Настаўнік пачатковых класаў Дубай Таццяна Паўлаўна



Дата канвертавання23.06.2016
Памер97.44 Kb.




Настаўнік пачатковых класаў

Дубай Таццяна Паўлаўна

Тэма: “Па па запаветных мясцінах роднай зямлі”
Мэты : арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнню і сістэматызацыі ведаў аб

гісторыі ўзнікнення роднай вёскі, у выніку чаго вучні будуць ведаць яе

культуру і традыцыі, раслінны і жывёльны свет мясцовасці;

садзейнічаць развіваццю увагі, мыслення, пазнаваўчай актыўнасці;

стварыць умовы для выхавання ў вучняў любові да зямлі, продкаў,

пачуцця нацыянальнай годнасці.


Абсталяванне: выстава кніг аўтара Ю. Татарынава, мультымедыйная прэзентацыя, малюнкі і фотаздымкі слаўных і прыгожых мясцін вёскі Гнезна, аўдыёзапіс,крыжаванка.

Форма правядзення : урок краязнаўства
Ход занятка:

(Слайд 1)

Гучыць песня “Мая вёсачка”.

1 вучань: Мой родны кут – часцінка Беларусі,

З табой ніколі я не разлучуся,

Пакуль пульсуе ў маіх жылах кроў,

Ты для мяне адзіная на свеце

У ночы зоркай пуцяводнай свеціш,

Мая святыня і мая любоў.


1 вядучы: Шмат на нашай беларускай зямлі запаветных і слаўных , багатых на вялікія даўнія падзеі і на не менш значныя сенняшнія.

2 вядучы: Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па ваколіцах нашай маленькай радзімы , павядзём гаворку пра блізкае і роднае месца для нас, пра вёску Гнезна.Яшчэ раз успомнім мінулае, узгадаем сучаснае нашай вёскі.А ці кожны з вас ведае яго гісторыю?

(Слайд 2)



1 вядучы: За некалькі кіламетраў на паўднёвы захад ад Ваўкавыска ляжыць вёска

Гнезна – цэнтр сельскага савета і саўгаса.

Вучоныя лічаць. Што вёска Гнезна заснавана яшчэ ў дахрысціянскія часы.

(Слайды 3,4,5.)

( Гучыць запіс спеву пеўня.)

2 вучань: Неба на ўскраўку святлее палоска

Першыя пеўні нясмела пяюць

Праснецца вось – вось мая родная вёска

А мне ўспаміны заснуць не даюць…

3 вучань: А што ўспамінаеш ты,

Мілы мой дружа?

Пытаю не раз я цябе.

Паслухай, што пішуць пра родную вёску

У кнігах, а ні абы дзе
(Вядучы звяртае ўвагу на выставу кніг пісьменніка – краяведа Ю. Татарынава).

(Слайд 6)



2 вядучы:

  • Юрый Татарынаў у сваёй кнізе “Беларуская старына” піша: “Бадай, што нямя ў Гнезна жыхара, якіб не чуў пра вялікалюдаў. Упэўненасць, што гэтыя веліканы калісьці насялялі тутэйшыя месцы, грунтуецца, як ні дзіўна на рэальным факце. У 1934 годзе , пад час будаўніцтва новай школы, калі капалі канаву пад фундамент, на беразе Нятупы, на нізменным месцы знайшлі незлічоную колькасць чалавечых касцей, якія ляжалі ўперамешку.

Асабліва здзівілі бедранныя косці: яны дасягалі места.Здзівілі і чарапы, якія ў паўтары разы пераўзыходзілі звычайныя.

Як толькі разнесліся слухі аб знойдзеных у Гнезна касцях, адразу ўзніклі байкі, быццам бы адзін вялікалюд , стоячы на ўзвышшы, дзе цяпер вёска “Гнезна” падаваў сякеру свайму сабрату аж у Шэметаўскі лес.

Апавяданне гэтае сапраўднае ці не, мы можам толькі здагадацца. Існуе меркаванне, што тут было знішчана нейкае племя, па ўсёй верагоднасці – яцвягаў. Людзей проста загналі ў ваду і пазабівалі. Нападзенне было нечаканым.Адно племя напала на другое…”.

1 вядучы: Першы пісьмовы ўспамін аб маёнтку Гнезна адносіцца да пачатку 15 стагоддзя ў Літоўскай метрыцы

( Слайды 7, 8)

Ад мінулых часоў у вёсцы Гнезна захаваўся яшчэ адзін будынак, які мае гістарычную каштоўнасць – гэта Гнезнаўскі касцёл, адзіны будынак ХV стагоддзя, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі.Вы добра яго ведаеце.

(Слайд 9.Касцёл Святога Міхаіла)

Але мабыць не кожны з вас ведае, як узнік ён ? Паслухайце некалькі легенд аб яго ўзнікненні.

(Расказвае падрыхтаваны вучань)



  1. вучань:

  • Аднойчы з пушчы, ці то з палявання вяртаўся са сваёй дружынай князь.У яго павозцы паміраў сын. Магчыма юнак пастрадаў ад звера, магчыма захварэў. Як бы там не было, аднак у дарозе ён памёр… Смерць роднага дзіцяці вельмі ўсхвалявала князя. У хлопчыку ён бачыў будучае сваіх спраў. Свайго роду. Князь загадаў пахаваць памёршага пры дарозе і паставіць побач крыж – дзеля таго, каб злы дух, які страшыцца святога духа, не падступіўся да магілы.

Пазней князь не аднойчы прыязжаў на магілу – і, урэшце, вырашыў узвесці на яе месцы храм.З пушчы на будаўніцтва святыні прывезлі людзей, сюды ж выклікалі маўстроў.

2 вядучы : Існуе і яшчэ адна легенда. Вашай увазе прапануецца яе

інсцэніроўка.

Калісьці на месцы тутэйшай вескі рос дрымучы лес, праз які праходзіў каралеўскі тракт.У лесе жыў і разбойнічаў адзінокі і страшны Мадэй. Нікога не шкадаваў Мадэй – ні купца, ні жабрака. Усіх, хто праязджаў праз яго лес, рабаваў і забіваў, пасля чаго закопваў на ўзвышшы, побач з тым месцам, дзе жыў сам.

Шмат нявінных душ загубіў Мадэй.Жорсткую кару заслужыў ён у Бога. Пражыў доўгае жыццё, пастарэў, але ад свайго страшнага рамяства не адмаўляўся.

Здарылася аднойчы праязджаць праз Мадэеў лес манаху. Ён вёз грошы сабраныя па грошыку на будаўніцтва храма. Разбойнік напаў на манаха і ўжо замахнуўся на яго дубінкай, збіраючыся забіць… Але тут свяшчэннаслужыцель раптам уступіў з ім у размову.


  • Пасаромеўся б сваіх сядзін, Мадэй! – сказаў ён. У тваім узросце людзі стараюцца сеяць дабро, каб замаліць свае грахі. А ты ўсё ваюеш.

  • Мае грахі ўжо не замоліш, - упэўнена адказаў яму Мадэй. – Іх вельмі шмат. І вельмі яны цяжкія.

  • Няма таго граху, каб нельга было выпрасіць за яго ў Бога даравання! – з не меншай упэўненасцю пярэчыў яму манах.

Завязалася спрэчка. Чым далей яна працягвалася, тым менш заставалася ў Мадэя жадання забіваць манаха.Так яны праспрачаліся ўсю ноч. І да раніцы хітраму манаху ўдалося ўгаварыць разбойніка пачаць другое жыццё. Ён навучыў Мадэя, як яму замаліць грахі. Параіў пасадзіць дубінку ў зямлю – у тым месцы, дзе быў магільнік забітых, і паліваць да той пары, пакуль на ёй не з’явяцца лісцікі. Ваду належыць насіць у арэхавай скарлупцы з ракі, прычым перамяшчацца трэба на каленях.

Манах паехаў. А Мадэй узяўся за збавення грахоў. Ён стараўся выконваць ўсё так, як наказаў манах: укапаў дубінку і пачаў насіць у арэхавай скарлупцы ваду. Поўзаючы з дня ў дзень да Нятупы і назат, ён пракапаў каленямі ад свайго жытла да ракі сапраўдны роў. Аднак, якім было яго здзіўленне, калі ў адзін цудоўны дзень на яго дубінцы з’явіліся першыя лісцікі! Дрэва прыжылося. Ім аказалася яблыня. Праз год яна зацвіла і дала плады. Пладоў было шмат. Імкнучыся захаваць іх, Мадэй працягваў паліўку.

І вось, аднойчы, калі ён сядзеў пад сваім рэвам, надарылася зноў праязджаць праз яго лес тамуж самаму манаху. Паслушнік спыніў каня- і падышоў да Мадэя.Убачыўшы дрэва і роў, ён успомніў свю размову з быўшым разьойнікам. Пахваліўшы старога, ён папрасіў у старога паспавядацца ў грахах.

Мадэй стаў успамінаць. Усялякі раз, калі ён называў імя сваёй ахвяры, з дрэва зрываўся яблык. Так ён успамінаў цэлы дзень і цэлую ноч.да раніцы ўсе яблыкі аказаліся на зямлі.

Засталіся вісець толькі два яблыкі. Мадэй адмоўчваўся, не жадаў прызнавацца. Урэшце сказаў, што першымі яго ахвярамі былі… бацька і маці. Варта яму было выгаварыць гэтыя словы, як апошнія два яблыкі ўпалі на зямлю… З гэтай хвіліны стары стаў бязгрэшны, як дзіця.

Манах прапанаваў яму з’ехаць, але Мадэй адмовіўся – вырашыў стаць адшэльнікам. З гэтага часу Мадэеўскага лесу не толькі перасталі баяцца – але ён ператварыўся ў месца паломніцтва. Людзі прыязджалі сюды, каб пакланіцца сівому старцу, каторага не іначай як “святым” ужо не называлі.

На горцы, на беразе Нятупы, адшэльнік і памёр. Кажуць, яго косці знайшлі супакой пад пастаўленым пазней на тым месцы храмам разам з касцямі некалі забітых ім людзей…

1 вядучы: Многа чаго перацярпеў гэты храм. Цяпер ён адрэстаўрыраваны і прымае сваіх вернікаў.

(Слайды 9,10,11,12)

Гэта легенды мінулых гадоў. А сёння Гнезна ўжо з 2005 года стаў аграгарадком.

(Слайды 13,14,15,16,17)

Адрамантавана наша школа, бальніца, аддзяленне сувязі, устаноўлен модуль комплекса прыёмнага пункта камбіната бытавых паслуг, пошта.

Жыхарам вёскі ў аддзяленні паштовай сувязі прадстаўлены магчамасць карыстацца паслугамі ксеракапіравання, факса, паслугамі Інтэрнэта.слайд

(Слайд 18)

2 вядучы: Гнезнаўская бальніца сястрынскага догляду ўваходзіць у склад Ваўкавыскай цэнтральнай бальніцы і абслугоўвае больш за 4 тысячы чалавек., якія пражываюць у 35 населленых пунктах.

(Слайды 19,20, 21,22)

У паўднёвай частцы Гнезна, на беразе Нятупы знаходзіцца спартыўная зона і зона адпачынку.

(Слайд 23, 24)

Зачароўваюць сваёй прыгажосцю вуліцы нашага аграгарадка.Рознакаляовыя клумбы кветак раскінуліся абапал дарогі і жылых збудаванняў. Прыемна і здорава ўдыхаць водар свежага паветра.

(Слайд 25,29)



  1. вядучы:

  • Вабіць вока сваёй прыгажосцю навакольная прырода: лясы, палеткі, раслінны і жывёльны свет. Ён тут вельмі багаты.

  • Раскажыце, што вы ведаеце аб жывёльным і раслінным свеце нашай мясцовасці? (Адказы дзяцей)


2 вядучы . Разгадванне крыжаванкі.

  1. У якой вобласці мы жывём? (Гродзенская)

  2. Рака, якая працякае ў нашай мясцовасці? (Нятупа)

  3. У якім дакуменце ўпершыню ўспамінаецца аб маёнтку Гнезна? (Метрыка)

  4. Герой адной з легенд аб узнікненні касцёла, які вяртаўся са сваёй дружынай? (Князь)

  5. Хто аўтар кніг “Беларуская старына”, “Княгіня Мянжынская ”, “Яцвягі”?

  6. Будынак, які мае гістарычную каштоўнасць, адзіны будынак 15 стагоддзя?














Г































Н






























Е































З


































Н






























А

















1 вядучы:
- Вось і падыйшла да канца наша размова пра цудоўную, прыгожую вёску Гнезна – наш родны вугалок. А зараз выразіце свае пачуцці, пачынаючы са слоў:

Вынік:


  • Я ганаруся тым, што..

  • Для мяне Гнезна…

  • Я люблю сваю вёску за…




  • Кончым нашу класную гадзіну радкамі:

5 вучань
Вабіць позірк бязмкжны прастор

Лес, палеткі, рака паўнаводная



Нібы саду вясновы убор

Ты квітней, наша вёсачка родная
: gnezno -> library
library -> Гнезнаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Расклад дадатковых адукацыйных паслуг на І і паўгоддзе 2014/2015 навучальнага года
library -> Гнезнаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Без чалавечнсці не будзе вечнасці Класная гадзіна для вучняў 10-11 класаў
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыклу
library -> Гнезнаўскі навучальна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь Мэта
library -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах
library -> Графік работы дзяржаўнай установы адукацыі “Гнезнаўскі навучальна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка