Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу №02-27 5 Сакавіка 2014 года



Дата канвертавання05.07.2016
Памер14.23 Kb.
Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу № 02-27 5 Сакавіка 2014 года

Расійскай Федэрацыі ў Літоўскай Рэспубліцы г. Вільнюс

Спадару Удальцову А.І.

ЗВАРОТ


У сувязі з уварваннем войскаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны і рашэннем Савета Федэрацыі аб дазволе выкарыстання расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі сітуацыі » грамадская ўстанова "Беларускі дом правоў чалавека ім я Б. Звозскава" выказвае сваё абурэнне дзеяннямі ўладаў Расійскай Федэрацыі і заклікае :

• Паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны , спыніць вайсковае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы , як таго патрабуюць міжнародныя дамовы , у тым ліку заключаныя ў межах АБСЕ , чальцом якой з'яўляецца і Расійская Федэрацыя .

• Не дапускаць прымянення зброі і фізічнага гвалту ў дачыненні да мірнага насельніцтва акупаваных тэрыторый , а таксама ў дачыненні да ўкраінскіх вайскоўцаў.

• Неадкладна разблакаваць ваенныя аб'екты украінскіх узброеных сіл і ВМФ, а таксама вярнуць расійскія войскі ў месцы іх пастаяннай дыслакацыі ў адпаведнасці з заключанымі Харкаўскімі пагадненнямі аб статусе Чарнаморскага флота Расійскай Федэрацыі.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, прымяненне катаванняў і іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання недапушчальна , у тым ліку і ва ўмовах узброеных канфліктаў.

Таксама нагадваем , што ўся адказнасць за магчымыя чалавечыя ахвяры сярод мірнага насельніцтва і вайскоўцаў з абодвух бакоў у выніку развязанай агрэсіі будзе цалкам ляжаць на кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі.

Мы заклікаем кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту і неадкладна пачаць перамовы па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы абедзвюх краін.

Таццяна Равяка

Прэзідэнт

грамадскай установы



"Беларускі дом правоў чалавека ім . Б. Звозскава "
: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка