Наумовіч андрэй мікалаевіч



Дата канвертавання06.07.2016
Памер39.53 Kb.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі


НАУМОВІЧ

АНДРЭЙ МІКАЛАЕВІЧ

Наумовіч Андрэй Мікалаевіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў в.Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Адукацыя вышэйшая. У 1985 годзе закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, у 1990 годзе – Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, у 2009 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам. Працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Запольскай васьмігадовай школы, дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна. З 1999 года па 2007 працаваў намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2007 годзе выбраны старшынёй Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. З мая 2010 па сакавік 2014 года – старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Жанаты, двое дзяцей.

Чалавек, які валодае багатым практычным вопытам у кіраўніцкай дзейнасці, арганізатарскімі здольнасцямі, уменнем аб’яднаць вакол сябе аднадумцаў, здольных на сучасным узроўні рашаць пастаўленыя задачы.

Андрэй Мікалаевіч: думае на перспектыву, крочыць у нагу з часам, думае наперад.

Быць сярод людзей, адстойваць іх інтарэсы – жыццёвае крэда Андрэя Мікалаевіча.

Дэпутат Карэліцкага раённага

Савета дэпутатаў 27-га склікання
ГАЛАВАЧ

УЛАДЗІМІР АРСЕНЦЬЕВІЧ

Галавач Уладзімір Арсенцьевіч нарадзіўся 9 мая 1955 года ў в.Дарагаяны Мастоўскага раена Гродзенскай вобласці. Адукацыя вышэйшая, у 1988 годзе закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці агранамія. З 1974 па 1976 год служыў у радах Узброеных Сіл.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса “Шчара” Мастоўскага раена Гродзенскай вобласці.

У лютым 2002 года абраны старшыней праўлення калгаса імя Гастэлы Карэліцкага раена Гродзенскай вобласці, дзе працуе па цяперашні час. У ліпені 2003 года калгас імя Гастэлы перайменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Свіцязянка-2003”.

Узнагароджаны медалем “За трудовые заслуги», занесены ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці, Узнагароджаны Падзячным пісьмом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай Граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Дэпутат Карэліцкага раеннага Савета дэпутатаў 27 склікання, быў дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Сваей працавітасцю і настойлівасцю Уладзімір Арсенцьевіч заслужыў павагу сярод спецыялістаў гаспадаркі і працоўнага калектыву.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27 –га склікання
ЯНКОЎСКІ

ДЗМІТРЫЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ

Янкоўскі Дзмітрый Дзмітрыевіч нарадзіўся 3 красавіка 1957 года ў в. Літарыўшчына Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Адукацыя вышэйшая. У 1979 годзе закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці “Ветэрынарыя”. Працоўную дзейнасць пачаў у 1979 годзе старшым ветэрынарным урачом саўгаса “Варонча”. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў галоўным ветэрынарным урачом , намеснікам старшыні, выконваў абавязкі старшыні калгаса імя Жалезняковіча. У 2002 годзе выбраны старшынёй калгаса імя Жалезняковіча. У жніўні 2003 года калгас рэарганізаваны ў СВК “ Жухавічы”. З 2003 года па цяперашні час – старшыня СВК “ Жухавічы”.

Узнароджаны медалём “ За трудовые заслуги”.

Пражывае ў вёсцы Малыя Жухавічы Карэліцкага раёна, жанаты, мае дваіх дзяцей, беспартыйны.




Дэпутаты Райцаўскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га склікання
Бабко Валерый Фёдаравіч – дэпутат па Плужынскай выбарчай акрузе №9 , старшыня Райцаўскага сельвыканкама

Гірза Адам Адамавіч - дэпутат па Міратыцкай выбарчай акрузе №5, калгас “Свіцязянка-2003”

Крывіцкі Віктар Віктаравіч – дэпутат па Дуброўскай выбарчай акрузе №3, калгас “Свіцязянка-2003”

Маковік Віктар Віктаравіч – дэпутат па Міратыцкай выбарчай акрузе №4, старшыня калгаса “Маяк-Заполле”

Машчонская Раіса Іванаўна – дэпутат па Райцаўскай выбарчай акрузе №7, калгас “Свіцязянка-2003”

Мялешка Антаніна Леанідаўна - дэпутат па Шчонаўскай выбарчай акрузе №11, намеснік дырэктара ДУА “Райцаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Савоська Таццяна Сакратаўна - дэпутат па Яцвезскай выбарчай акрузе №1, калгас “Свіцязянка-2003”

Сіроцін Юрый Іванавіч - дэпутат па Скрышаўскай выбарчай акрузе №10, служба МНС, камандзір аддзялення

Скіпор Таіса Аляксандраўна - дэпутат па Забердаўскай выбарчай акрузе №2, філіял №411 аддзялення АСБ “Беларусбанк”, спецыяліст

Таўлуй Алена Іванаўна - дэпутат па Райцаўскай выбарчай акрузе №6, начальнік Райцаўскага паштовага аддзялення

Фурс Таццяна Вячаславаўна - дэпутат па Рамейкаўскай выбарчай акрузе №8, упраўляючая справамі Райцаўскага сельвыканкама
: raica -> library
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі"
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
library -> Дзяжурства членаў бракеражнай камісіі
library -> 6-ы школьны дзень
library -> Работы прадметна-метадычнай групы прыродазнаўча-матэматычнага цыклу
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Адкрыццё тыдня антынаркатычнай акцыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка