Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь



Дата канвертавання30.11.2016
Памер342.88 Kb.

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

В.А. Будкевіч
«25» чэрвеня 2014 г.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


«Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе»
І.  АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Асноўнымі мэтамі і задачамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:



  • засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);

  • фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

  • усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

  • далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

  • развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

З мэтай патрыятычнага выхавання і станаўлення грамадзянскай пазіцыі вучняў на ўступных занятках, пры выкананні адпаведных заданняў да практыкаванняў па беларускай мове, а на вучэбных занятках па беларускай літаратуры пры вывучэнні твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі неабходна шырока выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, што ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы кіруюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».



Падкрэсліваем, што пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Гэту інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам і іх законным прадстаўнікам.

Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Русский язык», «Русская литература», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай парадыгмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэатрам, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучняў.


ІІ.  НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

2. Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283.

3. Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу вучэбных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38.

4. Санітарныя нормы і правілы “Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012  № 206.
ІІІ. НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 154 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі патрабаванні да зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню падрыхтоўкі выпускнікоў вызначаюцца адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.



1.  Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі

1.1.  Тыпавыя вучэбныя планы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 241

Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана наступная колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне:



вучэбнага прадмета «Беларуская мова»

Від установы агульнай сярэдняй адукацыі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

базавая школа

сярэдняя школа

школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў

санаторная школа-інтэрнат

вучэбна-педагагічны комплекс


3

3

2

2

2

1/2

2/1

кадэцкае вучылішча







2

2

1/2

1/2

гімназія

гімназія-інтэрнат


3
3
2
2
2
1(3 для філалагічнага напрамку)
1(3 для філалагічнага
напрамку)

сувораўскае вучылішча






2

2

2

1 (1/2для спецыялізаваных па спорце класах)

1 (2/1для спецыялізаваных па спорце класах)

спецыялізаваны ліцэй





2

2

2
1
1

ліцэй










1(3 для філалагічнага напрамку)
1(3 для філалагічнага
напрамку)

вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»

Від установы агульнай сярэдняй адукацыі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

базавая школа

сярэдняя школа

школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў

санаторная школа-інтэрнат

вучэбна-педагагічны комплекс


2

2

1/2

2/1

1/2

2/1

1/2

кадэцкае вучылішча







2/1

1/2

2/1

1/2

гімназія

гімназія-інтэрнат


2
2
2/1
1/2
2/1
1/2
2/1

сувораўскае вучылішча

спецыялізаваны ліцэй







2/1

1/2

2/1

1/2

2/1

ліцэй










1/2
2/1

У вячэрніх класах на вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адводзіцца па 1 гадзіне ў Х – ХІІ класах, вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» – па 1 гадзіне ў Х, ХІ класах і 2 гадзіны ў ХІІ класе.

1.2. Вучэбныя праграмы:

Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012);

Праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура.V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012).

Інфармуем, што згаданыя вышэй нарматыўныя прававыя акты, вучэбныя праграмы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by), Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны інстытут адукацыі (www.adu.by)).

З мэтай рэалізацыі асобасна арыентаванага падыходу да арганізацыі адукацыйнага працэсу і ўзмацнення выхаваўчага ўздзеяння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” рэкамендуецца ўнесці ў праграму наступныя змены:

ХІ клас – у раздзеле «Беларуская літаратура перыяду 1966-1985 гадоў» твор А. Дударава «Чорная панна Нясвіжа» дазваляецца перанесці са спісу для чытання і вывучэння ў спіс для самастойнага чытання, а твор Г. Бёля «Дом без гаспадара» дазваляецца не вывучаць. У раздзеле «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)» дазваляецца не разглядаць творы В. Карамазава «Бежанцы», І. Пташнікава «Алімпіяда», У. Бутрамеева «Страсці па Аўдзею».

У сувязі з унясеннем у вучэбную праграму тых ці іншых змен настаўнікам беларускай мовы і літаратуры неабходна скарэктаваць вывучэнне названых вышэй раздзелаў і скласці адпаведнае каляндарна-тэматычнае планаванне.

У ХІ класе творчасць А. Дударава будзе вывучацца на аснове падрабязнага асэнсавання п’есы «Князь Вітаўт», а п’еса «Чорная панна Нясвіжа» можа быць прапанавана вучням для самастойнага чытання і выканання разнастайных творчых заданняў. Дзве гадзіны, якія вызваляюцца ў выніку выключэння з праграмы твора Г. Бёля «Дом без гаспадара», мэтазгодна пераразмеркаваць наступным чынам: па 1 гадзіне дадаць на вывучэнне творчасці В. Быкава і І. Шамякіна. Не ўплывае на размеркаванне гадзін пры вывучэнні раздзела «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)» магчымасць выключэння з праграмы твораў В. Карамазава «Бежанцы», І. Пташнікава «Алімпіяда», У. Бутрамеева «Страсці па Аўдзею».

Нагадваем, што праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» прапануе тры спісы літаратурных твораў:



для чытання і вывучэння;

для чытання і абмеркавання (V – VIII класы) / для самастойнага чытання (IХ – ХІ класы);

для дадатковага чытання.

У першым спісе прапануецца абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Творы другога спіса прапанаваны для чытання, асэнсавання, абмеркавання ў класе, для пісьмовага ці вуснага водгуку і г.д. Прадметам разгляду могуць быць праблема, герой, своеасаблівасць кампазіцыі і сюжэта.

Трэці спіс уключае творы для дадатковага чытання. Гэта рэкамендацыйны спіс, які пашырае кола чытання вучняў. Ён не павінен быць аб’ёмным (1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

Колькасць вучэбных гадзін, што адводзяцца вучэбнай праграмай на вывучэнне твора, не з’яўляецца абавязковай, а носіць рэкамендацыйны характар. Пры неабходнасці настаўнік можа павялічыць або зменшыць колькасць гадзін на вывучэнне якога-небудзь твора, пераразмеркаваўшы пры гэтым гадзіны ў межах тэмы.

Прапанаваныя праграмай анатацыі да аглядавых і манаграфічных тэм маюць арыентацыйны характар: у іх акрэсліваецца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Настаўнік засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных класах.

Праграмай у ІХ – XI класах не прадугледжаны асобныя гадзіны на дадатковае чытанне, але настаўнік абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем вучняў і можа, пераразмеркаваўшы вучэбныя гадзіны, правесці на працягу навучальнага года адны або некалькі вучэбных заняткаў дадатковага чытання па выбраных творах.

2. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

X клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

XI клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Звятаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: «Беларуская мова», 6 клас – эспандар (с. 269, пр. 518); «Беларуская мова», 8 клас – Вялікае Княства Літоўскае (с. 173, пр. 246; с. 246, пр. 353); «Беларуская мова», 10 клас – кантрасныя (с. 71, пр. 85), алітарацыяй, алітарацыі (с. 89).

Вучэбны матэрыял па тэме «Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі» для Х класа размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (раздзел «Вучэбныя прадметы» / «Беларуская мова і літаратура») пад назвай «Сказы з устаўнымі канструкцыямі».

3. Вучэбна-метадычная дакументацыя

3.1. Каляндарна-тэматычнае планаванне

У дапамогу настаўніку распрацавана і выдадзена прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: НІА, Аверсэв, 2014), у якім прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах, вызначаных праграмамі. Настаўнік можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен (у гэтым выпадку каляндарна-тэматычнае планаванне можна не перапісваць). У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, што адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у планаванне змены з улікам асаблівасцей класа (у гэтым выпадку настаўнік распрацоўвае асабістае калянадарна-тэматычнае планаванне).

Звяртаем увагу, што з 2013/2014 навучальнага года ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні ў сярэдняй школе (№ И-06-19/28 ад 29.03.2013) па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў і рашэнні заснавальніка ўстановы адукацыі магчыма вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» на павышаным узроўні ў Х, ХІ класах ў аб’ёме 3 вучэбных гадзін (Метадычныя рэкамендацыі размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, надрукаваны ў «Настаўніцкай газеце» ад 04.04.2013).

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове на павышаным узроўні прадугледжана наступнае размеркаванне гадзін у Х класе ў сярэдняй школе:



Тэма

Вывучэнне на базавым узроўні (1,5 гадзіны на тыдзень, усяго 52 гадзіны)

Вывучэнне на павышаным узроўні

(3 гадзіны на тыдзень, усяго 105 гадзін)



Дадатковая колькасць гадзін пры вывучэнні беларускай мовы на павышаным узроўні

Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства

1 гадзіна

2 гадзіны

1 гадзіна на пісьмовае выказванне


Маўленне

14 гадзін

22 гадзіны

8 гадзін:

1. Віды маўленчай дзейнасці (1 г.)

2. Разгорнутасць тэксту (1 г.)

3. Завершанасць тэксту (1 г.)

4. Навуковы стыль (1 г.)

5. Афіцыйны стыль (1 г.)

6. Публіцыстычны стыль (1 г.)

7. Мастацкі стыль (1 г.)

8. Гутарковы стыль (1 г.)


Слова ў тэксце

19 гадзін

38 гадзін

19 гадзін:

1. Стылістычныя магчымасці фанетыкі (1 г.)

2. Лексічнае значэнне слова (1 г.)

3. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі (1 г.)

4. Марфемная будова слова, утварэнне слоў (1 г.)

5. Стылістычныя магчымасці словаўтварэння (2 г.)

6. Назоўнік (2 г.)

7. Прыметнік (1 г.)

8. Прыслоўе (1 г.)

9. Лічэбнік (1 г.)

10. Займеннік (1 г.)

11. Дзеяслоў (2 г.)

12. Дзеепрыметнік (1 г.)

13. Дзеепрыслоўе (1 г.)

12.Прыназоўнік, злучнік (1 г.).

13. Часціца, выклічнік (1 г.)

14. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх формаў (1 г.)


Словазлучэнне і сказ у тэксце

15 гадзін

35 гадзін

20 гадзін:

1. Словазлучэнне (1 г.)

2. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў (1 г.)

3. Сінтаксічныя прыметы двухсастаўных і аднасастаўных сказаў (2 г.)

4. Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку (1 г.)

5. Сінтаксічныя прыметы сказаў з адасобленымі членамі, знакі прыпынку (1 г.)

6. Сінтаксічныя прыметы сказаў са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, знакі прыпынку (2 г.)

7. Сінтаксічныя прыметы складаназлучаных сказаў, знакі прыпынку (2 г.)

8. Сінтаксічныя прыметы складаназалежных сказаў, знакі прыпынку (3 г.)

9. Сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых сказаў, знакі прыпынку (2 г.)

10. Сінтаксічныя прыметы сказаў з рознымі відамі сувязі, знакі прыпынку (2 г.)

11. Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння (2 г.)

12. Сінтаксічная сінаніміка (1 г.)


Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

2 гадзіны

4 гадзіны

2 гадзіны


Кантрольныя пісьмовыя работы

7 гадзін

7 гадзін


Для арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове на павышаным узроўні прадугледжана наступнае размеркаванне гадзін у ХІ класе ў сярэдняй школе:



Тэма

Вывучэнне на базавым узроўні (1,5 гадзіны на тыдзень, усяго 52 гадзіны)

Вывучэнне на павышаным узроўні

(3 гадзіны на тыдзень, усяго 105 гадзін)



Дадатковая колькасць гадзін пры вывучэнні беларускай мовы на павышаным узроўні

Культура вуснага і пісьмовага маўлення

2 гадзіны

3 гадзіны

1 гадзіна:

Маўленчы этыкет, асноўныя правілы маўленчых паводзін



Правільнасць маўлення

34 гадзіны

79 гадзін

45 гадзін:

1. Арфаэпічныя нормы: вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных (1 г.)

2. Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск (1 г.)

3. Арфаграфічныя нормы (13 г.):



Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе (8 г.)

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе (1 г.)

Правапіс мяккага знака і апострафа (2 г.)

Правапіс малой і вялікай літар (1 г.)

Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна (1 г.)

4. Марфалагічныя нормы (10 г.):



Ужыванне і правапіс назоўнікаў (5 г.)

Ужыванне і правапіс прыметнікаў (1 г.)

Ужыванне і правапіс лічэбнікаў, займеннікаў (2 г.)

Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў (1 г.)

Падагульненне вывучанага пра марфалагічныя нормы (1 г.)

5. Сінтаксічныя нормы (4 г.):



Правілы спалучэння аднародных і адасобленых членаў (1 г.)

Парадак слоў у сказе. Сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў (1 г.)

Правілы пабудовы складаных сказаў (1 г.)

Падагульненне вывучанага пра сінтаксічныя нормы (1 г.)

6. Пунктуацыйныя нормы (16 г.):



Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (2 г.)

Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі (2 г.)

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі (3 г.)

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах (2 г.)

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах (2 г.)

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах (2 г.)

Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак (1 г.)

Знакі прыпынку ў канструкцыях з простай мовай (1 г.)

Падагульненне вывучанага пра пунктуацыйныя нормы (1 г.)

Дакладнасць і лагічнасць маўлення

1 гадзіна

2 гадзіны

1 гадзіна

Чысціня маўлення

1 гадзіна

2 гадзіны

1 гадзіна


Багацце і выразнасць маўлення

1 гадзіна

2 гадзіны

1 гадзіна

Дарэчнасць маўлення

1 гадзіна

2 гадзіны

1 гадзіна

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

2 гадзіны

4 гадзіны

2 гадзіны

Кантрольныя пісьмовыя работы

8 гадзін

8 гадзін



Прыведзеныя рэкамендацыі могуць выкарыстоўваць настаўнікі гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтва і ліцэяў, якія працуюць у класах філалагічнага напрамку.

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне матэрыялу на павышаным узроўні па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» размешчана на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).



3.2.  Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў

Для вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на факультатыўных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя Нацыянальным інстытутам адукацыі наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. Пад ветразем спасціжэння і творчасці, Х клас.

2. Шукаем шэдэўры!.. (Вопыты літаратурных даследаванняў), ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Нагадваем, што пры пастаноўцы мэт вучэбных заняткаў неабходна арыентавацца на рэалізацыю задач, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Мэта залежыць ад тэмы і зместу кожных заняткаў.

Варта адзначыць, што з мэтай павышэння якасці адукацыі пры правядзенні факультатыўных заняткаў рэкамендуецца захоўваць пераемнасць у сістэме дзвюх форм вучэбнай работы: вучэбных заняткаў, на якіх матэрыял разглядаецца на базавым узроўні, і факультатыўных заняткаў, закліканых забяспечыць павышаны ўзровень валодання ведамі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:


  1. Комплексны аналіз тэксту, X клас.

  2. Майстэрства перакладу, X клас.

  3. Уводзіны ў журналістыку, X клас.

  4. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы, X клас.

  5. Майстэрства пераказу, XІ клас.

  6. Мова і культура, XІ клас.

  7. Малады даследчык, XІ клас.

  8. Практыкум па беларускай мове, X–XІ класы.

  9. Рыторыка, X–XІ класы.

  10. *Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.1

  11. Падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове, ІХ – ХІ (Х – ХІ) класы.

  12. Лірычная проза як фенаменальная з’ява ў літаратуры XX стагоддзя, Х–ХІ класы.

  13. Асновы журналістыкі, ХІ клас.

  14. Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў, Х–ХІ класы.

  15. Старажытная беларуская літаратура, ІХ клас.

  16. Мастацкая літаратура і гісторыя, ХІ клас.

  17. Пейзажны свет беларускай паэзіі, ХІ клас.

  18. Культурная спадчына антычнасці ў беларускай і сусветнай літаратуры, ІХ клас.

  19. Беларускі фальклор, ІХ–Х класы.

  20. Беларуская паэзія 20-х гадоў XX стагоддзя. Жанры. Стылі. Постаці, Х клас.

  21. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя, Х клас.

  22. Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку XX стагоддзя, ІХ–Х класы.

  23. Асновы вершазнаўства, Х–ХІ класы.

  24. *Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Звяртаем увагу на тое, што ў сувязі з заканчэннем пераходнага перыяду вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V – ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.

Тэксты вучэбных праграм факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by) і Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).



3.3. Кантрольна-вымяральныя матэрыялы

У дапамогу настаўнікам беларускай мовы і літаратуры выдадзены кантрольна-вымяральныя матэрыялы:



Валочка, Г.М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014;

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы: 10–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012, 2014;



Грынько, М.У. Беларуская літаратура: зборнік творчых заданняў для тэматычнага кантролю: 10–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая, І.М. Гоўзіч. – Мінск: Аверсэв, 2012.

3.4. Вучэбна-метадычныя выданні

Для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу рэкамендуюцца наступныя вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай мове і беларускай літаратуры:


X клас

Беларуская мова ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.



Валочка, Г.М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі; Аверсэв, 2013, 2014.



Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Калечыц А.І. Дыктанты па беларускай мова. 9 – 11 класы: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Калечыц, А.К. Пекач, Т.Я. Старасценка. – Мінск: Народная асвета, 2013.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.

Беларуская літаратура: дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі [і інш.]; пад рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

Беларуская літаратура ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Верціхоўская М.І. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10 – 11 класах: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.

Грынько, М.У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Грынько, М.У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

XI клас

Беларуская мова ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.



Валочка, Г.М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2013, 2014.

Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. – Мінск: Новое знание, 2010.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі; Аверсэв, 2013, 2014.



Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатковая школа, 2013.

Калечыц А.І. Дыктанты па беларускай мова. 9 – 11 класы: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Калечыц, А.К. Пекач, Т.Я. Старасценка. – Мінск: Народная асвета, 2013.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: 5 – 11 класы: кантрольныя работы: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Віт, 2012.

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі [і інш.]; пад рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

Беларуская літаратура ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Верціхоўская М.І. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10 – 11 класах: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.

Верціхоўская М.І. Вывучэнне сучаснай беларускай драматургіі. 11 клас: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013.

Гоўзіч, І.М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Гоўзіч, І.Л. Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Гоўзіч, І.М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Гоўзіч, І.Л. Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

У выпадках, калі прапанаваных для вывучэння мастацкіх тэкстаў і матэрыялаў для арганізацыі пазакласнай працы па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» і інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: http://nlb.by;

газеты «Літаратура і мастацтва»: www.lim.by;

літаратурных музеяў Беларусі: http://litmuseums.iatp.by;

Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: www.kupala-theatre.by;

Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: http://rtbd.of.by;

конкурсу «Буслік»: http://www.bakonkurs.



Слоўнікі і даведнікі

Анисим, Е.Н. Русско-белорусский словарь для школьников / Е.Н. Анисим, О.В. Мицкевич. – Минск: Сучасная школа, 2010.

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.



Капылоў, І.Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Капылоў, І.Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

Малажай, Г.М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2013.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009, 2013.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Тетрасистемс, 2011.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.

Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013.

Уласевіч, В.І. Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў / В.І. Уласевіч, Н.М. Даўгулевіч. – Мінск : Аверсэв, 2013. – 253 с.

Заўвага! Спіс асноўных лінгвістычных і метадычных прац змешчаны ў вучэбнай праграме па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

3.5. Артыкулы ў навукова-метадычных часопісах, навукова-папулярная літаратура

Бельскі, А. І. Урбаністычная тэма ў сучаснай беларускай паэзіі : (матэрыял да агляднай лекцыі ў 11-ым класе) / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2.

Бельскі, А.І. Канцэптуальныя і метадычныя асновы літаратурнай адукацыі / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 7; № 8.

Валочка, Г.М. Навукова-даследчая работа навучэнцаў : метадычныя рэкамендацыі па напісанні і афармленні / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 11.

Варанько, К.Д. Матэрыял да вывучэння сучаснай беларускай паэзіі ў XI класе / К.Д. Варанько // Беларуская мова і літаратура – 2014. – № 2; № 3.

Даранчук, А. Фарміраванне каммунікатыўнай кампетэнціі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры / А. Даранчук // Роднае слова. – 2013. – № 9.

Есіс, Я. Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў працэсе вывучэння навейшай беларускай літаратуры ў школе /Я. Есіс // Роднае слова. – 2013. – № 7.

Жуковіч, М.В. Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў сучасным вучэбным працэсе / М.В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 2.

Забалотная, І. Беларуская ваенная проза ХХ стагоддзя: нацыянальны і ўніверсальны кантэкст / І. Забалотная, П. Лявонава // Роднае слова. – 2013. – № 3; № 4.

Караткевіч, В.І. Падрыхтоўка да рэспубліканскай алімпіяды : узровень патрабаванняў, аналіз памылак, парады / В.І. Караткевіч, В.У. Праскаловіч, А.А. Радзевіч // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 7.

Мартынкевіч, С. Вывучэнне маўленчых паняццяў на камунікатыўна-дзейнаснай аснове : ад тэорыі да практыкі : V-VI класы / С. Мартынкевіч // Роднае слова. – 2013. – № 9.

Праскаловіч, В.У. Змест вучэбных праграм па літаратуры: тэарэтыка-метадалагічнае абгрунтаванне адбору і структуравання /В.У. Праскаловіч // Роднае слова. – 2013. – № 3.

Праскаловіч, В.У. Метадычная сістэма сродкаў культуратворчага развіцця вучняў у працэсе навучання літаратуры / В.У. Праскаловіч // Роднае слова – 2014 – № 3; № 4.

Рачэўскі, С. Р. Пазакласная праца па беларускай мове: на шляху да новай парадыгмы / С. Рачэўскі // Роднае слова. – 2013. – № 11.

Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры : аналіз заданняў і парады / Г. А. Арцямёнак [і інш.] // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 12.



Шуцьева, Ж. С. Дыдактычныя матэрыялы для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд / Ж.С. Шуцьева // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 9.

Язерская, С.А. Развіцце крэатыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы / С.А. Язерская // Беларуская мова і літаратура.– 2013. – № 7.



IV. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Колькасць кантрольных работ, аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўказаны ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 02.05.2013 (далей – Метадычныя рэкамендацыі).

Згодна з Санітарнымі нормамі і правіламі:

кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, што зацверджаны кіраўніком установы адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, пятніцу і на апошніх вучэбных занятках забараняецца;

дамашняе заданне павінна задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання: у V–VІ класах – да 2 гадзін, VІІ–VІІІ класах – да 2,5 гадзін, ІХ–ХІ (ХІІ) класах – да 3 гадзін.

Нагадваем, што ў VІ – ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваны для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10 – 20 слоў.

У першым паўгоддзі ў V класе праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.

Пераклады і сачыненнi ў V–VIII класах носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.
V. АТЭСТАЦЫЯ ВУЧНЯЎ ПРЫ ЗАСВАЕННІ ЗМЕСТУ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

5.1. Бягучая і прамежкавая атэстацыя

Пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца бягучая і прамежкавая атэстацыя. Для правядзення бягучай і прамежкавай атэстацыі вучняў устанаўліваюцца наступныя віды кантролю: паўрочны і тэматычны.

Паўрочны кантроль праводзіцца з мэтай праверкі і ацэнкі засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу ў працэсе вывучэння тэмы і носіць стымулюючы, карэкцыйны і выхаваўчы характар.

Тэматычны кантроль праводзіцца з мэтай праверкі і ацэнкі засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу пэўнай тэмы (тэм). Пры ажыццяўленні тэматычнага кантролю ацэньваюцца дасягненні вучняў не па асобных элементах (як пры паўрочным кантролі), а ў лагічнай сістэме, якая адпавядае структуры вучэбнай тэмы (тэм).

Асноўныя віды кантролю ажыццяўляюцца ў вуснай, пісьмовай, практычнай формах і ў іх спалучальнасці.

5.2. Выніковая атэстацыя

Выніковая атэстацыя праводзіцца па завяршэнні:

навучальнага года (выражаецца ў выстаўленні адзнак за год з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі);

навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (выражаецца ў выстаўленні выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак).

Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта.

Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні (філалагічны напрамак), і для вучняў сярэдніх школ, санаторных школ-інтэрнатаў, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскіх вучылішчаў, гімназій, гімназій-інтэрнатаў, ліцэяў, спецыялізаваных ліцэяў (акрамя філалагічнага напрамку), якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.


VІ. ВЯДЗЕННЕ ПЛАНАВАЙ І ЎЛІКОВА-СПРАВАЗДАЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ

Разам са службовымі абавязкамі, вызначанымі ў кваліфікацыйным даведніку пасад служачых, якія заняты ў адукацыі (пастанова Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 № 53), настаўнік вядзе ўстаноўленую планавую і ўлікова-справаздачную дакументацыю.

З мэтай здзяйснення планавання па вучэбным прадмеце настаўнік вядзе наступную планавую дакументацыю:

- каляндарна-тэматычнае (г. зн. перспектыўнае, гадавое) планаванне вучэбнага матэрыялу (патрабаванні да каляндарна-тэматычнага планавання выкладзены ў пункце 3.1 раздзела ІІІ інструктыўна-метадычнага пісьма);

- паўрочнае (бягучае) планаванне вучэбнага матэрыялу, форму вядзення якога, яго аб’ём і г.д. настаўнік вызначае самастойна. Пры выкарыстанні ў поўным аб’ёме дыдактычных сцэнарыяў урокаў, распрацаваных у дапамогу настаўніку па кожным вучэбным прадмеце, настаўнік мае права яго не перапісваць.

З мэтай уліку паспяховасці вучняў і наведвання імі вучэбных заняткаў настаўнік запаўняе класны журнал (патрабаванні да вядзення класнага журнала выкладзены ў пункце 6.1 дадзенага раздзела інструктыўна-метадычнага пісьма).



6.1. Патрабаванні да афармлення класнага журнала.

Патрабаванні да запаўнення класнага журнала знаходзяцца ва ўказаннях да афармлення і вядзення журнала.

Нагадаем некаторыя асаблівасці пры афармленні класнага журнала.

1. Пры афармленні старонак журнала, якія адведзены для запісу факультатыўных заняткаў, указваецца назва факультатыўных заняткаў (з малой літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. У выпадку, калі ў якасці назвы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, яна запісваецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.

2. Запіс аб навучальным пераказе (сачыненні), калі на работу адводзіцца адна гадзіна, робіцца наступным чынам:

Пераказ „…“, Сачыненне „…“.

Пры напісанні кантрольнага пераказу (сачынення) работа па падрыхтоўцы да яго не прадугледжваецца. Калі на выкананне кантрольнага пераказу адводзяцца два вучэбныя заняткі, то запіс неабходна афармляць такім чынам: Кантрольны пераказ „…“ і Кантрольны пераказ „…“.

3. Адзнакі за навучальную пісьмовую работу выстаўляюцца ў графу, якая адпавядае дню, калі работа праводзілася. Гэтыя адзнакі носяць стымулюючы характар і таму выстаўляюцца па меркаванні настаўніка.

Адзнакі за кантрольную работу выстаўляюцца ў адну графу ўсім вучням класа ў адпаведнасці з датай правядзення работы.

Адзнакі за сачыненне па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ ў ІХ–ХІ (ХІІ) класах выстаўляюцца па літаратуры і мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.

Калі на напісанне сачынення па літаратуры адводзіцца два вучэбныя заняткі, абодва вучэбныя заняткі запісваюцца на старонцы, якая адведзена на гэты вучэбны прадмет. Адзнака выстаўляецца ў графу на другія вучэбныя заняткі.

Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваюцца адны вучэбныя заняткі па мове і адны вучэбныя заняткі па літаратуры, тады запіс і выстаўленне адзнак робяцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

4. Абавязковыя кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца толькі ў ІХ–ХІ класах.

5. Адзнакі за чытанне на памяць выстаўляюцца ў графу, што адпавядае вучэбным заняткам, якія ідуць пасля тых, на якіх было дадзена заданне вывучыць на памяць, або на іншых вучэбных занятках, тэма якіх уключае вывучэнне гэтага твора.

6. Настаўнік, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, абавязаны ўносіць яе і ў дзённік вучня.



6.2. Патрабаванні да вядзення сшыткаў вучняў.

Патрабаванні да вядзення сшыткаў знаходзяцца ў Метадычных рэкамендацыях, якія змешчаны ў навуковым і метадычным часопісе ”Роднае слова“ (с. 49- 60, № 8, 2013).


VІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ З ВУЧНЯМІ

Нагадваем, што ў 2014/2015 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:

рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры;

рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (люты);

гульня-конкурс ”Буслік“, які праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя ”Конкурс“» (люты).

Паведамляем, што 28 снежня 2012 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджана Сістэма мер, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013-2015 гады. Настаўнікам неабходна кіравацца названым дакументам (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by)) пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і падрыхтоўцы пазакласных мерапрыемстваў.

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:

каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2014/2015 навучальным годзе:




верасень



90-годдзе з дня нараджэння Артура Вольскага

снежань



80-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава

студзень



95-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка

люты



90-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі

сакавік




75-годдзе з дня нараджэння Віктара Казько

май



75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага

чэрвень




65-годдзе з дня нараджэння Алеся Дударава

110-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі

80-годдзе з дня нараджэння Васіля Зуёнка


ліпень



115-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі


міжнародныя святы, важныя даты:


4 верасня



Дзень беларускага пісьменства і друку

21 лютага



Міжнародны дзень роднай мовы

3 сакавіка



Сусветны дзень пісьменніка

21 сакавіка



Сусветны дзень паэзіі

27 сакавіка



Міжнародны дзень тэатра

2 красавіка



Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

18 мая



Сусветны дзень музеяў


VІІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ З НАСТАЎНІКАМІ

На сайце дзяржаўнай установы адукацыі ”Акадэмія паслядыпломнай адукацыі“ (www.academy.edu.by) размешчаны падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў бягучым навучальным годзе.




1Пазначаныя зорачкай праграмы факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды ў адпаведных класах іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка