Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. –Наваполацк: пду, 2002



старонка7/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

У ліпені 1921 года было зацверджана пастаяннае праўленне універсітэта з пяці чалавек на чале з рэктарам Пічэтам У. I. [11, с. 77]. У праўленне ўваходзіў і прадстаўнік ад студэнтаў. Першымі прафессарамі універсітэта былі гісторыкі Дзьякаў У. Н., Канчалоўскі Д. П., Перцаў У. Н., Нікольскі М. М., Пічэта У. I., Жарыкаў Д. А., Турук Ф. Ф., Савіч А. А., філосаф Іваноўскі В. Н., педагог Салаўёў I. М., псіхолаг Васілеўскі С. М., выкладчык грамадскіх навук Кнорын В. Г., Ігнатоўскі У. М. [17, с. 238].

30 кастрычніка 1921 года адбылося ўрачыстае адкрыццё універсітэта. У той жа дзень на асноўных факультэтах былі прачытаны першыя лекцыі, з першага лістапада пачаліся рэгулярныя заняткі [11, с. 79]. Першы год ва універсітэце на ўсіх факультэтах навучалася 1390 студэнтаў, працаваў 81 выкладчык, у тым ліку 14 прафесараў, 53 загадчыкі кабінетаў і лабараторый. Многія прафесары прыехалі з розных гарадоў краіны. I ўсё ж высокакваліфікаваных кадраў не хапала. Напрыклад, на фізіка-матэматычным аддзяленні, адкрытым на педфаку ў 1922 годзе не было ніводнага прафесара.

48

Спачатку тут працавалі былыя выкладчыкі гімназій і рэальных вучылішчаў. I толькі пазней педагагічную работу ўзначалілі прафесары - фізік Сіроткін Я. Я. і астраном Міхайлоўскі А. А., якія прыехалі з РСФСР. Глыбокі след у развіцці матэматычных навук пакінулі Громер Я. П. і Бурсцін Ц. Л.. Са снежня 1923 года ва ўніверсітэце пачаў працаваць Якуб Колас [17, с. 238].



У 1923 годзе былі уведзены ўступныя экзамены ў ВНУ. Абітурыенты экзаменаваліся па рускай мове, матэматыцы, фізіцы і грамадазнаўству ў аб'ёме праграмы рабфака. Перабудоўвалася работа факультэта грамадскіх навук: тут захоўваліся толькі два аддзяленні - эканамічнае і прававое. Астатнія ўвайшлі ў склад арганізаванага ў 1922/23 навучальным годзе педагагічнага факультэта, які складаўся з наступных аддзяленняў: сацыяльна-гістарычны, этна-лінгвістычны, фізіка-матэматычны і прыродазнаўчы.

Змяненню сацыяльнага складу і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ Беларусі садзейнічала правядзенне ў жыццё пастановы СНК БССР ад 11 чэрвеня 1924 года, у адпаведнасці з якой Наркамасвету даручалася правесці некаторае скарачэнне агульнай колькасці студэнтаў. Скарачэнне меркавалася праводзіць з улікам акадэмічнай паспяховасці. Перавагамі і льготамі карысталіся студэнты пралетарскага паходжання [17, с. 239]. Такое рашэнне несумненна выклікала незадаволенасць з боку студэнтаў. Пастановай ад 29 кастрычніка 1924 г. адлічаным студэнтам дазвалялася паступаць у ВНУ і здаваць экзамены экстэрнам за курс ВНУ і тэхнікумаў [17 с. 239].

Што датычыць праграм вышэйшых навучальных устаноў, то у параўнанні з дарэвалюцыйнымі яны, па-першае, сталі карацей, па-другое, у праграмах з'явіліся такія прадметы, як беларуская мова, беларуская літаратура, гісторыя Беларусі, па-трэцяе, знікла вывучэнне Закона божага і, на асобных факультэтах, спынілася выкладанне старажытных моў. У Мінскім педагагічным інстытуце, напрыклад, на сацыяльна-гістарычным цыкле вывучаліся беларуская мова і літаратура, на III курсе гэтаг ж цыкла да прадметаў далучалася і гісторыя Беларусі [16, Ф. 221, воп. 2, спр. 17, с. 86]. У праграмах з'яўляюцца прадметы звязаныя з марксісцка-ленінскай ідэалогіяй. Напрыклад, на грамадска-педагагічным адзяленні, на агульных курсах, акрамя іншых прадметаў былі ўведзены: гісторыя матэрыялізму, гісторыя сацыялізма і г. д.

Але трэба адзначыць што тэрыторыя Беларусі складала ў адзначаны час

адукацыі менавіта ў БССР, то яна абмяжоўвалася Мінскім інстытутам сельскай

49

гаспадаркі, Мінскім інстытутам народнай адукацыі (да рэарганізацыі яго ў 1921 годзе ў Мінскі педагагічны тэхнікум), Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Пасля 1921 года вышэйшая адукацыя ў рэспубліцы была прадстаўлена толькі дзьвумя навучальнымі установамі.



Такім чынам, вельмі складана казаць аб развіцці вышэйшай адукацыі ў БССР у 1919-1924 годзе, можна весці размову толькі аб яе станаўленні. 1921 год з'явіўся важнай вехай у гісторыі сістэмы вышэйшай адукацыі, што было звязана з адкрыццём БДУ. У жыхароў БССР з'явілася магчымасць набываць адукацыю ў ВНУ, не пакідаючы межы краіны.

На першапачатковым этапе развіцця беларускіх ВНУ было і шмат недахопаў. Па-першае, вышэйшая школа стала пераважна школай рабоча-сялянскага класа, што стварала перашкоды для набыцця адукацыі іншым слаям насельніцтва. Ступенню для паступлення ў ВНУ для рабочых і сялян з'яўляліся рабфакі, для паступлення на якія не патрэбна была адукацыя. Прадстаўленне атэстатаў, дыпломаў, пасведчанняў аб адукацыі пры паступленні ў ВНУ адмянялася. У выніку у ВНУ пападалі абітурыенты з вельмі нізкім узроўнем адукаванасці.

Першыя паслярэвалюцыйныя гады тым не менш прынеслі шмат каштоўнага ў развіцё вышэйшай адукацыі БССР. Яны далі пачатак развіццю сеткі вышэйшых навучальных устаноў на Беларусі і стварылі магчымасць падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для прамысловасці.

50

3. Складванне перадумоў і пачатак беларусізацыі ў галіне



народнай адукацыі

У 1696 годзе беларуская мова перастала быць дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, якое ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. У краіне праводзілася паланізацыя і гэта працягвалася да 1795 года, менавіта ў гэтым годзе ўся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. 3 гэтага часу пачаўся русскі ўплыў на беларускую культуру. Да 1917 года ні беларуская мова, ні беларуская гісторыя ў навучальных установах амаль не выкладаліся. Навучальны план гімназій да рэвалюцыі не адпавядаў нацыянальным інтарэсам, але паколькі жорсткай рэгламентацыі не існавала, то педагагічныя карпарацыі гімназій Беларусі ўносілі ў навучальны працэс элементы нацыянальных вобразаў.

Аб абуджэнні нацыянальнай свядомасці напрыканцы XIX стагодзя сведчаць дадзеныя перапісу 1897 года аб роднай мове. Паводле перапісу 51,8% агульнай колькасці прадстаўнікоў спадчынага дваранства прызналі сябе беларусамі [4, с. 265]. 3 ліку асабістых дваран (чыноўніцтва) 25,9% назвалі сваёй роднай мовай беларускую. Роднай прызналі беларускую мову 20% урачоў, 60% настаўнікаў і г. д. [4, с. 265].

У канцы XIX - пачатку ХХст. адбываецца працэс станаўлення беларускай нацыі. Аб сталым развіцці нацыянальнага руху ў 1918 годзе '

сведчыць утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць Рады БНР,. і

Камуністычная партыя і кіраўніцтва БССР не маглі ігнараваць

абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў насельнікаў Беларусі. Яны былі пастаўлены перад фактам неабходнасці правядзення нацыянальнай палітыкі, якая б адпавядала інтарэсам жыхароў.

Вялікі ўплыў на пачатак беларусізацыі аказала правадзімая ў БССР з 1921 года новая эканамічная палітыка. Так званыя "адступленні" ў эканамічным жыцці (харчпадатак, свабода гандлю, кааперацыя і г. д.) выклікалі неабходнасць дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця, а таксама культуры і адукацыі.

Першая беларуская школа была адкрыта ў Вільні 13 лістапада 1915 года [26, с. 62]. А ў 1916 годзе дзейнічала ўжо 5 беларускіх пачатковых школ [26, с. І' 62]. Такія школы былі адкрыты ў Гродне, Лідзе, Крынках і г. д. Для адраджэння беларускай школы неабходна было вырашыць праблему

51

забеспячэння яе нацыянальнымі настаўніцкімі кадрамі і напісання беларускіх школьных падручнікаў. Першыя настаўніцкія курсы былі адкрыты ў лістападзе 1915 года ў Вільні дзякуючы намаганням Луцкевіча I. і Цёткі. У 1913 - 1915 гадах Луцкевіч I. сам выкладаў ў прыватнай школе [26, с. 62].



Трэба адзначыць, што беларусізацыя асветы пачалася раней, чым беларусізацыя дзяржаўных устаноў, адміністрацыі, арміі і г. д. Афіцыйнай назвы "палітыка беларусізацыі" да 1923 года не існавала. Народны камісар асветы Ігнатоўскі У. М. называў працэс, які адбываўся ў краіне "абеларусьваньнем", але і да з'яўлення афіцыйнай назвы тэрмін "беларусізацыя" знаходзіўся ў шырокім ужытку [13, с. 2].

У лютым 1918 г. Быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветны, бежанскі, выдавецкі і іншыя аддзелы. Да мая 1918 года яго ўзначальваў А. Р. Чарвякоў [14, с. 230]. Па ініцыятыве Белнацкама з ліпеня да жніўня 1918 года ў Маскве працаваў Беларускі народны універсітэт [14, с. 230].

У перыяд з 1917 па 1920 гады на тэрыторыі Беларусі адчыняліся нацыянальныя пачатковыя школы, у якіх вялося выкладанне на беларускай мове. Ініцыятарамі стварэння такіх школ былі пераважна народныя настаўнікі. Выдаваліся падручнікі на беларускай мове. У 1918 годзе выйшла першая "Беларуская граматыка для школ" Тарашкевіча Б. А [13, с. 3]. Пазней былі выдадзены"Беларуская граматыка" Пачобкі Б. А., беларуская граматыка "Зорка" Смоліча А. А. была адным з першых беларускіх буквароў [13, с. 3].

У 1918 годзе ў Мінску былі адчынены беларускія настаўніцкія курсы. Пасля ўтварэння камісарыята па справах нацыянальнасцей і выдання "Дэкларацыі праў народаў Расіі" з'явілася магчымасць адкрыцця беларускіх нацыянальных школ. Але існавала такая праблема, як недахоп кадраў. Паколькі ў навучальных установах беларуская мова амаль не выкладалася, то і не існавала настаўнікаў, якія б ведалі яе на прафесійным узроўні. Гэтыя абставіны выклікалі неабходнасць хуткага стварэння кароткатэрміновых курсаў беларусазнаўства.

У 1921 годзе Беларускі аддзел адкрыў два віда курсаў, першыя -дзесяцімесячныя настаўніцкія, другія - па дашкольным выхаванні [22, с.34].

Каб вырашыць праблему з настаўніцкімі кадрамі ЦВК Беларусі прыняў адозву да усіх культурных працоўнікаў, нараджэнцаў Беларусі, якія знаходзіліся на тэрыторыі РСФСР і Ўкраіны вярнуцца на працу ў Беларусь. Саўнарком РСФСР у сваю чаргу таксама прыняў пастанову, згодна з якой

52

работнікі асветы і культуры з Беларусі павінны быць адкамандзіраваны на Радзіму [17, с. 95].



24 сакавіка 1919 года Ўрад ЛІтБел ССР прыняў дэкрэт "Аб рэарганізацыі школьнай справы" [17 с. 73]. Адпаведна з ранейшымі пастановамі ў ЛітБел ССР была створана адзіная працоўная школа. У Бабруйску, Мінскім, Барысаўскім, Слуцкіх паветах былі арганізаваны курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў беларускай мовы [17, с. 73].

21 сакавіка 1919 пастановай СНК 5 моў (руская, літоўская, польская, яўрэйская, беларуская) сталі агульнадзяржаўнымі мовамі ў Беларусі [5, с. 73]. У выніку беларуская мова зноў стала нацыянальнай, але разам з яшчэ чатырмя мовамі. Нельга казаць, што наданне беларускай мове статусу агульнадзяржаўнай было выключным дасягненнем Камуністычнай партыі. Рада БНР, створаная ў 1918 годзе таксама абвясціла беларускую мову (прычым толькі яе) дзяржаўнай [4, с. 317].

Болыд актыўная дзейнасць Урада па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі пачалася ў 1921 годзе. У паветах вялася актыўная работа па распаўсюджванню беларускіх школ.

У 1921 годзе пры Народным Камісарыяце асветы для выпрацоўкі навуковай беларускай тэрміналогіі была ўтворана тэрміналагічная камісія, якая ў наступным годзе была ператворана ў Інбелкульт [28, с. 2].

26 студзеня 1922 года пры Наркамасветы быў утвораны Беларускі аддзел, а ў павятовых аддзелах народнай адукацыі - беларускія пададзелы [40, с. 2].

У 1920-1921 гадах адбываецца актыўнае адкрыццё беларускіх школ. 11 лютага 1921 года Народны камісарыят асветы выдаў цыркуляр, у якім прапаноўваў прыняць "неадкладныя меры" аб абавязковым навучанні на беларускай мове, і не толькі ў школах I і II ступені, але і на курсах у школах нацыянальных меншасцей [28, с. 2].

Асноўны ўпор у правядзенні палітыкі беларусізацыі рабіўся на пачатковы школы. Ужо ў 1922 годзе каля 20 % усіх чатырохгадовых школ Беларусі з'яўляліся школамі з выкладаннем на беларускай мове [28 с. 2].

Трэба адзначыць, што ў правядзенні палітыкі беларусізацыі існаваў і шэраг праблем. У справаздачы Мінскага павятовага аддзела народнай асветы (беларускага пададдзела) за красавік 1921 года пералічваюцца перашкоды ў арганізацыі беларускіх школ і навучання на беларускай мове (у склад калегіі не ўваходзіў загадчык беларускага пададдзелу, нехапала беларускіх кніжак у школе).

53

Для паспяховай работы па беларусізацыі асветы былі неабходны падручнікі.У адпаведнасці з пастановай, прынятай на II сессіі ЦВК у лютым 1921 года Дзяржвыдат пачаў выдаваць беларускія падручнікі: з 1 снежня 1921 года было надрукавана 5 відаў падручнікаў, агульнай колькасцю экзэмпляраў 79000 [28, с. 2].



Пасля грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі друкарні знаходзіліся ў вельмі гаротным стане, што выклікала шэраг складанасцей у справе выдання падручнікаў, кожны год іх катастрафічна не хапала ў школах. З'явілася ідэя выдаваць падручнікі за мяжой. СНК адпусціў 20 мільёнаў царскіх рублёў, з якімі прадстаўнік Народнага Камісарыята асветы ў жніўні 1921 года адправіўся ў Берлін, дзе і пачалося выданне беларускіх кніг [28, с.2].

Асабліва добра справы з падручнікамі пайшлі ў 1922 годзе. У сакавіку было заснавана Беларускае кааператыўнае выдавецкае таварыства "Адраджэнне", якое потым стала называцца "Савецкая Беларусь" [28, с. 2]. Ужо праз тры - чатыры месяцы пасля заснавання "Адраджэння" Народны Камісарыят асветы меў магчымасць разаслаць па школах каля 150000 падручнікаў [28, с. 2]. У гэты ж час прыбылі кнігі з Берліна. У выніку ў 1922/1923 навучальным годзе школы ўпершыню былі больш-менш дастаткова ўкамплектаваны падручнікамі [28, с.2].

Адной з праблем у беларусізацыі школы было навучанне на роднай мове. Справа ў тым што ў двадцатыя гады 4-ы клас пачатковай школы для многіх быў апошнім годам навучання, таму вывучэнне беларускай мовы зводзілася да наступнага: уменне напісаць заяву, распіску, квітанцыю, тэлеграму, пратакол, справаздачу. Да таго ж Наркамасветы. не даводзіў да школ абавязковых вучэбных праграм. Іх распрацоўкай займаліся на месцы. Пасля таго як у 1920 годзе выйшлі праграмы Наркамасветы РСФСР, была падрыхтавана на іх аснове ў 1921 годзе першая беларуская праграма на роднай мове. Але нават на думку тагачасных метадыстаў, меўся сур'ёзны недахоп у яе змесце, адчуваўся ўплыу фармальна - граматычных тэндэнцый, праз пэўны час праграма была перапрацавана.

Такім чынам, можна сцвярджаць, што палітыка беларусізацыі пачалася з першых дзён савецкай улады. Умовы правядзення нацыянальнай палітыкі ў 1919-1924 гадах былі досыць спрыяльнымі. Правадзімая ў гэты час Новая эканамічная палітыка суправаджалася дэмакратызацыяй жыцця і увядзеннем шэрага свабод, а абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў жыхароў Беларусі

54

стварыла спрыяльную ідэалагічную глебу. Не апошняе месца сярод перадумоў правядзення беларусізацыі займаў і факт існавання БНР.



Трэба зазначыць, што беларусізсцыя асветы праводзілася не на пустым месцы. Яшчэ да рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі адчыняюцца беарускія школы, настаўніцкія курсы, у гімназіях уводзяцца элементы беларускай культуры, выдаюцца падручнікі на беларускай мове.

Тым не менш, савецкае кіраўніцтва ў 1919 - 1924 гадах зрабіла шмат каштоўнага для развіцця беларускай школы. Дзякуючы адзінай сістэме кіравання асветай быў дадзены дакладны накірунак працэсу развіцця і станаўлення беларускіх школ. Праз стварэнне адзіных праграм, ва усіх пачатковых школах, сярэдніх навучальных установах, прафесіянальна -тэхнічных установах і ВНУ уводзіліся беларуская мова, беларуская літаратура і беларуская гісторыя.

Дзякуючы стварэнню спачатку Тэрміналагічнай камісіі, а потым Інбелкульта беларуская мова атрымала магчымасць быць мовай навуковых даследаванняў. Пры савецкай уладзе выданне падручнікаў на беларускай мове набывае пастаянны характар, а сетка школ з выкладаннем на беларускай мове у 1922/23 навучальным годзе ахоплівае 60% усіх школ БССР.

Нажаль, дасягненні першых гадоў "улады пралетарыята" былі ушчэнт знішчаны у наступныя дзесяцігоддзі. Несумненна беларусізацыя асветы першай паловы 20-х гадоў XX стагоддзя наклала свой адбітак на гісторыю развіцця народнай адукацыі ў Беларусі, але яе незавершанасць і раптоўнае згортванне не дазволілі стварыць сапраўды нацыянальную школу ў БССР. _

55

4.Тэхнічнае апісанне тэхналогіі стварэння wеЬ-сайта



Распрацаваны web-сайт на тэму: "Народная адукацыя ў БССР (1919-1924 г.)" з'яўляецца спосабам прадстаўлення інфармацыі з выкарыстаннем тэхналогій Word Wide Web (www).

Дадзены сайт утрымлівае тэкст дыпомнай працы на тэму : "Народная адукацыя ў БССР (1919-1924 г.)" і шэраг дадатковай інфармацыі па абранай тэматыцы.

Важным аспектам распрацоўкі сайта з'яўляецца выбар графічнага разрашэння. Старонкі сайта "Народная адукацыя ў БССР" аптымізаваны пад разрашэнне 800x600.

Інфармацыя, якая прадстаўлена на web-старонке носіць нелінейны характар. Гэтага магчыма дасягнуць сродкамі мовы разметкі гіпертэкставых старонак НТМL. НТМ дазваляе зрабіць спасылкі на розную "знешнюю інфармацыю", якая робіць больш разгорнутым прадстаўлены дакумент, дае магчымасць карыстальніку свабодна рухацца ў тэкставай прасторы web-сайта. Гіперспасылкі могут быць прадстаўлены ў выглядзе тэкставых строк, графічных выяў і элементаў Java (кнопкі). Пры распрацоўкі дадзенага сайта магчымасці Java не былі выкарастаны, что дазволіла павялічаць хуткасць працы сайта, спалучыць з рознымі версиями Іnternet-браўзераў, выпускаемых фірмамі Місrosoft i Netscape.

Важным кампанентам любой web-старонкі з'яўляюцца графічныя выявы, бо робяць дадзены матэрыял больш цікавым. У дадзеным сайце выкарыстоўваюцца два фармата графічных выяў - РNG і JPG. Гэтыя фарматы падтрымліваюць кампрэсію графічнай выявы, што дазваляе зменыпыць памер патрабуемай дзіскавай прасторы для захавання сайта, а таксама павялічвае хуткасць загрузкі старонак. Фармат JPG дазваляе захоўваць паўнаколерныя (Тrue Соlоr) выявы і выкарыстоўваецца для адлюстраваня фотаздымаў. Менавіта з-за дадзеных характарыстык часцей выкарыстоўваюць фармат JPG. Выявы ў фармаце JPG займаюць больш дзіскавай прасторы, але маюць лепшую якасць.

Адной з галоўных мэт дыпломнай працы з'яўлялась распрацоўка структуры прадстаўлення інфармацыі на сайце. Выпрацаваная структура адлюстравана на малюнке 1.

56

Уваход


Галоўная старонка

Дыплом


Змест

Аб аўтары

Бібліяграфія

Фота


Архіў

Мал. 1. Структура web-сайта

Са старонкі "Уваход" карыстальнік мае магчымасць апынуцца на галоўнай старонке, дзе знаходзяцца спасылкі на асноўныя інфармацыйныя вобласці сайта.

• Дыплом- гэта інфармацыйная вобласць утрымлівае тэкст дыпломнай працы. Сама праца падзелена на часткі, якія адпавядаюць параграфам дыпломнай працы. Пераход ад адной часткі да другой ажыццяўляецца пры дапамозе кнопак, размешчаных спачатку і напрыканцы старонак.

• Змест - алюстроўвае змест дыпломнай працы. 3 яго, пры дапамозе гіперспасылак, можна перайсці да адпаведнага раздзелу дыплома.

• Аб аўтары - прапануе інфармацыю аб стваральніку сайта.

• Бібліяграфія - адлюстроўвае спіс літаратуры, якая была выкарыстана пры напісанні дыпломнай працы.

57

• фота - утрымлівае фотаздымкі па дадзенай тэматыцы.



• Архіў - складаецца з дакументаў і матэрыялаў па пытаннях народнай адукацыі, якія былі выдадзены ў 1917-1924г.

Пры стварэнне web - сайта былі праведзены работы па сканіраванню фатаздымкаў, іх апрацоўке, для атрымання файлаў патрэбнай якасці і аб'ёму, набору тэкста і фарматаванню яго для размяшчэння на старонках НТМЬ. Таксама была зроблена вёрстка web-старонак с выкарыстоўваннем тэкста, графікі і анімацыі. Пасля вёрсткі макет сайта быў перанесены на дыскеты, з мэтай яго транспартыроўкі на другія ЭВМ. Каб рацыянальна правесці гэтую працэдуру, была зроблена ўпакоўка макета сайта. Для выканання пастаўленых задач былі выкарыстаны наступныя прыкладныя праграмныя пакеты:

АdоЬе Іmage rеаdу 3.0;

АdоЬе Phоtоshop 6.0;

Масгоmedia Flash;

Місгоsоft Front Page 2000;

Місгоsоft Internet Explorer;

Місгоsоft Wогd - 98 Seсоnd Edition;

Місгоsоft Wогd 2000;

SG SсаnХргеss Рго;

WinRar

У працэсе работы выкарыстоўваліся наступныя апаратныя сродкі: кампутар класа Реntium; сканер НР SсаnJet 7400С.



Стварэнне web-сайта складалася з некалькі этапаў. 1. Апрацоўка тэкста.

Для ўвода тэкста з папяровых крыніц у кампутар быў выкарыстаны праграмны прадукт Word 2000 з пакета Місгоsоft Office 2000.

Гэты праграмны прадукт дазволіў увесці тэкст у кампутар, апрацаваць яго с выкарыстаннем сродкаў фарматавання, каб надаць тэкставым старонкам неабходны выгляд (водступы ад краёў ліста, кегль і гарнітуру шрыфтоў, водступы паміж строкамі тэкста, водступ першай стракі абзацаў, пералік і г.д).

Сродкі тэкставага працэсара Місгоsоft Word 2000 дазволілі правесці гэту працу рацыянальна, з мінімальнымі затратамі часу.

58

Пасля апрацоўкі ў праграме Місгоsоft Word 2000, файл з набраным і адфарматаваным тэкстам быў апрацаваны ў пакеце Місгоsоft Ргоnt Раgе 2000. У гэтым праграмным прадукце праводзілася канчатковае фарматаванне тэкста з выкарыстоўваннем сродкаў НТМL: выдзяленне ссылак на іншыя тэкставыя і графічныя матэрыялы, размешчаныя на розных НТМL-старонках, змяненне колеру тэкста, падбор фонавых малюнкаў і г.д.



2. Апрацоўка фотаздымкаў.

Для сканіравання фотаздымкаў быў выкарыстаны планшэтны сканер НР SсаnJet 7400С і праграмнае забеспячэнне SсаnХргеss Рго ад Sіlісоп Gгарhics, што дазволіла якасна адсканіраваць фотаздымкі з паперы, а таксама правесці іх апрацоўку с выкарыстаннем сучаснага праграмнага інструментарыя.

Пасля сканіравання была праведзена карэкцыя і баланс колеру графічных файлаў, зменена геаметрычная арыянтацыя фотаздымкаў, праведзена інтэрпаляцыя. Для атрымання высокаякаснай апрацоўкі фотаздымкаў быў прыменены графічны пакет Photoshop 6.0 ад АсІоЬе.

Пасля каляровай і геаметрычнай апрацоўкі графічных файлаў, была праведзена падрыхтоўка іх да размяшчэння на web-старонках. Для гэтага выкарыстоўвалася праграма АdоЬе Іmage Rеаdу 3.0 з пакета АdоЬе Рhоtоshор 6.0, якая дазваляе аптымізаваць графічныя файлы і зменьшыць іх фізічны размер у байтах. Гэта садзейнічае павялічванню хуткасці загрузкі web-старонак з сеці Іnternet.

Апошнім крокам апрацоўкі фотаздымкаў з'яўлялася размяшчэнне зробленых файлаў на НТМL-старонках пры дапамозе Місгоsоft Ргоnt Раgе 2000, дзе фотаздымкі размяшчаюцца паміж тэкстам, выдзяляюцца ў рамкі, арыентуюцца злева, пасярэдзіне або ў правай частцы адфарматаванага ліста, а таксама задаюцца гіпертэкставыя спасылкі на іншыя фатаздымкі або часткі тэкста.

3. Мадэляванне анімацыі.

Каб web-сайт атрымаў больш выразны і цікавы выгляд, першая яго старонка ўтрымлівае аніміраваныя дзеянні.

У анімацыйных аб'ектах дадзенага сайта былі выкарыстаны элемены сучаснай Іnternet-тэхналогіі Flash. Анімацыя распрацоўвалась у прыкладном пакеце МасгоmеdiaFlash Пасля распрацоўкі Flash-анімацыя была

59

Заключэнне



Праведзенае даследаванне і параўнаўчы аналіз двух сістэм народнай адукацыі дазваляе вылучыць, як слабыя так і моцныя бакі дарэвалюцыйнай і савецкай школы.

Дарэвалюцыйная школа несумненна мела шэраг недахопаў. Да іх можна аднесці і малую колькасць навучальных устаноў, і адсутнасць школ з выкладаннем на беларускай мове, а таксама ВНУ, і нізкі ўзровень матэрыяльнага забеспячэння сістэмы адукацыі. Але разам з тым шэраг фактаў, такіх, як пашырэнне сеткі навучальных устаноў (хаця і маруднае), адкрыццё беларускіх школ, павялічэнне колькасці навучэнцаў, якія з'яўляліся выхадцамі з асяродку рабочых і сялян, сведчылі аб няўхільным развіцці і дэмакратызацыі сістэмы адукацыі.

Рэвалюцыя 1917 года спыніла існаванне Расійскай імперыі. Для Беларусі адкрыліся новыя магчымасці. Нават перадавая інтэлігенцыя верыла ў тое, што ў хуткім часе жыццё зменіцца ў лепшы бок. Але надзеі на стварэнне дэмакратычнай і незалежнай рэспублікі не спраўдзіліся.

БССР, якая фармальна была незалежнай часткай СССР, на самой справе не з'яўлялася самастойнай ні ў эканамічных, ні ў палітычных, ні у культурных пытаннях.

Ленін у адной са сваіх прац казаў, што перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі ў краіне можа замацаваць толькі школа. Пераўтварэнне школы' ў правадніка камуністычных ідэй і з'яўлялася асноўнай задачай школьнай рэвалюцыі. 3 гэтай мэтай школу цалкам перавялі на свецкую аснову і знішчылі ў ёй ўсе рэлігійныя прадметы.Былі адменены: адзнакі, дыпломы, значкі, форма, падручнікі, іспыты. Была створана новая сістэма адукацыі, падначаленая Народнаму камісарыят у асветы. Пачалося раптоўнае пашырэнне сеткі навучальных устаноў. Пастанавіўшы перад сабой задачу стварэння як мага большай колькасці школ, савецкія улады перабольшылі свае магчымасці. Недахоп педагагічных кадраў прывёў да адкрыцця вялікай колькасці кароткатэрміновых курсаў, а імкненне штучна павысіць кваліфікацыю настаўнікаў - да пераўтварэння настаўніцкіх інстытутаў у ВНУ. Дадзены захад дазваляў вырышыць праблему з колькасцю педагагічных кадраў, але не з іх якасцю. Настаўнікі працавалі ў цяжкіх умовах, неглядзячы на абяцанне улады Саветаў палепшыць жыццё работнікаў асветы.


: history -> POLOTSK
POLOTSK -> Няў, якія доўга жылі ў народнай памяці і ўвека-вечаны ў аналах славянскай гісторыі стара-жытных летапісах
history -> Лекцыя 11. Беларусь у міжрэвалюцыйны перыяд. 1905 г. —люты 1917 г
POLOTSK -> Нататкі мастацтвазнаучай скарыніяны
POLOTSK -> Духоўнасць як імператыў свабоды I творчасці асобы: гiсторыкасацыялагiчны аспект у межах праведзенага ў 20012002 гг навуковага даследавання «Муніцыпальная сістэма кіравання: сацыяльнамадэльны аспект на прыкладзе Рэспублікі Беларусь»
POLOTSK -> Полацкае вьішэйшае піярскае вучылішча
POLOTSK -> Вольга Цяцёркіна
POLOTSK -> Матэматыка ў полацкай езуіцкай акадэміі арына Вячорка (Менск)
POLOTSK -> Адкрщцё аршанскага езу1цкага калегуiма І. У. Хмяльніцкая І. А. Цішкін
POLOTSK -> Полацк з яго багатай спадчынай матэрыяльнай
POLOTSK -> Святой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць


1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка