Наведвальнікі нашага музея ў гэтую «ноч» будуць мець магчымасць



Дата канвертавання27.07.2016
Памер14 Kb.
Ва ўмовах наступу масавай культуры ўсё большае значэнне, як надзейны гарант захавання ідэнтычнасці і самабытнасці народа, набывае нацыянальная культура і этнаграфічная спадчына. Трэба толькі шукаць тыя формы далучэння насельніцтва і непасрэдна моладзі да культурнага вопыту продкаў, якія б знаходзілі эмацыянальны водгук у душах і абуджалі цікавасць. У скарбніцы народнай мудрасці варта знаходзіць адпаведныя часу і сучасным патрабаванням духоўныя каштоўнасці, што паспрыяюць у фарміраванні сучаснага чалавека як асобы, грамадзяніна і патрыёта сваёй Бацькаўшчыны.
На сённяшні дзень у Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуюць выставы «Этнаграфія і побыт Сенненшчыны», «Вясновы капеж» (вырабы ДПМ удзельнікаў клуба народных майстроў «Натхненне») — таму мы яшчэ раз прапануем звярнуцца да этнаграфічнай тэматыкі, звярнуць увагу на захаванне, распаўсюджванне і перадачу з пакалення ў пакаленне культурнай спадчыны. У Год беражлівасці гэта тэма гучыць асабліва актуальна. Бо не толькі матэрыяльныя рэсурсы павінны мы берагчы, але і духоўнае багацце нацыі, якое засталося нам ад продкаў.
Наведвальнікі нашага музея ў гэтую «ноч» будуць мець магчымасць:

— пазнаёміцца з выставамі «Этнаграфія і побыт Сенненшчыны», «Вясновы капеж»;

— даведацца, як працавалі і праводзілі свой вольны час нашы продкі;

— паспрабаваць свае сілы ў беларускіх старадаўніх рамёствах і народных скоках;



— акунуцца ў атмасферу непаўторнага музейнага жыцця.
Усіх жадаючых чакаем у Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеі 17 мая ў 17.30. Уваходным білетам можа стаць удзел у акцыі «Падары музею прадмет XX стагоддзя». Падораныя рэчы стануць часткай экспазіцыі ў рамках «Этнаграфічнага марафону».
Без павагі да гістарычнага мінулага няма акрэсленай будучыні. Глыбокае веданне сваіх каранёў, павага да спадчыны, якая засталася нам ад продкаў, спрыяюць умацаванню нацыянальнай ідэнтыфікацыі і самааднаўленню нацыі. Паважаныя сенненцы, давайце ў год Беражлівасці знаходзіць у скарбніцы народнай мудрасці духоўныя каштоўнасці, зберагаць іх і перадаваць новым пакаленням.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка