Намінацыйная форма нкс-01



Дата канвертавання15.05.2016
Памер179.15 Kb.

Намінацыйная форма НКС-01














Цішкевіч Алена Васільеўна, вядучы метадыст па традыцыйнай культуры УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”;
Ачыновіч Жана Яўгенаўна, загадчык аўтаклуба ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна”.




212010, г.Магілёў, вул. Першамайская, 10;
213910, Клічаўскі раён, г. Клічаў, Магілёўская вобласць, вул. Ленінская, 64.




8-0222-253589 (рабочы), 8-029-5305567 (МТС);

тэл. 8-02-236-51116 (рабочы).






mogomc@tut.by

ckcz_klichev0911@tut.by




Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-астветнай работы.









Кухаронак Таццяна Іванаўна, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Рэспублікі Беларусь



г. Мінск, вул.








inbelkult@gmail.com










“Традыцыя святкавання дзіцячага каляднага абрада “Куры” у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці”




“Куры”



Жыхары вёсак Дзмітраўка, Віркаў і Нясета Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дзеці і дарослыя).




Вёскі Дзмітраўка, Віркаў і Нясета Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці



Калядны абрад “Куры” звязаны з правядзеннем так званых Святак – зімовых свят ад Ражаства Хрыстова да Вадохрышча і праводзіцца штогод на Шчодры вечар 13 студзеня. Абрад унікальны тым, што ўдзельнічаюць у ім толькі дзеці (ва ўзросце ад 6 да 14 год). Яшчэ адна цікавая асаблівасць традыцыі – ў калядным гурце няма традыцыйных для калядавання масак-персанажаў – тут не водзяць ні казу, ні мядзведзя, ні каня.

Дзяўчынкі і хлопчыкі апранаюцца ў абрадавае адзенне, упрыгожваюць калядную зорку, з песнямі ідуць па вёсцы, і, падыходзячы да хат, пяюць калядныя святочныя песні, сярод якіх ёсць спецыяльная песня “Куры”.

Гаспадары хаты ў сваю чаргу частуюць удзельнікаў гурта ежай – смажанымі блінамі, салам і цукеркамі. Абрад завяршаецца з заходам сонца.

Абрадавая дзея звязана з спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, каляднай зоркай і свячой, якая гарыць у каляднай зорцы каля абраза Божай Маці.

Удзельнікамі абраду ў свой час у дзяцінстве было не адно пакаленне жыхароў вёсак Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Многія з іх сёння – бабулі і дзядулі, бацькі, старэйшыя сёстры – з энтузіязмам распявадаюць сучасным удзельнікам каляднага гурта як трэба калядаваць, перадаюць ім песні, расказваюць парадак дзеянняў.

Калядны абрад “Куры” па-ранейшаму з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю.























х






































У вясковай культуры Клічаўскага раёна яшчэ жыва традыцыя святкавання калядных абрадаў. Дзеці, жыхары вёсак Дзмітраўка, Віркаў і Нясета Клічаўскага раёна, штогод 13 студзеня збіраюцца у гурты, каб прайсці па вёсцы, паславіць гаспадароў, паспяваць калядныя песні. Дзеці, удзельнікі калядных гуртоў, ведаюць гісторыю ўзнікнення абрада, ведаюць і пяюць традыцыйную калядную песню “Куры”, якую у кожнай вёсцы пяюць па-рознаму. Таму з упэўненасцю можна меркаваць аб тым, што гэта традыцыя, якая захавала пераемнасць на ўзроўні супольнасці і сям’і, ад пакалення да пакалення, застанецца і далей сацыяльна і культурна запатрабаванай.

Асобныя элементы гэтага каляднага абраду (песні, калядная зорка) могуць выкарыстоўвацца сучаснымі фальклорнымі і музычнымі гуртамі, вывучацца ў музычных школах, студэнтамі падчас правядзення фальклорных экспедыцый, выкарыстоўвацца як элемент турыстычнага прадукта для агратурыстычных гаспадарак Клічаўшчыны. Сам калядны абрад можа быць цікавым і карысным у якасці часткі агратурыстычнага маршрута раёна і вобласці, бо калядаванне дазваляе прысутнасць “гледачаў” абраду.






Традыцыйныя калядныя дзеянні дзеці перанялі ад сваіх бабуль, матуль і старэйшых сясцёр, захаваўшы і выкарыстоўваючы пры гэтым традыцыйныя матэрыяльныя прадметы: касцюм, калядную зорку, свячу. Разам з абрадам дзеці перанялі і павагу да сваёй культуры, цікавасць і адкрытасць да ўспрымання спадчыны сваёй мясцовасці, спадчыны, якая вылучае і абазначае лакальную культуру. Тым болей, што гэты абрад шануецца і старанна зберагаецца мясцовай супольнасцю, аб’ядноўвае яе адносна агульнай зацікаўленасці на глебе традыцыі.

Калядная пара – гэта заўсёды час забаў і весялосці, асабліва для дзяцей. Таму ў дадзеным выпадку актуальнай з’яўляецца забаўляльная функцыя абраду, а таксама камунікатыўная і сацыялізуючая, бо ў час абраду дзеці актыўна кантактуюць з мясцовымі жыхарамі.

Некаторыя сталыя жыхары вёсак жывуць адны, бо іх дзеці і ўнукі раз’ехаліся ў гарады. Для іх прыход калядоўшчыкаў – радасная і доўгачаканая падзея.




Непасрэдна прымаюць удзел у правядзенні абрада – ходзяць калядаваць (дзеці вёсак Віркаў, Нясета, Дзмітраўка):

-Васькоў Міхаіл, 2001 г.н., ураджэнец в. Віркаў;

- Коўтун Мікалай, 1998 г.н., ураджэнец в. Віркаў;

- Кавальчук Ірына, 1997 г.н., ураджэнка в. Віркаў;

- Коўтун Настасся, 1996 г.н., ураджэнка в. Віркаў;

- Лачкоўская Дыяна, 1999 г.н., ураджэнка в. Нясета;

- Заяц Вікторыя, 2001 г.н., ураджэнка в. Нясета;

- Кушнер Віялета, 2002 г.н., ураджэнка в. Нясета;

- Баранава Хрысціна, 2003 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

- Барысёнак Вікторыя, 2000 г.н.. ураджэнка в. Дзмітраўка;

- Вярыга Марыя, 2001 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

- Караханян Рузана, 2001 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

- Коўрык Настасся, 2000 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

- Казлоўская Дар’я, 2002 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка.


Дзяўчынкі, якія спяваюць калядную песню “Куры”:

  • Кушнер Фаціма, 1998 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

  • Лазько Дар’я, 2005 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

  • Лапунова Настасся, 2004 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

  • Літвінава Сюзана, 2003 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

  • Маркава Хрысціна, 2000 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

  • Осіпава Вольга, 1999 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка;

  • Шумская Наталля, 2001 г.н., ураджэнка в. Дзмітраўка.


Старэйшае пакаленне носьбітаў абраду:

  • Фясько Марыя Дзмітраўна, 1935 г.н., ураджэнка в. Віркаў;

  • Каледзіч Надзея Іванаўна, 1937 г.н., ураджэнка в. Віркаў;

  • Навумчык Марыя Васільеўна, 1918 г.н., ураджэнка в. Нясета.

Веды, звязаныя з абрадам, захоўвала і Астроўская Марыя Рыгораўна, 1924 г.н., ўраджэнка в. Нясета і перадавала іх да нядаўняга часу. Аднак сёння жанчыны няма ў жывых.
Перанялі ад прамых носьбітаў абраду:

  • Васькова Жана Міхайлаўна, 1970 г.н., ураджэнка в. Віркаў, пераемніца абраду ад Каледзіч Н.І.;

  • Стрыгун Надзея Валянцінаўна, 1963 г.н., ураджэнка в. Шаблі Касцюковіцкага раёна, пераемніца абраду ад Навумчык М.В.



Актыўна далучаюцца да выканання элемента – рыхтуюць калядную зорку:

  • Бародзіна Аліна, 1996 г.н., ўраджэнка в. Віркаў;

  • Кандратовіч Лізавета, 1998 г.н., ўраджэнка в. Дзмітраўка;

  • Кубар Віялета, 1996 г.н., ўраджэнка в. Дзмітраўка.



Раённы выканаўчы камітэт, аддзел культуры Клічаўскага райвыканкама, дзяржаўная установа культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага аддзела культуры”, раённая рэдакцыя газеты “Сцяг Саветаў”.



Каляднаму абраду “Куры” каля ста год. У ім ўдзельнічалі яшчэ бабулі і матулі сучасных удзельнікаў абраду.

Абрад раней праводзіўся ў кожнай вёсцы Клічаўскага раёна. Аднак з цягам часу ў некаторых вёсках знік, а застаўся толькі ў трох – Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Як расказвае Фясько Марыя Дзмітраўна, 1935 года нараджэння, жыхарка вёскі Віркаў, абрад “Куры” праводзіўся ў вёсцы даўно. Дзеці, якім было ад 10 да 14 год, збіраліся ў каго-небудзь у хаце, павязвалі хусткі, рыхтавалі мех або кошык, і ішлі калядаваць. У в. Віркаў звязду не насілі. Ніякіх калядных касцюмаў не аддзявалі.

“Я сама з пяці гадоў хадзіла ў гурце калядаваць і пела калядную песню “Куры”. Чаму назвалі “Куры”? Дзеці ходзяць малыя, шчабечуць… Таму дарослыя і назвалі “Куры” або “Кураняты”… Прыйдзем пад вакно, і гаворым: “Шчодры вечар, святы вечар! Дазвольце курам папець?” Калі дазвалялі гаспадары, то мы пелі: “Эй, куры, куры, не пейце рана. Святы вечар! Не пейце рана, не будзіце пана. Не будзіце пана, сам пан устане…” (запісана ад Фясько Марыі Дзмітраўны, 1935 г.н., жыхаркі вёскі Віркаў).

У асноўным спявалі больш малодшыя дзеці, якія і стаялі пад вакном, а большыя дзеці назіралі каля вугла.

З хаты выходзіла гаспадыня, выносіла звычайныя тонкія бліны і скварку сала дзецям. Казала такія словы: “Дзякуй вам, што не забыліся, завіталі, песню праспявалі. Вазьміце і ад мяне пачастунак”. “Куры” дзякавалі гаспадарам: “Дзякуй, мая мамка, хай будзе ў цябе і ў доме, і ў хляве, і ў дварэ, і прыбытак і ў скаціне, і ў сям’і”. Потым дзеці збіраліся ў каго-небудзь у хаце і дзялілі паміж сабой накалядаваныя гасцінцы. Па словах носьбіта Навумчык М.В. (1928 г.н., в. Нясета), у вёсцы таксама хадзілі гурты і спявалі песню. Касцюмы калядныя не апраналі, толькі паверх кажуха ці паліто павязвалі вялікія хусткі. У в. Дзмітраўка ўдзельнікі гуртоў насілі калядную зорку і апраналі касцюмы.




Абрад звязаны з так званымі Святкамі, якія пачынаюцца з Ражаства Хрыстова і працягваюцца да самога Вадохрышча. На сённяшні час калядаванне праводзіцца штогод. Абрад пачынаецца 13 студзеня пасля 14 гадзін. Дзяўчынкі-падлеткі і хлопчыкі, якім ад 6 да 14 год збіраюцца кожны год у новай хаце, дзе праходзіць падрыхтоўка да абраду. Тут яны апранаюць калядныя касцюмы, дзяўчаты, дапамагаючы адна адной, прычэсваюцца. Калядныя касцюмы апранаюць толькі ў вёсцы Дзмітраўка, хлопчыкі і дзяўчынкі з вёсак Віркаў і Нясета хадзілі раней і ходзяць зараз апранутымі ў сваё звычайнае адзенне. Апранаючыся, некаторыя паўтараюць тэксты песень, хтосьці рыхтуе калядную зорку.

Цікава, што ў калядны гурт не ўваходзяць традыцыйныя персанажы – каза, мядзведзь, конь.

У гэты час дарослых яшчэ няма з работы, таму ў хаце знаходзяцца толькі людзі сталага ўзросту: бабулі ды дзядулі. Самыя маленькія дзяўчынкі, якіх яшчэ не бяруць калядаваць, рыхтуюць разам з бабулямі святочны “тоўсты” стол: да іх таксама ўвечары прыйдуць калядаваць дарослыя гурты.

Сабраўшыся і абавязкова атрымаўшы благаславенне ад бабулі, калядоўшчыкі пакідаюць хату і накіроўваюцца да першай хаты па вуліцы. Уваходзяць у двор, гуртуюцца ля вакна і стукаюць, каб гаспадары выйшлі на ганак. Абавязковай умовай калядавання з’яўляецца выкананне асаблівай каляднай песні “Куры” (тэкст і ноты песень дадаюцца). “Куры” ніколі не заходзяць у хату – ім не дазвалялася, а спяваюць песні і славяць гаспадара і гаспадыню на вуліцы – пад вакном. Пры гэтым можна пачуць такі дыялог: -“Шчодры вечар, святы вечар! Дазвольце курам папець?”.. Гаспадары даюць дазвол, і “кураняты” пачынаюць песню: “Эй, куры, куры, не пейце рана. Святы вечар! Не пейце рана, не будзіце пана. Святы вечар! Не будзіце пана, сам пан устане, па двару паходзіць, братоў пабудзіць! Святы вечар!..Уставайце братцы, каней сядлайце, у поле язжайце! Святы вечар!..” А потым дабаўлялі: - “дайце каўбасу дамоў панясу, дайце другую, я падзякую, дайце трэццюю хоць авечую…”. Добраму гаспадару гаварылі: -“Каб добра жылося і усё вялося”… Калі выходзіла і частавала гаспадыня то ёй гаварылі: -“ Дзякуй, мая мамка, хай будзе ў цябе і ў доме, і ў хляве, і ў дварэ, і прыбытак і ў скаціне, і ў сям’і… Дзякуй гэтаму дому, пойдзем да другога”.. За гэта гаспадары адорваюць іх пачастункамі: у кошык ці мех, які трымае механоша, кладуць хто аладкі, хто калядныя бліны з салам, хто цукеркі.

А калі гаспадары нічога не давалі “куранятам” то ім гаварылі: -“Не далі скварацінкі – хай воўк паесць вашы свінкі”….

Падзякаваўшы гаспадарам, “куры” ідуць далей, да наступнай хаты. Так працягваецца да таго часу пакуль сонца не зойдзе і не пачнуць збірацца старэйшыя калядныя гурты.







х






































Вёскі Дзмітраўка, Віркаў і Нясета знаходзяцца ў маляўнічым месцы Клічаўскага раёна, вакол іх густыя лясы і шырокія палі. У в. Дзмітраўка нешырокая вясковая вуліца, якая некаторы час назад была заасфальтавана. Уздоўж вуліцы, па абодзвух баках, стаяць драўляныя хаты вяскоўцаў, у некаторых дварах ёсць студні. Архітэктура і інтэр’ер драўляных сельскіх хат не змяніліся, і гэта не здзіўляе, бо у вёсцы жывуць у асноўным людзі сталага ўзросту.

Вёскі Нясета і Віркаў выглядаюць сучасней – гэта аграгарадкі: тут разам з драўлянымі хатамі будуюцца цагляныя дамы для маладых сем’яў. А вёска Нясета з’яўляецца і чыгуначным прыпынкам паміж Магілёвам і Мінскам.. Галоўныя вуліцы вёсак шырокія і заасфальтаваныя. Традыцыйны ландшафт, у якім праходзіць калядны абрад паступова мяняецца: знікаюць драўляныя дамы, з’яўляюцца новыя пабудовы. Сам абрад, гурт калядоўшчыкаў, які ідзе па вуліцам вёсак з каляднай зоркай, праходзіць пакуль што у традыцыйным ландшафце, які мясцовыя жыхары, а таксама раённыя і сельскія ўлады старанна захоўваюць. Маршрут каляднага гурта не мяняецца ўжо шмат год – ад пачатку і да канца вуліцы.



2.11 Мова, на якой размаўляюць жыхары

Мясцовыя жыхары размаўляюць на мясцовай гаворцы.



Матэрыяльным аб’ектам звязаным з практыкай правядзення абраду, з’яўляецца касцюм, які дзяўчаты апранаюць, і калядная зорка, з якой ходзяць калядаваць.

Калядны касцюм дзяўчынак складаецца з традыцыйных рознакаляровых спадніц, у асноўным чорнага колеру з нашытымі па нізе стужкамі, а таксама вышытых кашуль, абавязкова вышытага фартуха, цёплага верхняга паліто або старога футра. На галаву павязваюць хусткі, на нагах – боты. Такі калядны касцюм апраналі яшчэ бабулі і матулі дзяўчынак.

- “Што маці дасць надзець набуць, у тым і хадзілі калядаваць… А потым неяк і заўсёды сталі надзяваць”, - гавораць Каледзіч Надзея Іванаўна з в. Віркаў і Навумчык Марыя Васільеўна з в. Нясета.

Калядная зорка зроблена з дрэва. На доўгай тонкай палцы знаходзіцца чатырохкутная зорка, у сярэдзіне якой адмысловае месца для абраза Божай Маці і свечкі.



Таксама да матэрыяльных аб’ектаў можна аднесці і кошык з лазы, які носіць механоша.



Песні, пажаданні ад удзельнікаў гуртоў (дадаюцца).



На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента:

  • у сям’і (дзяўчынкі пераймаюць манеру выканання песен ад сваіх матуль, бабуль і старэйшых сясцёр);

  • з пакалення ў пакаленне: носьбіты перадаюць дзяўчынкам, удзельніцам калядных гуртоў, тэксты песен, хусткі, кашулі, парадак правядзення абраду;

  • у гурце – ад старэйшых дзяўчынак – малодшым, з голаса;

  • праз сродкі масавай інфармацыі;

  • праз выпуск буклетаў, альбомаў;

  • праз удзел этнаграфічных таварыстваў у фіксацыі абраду, пераемнасці і вывучэнні традыцый;

  • праз удзел вучняў школы ў правядзенні абраду (удзельніцы абраду вучацца ў мясцовай агульнаадукацыйнай і музычнай школах);

  • праз дэманстрацыю відэафільма, знятага Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы сумесна з тэлеканалам “Магілёў 1”.



  • сталы ўзрост жанчын-захавальнікаў традыцыі;

  • паступовае знікненне традыцыйнага ландшафту, у якім праводзіцца абрад (пабудова новых сучасных дамоў, змена архітэктуры вёскі).





х











х






х






х






х






х

праз выпуск сборніка з песнямі і нотамі калядных песен
















  • зроблены відэазапіс абраду супрацоўнікамі абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці сумесна з тэлеканалам “Магілёў I”;

  • зрабіць відэазапіс інтэрв’ю з носьбітамі абраду разам з прадстаўнікамі раённых і абласных сродкаў масавай інфармацыі, спецыялістамі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР у студзені 2013 года;

  • выдаць зборнік “Калядны абрад на Клічаўшчыне. Традыцыі і сучаснасць” сумесна з Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы у студзені 2013 года;

  • даследаваць далей гісторыю ўзнікнення і правядзенні каляднага абраду (на працягу 2013 года);

  • правесці фальклорныя экспедыцыі з дапамогай Студэнцкага этнаграфічнага таварыства для фіксацыі абраду, пераемнасці традыцый, дасканалага вывучэння у чэрвені-ліпені 2013 года;

  • правесці запісы, вывучэнне абрадавых песен, расшыфроўку нот спецыялістамі-этнографамі на працягу 2013 года;

  • у навучальны план Дзмітраўскай дзіцячай традыцыйнай народнай творчасці школы мастацтваў і Клічаўскай музычнай школы унесена вывучэнне свят і абрадаў Клічаўшчыны, уключаючы і дзіцячы калядны абрад “Куры” з верасня 2011 года;

  • на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці размешчаць інфармацыю аб гісторыі ўзнікнення і традыцыі святкавання дзіцячага каляднага абраду “Куры” і іншых абрадаў і свят.



Клічаўскі райвыканкам, аддзел культуры райвыканкама надаюць вялікую ўвагу захаванню элемента “Дзіцячы калядны абрад “Куры”. Для гэтага:

  • сумесна з Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы будзе выдадзены каляровы буклет “Калядны абрад “Куры” Клічаўскага раёна” з фотаздымкамі, апісаннем правядзення абраду, рацэптамі традыцыйных калядных страў у студзені 2013 года;

  • запланавана арганізаваць і правесці фальклорныя экспедыцыі ў вёсках Дзмітраўка, Нясета і Віркаў для фіксацыі, запісу і вывучэння інфармацыі аб святах і абрадах, якія бытавалі на тэрыторыях дадзеных вёсак (у чэрвені-ліпені 2013 года);

  • у верасні 2011 года ўнесены у вучэбны план Дзмітраўскай дзіцячай традыцыйнай народнай творчасці школы мастацтваў вывучэнне тэкстаў песен каляднага абраду “Куры”;

  • раённаму музею распрацаваць практыку ўкаранення традыцыі святкавання дзіцячага каляднага абраду у сваю навукова-асветніцкую дзейнасць;

  • рэдакцыі раённай газеты “Сцяг Саветаў” асвятляць традыцыю святкавання дзіцячага каляднага абраду на сваіх старонках;

  • рэдакцыі раённай газеты “Сцяг Саветаў” сумесна з аддзелам культуры зрабіць аудыёзапіс носьбітаў абраду;

  • аддзелу культуры распрацаваць і выпусціць зборнік традыцыйнай каляднай ежы.



Непасрэдныя носьбіты абраду – дзеці, што ўваходзяць у калядны гурт будуць працягваць практыку калядавання.

Старэйшае пакаленне носьбітаў – сёння гэта ўжо бабулі і дзядулі – будуць актыўна ўдзельнічаюць у захаванні элемента: яны і далей будуць перадаваць у спадчыну сваім унукам і ўнучкам традыцыю выканання калядных песен, сярод якіх і песня “Куры”, гісторыю ўзнікнення і традыцыю правядзення абрада, элементы каляднага касцюма, а таксама прымюць калядныя гурты “курэй”, якія прыходзяць да іх калядаваць.





Носьбіты лічаць абрад “Куры” сваёй каштоўнасцю і ганарацца тым, што перанялі яго ў спадчыну ад сваіх продкаў. Вось што кажуць дзеці- удзельнікі каляднага гурта пра абрад “Куры”: - “Мая бабуля Вера ведае гэты абрад з маленства.. сама удзельнічала у ім… Мая маці, цётка таксама былі “куранятамі”… А зараз вось і я хажу… Мне гэта вельмі падабаецца, цікава, песні прыгожыя…” – кажа Коўрык Насця з в. Дзмітраўка; -“Пра гэты абрад мне расказала мая старэйшая сястра, калі мне было год пяць ці шэсць”,..– Больш за ўсё мне падабаецца сама падрыхтоўка, чаканне калі пойдзем калядаваць, песні спяваць… У музычнай школе, дзе я займаюся, мы вывучаем гэты абрад, яго гісторыю і абавязкова песню “Куры”. - гаворыць Баранава Крысціна, з в. Дзмітраўка..

Старэйшае пакаленне носьбітаў, якое сёння не практыкуе элемент, аднак захоўвае яго ў памяці і перадае нашчадкам, лічыць дзіцячы калядны абрад “Куры” цікавым і каштоўным. Як кажуць самі жанчыны, гэты абрад трэба зберагаць, бо пакуль ён жыве, дзеці вучацца цаніць і любіць сваю спадчыну, сваю мясцовую культуру.







х














х



х



х

( фільм працягласцю да 12 хвілін)

х



х






Інтэрв’ю носьбітаў зроблены асобна ад фільма






х



х



х



х








х









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка