Наш адрас: Ваўкавыскі раён а/г Падароск



Дата канвертавання31.12.2016
Памер26.5 Kb.






Наш адрас:

Ваўкавыскі раён

а/г Падароск

вул. Школьная 1

Тэлефон: 8(01512) 72135

Адрас электроннай пошты:

Podorosk@yandex.ru

Першапачаткова музей у нашай школе быў адчынены ў 1974 годзе. Лічыўся першым у рэспубліцы. Уся экспазіцыя была прасякнута савецкай ідэалогіяй класавай барацьбы: паўстанні, рэвалюцыі, войны. Але гісторыі нашай мясцовасці ў яе рэаліях было мала.

Ішоў час. У 2007 годзе Падароск набыў статус аграгарадка. Быў праведзены капітальны рамонт школы. І тады паўстала пытанне аб стварэнні новага сучаснага музея. Для гэтага былі патрэбныя сур’ёзныя фінансавыя сродкі. Таму работа ішла даволі марудна. Але ж час не траціўся дарэмна: была распрацавана канцэпцыя, ішоў збор матэрыялу і музейных прадметаў. Аказвалі дапамогу ўсе – школьнікі, іх бацькі, кіраўніцтва ДСУП “Падароск”, упраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама. Дзеля эстэтычнага афармлення кампазіцыі была заключана дамова з выдатным ваўкавыскім мастаком членам Сагоды мастакоў Беларусі Станіславам Андрэевічам Кузмаром. Да восені 2013 года ўсе работы былі скончаны.

Згодна канцэпцыі наш музей гісторыка – краязнаўчы, уключае ў сябе выключна мясцовы матэрыял і расказвае аб гісторыі нашай ваколіцы. Ад сярэднявякоўя да нашых дзён. Яго экспазіцыя складзена з дванаццаці раздзелаў:



  1. Стары падворак

  2. Традыцыйны інтэр’ер

  3. Гісторыя ў дакументах і друку.

  4. Скарбы археалогіі

  5. З гісторыі Падароска ад XVI да XX стагоддзя

  6. Наша мясцовасць ад Расійскай імперыі да Другой Рэчы Паспалітай

  7. У складзе Польшы ў 1921 да 1939

  8. Царква, касцёл

  9. Нашы славутыя землякі

  10. 1941-1945

  11. З гісторыі гаспадаркі

  12. Гісторыя школы








Усяго на 35 стэндах і ў 23 вітрынах прадстаўлены шматлікія ўнікальныя прадметы, фотаздымкі, друкаваныя выданні. Толькі археалагічная калекцыя налічвае больш за 100 прадметаў V – XII стагоддзяў. Шмат дакументаў XIX першай паловы XX стагоддзя. Гэта пазямельныя, юрыдычныя, царкоўныя дакументы. Ёсць калекцыя школьных падручнікаў 1900- 1950 гадоў, вялікая колькасць партызанскіх і падпольных выданняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Шматлікія дакументы Падароскай гміны, 1921 – 1939 гадоў, дакументы сельскіх і Падароскага сяланскага камітэту 1935-1940 гадоў , фотаздымкі і дакументы з панскіх сядзіб у Падароску, Сядзельніках, Канюхах, Красках. Ды і шмат чаго іншага. Для чалавека неабыякавага да гісторыі Радзімы, дапытлівага, наш музей можа расказаць шмат цікавага, раней невядомага нават незвычайнага.



Але лепш адзін раз убачыць усе на свае ўласныя вочы чым шмат разоў пачуць, таму запрашаем у наш музей.


ДУА “Подороскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”



Сардэчна вітае Вас!

Зямля бацькоў-цудоўная зямля.

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён, і зблізку, і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца!

2013 год







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка