«Настаўнiцкая газета» Кацярына Шчубрык Аляксей Сянчыла: "Падкалёсiн – гэта я!"



Дата канвертавання14.07.2016
Памер24.72 Kb.
21.05.2009 «Настаўнiцкая газета»
Кацярына Шчубрык
Аляксей Сянчыла: "Падкалёсiн – гэта я!"
Усё наша жыццё – тэатр. Таму можно прывесці шмат прыкладаў калі акцёрам не даводзіцца доўга шукаць вобраз і яны паводзяць сябе на сцэне так, як у штодзённым жыцці. Подобное здарылася і з Аляксеем Сянчылам: па словах акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, у спектакле "Жаніхі" ён іграе самого сябе. А.Сянчыла працуе ў названым тэатры толькі тры гады (у 2006-м закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, курс заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ф.С.Варанецкага). Заняты ў спектаклях "Ніначка", "Утаймаванне свавольніцы", "Уяўны хворы", "Трохграшовая опера", "Легенда пра беднага д'ябла". Выконвае ролю Крапіліна ў спектакле "Бег". Аднак галоўную ролю дваццацішасцігадовы акцёр пакуль выконвае толькі ў "Жаніхах" паводле "Жаніцьбы" Гогаля. Пасля аднаго са спектакляў мне ўдалося пагутарыць з Аляксеем Сянчылам.

– Аляксей, гавораць, што акцёрская прафесія – гэта наркотык і проста так з яе не "саскочыць"...

– Спачатку ты гэтаму рамяству вучышея, а потым яно перарастае ў прафесію і ўкараняецца ў тваё жыццё (гэта што да мяне). Я не магу сказаць, што іграю толькі на сцэне – я іграю ўсюды. I тое, чаму мяне навучылі ў акадэміі, дапамагае не толькі весяліць людзей, але і знаходзіць выйсце з нейкіх складаных сітуацый, якія я сам для сябе часам ствараю.

Чаму акцёрская прафесія як наркотык і нам падабаецца ёю займацца? Бо ў ёй ты можаш быць кім хочаш, і гэта так здорава, што абыходзіцца без сцэны табе ўжо немагчыма. Гэта прыносіць задавальненне. Жаданне быць у цэнтры ўвагі сапраўды як наркотык.

– Роля Падкалёсіна вам цікавая?

– Так склалася, што яшчэ ў акадэміі, на трэцім курсе, мы ставілі "Жаніцьбу". Там я таксама іграў Падкалёсіна.

– Значыць, цяжкасцей пры ўвасабленні вобраза не павінна было ўзнікнуць?

– Безумоўна, праблемы ў рэпетыцыйным перыядзе ўзнікаюць заўсёды. Усё ж такі гэта складаны працэс: трэба надзець на сябе маску іншага чалавека з яго светаадчуваннем, разуменнем рэчаў, што часта можа супярэчыць твайму адчуванню жыцця. Дарэчы, я крытыкую сябе пастаянна. У прафесіі акцёра без крытыкі i кроку не зробіш.

На самай справе Падкалёсін – гэта я! (Смяецца.) Таму калі хтосьці запытаецца ў мяне, як я знайшоў гэты вобраз, я адкажу, што іграў самога сябе, толькі тэкст гогалеўскі.

– Скажыце, а як вы ставіцеся да жаніцьбы наогул? I што тычыцца п'есы, і ў жыцці.

– Пачнём з п'есы. Справа ў тым, што ў творы Гогалем закладзены вельмі глыбою сэнс. Ёсць тры лініі, злабадзённыя ва ўсе часы, якія вельмі добра прапісаны аўтарам: Падкалёсіна, Качкарова і Агаф'і Ціханаўны. Што тычыцца Падкалёсіна, то гэта абломаўшчына: чалавек сядзіць, яму зручна, камфортна і больш нічога не трэба. Агаф'я Ціханаўна, дапусцім, купчыха, купецкая дачка, якая, не маючы ніякіх экстраардынарных якасцей, замахнулася раптам на двараніна. Ну і атрымай такога двараніна, якога ты заслугоўваеш! Качкароў жа той чалавек, які ўзяўся проста не за сваю справу. У ім гаворыць ганарлі-васць, нейкі спартыўны інтарэс. Ён усяго толькі ўзяў i "паламаў" дзяўчыне жыццё. У той час гэта было страшнай абразай. П'еса вельмі актуальная і ў нашы дні. У жыцці ўсё намнога складаней. Я магу сказаць, што рабіць дзяўчыне прапанову – вялікая адказнасць i гонар.

– А якую ролю вы хацелі б сыграць?



– Калі ў кіно, то гэта абавязкова масоўка, гусарскі полк, я – на кані. А ў тэатры пераваг няма. Аднак, напэўна, хацеў бы паспрабаваць сыграць Вяршыніна. Калі ж гаварыць шчыра, то хачу іграць усё!
: images -> doc
doc -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
doc -> Новае ў атэстацыі педагагічных работнікаў: Гарантыі пашыраны, нормы ўдакладнены
doc -> Аналітычная запіска pp#02/2011BY, 17 January, 2011
doc -> Шэраг пытанняў атэстацыі педагагічных работнікаў урэгуляваны
doc -> Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
doc -> Святлана Берасцень «Смех класіка і Дзень смеху»
doc -> Шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях
doc -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну
doc -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка