Настаўнік з вялікай літары



Дата канвертавання05.07.2016
Памер56.85 Kb.
“Настаўнік з вялікай літары.”

Са свайго школьнага дзяцінства (пачатак 70-х гадоў) я памятаю адзін немудрагелісты эпізод. Неяк на самым першым ўроку, ідучы да спартыўнай залы, я ўбачыла, як да зачыненых у клас дзвярэй прытуліўся, літаральна прыклеіўся вучань прыкладна 7-8 класа. Хутчэй за ўсё, ён проста спазніўся да пачатку, а зараз не адважваўся ўвайсці ў клас падчас уроку.( Гэта, як ні дзіўна, было нармальна ў той час). На мае запытальныя погляды («чаго, маўляў, ты «прыклеіўся» і падслухоўваеш?) хлапчук нервова махнуў рукой і ўсхвалявана, умольна прашаптаў: «Цішэй! Не перашкаджай! Анастасія Максімаўна расказвае!».

Упэўнена, што той аповед настаўніцы быў выслуханы ў такіх, не зусім звычайных умовах да канца, своеасабліва прадэманстраваў зацікаўленае і паважліва - кранальнае стаўленне вучня да таленту настаўніка. Гэты, на першы (але толькі першы! ) погляд , не варты ўвагі эпізод у чарадзе звычайных будзённых падзей, мещ ўсё ж нейкі незвычайны сэнс.

Ён запомніўся, стаў адным са звёнаў нябачнага ланцуга, які злучае лёсы, ахопліваючы жыццё многіх людзей майго акружэння і асобнага чалавека , пра якога сёння хачу распавесці ўсім. Не ведаю, хто з нашых землякоў больш, чым Сіткевіч Анастасія Максімаўна, заслугоўвае гэтага. Чаму? Першая, але далёка не галоўная прычына - выдатны «салідны» юбілей любімага настаўніка: яе 90 - годдзе.

90 гадоў ... Многа гэта ці мала? Колькі шчаслівых і цяжкіх, страшных міжваенных, ваенных і напаўгалодных пасляваенных гадоў, турботных і радасных месяцаў і дзён за плячыма гэтай мудрай жанчыны з прамяністым поглядам і ўсё разумеючай усмешкай.

Анастасія Максімаўна нават пры першай сустрэчы з ёй выклікае ўражанне чалавека інтэлігентнага і неардынарнага. Далейшыя зносіны толькі ўзмацняюць гэтае ўражанне, дадаючы да яго душэўную, прыродную тактоўнасць, эрудыцыю.

Яна настаўніца біялогіі, назаўсёды закаханая ў свой прадмет і ў сваіх вучняў. У час працы на кожным уроку яна раскрывалася не толькі як дасведчаны рэтранслятар ведаў аб чалавеку і акаляючай яго прыродзе, але і як настаўнік з вялікім жыццёвым вопытам , якому многае ў жыцці давялося перажыць . Гісторыя яе жыцця – гэта гісторыя нашага краю.


Маці, бацька і сёстры (стаяць)

маленькай Насці


90 гадоў назад у сям’і вядомай у суседнім мястэчку Мір акушэркі і яе мужа – бухгалтара нарадзілася трэцяя дачка. Далі ёй “царскае” імя Анастасія. Было гэта ў лютым 1925 года, яшчэ, як у нас кажуць, “за польскім часам”. Калі дзяўчынка падрасла і скончыла 6 класаў польскай школы ў Міры, бацькі вырашылі даць ёй магчымасць паспрабаваць свае здольнасці і паступіць у гімназію, якая працавала ў Стоўбцах.

Да ведаў маленькая Насця прагна цягнулася заўсёды, але той факт, што яна здала экзамены ў гімназію лепш, чым тыя вучні, якія былі на некалькі гадоў старэйшымі за яе, толькі падкрэслівае апантанасць дзяўчынкі пазнаннем новага. Адна, без бацькоў і родных, на чужой кватэры, з незнаёмымі настаўнікамі і аднакласнікамі… Цяжка было спачатку! Да таго ж не вывучала ў сваёй школе французскую мову, якую выкладалі ў гімназіі, трэба было “даганяць” усіх, многа завучваць на памяць. Акрамя гэтага – польская мова, латынь, факультатыўна англійская мова. Ды і ўсе іншыя прадметы патрабавалі максімальных намаганняў. Але з часам, дзякуючы добрай памяці, таленавіітым і патрабавальным выкладчыкам, вучоба наладзілася. Магчыма, дзякуючы высокаму прафесіяналізму настаўнікаў, з якіх Анастасія Максімаўна з асаблівай павагай вылучае лацініста Рудольфа Рамшу , яна ў свой час выбярэ тую жыццёвую дарогу, якая прывядзе яе ў гэты ж будынак гімназіі, у школу №1, але ўжо ў якасці настаўніка. Але паміж вучобай у гімназіі і працай настаўніка стаялі такія гістарычныя падзеі, якія нават сёння ўспамінаць цяжка. Ваеннае ліхалецце сям’я Насці перажывала так, як і ўвесь беларускі народ: страх за жыццё блізкіх, голад, нястачы, надзея на тое, што акупаваная фашыстамі родная зямля хутка стане вольнай.

Пасля вайны Анастасія працягвае вучобу спачатку ў стаўбцоўскай школе, потым ва ўніверсітэце, а з 1951 года пачынае сваю педагагічную дзейнасць там, дзе вучылася сама. Сваёй школе яна застанецца вернаю да нашых дзён. “Я першы раз пераступіла парог гэтага будынка ў далёкім 1937 годзе і з таго часу гэту школу лічу сваім другім домам”. Між іншым, дом Анастасіі Максімаўны і яе мужа Леаніда Іосіфавіча Сіткевіча, цудоўнага настаўніка хіміі і аднадумца, з якім яны разам аж са студэнскіх гадоў, яны пабудавалі ў непасрэднай блізкасці ад школы. Іх сад і разарый нават пасля смерці мужа не згубіў сваёй унікальнасці. Калі дадаць да гэтай прыгажосці, за якой патрэбен быў спецыяльны догляд, хатнія клопаты па гаспадарцы, увагу, на якую разлічвалі муж і двое сыноў, то цяжка ўявіць як толькі хапала ў яе часу на новыя ідэі ў педагагічнай дзейнасці.

Нават на неўраджальнай зямлі прышкольнага ўчастка разам з вучнямім Анастасія Максімаўна праводзіла доследы, вырошчвала цэлыя калекцыі раслін. Усё патрабавала ўвагі, сіл, часу. І гэта далёка не ўсе памкненні самаахвярнага настаўніка. З вучнямі – удзельнікамі гуртка “Юны біёлаг” у цокальным памяшканні школы быў арганізованы “Жывы куток”. Частка яго жыхароў жыла не толькі у пакоі з аднайменнай шыльдай, але і проста дома, ў сям’і Сіткевічаў. Калі людзі бачылі жывёл, якія трапілі ў бяду, то першыя, да каго яны звярталіся за дапамогай былі Сіткевічы. Так выхадзілі яны дзвюх буслоў, якія трапілі ў смалу. Птушкі цудоўна перазімавалі і прадоўжылі сваё жыццё на волі ў Бярэзінскім запаведніку. “Хатняя” галка, якая нават да крамы гаспадыню суправаджала, жыла ў іх таксама некалькі гадоў. Вось ён, рэальны прыклад адносін да ўсяго жывога!

На ўрокі ў якасці “наглядных сродкаў” з дому прыносіліся вавёрка, лісіца, вожыкі, хамякі, папугаі, вужы і гадзюкі. І не толькі дзякуючы такім “дапаможнікам” урокі біялогіі Анастасіі Максімаўны былі незвычайнымі. Для іх была характэрна глыбіня зместу, лёгкасць успрымання, засваенне нават самых складаных паняццяў. Крытычна ставячыся да перанасычэння навучальнага тэксту падручнікаў моднай (часам туманнай ) тэрміналогіяй, Анастасія Максімаўна ўмела, што называецца «разжаваць» цяжкія месцы. Часам, не падпарадкоўваючыся цэнзурным забаронам , яна старалася праліць святло на заблытаныя моманты біялогіі, расставіць усе кропкі над “ і”. Ды і, як сёння кажуць настаўнікі, “праблемныя пытанні”, якія яна выкарыстоўвала ў час урока, прымушалі вучняў шукаць адказы самастойна, мысліць творча, развівалі цікавасць да навакольнага свету.

Здаецца, за што б ні бралася Анастасія Максімаўна - усё выдатна атрымлівалася. Гэта і ёсць прыкмета таленту. Для больш змястоўнага працэсу навучання настаўніца вырашыла аформіць прадметны кабінет. Вялікая колькасць дапаможнікаў, у якую уваходзілі не толькі калекцыі раслін, гербарыі,сабраныя разам з вучнямі ў час вандровак па стаўбцоўскім наваколлі, але і зробленыя па яе эскізах цікавыя прыборы, самаробныя мадэлі , тэкставыя дапаможнікі – усё спрыяла павышэнню узроўня ведаў па прадмеце. Матэрыял аб рабоце кабінета, які быў прадстаўлены на абласны, а потым і на рэспубліканскі конкурс, паказаў, што кабінет біялогіі у сярэдняй школе №1 горада Стоўбцы лепшы ў Беларусі. Таму ў школу паехалі калегі за вопытам, якім Анастасія Максімаўна шчыра дзялілася.

Прыйшло прызнанне і першыя ўзнагароды. У 1966 годзе яна атрымала значок “Выдатнік асветы БССР”, а ў 1971 годзе званне “Заслужаны настаўнік БССР”. І ўсё гэта вынік самаадукацыі, усё той жа прагі ведаў, самаразвіцця, высокая патрабавальнасць да сябе. Гэта прыклад тым сёняшнім настаўнікам, якія лічаць, што ВУЗаўскія веды – вечныя.

У амаль неабсяжным дыяпазоне прафесійных інтарэсаў , тэм і праблем Анастасіі Максімаўны быў асаблівы цэнтр прыцягнення . Гэта яе вучні. Сярод яе выпускнікоў ёсць тыя, хто пайшоў па слядах сваёй любімай настаўніцы. Імі Анастасія Максімаўна асабліва ганарыцца. Гэта вучоныя, кандыдаты і дактары навук, выкладчыкі ВНУ, якія самі ўжо рыхтуюць новых спецыялістаў. Але ўсе яны памятаюць сваю настаўніцу, цэняць свае школьныя веды, якія сталі першай прыступкай для іх прафесійнага росту.

Анастасія Максімаўна і сёння аптыміст, пазітыўна ўспрымае жыццё. Да яе, вельмі кантактнага чалавека, і сёння наведваюцца яе вучні, тэлефануюць калегі, пішуць лісты з далёкіх краін яе былыя гімназічныя аднакласнікі. Для кожнага з нас, яе вучняў, каллег, сяброў, Анастасія Максімаўна мудры настаўнік, дарадца, адзінадумца. У сэрцы кожным з нас яна аставіла свой незабыўны след.

Паважаная Анастасія Максімаўна! Ад імя ўсіх вашых вучняў, калег, ад кіраўніцтва і калектыва стаўбцоўскай гімназіі дазвольце павіншаваць Вас з 90 - гадовым юбілеем, пажадаць шчасця, моцнага здароўя, а таксама многіх юбілеяў у добрым настроі і коле сяброў, людзей, якія Вас любяць .І галоўнае пажаданне - сустрэць свой 100 - гадовы юбілей!




.
: gallery -> 112
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
112 -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 20 снежня 2011 г. N 283




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка