Наваліс (Фрыдрых фон Гардэнберг)/ Novalis



Дата канвертавання15.05.2016
Памер35.54 Kb.



Наваліс (Фрыдрых фон Гардэнберг)/ Novalis (Friedrich von Hardenberg (1772 – 1801) – Наваліс стаў для нямецкіх рамантыкаў узорам філосафа-паэта, аднак яго творчасць асуджалася “Маладой Германіяй” як рэакцыйная. У канцы ХІХ ст. творы Наваліса прыцягнулі ўвагу сімвалістаў, экспрэсіяністаў і неарамантыкаў. Творчасць Наваліса паўплывала на Ўолтэра Пэйтэра, Германа Гесэ, Міхая Эмінэску, Джорджа Мак-Доналда і многіх іншых. Раман Пенелопы Фітцджэралд “Блакітная кветка” (The Blue Flower) прысвечаны жыццю і творчасці Наваліса, а таксама яго каханню да Сафі фон Кюн. 

Шчасны, хто стаў мудрацом...

Вершы
З “Гімнаў Начы”

(Hymnen an die Nacht)
Стаіш ты ўжо даўным-даўно, юнак,

На нашым надмагіллі ў задуменні;


У цемры, нібы суцяшальны знак, –


Вышэйшай чалавечнасці ўзнікненне.

Туга нас соладка завабіць так,

Перш чым жалоба жарсліва сустрэне...

Жыцця адвечнага – у смерці адкрыццё;

Ты – Смерць: нам толькі ты нясеш Жыццё.

Пачатак


(Anfang)
Не шолах гэта – ці я народжаны

Не дзеля зоркі гэтай – а толькі так, крыху

Ў вар’яцкім свеце ў прыцягненне

Кола магнітнага моцна трапіў?

Ці быў той шолах зграбнай грацыі

Усведамленым цэлым? – Ці была вера ўся

У чалавецтва мімалётнай?..

Што ёсць жыццё, калі гэта – шолах?
Вечна адлучаным быць? – Ёсць у мяне

Прадбачанне будучай еднасці, што

Прызнаная ўжо намі – нашай,

Ды не прыўлашчаная дарэшты...


І гэта – шолах? тады ж бо й ісціны

Цвярозасць – толькі маса, глей, пустаты

Усведамленне, адчуванне

Стратаў, знішчальнае адмовы.


Чым за імкненне жыць узнагародзяць нам

Памкненне дзікае – быць ворагам сабе,

На бруд, што наўкола нас, глянуць

Весела: можа ў тым – прызначэнне?


Што мудраца вядзе праз жыццё, як не

Паходня – да сэнсу найвышэйшага?

Што ж мае ён – ствараць цярпліва,

Легчы ды назаўсёды замерці?


Не шолах ты, а – голас генія,

Ты – ўвасабленне неўміручасці, ты –

Усведамленне вартасці той,

Што толькі тут цяпер пазнаецца.


Некалі чалавецтва будзе мне

Тым, чым Сафія ёсць – зграбнай грацыяй –

Яе найвышэйшую свядомасць

Блытаць не стануць з плачу відзежай.




[Двувершы 1798 г.]

[Distichen 1798]

1
Бедная глеба, сябры: трэба рупліва насенне

Сеяць, каб хоць бы крыху ўсё-ткі ўрадзіла зямля.


2
Клёку замала дасціпнаму – толькі ствараць сусветы:

Сэрца ў любові натоліць духу памкненні, аднак.


3
Хай рой стракоз ляціць, гэтых чужынак цнатлівых,

Следам за зоркай двайной, проста з дарамі да нас.


4
Неяк камусьці ўдалося ўзняць шлейф багіні Саіса –

Што ж ён убачыў? – Дзіва дзівосаў, самога сябе.


5

Князь – гэта нуль, сам сабою – нішто. Ды як лічбы


Побач адвольна паставіць, значыць ён шмат.
6
Як тыя сеткі, гіпотэзы: як не паставіш, не зловіш...

Ці ж без гіпотэз Амерыку нехта адкрыў бы?

Слава гіпотэзе: толькі яна застаецца заўсёды

Новаю – хоць бы й сябе перамагла самую.


7
Ці ж неразумна шукаць нам хаўруснікаў на начаванне?

Значыць, і той не дурны, любіць нябожчыкаў хто.


8
Шчаснае спадзяванне Quintusa
Пятым я нарадзіўся, спазнаў пакуты, жабрацтва.

Радасна паміраю: трэці сканаў раней.




[Сябе самога спазнай]

[Kenne dich selbst]


Ёсць адно, што здаўна шукалася чалавекам;

І паўсюль – то ў вышыні ці то ў глыбінях зямлі –

Ён пад імёнамі рознымі – марна – схавацца імкнуўся;

Ён адчуваў заўжды гэта, толькі не спасцігаў.

Некалі нехта з’явіўся: дзецям у міфах прыязных

Шлях да таемнага схову-замку ён апісаў.

Ды мала хто зразумеў адгадкі сэнс шыфраваны

Люду наогул няшмат бачыла мэту сваю.

Часу шмат уцякло, бо памылкі чуццё абвастраюць –

Што нам і міфы ўжо праўду не хочуць сказаць.

Шчасны, хто стаў мудрацом і ламаць галаву не мусіць,

Хто ўжо арэх раскусіў вечнае мудрасці той...

Толькі разумны – ў адэптах сапраўдных: ён пераўтварае

Ў золата ўсё і ў жыццё – без цуда-сродкаў зусім.

Пáра ў свяшчэннай колбе – дух царскі; а вось – Фэбаў храм...

І ўрэшце кеміць ён: Сябе самога спазнай.



пераклад з нямецкай – Лявон Баршчэўскі

Пераклад зроблены з выдання:



Novalis. Werke in einem Band. – Berlin und Weimar: Aufbau-Verlag, 1983.
© Лявон Баршчэўскі, пераклад, 2010



prajdzisvet.org

: storehouse -> authors
authors -> 1547 — пасля 1590 Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі
authors -> Саламея Пільштынова
authors -> 1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага
authors -> Эдгар Алан По Філасофія кампазіцыі
authors -> Ўільям Батлер Ейтс / William Butler Yeats
authors -> Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі
authors -> Хорас Ўолпал (Horace Walpole) 1717—1797 Замак Отранта
authors -> Чарлз Кослі (Charles Causley) 1917—2003 Прывіды Мілерз-Энда
authors -> Обры Бёрдслі/ Aubrey Beardsley 1872 – 1898
authors -> Жэрар дэ Нэрваль/ Gérard de Nerval




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка