Намінацыйная форма нкс-01



Дата канвертавання15.05.2016
Памер179.41 Kb.

Намінацыйная форма НКС-01














Цішкевіч Алена Васільеўна, вядучы метадыст па традыцыйнай культуры УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”



212010 г.Магілёў, вул. Першамайская, 10



Тэл. 8-0222-253589 (рабочы)

8-029-5305567 (МТС)



mogomc@tut.by



Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-астветнай работы








Крук Іван Іванавіч, кандыдат філалагічных навук, рэктар ДУА “Інстытут культуры Беларусі”



г.Мінск, вул. Каліноўскага, 12



Тэл. 8-017-2671733(рабочы)

Тэл. 8-029-7790232 (МТС)



Ksuscha90@mail.ru










Абрад “Бразгун” і яго складовы элемент - ушанаванне абраза святых Пятра і Паўла вёскі Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці



Бразгун”



Жыхары вёскі Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці:

  • Чапеліна Любоў Ільінічна, 1945 г.н., в. Наркі, носьбіт абраду, захавальнік абраза св. Пятра і Паўла;

  • Гаспадарова Ніна Акімаўна, 1939 г.н., в. Наркі, носьбіт абраду, захавальнік абраза св. Пятра і Паўла;

  • Князеў Віктар Мікалаевіч, 1935 г.н., в. Верамейкі (нарадзіўся у в. Наркі), носьбіт абраду, захавальнік абраза св. Пятра і Паўла;

  • Урупіна Алена Іванаўна, 1939 г.н., в.Наркі, носьбіт абраду, захавальнік абраза св. Пятра і Паўла.



Вёска Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці



Абрад “Бразгун” звязаны з ушанаваннем іконы святых Пятра і Паўла (аброчнага абраза) і цудатворнай крыніцы жыхарамі вёскі Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У абрадзе, які праводзіцца штогод 13 ліпеня, удзельнічаюць практычна ўсе насельнікі вёскі розных узроставых і сацыяльных груп, якія ў гэты дзень упрыгожваюць абраз рознакаляровымі стужкамі і ручнікамі, ставяць абрадавыя свечы і спяваюць перад ім псалмы, затым нясуць да цудатворнай крыніцы і асвячаюць. Завяршаецца абрад абрадавай ежай і малітвай перад абразам, які павінны прынесці дабрабыт і спакой вёсцы і яе жыхарам. Абрад па-ранейшаму з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю.




















х






































  • У вясковай культуры яшчэ жывая традыцыя ушанавання святога абраза Пятра і Паўла. Жыхары в. Наркі, бліжэйшых вёсак, раённага і абласнога цэнтраў, і нават з іншых абласцей прыязджаюць сюды штогод 13 ліпеня каб памаліцца перад цудатворным абразам, прайсці пад ім для здароўя, і набраць пасвячонай вады са святой крыніцы. Дзеці і ўнукі жанчын-носьбітаў ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, з’яўлення іконы, дапамагаюць сваім матулям і бабулям. Ёсць надзея, што гэтая традыцыя, якая захавала пераемнасць на ўзроўні сям’і, ад пакалення да пакалення, застанецца сацыяльна і культурна запатрабаванай. Тым не менш, асобныя элементы гэтага абраду (песні, кулінарная традыцыя, традыцыя касцюма і г.д.) могуць выкарыстоўвацца сучаснымі музычнымі калектывамі, вывучацца школьнікамі, студэнтамі, выкарыстоўвацца як турыстычныя прадукты для агратурыстычных гаспадарак Магілёўшчыны. А сам абрад можа быць ўнесены на карту як цікавы і карысны агратурыстычны маршрут вобласці.



Абрад па-ранейшаму праводзіцца штогод і да сёняшняга часу бытуе ў Чэрыкаўскім рэгіёне ў актыўнай форме. Носьбіты абраду прымаюць актыўны ўдзел у яго правядзенні: рыхтуюць адзенне для свячы, выконваюць абрадавыя псалмы, рыхтуюць развітальны стол у той хаце, дзе развітваюцца са свячой і абразам, і святочны, дзе ікону чакаюць. Жанчыны-носьбіты заўсёды на свята апранаюць старажытныя традыцыйныя вясковыя касцюмы, якія засталіся ім у спадчыну ад продкаў, гатуюць абрадавую ежу. Рытуальныя дзеянні жанчыны-носьбіты збераглі і перадаюць нашчадкам у тым выглядзе, у якім перанялі ад сваіх матуль і бабуль, захаваўшы і выкарыстоўваючы пры гэтым традыцыйныя матэрыяльныя прадметы: ручнікі, свячу, вялікіх памераў ікону Пятра і Паўла. Запальваючы ў хаце свячу напярэдадні свята, жанчыны пяюць псалмы. Упрыгожваюць святы абраз ручнікамі, якія прыносяць у хату людзі, а некаторыя пакідаюць грошы перад іконай св. Пятра і Паўла. Абавязковай умовай развітання з іконай і свячой з’яўляецца вячэра. Захоўваюцца святыні ў новай гаспадыні цэлы год ( некаторыя пакідаюць свячу і абраз на больш доўгі тэрмін), затым – зноў да новай гаспадыні. Песцяць свячу як нявесту, кожны год шыюць ёй новае адзенне, упрыгожваюць карункамі, стужкамі, павязваюць на ікону ўсё новае (старое намоленае адзенне аддаюць у царкву). Ікона святых Пятра і Паўла стала аброчнай іконай вёскі Наркі, шануецца і зберагаецца да сённяшняга часу.



Прамыя носьбіты абраду (перанялі па спадчыне):

  • Чапеліна Любоў Ільінічна, 1945 г.н., в. Наркі,

  • Гаспадарова Ніна Акімаўна, 1939 г.н., в. Наркі,

  • Князеў Віктар Мікалаевіч, 1935 г.н., в. Верамейкі (нарадзіўся у в. Наркі),

  • Урупіна Алена Іванаўна, 1939 г.н., в.Наркі.

Абракаюцца штогод і прымаюць удзел у правядзенні абрада - нясуць ікону да крыніцы:

  • Захарэнка Ала Пятроўна, 1972 г.н., в. Верамейкі;

  • Кобелева Ларыса пятроўна, 1970 г.н., в. Верамейкі;

  • Гаспадарова Юлія Яўгенаўна, 1973 г.н., в. Вераймейкі, пераймае традыцыю ад маці;

  • Захарэнка Людміла Мікалаеўна, 1974г.н., в. Вераймейкі, пераймае традыцыю ад маці;

  • Венгерава Соф’я Міхайлаўна, 1932 г.н., в Наркі.



Актыўна далучаюцца да выканання элемента – гатуюць ежу:

  • Шчарбунова Еўдакія Фёдараўна, 1942 г.н., в. Наркі;

  • Вапручкова Таццяна Іванаўна, 1935 г.н., в. Наркі;

  • Кавалёва Людміла Віктараўна, 1955 г.н., в.Наркі;

  • Мельнікава Таццяна Яўменаўна, 1932 г.н., в.Наркі;

  • Райкіна Соф’я Сідараўна, 1934 г.н., в Наркі;

  • Старажук Валянціна сямёнаўна, 1944 г.н., в. Наркі;

  • Яфрэменка Любоў Міхайлаўна, 1976 г.н., в. Наркі;

  • Старажук Надзея Міхайлаўна, 1978 г.н., в. Наркі.

Жыхары, якія дапамагаюць у добраўпарадкаванні крыніцы:

  • Гаспадароў Фёдар Уладзіміравіч, 1966 г.н., в. Наркі;

  • Гаспадароў Аляксандр Уладзіміравіч, 1973 г.н., в. Верамейкі (нарадзіўся ў в. Наркі);

  • Гаспадарова Алена Васільеўна, 1967 г.н., в. Верамейкі (нарадзілася ў в. Наркі);

  • Чапелін Анатоль Пятровіч, 1966 г.н., в. Верамейкі (нарадзіўся ў в. Наркі).



Раённы выканаўчы камітэт, аддзел культуры Чэрыкаўскага райвыканкама, Цэнтралізаваная клубная сістэма аддзела культуры райвыканкама



Абраду “Бразгун” больш за два стагоддзі. Яго спраўлялі яшчэ прадзеды, дзяды і бацькі сучасных носьбітаў. На сёняшні час абрад праводзіцца штогод. Носьбіты расказваюць гісторыю узнікнення абрада, якую перадаюць з пакаленне ў пакаленне: -“Ва ўрочышчы, дзе не ступала нага чалавека, раптам забіла з-пад зямлі крыніца. Вада вылятала з такой моцай, што грукат камянёў і струменяў вады быў чуцен за некалькі вёрст. Людзі спужаліся, пабеглі паглядзець што здарылася. Прыбеглі і убачылі цуда: з-пад зямлі б’е чысцюткая вада. Было чуваць размову: “як моцна бразгаюць камяні”; “Бразгае так, што далёка чутна”. Адсюль і назва “Бразгун”. Людзі пачалі маліцца апосталам Пятру і Паўлу, дзень ушанавання якіх прайшоў напярэдадні. Старэйшыя жыхары гэта прынялі як знак, прынеслі абраз св. Пятра і Паўла, абышлі крыніцу тры разы – і вада супакоілася. Праз дзень паставілі каля крыніцы драўляны зруб і крыж, каб засцерагчыся ад бед і няшчасцяў. З тых самых пор пажары, а яны часта бушавалі на вёсцы, больш ніколі не дакучалі норкаўцам. Праз год паставілі капліцу. Жанчыны прынеслі ручнікі, святыя абразы, мясцовы бацюшка–лампадкі і свечкі….Па паданнях, з усіх куткоў, бліжэйшых і аддаленых, пацягнуліся да крыніцы нямоглыя, якія шукалі паратунку ад хвароб цяжкіх. Шукалі і знаходзілі збаўленне ад пакутаў цялесных і душэўных, калецтваў розных. Цікавы момант: нават у Вялікую Айчынную вайну, калі гарэлі суседнія вёскі, Наркі засталіся цэлымі. Гэтаму дапамагла і ікона св. Пятра і Паўла, якая цудам захавалася дзякуючы мясцовым жыхарам. Шмат разоў, ужо ў савецкія часы, прадпрымаліся спробы “згарнуць” крыніцу, не даць ёй жыць. Але кожны раз крыніца струменіла свае воды, і каля яе стаяў асвяцоны крыж. Зараз на гэтае намоленае месца прыязджае шмат людзей, каб пакінуць хваробы і аздаравіцца (вада у крыніцы прызнана цалебнай), памаліцца і набраць асвяцонай вады. Вялікую ікону апосталаў Пятра і Паўла, сяльчане вырашылі перадаваць на захоўванне з хаты ў хату як абярэг. Самы працяглы час яна беражліва захоўвалася ў свяцёлцы Кацярыны Фядосаўны Райкінай (ужо няма ў жывых).



Абрад цесна звязаны з ушанаваннем абраза Пятра і Паўла. Гэты абраз ёсць практычна у кожнай сям’і вяскоўцаў. Знаходзячыся ў доме, ён забяспечвае дабрабыт і здароўе ўсім членам сям’і. Абрад пачынаецца ўвечары 12 ліпеня пасля 19 гадзін. Жанчыны збіраюцца ў хаце Чапелінай Любові Ільінічны (у яе хаце святы абраз і свечка зберагаліся тры гады запар). Жанчыны становяцца ў рад, чытаюць малітву, а потым пераапранаюць свячу. Пакуль памочніцы (дочкі жанчын-носьбітаў) завіхаюцца каля стала, старэйшыя жанчыны разаграваюць ў грубцы воск, набыты ў мясцовых пчаляроў. Дзве жанчыны раскатваюць цёплы воск, а трэцяя сукае з ільняных нітак кнот для свечкі. Потым апранаюць на свечку новае адзенне (старое, намоленае, яны адвозяць у царкву), якое абавязкова павінна складацца з верхняй святочнай кашулі і каляровага пояса. Упрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі і кветкамі і сам абраз. Пасля завяршэння першай часткі абрадавых падзей, распачынаецца другая – святочнае ўрачыстае развітальнае застолле. Носьбіты абраду стаяць перад сталом паўкругам і спяваюць псалмы. Потым садзяцца за накрыты тканым абрусам развітальны стол, на якім стаяць розныя прысмакі (хаця яшчэ да пачатку абрадавых падзей некаторыя з удзельніц абраду гаварылі пра тое, што раней стол быў даволі сціплым: вараная бульба, квашаная капуста, агуркі, яечня, кісель). Назаўтра, 13 ліпеня, зранку, жанчыны-носьбіты і іх памочніцы зноў збіраюцца у хаце Чапелінай Л.І. Пераапранутая свяча і святы абраз стаяць побач. Жанчыны-носьбіты апранаюць традыцыйныя мясцовыя касцюмы, моляцца каля іконы, ахвяруючы хто грошы, хто ручнікі, хто наміткі. Некаторыя жыхары, а таксама прыезжыя госці, падыходзяць да іконы, чытаюць пра сябе малітву, павязваюць сваю стужку на іконе, загадваючы пры гэтым самыя патаемныя жаданні. Калі жанчыны памаліліся, пацалавалі ікону, яны рыхтуюцца да вынасу свячы і іконы з хаты. Звычайна мужчына бярэ ў рукі бохан хлеба на ручніку, зверху якога ўтыркнуты свечкі, абавязкова насыпана соль. За ім стаяць жанчыны са свечкай і іконай. Усе выходзяць з хаты. Калі яны выходзяць на вуліцу, там чакаюць людзі (вяскоўцы), каб першымі прайсці пад іконай і папрасіць ў святых Пятра і Паўла здароўя і дабрабыту. Жанчыны-носьбіты спяваюць псалмы. Па дарозе некалькі разоў спыняюцца: каля хат іх чакаюць гаспадары, каб пакланіцца іконе. Прайшоўшы некалькі кіламетраў пешшу, усе сядаюць на машыны (жанчынам ужо цяжка ісці пешшу), і прыязджаюць на лясную паляну, дзе сабралося шмат народу – сталыя людзі, маладыя пары, дзеці, мужчыны і жанчыны, і нават цэлыя сем’і. Людзі, прыязджаюць на свята з іншых вёсак, раёнаў, з вобласці, становяцца у чаргу, каб прайсці пад іконай. Потым абраз і свячу адносяць да крыніцы, дзе ставяць на адмыслова зробленую падстаўку. Ручнік вешаюць на ўстаноўлены тут крыж. Каля крыжа две бярозкі (сям’я, якая трымае ікону і свячу ставіць гэтыя бярозкі), галінкі якіх нясуць дадому, бо яны засцерагаюць ад пажару. Праходзіць вадасвятны малебен з акафістам святым Пятру і Паўлу, які праводзяць святары з Чэрыкава, Чавус, Верамеек, Магілёва. Пасля гэтага жыхары і госці свята набіраюць асвяцонай вады, умываюцца. Абраз Пятра і Паўла падымаюць наверх і ўстанаўліваюць у капліцы, каб людзі змаглі падыйсці і памаліцца святой іконе. Пасля гэтага носьбіты забіраюць ікону, свечку і едуць да хаты гаспадыні, якая будзе трымаць ікону і свячу цэлы год, на святочны абед.







х






































Мясцовыя жыхары лічаць, што нездарма ва ўрочышчы, дзе не ступала нага чалавека, з’явілася крыніца. Вёска Наркі знаходзіцца у маляўнічым месцы Чэрыкаўскага раёна, сярод лугоў і лясоў. Нешырокая вясковая вуліца, якая і па сённяшні час не заасфальтавана. Уздоўж вуліцы, па абодзвух баках, стаяць драўляныя хаты вяскоўцаў, некалькі студняў. Архітэктура і інтэр’ер драўляных сельскіх хат не змяніліся, і гэта не здзіўляе, бо ў вёсцы жывуць у асноўным людзі сталага ўзросту. Ад вёскі да крыніцы 7 кіламетраў. Маршрут не мяняўся вякамі – другой дарогі да ўрочышча няма: па вясковай вуліцы да сельскага магазінчыка, што стаіць на шашы, некалькі кіламетраў па асфальтаванай дарозе, потым паварот у лес, кіламетраў 5 па вузкай лясной сцяжцы – і мы на казачнай паляне, якую сама прырода стварыла для правядзення гэтага свята. Сам абрад, працэсія з іконай, вадасвятны малебен праходзяць у традыцыйным ландшафце, які мясцовыя жыхары і раённыя ўлады старанна захоўваюць.



Мясцовыя жыхары размаўляюць на сумесі рускай і беларускай моў, так званая трасянка.



Матэрыяльным аб’ектам звязаным з практыкай элемента з’яўляецца жаночы і мужчынскі касцюмы, якія да сёняшняга часу захаваліся у носьбітаў.

Жаночы касцюм адносіцца да Краснапольскага строя і бытаваў у 19-20 стст. Складаецца з кашулі, спадніцы, фартуха-аднаполкі і хусткі.

Кашуля багата аздобленая чырвоным геаметрычным узорам на рукавах і плечавых ўстаўках-“паліках”, зроблена з тонкага льну.

Спадніца ўяўляе сабой шырокі (у чатыры полкі) ваўняны даматканы андарак цёмна-чырвонага колеру ў чорную клетку. Летнія спадніцы – стракатыя камлёты, на поясе збіралася ў дробныя складкі.

Фартух доўгі, з даматканага палатна ці пакутной тканіны-“перкалю” і багата аздоблены вышыўкай крыжыкам.

Завяршаўся касцюм галаўным уборам – хусткай фабрычнай вытворчасці, спосаб павязвання якой адвольны: канцы павязваліся ззаду, дзе яны ляжалі свабодна.

Дапаўняўняецца жаночы касцюм шыйнымі ўпрыгожваннямі, якія ўяўляюць сабой некалькі радкоў пацерак вакол шыі.

Мужчынскі касцюм ўяўляе сабой кашулю і порткі, сшытыя з тонкага даматканага палатна. Кашуля вышытая па каўняры і манжэтах. Дапаўняў мужчынскі касцюм тканы пояс.

Таксама да матэрыяльных аб’ектаў можна аднесці і саму свечку, якую жанчыны кожны год аднаўляюць, вялікіх памераў ікону святых апосталаў Пятра і Паўла, тканыя ручнікі, абрадавую ежу (гл. на “Абрадавая ежа”), посуд, драўляную капліцу, аброчны крыж ля крыніцы.



Песні, псалмы, паданні пра абрад (гл. на “Песні, псалмы”).



Жанчыны-носьбіты абраду “Бразгун” перанялі абрадавыя дзеянні ад сваіх бабуль і матуль, таму можна з упэўненасцю сказаць, што існуе перадача элемента з пакалення ў пакаленне. На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента:

  • у сям’і (у абрадзе прымаюць ўдзел некалькі сем’яў, якія захоўваюць свячу і ікону і перадаюць штогод іх з хаты ў хату);

  • з пакаленне ў пакаленне: носьбіты перадаюць сваім дзецям і ўнукам гісторыю абраду, рацэпты рытуальнай ежы, парадак правядзення абраду;

  • праз сродкі масавай інфармацыі;

  • праз выпуск розных буклетаў, альбомаў;

  • праз удзел этнаграфічных таварыстваў у фіксацыі абраду, пераемнасці і вывучэння традыцый;

  • праз удзел вучняў школы ў правядзенні абраду (нясуць кветкі, свечкі);

  • праз дэманстрацыю відэафільма, знятага Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы сумесна з тэлеканалам “Магілёў 1”.



  • сталы ўзрост жанчын-носьбітаў (захавальнікаў) абраду “Бразгун”;

  • паступовае знікненне выканання псалмоў, бо іх спяваюць толькі жанчыны-носьбіты;

  • пагроза знішчэння традыцыйнага касцюма канца 19 – пачатку 20 стст., які апранаюць носьбіты абраду.





х











х






х






х
































  • зрабіць відэазапіс абраду супрацоўнікамі абласнога метадычнага цэнтра сумесна з тэлеканалам “Магілёў 1”;

  • зрабіць відэазапіс інтэрв’ю з носьбітамі абрада разам з прадстаўнікамі абласных сродкаў масавай інфармацыі, спецыялістамі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культтурна-асветнай работы;

  • правесці аўдыёзапіс псалмоў і песень (аддзел культуры Чэрыкаўскага райвыканкама);

  • апублікаваць зборнік “Чэрыкаўскі раён. Абрад “Бразгун”” сумесна з Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы;

  • садзейнічаць мясцовым жыхарам у добраўпарадкаванні крыніцы з боку мясцовай адміністрацыі, сельгаспрадпрыемства, школы;

  • даследаваць глыбей гісторыю ўзнікнення абраду;

  • правесці фальклорныя экспедыцыі з дапамогай этнаграфічных таварыстваў для фіксацыі абраду, пераемнасці традыцый, вывучэння;

  • правесці запісы, вывучэнне абрадавых песень, псалмоў, расшыфроўку нот спецыялістамі-этнографамі.



Чэрыкаўскі райвыканкам, аддзел культуры райвыканкама надаюць вялікую ўвагу захаванню элемента “Абрад “Бразгун”. Для гэтага:

  • сумесна з Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы будзе надрукаваны каляровы буклет “Чэрыкаўскі раён. Абрад “Бразгун””, з фатаздымкамі і апісаннем правядзення абраду;

  • сумесна з тэлерадыёкампаніяй “Магілёў 1” зняты відэафільмы аб правядзенні свята, інтэрвью з носьбітамі;

  • запланавана правесці некалькі фальклорных экспедыцый у в. Наркі для фіксацыі, запісу і вывучэння свят і абрадаў, якія бытавалі на тэрыторыі дадзенай вёскі;

  • захаванне традыцыйнага жаночага і мужчынскага касцюма вёскі і яго рэканструкцыя ў далейшым.



Носьбіты абраду актыўна ўдзельнічаюць у захаванні элемента: яны перадаюць у спадчыну сваім дзецям і ўнукам традыцыю правядзення абрада, рэцэпты рытуальнай ежы, тэксты псалмоў, якія спяваюць жанчыны, гісторыю ўзнікнення абраду, а таксама займаюцца добраўпарадкаваннем крыніцы.



Так. Носьбіты лічаць абрад “Бразгун” цікавым і каштоўным. Як кажуць самі ўдзельніцы і носьбіты абраду, гэтае свята трэба зберагаць, бо пакуль жыве свята, існуе ікона і свяча, вёска Наркі будзе жыць.





х














х



х



х

(два фільмы па 12 хвілін: “Абрад “Бразгун” дзень першы” і “Абрад “Бразгун” дзень другі”)

х



х






Інтэрв’ю носьбітаў запісаны у час відэазапісу фільма аб правядзенні абрада











х

Сродкі масавай інфармацыі



х













х



Па словах саміх удзельніц абрада – жыхарак вёскі Наркі, свята Пятра і Паўла правілі яшчэ іх бабулі. Святы абраз Пятра і Паўла на працягу многіх дзесяцігоддзяў знаходзіцца у мясцовых жыхарак: прыносячы яго дадому, гаспадыня такім чынам абракаецца на здароўе як сабе, так і сваім родным. Да абраза, як дапаўненне, далучаецца асобая свяча вялікіх памераў, якую кожны год жанчыны аднаўляюць, дабаўляя да яе кавалкі царкоўнага воску і адзяваючы свячу ў новае адзенне. Упрыгожваюць і сам святы абраз, і нясуць да крыніцы дзе іх чакае народ – сталыя людзі, маладыя пары, дзеці, мужчыны і жанчыны, і нават цэлыя сем’і. Праходзіць вадасвятны малебен з акафістам святым Пятру і Паўлу, які праводзяць святары з Чэрыкава, Чавус, в. Верамейкі, Магілёва. Пасля гэтага жыхары і госці свята набіраюць асвяцонай вады, умываюцца, ламаюць асвяцоныя галінкі бярозкі што пры іконе, каб утыкнуць у хату ці хлеў як абярэг. Абраз Пятра і Паўла падымаюць наверх і устанаўліваюць у капліцы, каб людзі змаглі яшчэ раз пакланіцца святым і папрасіць у іх заступніцтва.
Таму абрад “Бразгун” вёскі Наркі будзе карысным і цікавым для сучасных спажыўцоў бо ён варты таго, каб:

  • вывучацца у навучальных установах культуры і мастацтва, мясцовай сярэднеадукацыйнай школе;

  • выкарыстоўвацца фальклорнымі гуртамі;

  • захоўвацца у першасным выглядзе на электронных носьбітах;

  • быць надрукаваным у кніге пра святы і абрады Беларусі для вывучэння;

стаць адным з сямі цудаў Беларусі.








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка