Настаўнік Кабешава В.І. Тэма: Правапіс суфіксаў прыметнікаў



Дата канвертавання06.07.2016
Памер49.71 Kb.
Настаўнік Кабешава В.І.
Тэма: Правапіс суфіксаў прыметнікаў

Мэта: паўтарыць матэрыял па тэме, абагульніць і сістэматызаваць веды

вучняў па правапісу прыметнікаў; удасканальваць практычныя ўменні і

навыкі (арфаграфічныя, арфаэпічныя); спрыяць фарміраванню пачуцця

прыгажосці роднага слова, любові і павагі да беларускай мовы

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі


План-канспект урока

1 этап. Арганізацыйны.

Афармленне дошкі: апорная схема – правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск-.

Дзейнасць настаўніка.

Прапануе вучням успомніць, што такое прыметнік, спосабы яго ўтварэння, разрады па значэнню.

Вусная работа: вучні адказваюць на пастаўленыя пытанні.

2 этап. Інфармацыйны.

Дзейнасць настаўніка.

Мэтавая ўстаноўка, вучэбная інфармацыя (узнаўленне матэрыялу па тэме ўрока па апорнай схеме, прыведзенай на дошцы).

Вусная работа вучняў: прыводзяць вусныя прыклады.



нн=

1) ? + н: камень – каменны

2) ад назваў на .?..: ...



але!.?..

3) ?нн: абед - абедзенны



н=

-ін-, -ын-: .?..

-.?..-, -.?..-: драўляны



3 этап. Прамежкавы кантроль і карэкцыя ведаў вучняў.

Вусная работа вучняў: тлумачыць правапіс прыметнікаў (з раздатачнага матэрыялу).

Дзейнасць натаўніка.

Арганізацыя прамежкавага кантролю і карэкцыя ведаў вучняў.

Вусная работа вучняў: тлумачаць правапіс прыметнікаў (з раздатачнага матэрыялу).

Пісьмовая работа вучняў.

1. Работа з раздатачным матэрыялам.

2. Узаемаправерка (абмен сшыткамі).



4 этап. Узнаўленне ведаў вучняў па тэме “Правапіс –н- і –нн- у прыметні-ках”.
Дзейнасць настаўніка.

Прапануе прыгадаць тэарэтычны матэрыял падручніка, і дапоўніць схему, прыведзеную на дошцы, неабходнымі запісамі.

Вучэбная дзейнасць вучняў. Каля дошкі працуюць два вучні над схемай.

Вусная работа вучняў: вучні ўзнаўляюць правіла, называюць уласныя прыклады.



5 этап. Прамежкавы кантроль і карэкцыя ведаў вучняў.

Дзейнасць настаўніка.

Арганізацыя прамежкавага кантролю і карэкцыя ведаў вучняў

Вусная работа вучняў: вучні працуюць з раздатачным матэрыялам, правяра-юць па сігнальных картках.

Пісьмовая работа вучняў.

1. Ад слоў, што ў дужках, вучні ўтвараюць прыметнікі. Сказы запісваюць, абазначаюць суфіксы ва ўтвораных прыметніках.

1) Чыстае (блакіт) неба заглядзелася ў (люстра) гладзь возера. 2) Старэнькі (на сцяне) гадзіннік прабіў дванаццаць разоў. 3) Недалёка ад чыгункі, якая перасякала вуліцу, стаяла купка (дрэва) домікаў. 4) Пятро ляжаў на спіне і глядзеў у (без дна) блакіт яснага жнівеньскага неба. 5) Карэнне, як дрот (тэ-лефон), сплялося ля кожнай сасны.

2. Самаправерка. Адказы на дошцы.

3. Тлумачальны дыктант.

Родная мова... нездарма ў беларусаў яна завецца матчынай, бо маці спявае на гэтай мове калыханку, вучыць дзіця першым словам, вучыць яго спазна-ваць свет, абжываццца ў ім, прывучаць свет да сябе і сябе да свету.

Нацыя, нацыянальнае не капрыз гісторыі, а дзейнасць, што склалася вякамі, гісторыя не церпіць, не трывае аднастайнасці. За любой нацыяй стаіць гісто-рыя, якая ахоўвае, беражэ яе ад забыцця і безгалосся.

Дзейнасць настаўніка.

Настаўнік арганізуе дзейнасць вучняў. Прапануе ім выявіць свой узровень навучання з дапамогай кантрольнай работы з рознаўзроўневымі заданнямі.

Вучэбная работа вучняў.

Кантрольная работа.

1 узровень (1-2 балы)

З прапанаваных прыметнікаў выпішыце нумары тых, што адпавядаюць тэме ўрока:

1) зеленаваты; 6) палескі;

2) Васеў; 7) шчыры;

3) клятвенны; 8) лісіны;

4) каўказскі; 9) шчодры;

5) белы; 10) грамадскі.

2 узровень (3-4 балы)

1. Знайдзіце ў кожным радку “лішні” прыметнік, выпішыце:

а) ткацкі, рыбацкі, слабадскі, зямляцкі;

б) імянны, палымяны, семянны, племянны;

в) лімонны, туманны, страшэнны, аконны.

2. Дапоўніце рады слоў (прыметнікаў), у якіх пішацца:

а) -ск-: каўказскі, цюрыхскі, ...

б) -цк-: ткацкі, кравецкі, ...

в) -ан-, -ян-: скураны, драўляны, ...

3 узровень (5-6 балаў)

1. Выпішыце нумары слоў (прыметнікаў), у якіх пішацца:

а) -н-, б) -нн-

1 варыянт

1) камен..ы, 2) палымян..ы, 3) племян..ы, 4) драўлян..ы, 5) вогнен..ы, 6) цьмя-н..ы, 7) песен..ы, 8) курын..ы.

2 варыянт

1) скуран..ы, 2) рамен..ы, 3) салаўін..ы, 4) асен..і, 5) алавян..ы, 6) страшэн..ы, 7) цемян..ы, 8) палымян..ы.

3. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары ў адпаведнасці з правіламі напісання суфіксаў прыметнікаў.

1 варыянт

1. Тут пачынаецца раён, які называецца Заво..кім.

2. Сакратар глядзеў на людзей, на Нёман, пакрыты несуцэльным лёдам, на аснежа..ую прастору лугоў, за якім сінела Налібо..цкая пушча.

3. Людзей сабралася больш, чым бывае ў любое іншае свята, нягледзячы на сцюдзё..ы снежа..скі дзень.

2 варыянт

1. Асветлены бяссо..ымі ліхтарыкамі, горда блішчыць гранітнай чырванню абеліск на бра..кай магіле воінаў і партызан.

2. З нагруднай кішэні ён (вартаўнік) дастаў малую кніжку і, разгарнуўшы яе, паказаў партыйны білет францу..кага камуніста.

3. Ён жыў за рэчкаю, уніз ад (Троіца) гары, бліз цяперашняй вуліцы Я.Купа-лы.

4 узровень (7-8 балаў)

Выпішыце тыя словы, дзе ёсць памылка:

а) беларусскі;

б) казахскі;

в) завацкі;

г) камены;

д) салаўіны;

е) галубіны;

ж) палымянны;

з) мазамбіцкі.

Вызначце, напісанне якіх прыметнікаў не адпавядае вымаўленню:

а) нясвіжскі;

б) гарадскі;

в) калмыцкі;

г) зялёны;

д) гліняны;

е) старадарожскі;

ж) лідскі.

5 узровень (9-10 балаў)

а) Падбярыце па пяць прыкладаў на кожную схему:

1) т


ц

ч + ск = цк;

к

2) с + ск = ск;



3) д + ск = дск

4) г г


к к

х + ск = х ск

з з

ж ж


ш ш

НА ВЫБАР!

б) Перакладзіце на беларускую мову, звяртаючы ўвагу на правапіс прыметнікаў.

Фасоль – бобовая культура американского происхождения. Она широко использовалась в Центральной и Южной Америке. Отсюда итальянские мореплаватели привезли ее к себе на родину.

Папа Римский Климент 7 взял растение под свое покровительство.

Сегодня фасоль известна на всех континентах мира. Она пользуется попу-лярностью у сельского жителя и большим спросом у городских жителей. На приусадебных участках эта ценная культура дает высокие урожаи.


6 этап. Рэфлексія. Дамашняе заданне.

Кожны вучань аналізуе вынікі сваёй работы на ўроку, дае самаацэнку.


Раздатачны матэрыял

№1 (правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-)

Замяніце выдзеленыя назоўнікі адпаведнымі прыметнікамі, вызначце суфіксы.

Паход турыстаў, госці з Ленінграда, санаторый у Нясвіжы, крэпасць у Брэсце, сям’я з Вільнюса, нізка на Палессі, школы горада, прадпрыемствы Добруша, гарады Урала, вакзалы Рыгі.

№2 (-н- і -нн- у прыметніках)

Ад наступных назоўнікаў утварыце прыметнікі пры дапамозе суфіксаў -ын-, -ін-, -ен-.



Праверка: каліў слове -н- - “чырвоны сігнал”, -нн- - “зялёны сігнал”.

Ячмень, бетон, цемя, радасць, змена, гусь, лебедзь, верабей, тхор, серабро, гліна, раён, конь, бульба.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка