана колькасць усяго насельніцтва горада. Гарадское партыйнае кіраўніцтва атрымала даволі сумныя вынікі. Так, яно адзначала, што перад вайной у Гродна пржывала 73,8 тыс. чалавек, у тым ліку: 32% палякаў, 30% - яўрэяў, 19% - рускіх, 17% - беларусаў і 2% прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў2. На пачатак кастрычніка 1944 г. у горадзе пражывала 32,2 тыс. гродзенцаў і каля 4 тыс. чалавек, якія прыехалі ў горад з ўсходніх абласцей БССР і СССР, а таксама прыбылі ў горад з партызанскіх атрадаў. Агульная колькасць насельніцтва, якое было знішчана ў час вайны і акупацыі склала каля 27 тыс. чалавек, галоўным чынам яўрэяў – каля 23 тыс. чалавек. Па нацыянальнаму складу насельніцтва размяркоўвалася (кастрычнік 1944 г.) наступным чынам: палякі складалі 61%, беларусы – 27, 7%, рускія – 10%, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей – 2,3%3.

Прадстаўнікі ў Гродна распачаўшы ўлік і рэгістрацыю насельніцтва сутыкнуліся з праблемай вызначэння коля грамадзян, якія мелі права на выезд у Польшчу. У адпаведансці з пагадненнем яго мелі тыя людзі, якія дакументальна маглі пацвердзіць факт пражывання на тэрыторыі Польшчы да 17 верасян 1939 г. і што па нацыянальнасці яны палякі. Для гэтага пры рэгістрацыі неабходна была прадставіць любыя польскія дакументы: польскі пашпарт, ваенны білет, пасведчанне аб нараджэнні, прафсаюзны білет ды іншыя афіцыйныя польскія дакументы. Спрэчным з’яўлялася пытанні аб прызнанні нямецкіх дакументаў (аўсвайсаў) у якасці дакументаў, якія давалі права на рэгістрацыю і перасяленне. Аднак неўзабаве гэта пытанне было вырашана станоўча і іх лічылі ў якасці юрыдычных дакументаў4. Людзі маглі выязджаць і па савецкіх дакументах, у якіх было пазначана што па нацыянальнасці палякі і да 1939 г. пражывалі ў Польшчы. Акрамя гэтага, тыя, хто не мелі адпаведных дакументаў, маглі рэгістравацца і па вусных заявах.

Пачатак рэгістрацыі ў Гродна паказаў, што значная частка палякаў не верыла, што “саветы” і пракамуністычны ПКНВ змогуць правесці перасяленне і што пад яго выглядам высяляць палякаў у Сібір, Казахстан ды ў іншыя аддаленыя раёны СССР. Да таго ж, частка палякаў спадзявалася, што ўсе ж Гродна адыйдзе да Польшчы і таму не жадала рэгістравацца на выезд, а заняло чакальную пазіцыю. Гэтыя настроі адсочвала і пацвярджала гарадское партыйна-савецкае кіраўніцтва. Так, ужо ў кастрычніку 1944 г. Гродзенскі РК КП(б)Б паведамляў у ЦК КП(б)Б, што “у выніку праводзімых дакладаў і гутарак у сувязі з падпісаннем пагаднення паміж Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення і ўрадам БССР аб эвакуацыі польскіх грамадзян з тэрыторыі БССР і беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы выяўляецца, што большая частка польскага насельніцтва гораду эвакуіравацца ў Польшчу не жадае”5. У гэтай жа запісцы адзначаліся “контррэвалюцыйныя факты” настрояў польскага насельніцтва ў сувязі з праводзімым перасяленнем. Так, грамадзянін Арнольд Андрушэвіч у гутарцы з сваімі суседзямі па кватэры заявіў, што “хутка бальшавікі будуць выгнаныя з Гродна нашай польскай арміяй”6.

Кіраўнік Гродзенскага райпрадстаўніцтва Ул. Пуцята паведамляў Галоўнаму прадстаўніку ўрада БССР па перасяленню Ул. Царуку, што “насельніцтва Гродна першапачаткова адносілася да гэтага мерапрыемства (перасялення – А.В.), з вялікім недаверам, адзначаючы, што ў Польшчу не павязуць, а ўсіх зарэгістраваных павязуць у Сібір”7.

Гэтыя настроі падтрымлівала польскае падполле, якое актыўна дзейнічала ў Гродна. Адзін з яго ўдзельнікаў выказаўся, што “польская нацыянальная дзяржава існавала і будзе існаваць з папярэднімі граніцамі, а не па лініі Керзона, як зараз устанаўліваюцца граніцы па дагавору Савецкага ўрада з Вандай Васілеўскай, якую польскі народ не прызнае, бо яна прадалася камуністам. У нас маецца наш законны ўрад у Лондане […]”8. Больш таго, калі ў Гродна ў снежні 1944 г. пачалі вывешваць абвесткі аб умовах перасялення, то польскае падполле прыкладала ўсе намаганні, каб як мага меньш людзей даведалася аб гэтым і да таго ж, патаемна перадавала палякам загады, каб яны не рэгістраваліся і не выязджалі у Польшчу. Так, Ул. Пуцята паведамляў Ул. Царуку, што “па Гродна абвесткі вывешваліся 7 дзен запар і да раніцы кожнага дня ніводнай абвесткі не заставалася. З боку польскіх бандытаў (так у тэксце – А.В.) былі пагрозы аб тым, што хто зарэгіструецца, будзе знішчаны”9.

Аналіз дзейнасці польскага падполля і яго ўплыў на перасяленне дазваляе вылучыць два перыяды гэтай дзейнасці, якія кардынальна адрозніваліся адзін ад аднаго. Першы перыяд пачаўся з моманту абвяшчэння ўмоў пагаднення і пачатку рэгістрацыі насельніцтва (кастрычнік-снежань 1944 г.) і працягваўся да Крымскай канферэнцыі (люты 1945 г.), на якой была вызначана савецка-польская мяжа. Ён характарызуецца тым, што лонданскі ўрад і падполле не пакідалі надзеі на вяртанне ўсходняй мяжы, якая існавала напярэдадні 17 верасня 1939 г. Падполле, выконваючы палітычны загад лонданскага ўрада, скіроўвае дзейнасць на забарону палякам рэгістравацца і выязджаць у Польшчу.

Пасля Крымскай канферэнцыі, зразумеўшы, што межы канчаткова вызначаны і пераглядацца не будуць, тактыка падполля кардынальна мяняецца. Другі этап (люты 1945 г.-1946 г.) характарызуецца тым, што падполле, наадварот, прыкладае намаганні, каб усё польскае насельніцтва рэгістравалася і выязджала ў Польшчу. Гродзенскае райпрадстаўніцтва адзначала, што "пасля Крымскай канферэнцыі, дзе было заяўлена, што мяжа Польшчы на ўсходзе будзе праходзіць па лініі Керзана… польскія белабандыты ўзяліся за новую агітацыю. Польскае насельніцтва пад пагрозай зброі вымушалі рэгістравацца і пераязджаць у Польшчу любым шляхам"10. Таму ў студзені-лютым 1945 г. пачалася масавая рэгістрацыя палякаў на выезд у Польшчу. Так, калі ў эшалоне, які адпраўляўся ў Польшчу 8 студзеня 1945 г. выязджала ўсяго 39 гаспадарак, то ў наступным, якія адпраўляся 22 студзеня выязджала 82 гаспадаркі, якія налічвалі 162 чалавекі11.

Рэгістрацыя вызначыла сукупнасць фактараў, якія вымуашлі выязджаць палякаў з Гродна. Найбольш значнымі з’яўляліся сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя, канфесійныя, роднасныя ды іншыя. Усе яны дзейнічалі адначасова як паасобку, так і ў сукупнасці.

Так, інтэлігенцыю, у прыватнасці настаўнікаў, не задавальняла адкрыта дыскрымінацыйная палітыка савецкай улады ў галіне адукацыі, якая выразілася ўтым, што польскамоўныя школы масава пачалі пераўтвараць у беларуска і рускамоўныя. Разам з гэтым, пачалося звальненне з школ “ненадзейных” польскіх настаўнікаў, якія атрымалі адукацыю “за польскім часам”. Ад'езд палякаў-настаўнікаў прывёў да значнай кадравай напружанасці, ў прыватнасці ў Гродзенскай вобласці і самім Гродна. Асабліва вострая сітуацыя склалася ў Гродзенскай вобласці, у якой з 1640 настаўнікаў-палякаў налічвалася 756 чалавек. З іх 706 зарэгістравалася на выезд у Польшчу. Гродзенскі абкам партыі летам 1945 г. з трывогай адзначаў, што "на працягу навучальнага года па няпоўных дадзеных у Польшчу выехала 228 настаўнікаў. Яшчэ 250 зарэгістраваліся на выезд. У Гродна да пачатку вучэбнага года (1945/1946 гг. - А.В.) мелася 104 настаўнікі-палякі. На 1 чэрвеня 1945 г. засталося 68, з якіх 54 зарэгістраваліся на выезд"12.

Разам з настаўніцтвам выказалі жаданне перасяліцца ў Польшчу медыцынскія работнікі. Прытым ад'язджалі не толькі ўрачы, якія мелі вышэйшую адукацыю, але і сярэдні медыцынскі персанал. Напрыклад, з Гродзенскай дзіцячай бальніцы, у якой працавалі 24 работнікі, на выезд зарэгістравалася 13 медыкаў, з інфекцыйнай з 44 адпаведна - 24, з першай гарадской з 49 адпаведна - 2213. Разам з інтэлігенцыяй выязджалі работнікі прамысловасці, транспарту. Так, з 71 работніка Гродзенскага велазборачнага завода ў 1945 г. у Польшчу выехалі 25 рабочых і служачых, 9 зарэгістраваліся на выезд14.

Цікава адзначыць, што па графе “месца пастаяннага жыхарства”, магчыма прасачыць гарадскую тапаніміку і ўстанавіць назвы вуліц, якія засталіся “з польскага часу”, г.зн. у 1944 г. іх яшчэ не паспелі перайменаваць. Так, сустракаюцца вуліцы “Ю. Пілсудскага”, “Нарутовіча”, “Станіславаўская” “Збожавая”. “Касінерская”, “Святога Мікалая”, “Млынарская”, “Вітольдава”, “Віленска” “Каліноўскага”, Ягелонска”, “Назарацянска”, “Легіёнава”, “Т. Зана”, “Лялевеля”, Урублеўскага”, “Бема” і іншыя15. Значная частка гэтых ды і іншых вуліц у выніку перасялення засталіся спустошанымі. Так, напрыклад, з вуліцы “Станіславаўскай” толькі з 1 студзеня па 6 чэрвеня 1945 г. выехалі 23 гаспадары16.

На пачатку студзеня 1946 г. назіраецца масавы запіс польскага насельніцтва на выезд у Польшчу. Ён прыняў такі характар, што, як паведамляў кіраўнік Гродзенскага райпрадстаўніцтва У. Пуцята Галоўнаму прадстаўніку СНК БССР Ул. Царуку, жадаючых запісацца на выезд было столькі, што "апошнія дні рэгістрацыі выліліся у цэлы працэс. У камісіі не вытрымлівалі ні вокны, ні дзверы. Узброеная група міліцыі не змагла забяспечыць парадку. Натоўп ламаўся дзень і ноч"17.

Людзі, як правіла выязджалі цэлымі сем’ямі, нават з немаўляткамі, нягледзячы на пагодныя ўмовы. Так, напрыклад, у студзені 1945 г. з Гродна выехала сям’я Адольфа Камінскага, з якімі выехалі дзве дачкі і сын, Крысціна – 1938 г. нараджэння (ей было 7 гадоў), Зоф’я – 1940 г. нараджэння (5 гадкоў) і сын Мечыслаў, які нарадзіўся ў 1943 г., г.зн. на момант выезду яму было ўсяго 2 гадкі18. У Феліцыі Канюшык, якая таксама выязджала ў студзені 1945 г., мелася шэсць дзетак: старэйшы Вікенцій нарадзіўся ў 1930 г., г.зн. на момант выезду яму споўнілася 15 год, а самы малодшы Адам нарадзіўся літаральна напярэдадні выезду – у 1944 г., г.зн. яму было ўсяго годзік, калі маці, нягледзячы нават на зімовыя маразы, рушылася з ім у Польшчу19.

Колькасныя дадзеныя аб перасяленні польскага насельніцтва з Гродна ў Польшчу адлюстраваныя ў наступнай табліцы20.

Колькасць грамадзян, якія зарэгістраваліся, выехалі і якім было адмоўлена



ў выездзе ў Польшчу з Гродна з кастрычніка 1944 па 15 чэрвеня 1946 г.

Гродна




Па нацыянальнасці

Па полу

Па роду заняткаў

Усяго зарэгістравана

Чл. сямей

Польскіх


Чл. сямей


Яўрэйскіх

Чл. сямей

Мужчын

Жанчын

Дзяцей да 16 год

Сялян

Рабочых

Кустароў

Служачых

Настаўнікаў

Урачоў

ІТР

Святароў

Чыгуначнікаў

Іншых

Зарэгістравалася з кастрычніка 1944 па чэрвень 1946

7492

19039

7384

18861

108

178

5049

8219

5771

187

3403

752

1170

206

44

119

38

258

7091

Пазбаўлены права выязду, як не явіўшыя на цягнік


2153

5649

2142

5685

11

14

1462

2525

1712

89

1060

309

361

55

13

34

19

109

1938

Адмовіліся ад выезду добраахвотна


159

441

159

441

-

-

108

180

153

1

78

44

10

-

-

-

-

4

151

Выехала ў Польшчу

6134

14426

6033

14256

101

170

3983

6177

4266

641

-

419

812

152

34

86

19

148

5049

Аналіз гэтай табліцы паказвае, што гэта быў на самай справе зыход польскага насельніцтва з Гродна. Калі ўзяць пад увагу дадзеныя гаркама партыі аб колькасці насельніцтва ў Гродна ў кастрычніку 1944 г. (каля 36 тыс. чалавек), то за два няпоўныя гады 1946 г. з гораду выехала, паводле выніковых дадзеных Гродзенскага райпрадстаўніцтва, 14 426 тысяч палякаў. Сацыяльны склад сведчыць, што савецкую ўладу не прынялі, перш за ўсе, рабочыя, служачыя, кустары, якіх выехала найбольшая колькасць. Значная частка настаўнікаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў, урачоў таксама не бачылі для сябе перспектыў заставацца ў савецкай Беларусі, таму і выбралі для сябе за лепшае пераехаць у Польшчу.

Куды галоўным чынам ад’язджалі палякі з Гродна. Адзначым, што яны не намагаліся ехаць на “землі адзысканыя”, а выязджалі галоўным чынам у Беласток, Сакулку, Лукаў, Люблін, Замбраў г. зн. паблізу ад мяжы. Напрыклад, у эшэлоне, якія адпраўляўся з Гродна ў Польшчу 22 студзеня 1945 г., налічвалася 82 гаспадаркі. З іх пажадала выехаць у Беласток 60 гаспадарак21. Гэта магчыма патлумачыць тым, што людзі мо не гублялі надзею ўсе ж калі-некалі вярнуцца ў родныя мясціны, па-першае, а па-другое, выязджалі не ўсе. Частка родных, блізкіх, крэўных заставалася ў савецкай Беларусі і людзі таксама спадзяваліся, што рассяліўшыся непадалеку ад граніцы будзе лягчэй скамунікавацца з роднымі і блізкімі, якія засталіся ў Гродна.

Адзначым, што ўлады дазволілі людзям выязджаць не толькі чыгуначным транспартам, але і гужавым. Так, у тых раенах, якія межавалі з Польшчай (Скідаль, Гродна, Сапоцкін), людзям дазвалялася выязджаць сваей падводай. Пры тым, у адрозненні ад чыгуначнага транспарту, яны маглі зарэгістравацца і выехаць у любы зручны для іх момант.

Выбарачны ўзроставы склад, выязджаўшых з Гродна, выглядае наступным чынам. Дадзеныя з эшэлона, якія выехаў з Гродна 8 красавіка 1945 г. З 1868 па 1900 г. нараджэння выязджала 24 чалавекі, з 1900 па 1910 адпаведна 26, з 1910 па 1920 – 17, з 1920 па 1930 – 17, з 1930 па 1940 – 40, з 1940 па 1946 – 23 чалавекі22.

Выехаўшыя ў Польшчу аставілі ў Гродна 644 дамы на суму 3 747 442 р.23

25 чэрвеня 1946 г. на сумесным пасяджэнні райпрадстаўніка СНК БССР па Гродзенскаму райпрадстаўніцтву і ўпаўнаважанага польскага ураду па эвакуацыі былі падведзены вынікі амаль двухгадовай працы па перасяленню насельніцтва. Бакі падкрэслілі, што “эвакуацыю грамадзян польскай і яўрэйскай нацыянальнасці х тэрыторыі БССР у Польшчу, на аснове існуючага дагавору паміж урадам БССР і Польшчы, якая пачалася 10 лістапада 1944 г. лічыць скончанай 15 чэрвеня 19456 г.”24. Таксама падкрэслівалася, што ні ў аднаго з бакоў няма ніякіх прэтэнзій адзін да аднаго. Адзначалася, што як беларускі так і польскі бок рабіў усе намаганні, каб забяспечыць паспешную працу і стварыць усе ўмовы для таго, каб усе жадаючыя змаглі перасяліцца з Гродна ў Польшчу ў вызначаныя тэрміны. Фактычна так яно і адбылося. Нягледзячы на ўсе складанасці, супярэчнасці гэтага працэсу ўсім палякам і яўрэям было забяпечана права падаць заявы і выехаць у Польшчу.

Тысячы палякаў скарысталі магчымасць выехаць у Польшчу. Хутчэй за ўсё агульным, што аб'ядноўвала ўсіх, з'яўлялася непрыняцце савецкай улады і спадзяванні на тое, што ў Польшчы ўсё ж будзе лепей. Надзея і спадзяванне на лепшую будучыню для сябе, сваіх дзяцей аб'ядналі ўсіх, незалежна ад сацыяльнага статуса, адукацыі, палітычных поглядаў, маёмаснага становішча, нацыянальнай свядомасці. У кожнага былі свае матывы, абгрунтаванне прынятага рашэння, але выбар быў зроблены, і зроблены на карысць Польшчы.




1 НАРБ, ф.789, оп.1, д.5, л.1. Дакладныя запіскі аб правядзенні работы па эвакуацыі рускага, ўкраінскага і беларускага насельніцтва з Польшчы. 15 мая 1945 г. – 20 лістапада 1945 г.

2 НАРБ, ф.4п, оп.42, д.140, л.18. Гродзенская вобласць. Інфармацыі ГК і РК. 1944–1945 гг.

3 Там сама, л.18.

4 НАРБ, ф.788, оп.1, д.4, л.39. Данясенні і дакладныя запіскі Галоўнага ўпраўлення прадстаўніка аб ходзе эвакуацыі. 9 лістапада 1944 г. - 21 студзеня 1946 г.

5 НАРБ, ф.4п, оп.42, д.140, л.31.

6 Там сама, л.32.

7 НАРБ, ф.788, оп.1, д.11, л.52. Данясенні раённых прадстаўнікоў абэвакуацыі насельінцтва. 1 студзеня 1945 г. – 27 мая 1946 г.


8 НАРБ, ф.4п, оп.42, д.140, л.32.

9 НАРБ, ф.788, оп.1, д.11, л.52.

10 НАРБ, ф.788, воп.1, спр.11, арк.52.

11 НАРБ, ф.788, оп.2, д.74, лл.44,48.

12 НАРБ, ф.4, воп.42, спр.375, арк.100. Гродзенскі АК. Інфармацыі АК. XII - 1946 г.

13 Там сама, арк.101.

14 Там сама, арк.102.

15 НАРБ, ф.788, оп.2, д.75, лл. 18-35. Списки граждан г. Гродна и Гродненского района, выехавших в Польшу. 10 июня 1945 г. – 17 июня 1946 г.

16 Падлічана па: НАРБ, ф.788, оп.2, д.74, лл.1-193.

17 НАРБ, ф.788, воп.1.спр.11, арк.71.

18 НАРБ, ф.788, оп.2, д.74, л.77.

19 НАРБ, ф.788, оп.2, д.74, л.12.

20 Табліца складзена па: НАРБ, ф.788, оп.2, д.70, лл. 1-38. Сведения Гродненского райпредставительства по эвакуации. 15 мая 1945 г. – 25 июня 1946 г.

21 Падлічана па: НАРБ, ф.788, оп.2, д.74, лл. 64-75. Списки граждан г. Гродна и Гродненского района, выехавших в Польшу. 16 ноября 1944 г. – 15 июня 1946 г.

22 Падлічана па: НАРБ, ф.788, оп.2, д.74, л.101-107

23 НАРБ, ф.788, оп.2, д.70, л.39

24 НАРБ, ф.788, оп.2, д.70, л.67. Сведения Гродненского рапредставительства по эвакуации. 15 мая 1945 г. – 25 июня 1946 г.


: bitstream -> doc -> 2353
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Стан І перспектывы развіцця фізічнай культуры І спорту ў бдпу




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка