Настаўнік: Савашынскі Васіль Мікалаевіч



Дата канвертавання06.07.2016
Памер65.43 Kb.


Дзяржаўная установа адукацыі

Навучальна-педагагічны комплекс Раготнаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”





Выканала: Антончык

Анастасія Віктараўна

Вучаніца 11 класа

Настаўнік:

Савашынскі

Васіль Мікалаевіч



Новы парадак”





С. 3



Ахвяры фашысцкага тэрору


С. 4 - 6


Карта Дзятлаўшчыны з вёскамі, якія гарэлі ў час Вялікай Айчыннай вайны



Вынік


С. 7


Літаратура


С. 8

Новы парадак”


Характэрнай саблівасцю нацыскай акупацыйнай палітыкі на Беларусі з’яулялася знішчэннем населеных пунктаў разам з іх жыхарамі. Гэта была палітыка татальнага спусташэння захопленай тэрыторыі і масавага забойства людзей, якая праводзілася планава, самымі варварскімі метадамі і сродкамі. Людзей знішчалі незалежна ад сацыяльнага становішча, узросту, полу, нацыянальнасці, без уліку таго, з’яўляліся яны ўдзельнікамі партызанскага і падпольнага руху ці не.

З пачатку вайны масавае знішчэнне жыхароў Беларусі з прымяненнем жудасных зверскіх форм вялося спасылкамі на барацьбу з партызанамі. Партызанскі рух разглядаўся як зручная прычына для ажыцяўлення злачынных планаў “абязлюджвання” захопленых зямель. “Партызанская вайна, - падкрэсліваў Гітлер на нарадзе 16 ліпеня 1942 г., - дае наммагчымасць вынішчыць усё, што супраць нас”.Начальнік аператыўнага штаба паліцыі бяспекі і СД у Мінску штандартэнфюрэр СС Піфрадэр у дырэктыве начальнікам разведвальных каманд ад 18 лістапада 1942 г. патрабаваў, каб спальванне вёсак абавязкова суправаджалася пагалоуным знішчэннем усіх жыхароў, бо, як указвалася ў гэтай дырэктыве, “вопыт вучыць, што калектыўныя расстрэлы, спальванне вёсак без поўнай ліквідацыі або высяленне іх жыхароў прыводзіць толькі да адмоўных для нас вынікаў”.

Аб тым, як рабіліся гэтыя жудасныя злачынствы, сведчаць данясенні і справаздачы войск СС і каманж СД, паліцэйскіх, жандармскіх і іншых спецыяльных падраздзяленняў фашысцкіх акупантаў, а таксама ўспаміны відавочцаў злачынстваў.

Аб маштабх знішчэння населеных пунктаў на Дзятлаўшчыне гаворыць ніжэй прыведзены спіс такіх вёсак, растраляных і спаленых у іх мірныш жыхароў, у тым ліку старых і дзяцей. У некалькіх вёсках колькасць знішчаных жыхароў перавышае лік тых, што жылі там да вайны. Тлумачыцца гэта тым, што ў многія населеныя пункты гітлераўцы зганялі грамі\адзян з суседніх вёсак і там усіх разам растрэльвалі ці палілі.


ДЗЯМ’ЯНАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ
Вёска Ліпічанская Пушча
Да вайны ў вёсцы было 156 двароў, пражывала 318 жыхароў. Тут жылі мірныя, добразычлівыя людзі, якія займаліся сваёй сялянскай справай, гадавалі дзяцей. Але ў снежні 1942 г. фашысцкія карнікі ўварваліся ў вёску, спалілі 106 двароў, растралялі і спалілі жывымі 109 яе жыхароў.

Вёска Гарадкі
У вёсцы да вайны меўся 51 дор і пражывала 358 чалавек. 13 і 16 снежня 1943 г. фашысцкія карнікі ў два заходы знішчылі 48 двароў, растралялі і спалілі жывымі 367 яе жыхароў, а затым спалілі вёску. Як гэта здарфлася, расказвае цудам застаўшаяся ў жывых жыхарка вёски Ядвига Иванащна Гародка.

“У вёску на машынах, з кулямётамі, аўтаматамі і сабакамі наляцелі карнікі. Солтысу Юзэфу Лагуціку загадалі сабраць разам усіх жыхароў вёскі ў названы час на лужок, як быццам для праверкі дакументаў. Па настрою карнікаў, якія былі ўзбуджаныя і рыхтавалі кулямёты, сяляне адчулі ядобрае, сталі разбягацца. Аднак іх пачалі супакойваць, што нічога з імі рабіць не будуць. Людзі вярнулься ў вызначанае месца. Каты загадалі тады ўсім выстраіцца і ўзяць на рукі сваіх дзяцей. Галоўны фашыст скакзаў Солтысу: “Ты харошы быў немцам і партызанам і атрымоўвай плату”. І першым застрэліў яго. Пасля гэтага карнікі з кулямётаў і аўтаматаў пачалі растрэльваць безабаронных жыхароў вёскі. Цяжка і жудасна было слухаць крыкі, плач, праклёны ў адрас фашыстаў. Праз некалькі хвілін усё абарвалася, сціхла, толькі чуліся стоны паміраючых.

Калі я ляжала каля трупаў, яшчэ была пры памяці, фашыст схапіў мяне за каўнер, перавярнуў і на мне забіу майго сыночка, куля прапіла і ў мяне. Затым бязлітасныя каты запалілі нашу вёску.

Калі немцы паехалі, нейкая жанчына сказала: “Людзі! Хто жывы, вылазьце” З цяжкасцю паднялася. Яшчэ са мною выпаўзлі двое дзетак. Гэта Лёля Гародка і Геня Ерамейчык. І ў зімовую сцюжу мы падаліся...куды вочы глядзелі. Спачатку спыніліся на адным хутары, потым на другім. Так засталіся жавымі. Аб тым кашмары і цяпер напамінае фашысцкая куля, якая сядзіць у маім целе.


Вёска Трахімавічы
У невялічкай прыгожай вёсачцы Трахімавічы да вайны было 23 двары, у якіх пражывала 165 чалавек. У снежні 1942 г. гітлераўскія каты акружылі вёску, спалілі 22 двары, растралялі 142 яе жыхароў.

З успамінаў жыхаркі вёскі Юзэфы Францаўны Трахімовіч, Сведкі той трагедыі.

“13снежня 1942 г. зранку ў вёску прыехалі карнікі. Так ужо здарылася, шо якраз у гэты час непадалёку аказалася некалькі партызан, якія адкралі агонь па карніках. Завязаўся бой. У ім загінулі некалькі фашыстаў і два народных мсціўца. Раз’юшаныя гітлераўцы вырашылі, што наша вёска партызанская. Яны хутка акружылі вёску і пачалі выганяць усіх са сваіх хат – і старых людзей, і дзяцей. Спачатку хацелі загнаць у старую хату. Людзі туды не пайшлі – відаць, зразумелі, што спаляць. Тады, пад шчыльным канвоем, іх прывялі на берагвозера, што ля самай вёскі, устанавілі кулямёты і пачалі растрэльваць. Два хлапчукі гадоў пятнаццаць спрабавалі ўцячы, ды дзе там – іх дасталі кулі. Пачырванела вада ў возеры. Чуліся стогны яшчэ жывых людзей. Фашысты дабівалі іх.

Праз некалькі дзён у вёску зноў наведаліся фашысты. На гэты раз яны забралі ўсю жывёлу, а хаты падпалілі.Усіх, хто трапіў у той дзень пад руку, растрэльвалі.У выніку гэтай трагедыі з усёй вёскі ўцалела толькі дзевяць чалавек”.




ПАРЭЦКІ СЕЛЬСАВЕТ
Вёска Дубраўка
Тут жылі працавітая людзі, на сваёй зямлі вырошчвалі хлеб, гадавалі дзяцей, жылі сваім мірным сялянскім жыццём. Да вайны ў вёсцы налічвалася 62 двары, пражывала 279 жыхароў. 1 кастрычніка 1942 г. фашысцкія карнікі спалілі вёску, растралялі 102 яе жыхары.

РУДАЯВАРСКІ СЕЛЬСАВЕТ
Вёска Вялікая Воля
У вёсцы было 104 двары, пражывала 430 чалавек. 14 і 16 снежня 1942 г. фашысцкія каты акружылі вёску, спалілі ўсе двары, растралялі і спалілі жывымі 364 мужчын, жанчын і дзяцей.

Вёска Гута
У вёсцы фашысцкія карнікі 14 і 16 снежня 1942 г. спалілі 16з 43 двароў, растралялі 10 чалавек.
Вёска Капці
У вёсцы было 65 двароў, пражывала 204 чалавекі. У чэрвені 1941 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску, растралялі 8 яе жфхароў.


Вёска Навасёлкі
У вёсцы было 39 двароў, пражывала 96 жыхроў. 14 і 16 снежня ў два заходы гітлераўскія каты спалілі ўсю вёску, растралялі 19 яе жыхароў.

Вёска Руда Яварчкая
У вёсцы было 130 двароў, пражывала 450 чалавек. У кстрычніку 1942 г. фашысцкія карнікі акруылі вёску, спаллі 110 двароў, растралялі 66 яе жыхароў.

Вёска Дварэц

З архіва
Дзятлаўскі райвыканкам з’ясняе, што ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы Дварэц нямецка-фашысцкімі карнікамі 8 чэрвеня 1944 года было спалена 320 двароў з агульнай колькасці 360 і растраляны ў той жа дзень 30 чалавек мясцовага насельніцтва – беларусаў.


Хутка вызваляцца гоні

З-пад уціску , з-пад прымусу,

Будзем сеяць, беларусы,

На ўсход сонца чыстым зернем...

Смерць на захад мы павернем!


Мы вясну сваю спаткаем,-

Дождж праменны зацярусіць...

Будзем сеяць, беларусы!

Прыйдзе рунь да нас з расою,

А на захад – смерць з касою.
Зацвітуць ля новай хаты

Зноўку яблыні і грушы.

Будзем сеяць, беларусы!

Закуваюць нам зязюлі,

Пахаваюць катаў кулі.
Стане поле каласіцца,

Ляжа шоўкавым абрусам,

Будзем сеяць, беларусы!

Закрасуе буйна збожжа.

Нас ніхто скарыць не зможа!

(П. Броўка)





  1. Памяць Дзятлаўскага раёна

С. 120 - 136

  1. З архіваў вёскі Дварэц

3.Преступные цели – преступные средства. Документы об оккупационной политике фашисткой Германии на территории СССР (1941 - 1944). 2-е изд. М., 1968. С. 53.




: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка