Наступнай раніцай ён выявіў, што вярблюда няма



Дата канвертавання06.07.2016
Памер12.46 Kb.
БОЖЫЯ РУКІ
Адзін настаўнік вандраваў калісьці ў суправаджэнні свайго вучня, які апекаваўся яго вярблюдам. Аднойчы вечарам, калі яны заехалі ў карчму, вучань быў ужо такі змучаны, што забыўся прывязаць жывёлу.

“Божа мой, - маліўся ён, кладучыся ў ложак, - займіся сёння маім вярблюдам; даручаю яго Табе”.

Наступнай раніцай ён выявіў, што вярблюда няма.

“Дзе вярблюд?” - спытаўся натаўнік.

“Не маю ўяўлення, - адказаў вучань. - Трэба спытацца пра гэта ў Бога! Учора, калі быў змучаны, я даручыў яго апецы Бога. Калі ён уцёк або яго ўкралі, то гэта не мая віна. Гэта ты мяне заўсёды вучыў мець ваўсім вялікі давер да Бога, хіба не праўда?”.

“Ты павінен мець вялікі давер да Бога, але перш за ўсё павінен прывязаць вярблюда, - адказаў настаўнік. - Хіба ты не ведаеш, дурны, што ў Бога няма іншых рук для працы, акрамя тваіх?”.


Толькі Бог можа даць веру;

аднак ты можаш даць сведчанне.

Толькі Бог можа даць надзею;

аднак ты можаш

Толькі Бог можа даць любоў;

аднак ты можаш вучыць іншых, як кахаць.

Толькі Бог можа даць супакой;

аднак ты можаш засейваць згоду.

Толькі Бог можа даць сілу;

аднак ты можаш суцешыць кагосьці, хто сумняваецца.

Толькі Бог можа даць жыццё;

аднак ты можаш вучыць яму іншых.

Толькі Бог можа даць святло;

аднак ты можаш зрабіць, каб засвяціла ў чыіхсьці вачах.

Толькі Бог з’яўляецца жыццём;

аднак ты можаш узбудзіць у іншых прагу яго.

Толькі Бог можа зрабіць штосьці, што з’яўляецца немагчымым;

аднак ты можаш зрабіць тое, што магчыма.

Бог самадастатковы;

Падабаецца Яму аднак, калі можа на цябе разлічваць.

(бразільская песня)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка