Натхненне, коцікі і прынцыпы: ілюстратарка Воля Кузьміч і Generation by распавядуць у Гародні пра генерацыю творчай актыўнасці



Дата канвертавання15.05.2016
Памер15.34 Kb.
Натхненне, коцікі і прынцыпы: ілюстратарка Воля Кузьміч і Generation.by распавядуць у Гародні пра генерацыю творчай актыўнасці
Каманда Generation.by ладзіць у беларускіх гарадах серыю сустрэч-прэзентацый, у якіх ілюстратарка Воля Кузьміч дзеліцца вопытам стварэння творчых праектаў крэатыўнай групы сайту Generation.by, а таксама асабістых, якія былі адзначаныя шматлікімі ўзнагародамі на беларускіх і замежных фестывалях рэкламы і камунікацый і творчых конкурсах ды прэміях. У чацвер 28 траўня сустрэча-прэзентацыя пра генерацыю творчай актыўнасці пройдзе ў Гродна.
Як ілюстрацыі дапамагаюць пераключаць настроі ў медыя плыні з ныцця на агрэсіўны пазітыў? Чаму коцікі гэта новы пралетарыят медыя рэвалюцыі? Як прынцыпы могуць выглядаць сэксі з дапамогай праграмы Adobe Illustrator і планшэта Wacom Tablet? На сустрэчы будуць прэзентаваныя арт-праекты Творчай супольнасці Generation.by як прыклады сацыяльнага і медыя актывізму, а таксама індывідуальныя праекты мінскай ілюстратаркі Волі Кузьміч.
«Як чуецца, так і малюецца» – серыя ілюстрацый пра адметнасці беларускай мовы, якая была ўзнагароджаная першым месцам на фестывалі Adnak і разышлася па Беларусі ў тысячах друкаваных экзэмпляраў на паштоўках, магнітах і кубках.
«Як прыручыць ільва» – асабісты праект жыццё пары маладых людзей у Беларусі.
«Спальны раён» – унікальная серыя вясёлых інтэрактыўных мультоў пра жыццё ў тыповым спальным раёне беларускай сталіцы. (http://city.generation.by)
«Гарадскія драмы» – серыя правакацыйных ілюстрацый пра лірыку жыцця ў вялікіх беларускіх гарадах і невялікіх мястэчках.
«Freedom on Paper» – арт-актывізм папяровых герояў вуліцы, праект, што быў адзначаны некалькімі гран-пры і першымі месцамі фестываляў ды конкурсаў, а выставы з фотаздымкамі «Freedom on Paper» праходзілі ў гарадах Германіі, Польшчы, Беларусі і інш.
Арганізатары будуць радыя найперш: маладым журналістам і аўтарам шырокага профілю, амбіцыйным фатографам, дзёрзкім ілюстратарам і мультымедыйным актывістам, а таксама ўсім, хто цікавіцца творчасцю з выразнай грамадзянскай пазіцыяй у Беларусі.
28.05, 18:00, вул. Будзённага 48а, офіс 63. Уваход вольны.
: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка