Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа



старонка1/6
Дата канвертавання14.07.2016
Памер1.28 Mb.
  1   2   3   4   5   6
Раздзел 1. Аналіз вынікаў дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа” за 2013/2014 навучальны год.

Вынікі дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі

дзіцячы сад - пачатковая школа " за 2013/2014 навучальны год і задачы на 2014/2015 навучальны год.

Адміністрацыя і педагагічны калектыў Дзяржаўнай установы адукацыі Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа у 2013/2014 навучальным годзе забяспечвалі далейшае развіццё ўстановы, выкананне мерапрыемстваў Года беражлівасці і Года гасціннасці. Намаганні педагогаў былі накіраваны на выкананне нарматыўна-прававых дакументаў, дзяржаўных праграм у галіне адукацыі, умацаванне здароўя дзяцей, павышэнне якасці адукацыі і прафесійных кампетэнцый педагогаў, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Павышэнне якасці адукацыі ажыцяўлялася праз стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальных працэсаў і матывацыйнай сферы, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей выхаванцаў і навучэнцаў; павелічэнне ахопу дзяцей мікрараёна ўстановы дашкольнай адукацыяй, забеспячэнне дыферэнцыраванага навучання ў дашкольным звяне і пачатковай школе.

Змест дашкольнай адукацыі рэалізоўваўся згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і адукацыйнага стандарта дашкольнай адукацыі. Змест агульнай сярэдняй адукацыі на I ступені навучання вызначаўся вучэбнымі праграмамі, адукацыйным стандартам “Пачатковая школа”. Для рэалізацыі пастаўленых задач ва ўстанове ёсць нарматыўная прававая база, адпаведныя лакальныя палажэнні, акты.

У Бародзіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе выхоўваліся і навучаліся ў 2013/2014 навучальным годзе 84 дашкольнікі і малодшыя школьнікі. Дашкольным грамадскім выхаваннем было ахоплена 48 дзяцей, (10 дзяцей наведвалі групу кароткачасовага знаходжання). Ахоп дзяцей дашкольным грамадскім выхаваннем ад 1 да 6 год складае 87,3%, ад 4 да 6 год 100%.

У 1-4 класах навучалася 36 вучняў. Быў арганізаваны падвоз дзяцей з вёсак Конна, Крываконна, Грыцкавічы.

Як і ў папярэднія гады ўдзялялася ўвага ўмацаванню і зберажэнню здароўя дзяцей. У сакавіку на педагагічным савеце заслухвалася пытанне “Аб стане фізічнага выхавання”. Праведзены круглы стол па абмену вопытам работы “Фізкультурна-аздараўленчая работа з выхаванцамі і навучэнцамі”.

Здзяйснялася каардынацыя работы педагогаў і сям’і ў пытаннях здароўязберажэння. Улічваліся гігіенічныя патрабаванні да максімальнай нагрузкі дзяцей. Пры правядзенні рэжымных момантаў улічваліся індывідуальныя асаблівасці і інтарэсы дзяцей.

Дашкольнікі наведвалі аздараўленчы гурток “Турысцяты”.

Настаўнікамі і выхавальнікамі прымяняліся на працягу дня здароўезберагаючыя тэхналогіі.

Прадаўжалася работа па медыцынскаму абслугоўванню дзяцей: набываліся медыкаменты, вызначаўся ўзровень здароўя кожнага дзіцяці, праводзілася вакцынацыя дзяцей па нацыянальнаму каляндару прафілактычных прышчэпак. Здзяйсняецца вывядзенне з групы дзяцей з катаральнымі захворваннямі. Як і ў мінулыя гады праводзілася С-вітамінізацыя трэціх страў. Ёсць баланс паміж асартыментам прадуктаў харчавання. Натуральныя і грашовыя нормы ў асноўным выконваліся. У асобных месяцах не выконваліся натуральныя нормы па садавіне.

Па выніках паглыбленага агляду вучняў у 2014 годзе - 1 групу здароўя маюць 27 % навучэнцаў (2013 – 31,5%), 67,5% школьнікаў адносяцца да 2-ой групы здароўя (2013 – 51,5% ), да 3-й групы – 5,5% (2013 – 5,2%).

Станоўчая дынаміка размеркавання навучэнцаў і выхаванцаў па групах па фізкультуры. Дашкольнікі: да асноўнай групы адносіцца 100% выхаванцаў. Школьнікі: да асноўнай групы адносіцца 94,6% (у 2013 – 84,7%), да падрыхтоўчай – 2,7% (2013 – 0%), да спецыяльнай групы – 2,7% (2013 – 5,2%).

Для ўмацавання здароўя, павышэння ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі дзяцей ва ўстанове праводзяцца факультатыўныя заняткі “Гадзіна здароўя і спорту”, якімі ахоплены ўсе навучэнцы.

У лютым 2014 года ва ўстанове пачаў працаваць басейн. Былі арганізаваны заняткі па плаванню з дашкольнікамі і вучнямі 1-4 класаў. Заняткі плаваннем спрыялі ўмацаванню здароўя дзяцей, навучанню іх плавальным навыкам.

Захворваемасць выхаванцаў у сярэднім за верасень-май знізілася на 1,2 дня на адно дзіця і склала 1,2 чалавекадня. У папярэдні навучальны год – 2,4.

У летні перыяд арганізавана аздараўленне школьнікаў на базе ўстановы. Аздараўленчы лагер “Дружба” наведвалі 22 навучэнцы (61%). Згодна запытаў бацькоў у перыяд аздараўлення ў дзіцячым садзе функцыянавала 3 рознаўзроставыя групы.

Ахоп дашкольнікаў аздараўленнем у летні перыяд 2014 года склаў, як і ў мінулым годзе, 100%. Выпадкаў захворвання не было.

У канцы аздараўленчага перыяду праведзена ўзважванне дзяцей. Павялічылі ў вазе 23 дзіцяці (43%) да 2 кг. Усе выхаванцы дабавілі ў росце ад 1 да 3 см.

Да канца аздараўленчага перыяду гарманальнае развіццё дашкольнікаў:

высокае - 10

сярэдняе -42

нізкае - 2

Па выніках медыцынскага агляду значнай колькасці дзяцей былі дадзены рэкамендацыі правесці санацыю поласці рота. Рэкамендацыі выкананы. У цэлым летняя аздараўленчая кампанія ў дзіцячым садзе прайшла паспяхова.

Аднак:


Не ўсе забавы і святы былі праведзены. Пры правядзенні закальвання выхаванцаў не праводзілася кантраснага аблівання ног.

З мэтай забеспячэння якасці адукацыі выхаванцаў і навучэнцаў удзялялася ўвага дыферэнцыяцыі навучання ў дашкольным звяне і пачатковай школе. Працаваў пастаянна дзеючы семінар “Дыферэнцыяцыя: яе віды, метады і сродкі”, праходзілі адкрытыя прагляды заняткаў і ўрокаў па тэме “Дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя дзейнасці выхаванцаў і навучэнцаў на занятках і ўроках”.

Уся праведзеная работа спрыяла павышэнню кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях прымянення дыферэнцыраваных метадаў навучання выхаванцаў і навучэнцаў, рэалізацыі магчымасці развіцця кожнага дзіцяці па сваёй індывідуальнай траекторыі. Найбольш удала рэалізоўвалася дыферэнцыяцыя на занятках у Хломка Т.М., на ўроках Саўко Г.А., Масюк Л.Т.

З мэтай павелічэння дынамікі вучэбных дасягненняў навучэнцаў ствараліся ўмовы для развіцця пазнавальных працэсаў і матывацыйнай сферы, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей у выхаванцаў і навучэнцаў. На пасяджэннях метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў настаўнікі абмяркоўвалі праблему актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на вучэбных занятках, узаеманаведвалі ўрокі, абменьваліся вопытам па праблеме. Было арганізавана наведванне заняткаў і ўрокаў па тэме “Развіццё пазнавальных працэсаў і здольнасцей выхаванцаў і вучняў на занятках спецыяльна-арганізаванай дзейнасці і на вучэбных занятках”.

Педагогі працавалі над удасканаленнем эксперыментальна-даследчай дзейнасці выхаванцаў і даследчай дзейнасці навучэнцаў 1-4 класаў на вучэбных занятках.

Уся работа метадычнай службы ўстановы спрыяла рашэнню гадавых задач. Удасканальваліся ўменні аналітычнай дзейнасці педагогаў праз узаеманаведванне, аналіз і самааналіз заняткаў і ўрокаў. Семінар “Аналіз і самааналіз занятка і ўрока” спрыяў узнаўленню тэарэтычных ведаў педагогаў, практычных уменняў аналізу сваёй дзейнасці і дзейнасці калег на занятках і ўроках. Педагогі знаёміліся з новымі патрабаваннямі і падыходамі да методыкі розных тыпаў заняткаў і ўрокаў.

Да пасяджэнняў педагагічнага савета, нарады пры дырэктары, метадычнага савета наведваліся вучэбныя заняткі ў 1-4 класах, заняткі ў дзіцячым садзе, карэкцыйныя заняткі настаўнікаў–дэфектолагаў, арганізоўваліся ўзаеманаведванні заняткаў і ўрокаў. Актывізавалася ўзаеманаведванне настаўнікам 4 класа заняткаў у старшай групе. У выніку настаўніца будучага 1 класа Саўко Г.А. знаёма з індывідуальнымі асаблівасцямі дзяцей, узроўнем іх развіцця, прыёмамі і метадамі работы выхавальніка, што дасць магчымасць настаўніцы ажыццявіць пераемнасць у методыцы работы, змесце адукацыі і аблегчыць працэс адаптацыі дзяцей да школы. Адкрытыя ўрокі і заняткі ў дзіцячым садзе і іх аналіз удасканалілі аналітычныя ўменні педагогаў, метадычны ўзровень заняткаў і ўрокаў.

Былі створаны ўсе ўмовы для правядзення атэстацыі. Павысіла кваліфікацыйную катэгорыю настаўнік-дэфектолаг Пярскевіч А.В. (7,7% ад падлягаючых атэстацыі). Усе педагогі працавалі над выбранымі тэмамі па самаадукацыі. Найбольш адказна і эфектыўна займаліся самаадукацыяй Саўко Г.А., Хломка Т.М., Скіба Д.І., Пярскевіч А.В., Шадыева І.А., Зэмба А.А., Масюк Л.Т. .

Вывучаўся і абагульняўся вопыт работы настаўніка-дэфектолага Пярскевіч А.А. па тэме “Работа над тэкстам пры навучанні чытанню вучняў малодшых класаў інтэграванага навучання”. Выпушчаны зборнік метадычных матэрыялаў з вопыту работы настаўніка-дэфектолага Пярскевіч А.В. .

Актывізавалася работа па атрыманні педагогамі сертыфікатаў карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій. У 2013/2014 навучальным годзе 5 педагогаў установы атрымалі сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій у галіне педагогікі. Гэта складае 31% ад усіх педагогаў установы. У раёне 52% педагогаў маюць сэртыфікаты і 82% выкарыстоўваюць кампьютарныя тэхналогіі. Ёсць станоўчыя зрухі ў выкарыстанні педагогамі пачатковай школы ЭСН у адукацыйным працэсе. У навучальным працэсе ў пачатковай школе педагогі выкарыстоўваюць камп’ютарную праграму Mikrosoft Office Power Point для стварэння прэзентацый.

Прэзентацыі выкарыстоўвае на ўроках Саўко Г.А., Масюк Л.Т.

Першыя спробы выкарыстання прэзентацыі былі на занятку ў старшай групе Шадыевай І.А., тэма занятку "Зіма". У фільматэцы ўстановы ёсць праграмна-метадычныя комплексы «Беларуская лексіка», «Развиваем речь», «Готовимся к школе».

ПМК выкарстоўваліся Масюк Л.Т. на 3 уроках, Саўко Г.А. – на 2 уроках, Кароза М.І. – 2 уроках. ПМК «Готовимся к школе» выкарыстоўвала на 1 занятку Шадыева І.А. Выкарыстанне ЭСН слаба выкарыстоўваецца па прычыне адсутнасці камп’ютарнага класа.

Выконваўся ўсянавуч. Ва ўстанове створаны ўмовы для здзяйснення адукацыйнай работы з выхаванцамі на занятках спецыяльна-арганізаванай дзейнасці і па-за імі па ўсім накірункам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. Прадметна - развіваючае асяроддзе ствараецца з улікам зместу праграмы дашкольнай адукацыі, а таксама пераліку абавязковых сродкаў выхавання, навучання, гульняў і гульнявога абсталявання. Выхавальнікі склалі планы папаўнення прадметна -развіваючага асяроддзя групы. Найбольш зацікаўлена і прадуктыўна працавала над арганізацыяй асяроддзя групы Хломка Т.М.,Скіба Д.І.. Зацікаўлены ў выніках працы і дабрасумленна рыхтуюцца да заняткаў Скіба Д.І., Шадыева І.А. Забяспечанасць установы гульнявым і вучэбным матэрыялам складае 90%, раённы паказчык – 85%. Забяспечанасць установы спартыўным інвентаром – 80,5%, у раёне – 80%. Аднак планы папаўнення прадметна-развіваючага асяроддзя груп выкананы не поўнасцю. Неабходна падрыхтаваць новыя гульні для развіцця дробнай маторыкі рук, папоўніць сярэднюю і старшую групы сюжэтна-ролевымі і рэжыссёрскімі гульнямі.

Забяспечана выкананне вучэбных праграм у пачатковых класах. Сярэдні бал паспяховасці ў пачатковых класах па выніках 2013-2014 навучальнага года- 7,05 балы, у папярэдні год – 6,6. У параўнанні з мінулым годам паспяховасць навучэнцаў павысілася, аднак засталася ніжэй за раённы паказчык (7,4). Больш увагі сталі ўдзяляць настаўнікі пачатковых класаў фарміраванню ў вучняў навыкаў самакантролю і ўзаемакантролю: зрокавае параўнанне напісанага з узорам, арфаграфічнае прагаворванне, узаемаправерка пісьмовых работ, асобная работа над формай і зместам выказвання. Так як раней быў адзначаны нізкі ўзровень развіцця мовы навучэнцаў. Пытанне развіцця мовы настаўнікі праводзяць праз увесь адукацыйны працэс. Дзеці ўключаюцца ў моўную і пошукавую дзейнасць на розных выхаваўчых мерапрыемствах, атрымоўваюць творчыя заданні.

Спецыяльную адукацыю ажыццяўляюць 2 настаўнікі - дэфектолагі: у дзіцячым садзе – Зэмба А.А., у пачатковай школе – Пярскевіч А.В. Спецыяльнай адукацыяй ва ўстанове ахоплена 100% дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У 2013/2014 навучальнага года працягваў работу пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, адкрыта сярэдняя і старшая інтэграваныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, інтэграваны 1 клас. С 24 студзеня 2014 года інтэграваны клас перастаў функцыяніраваць у сувязі з выбыццём вучня з установы (пераезд бацькоў у г.Ліда на новае месца жыхарства). Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў дзіцячым садзе наведвалі 12 выхаванцаў. З іх 1 выхаванец з дыслаліяй і 11 выхаванцаў з агульным недаразвіццём маўлення 3 узроўня моўнага развіцця. Інтэграваную старшую групу наведвалі 4 выхаванцы. У пачатковай школе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі наведвалі 15 навучэнцаў. З іх 10 навучэнцаў з дызграфіяй, 5 – з парушэннем гукавымаўлення (дыслалія). Адлічаны з пункта на працягу навучальнага года ў сувязі з выпраўленнем псіхічнага парушэння 10 (66%) навучэнцаў.

У даведцы да педагагічнага савета на пачатак 2013/2014 указвалася на дастаткова вялікую колькасць дызграфічных памылак. Працуючы над гэтай праблемай, больш цесна сталі супрацоўнічаць настаўнік-дэфектолаг Пярскевіч А.В. і настаўнікі пачатковых класаў. Педагогі сумесна працуюць над выпраўленнем вымаўлення вучнямі гукаў, фарміраваннем лексіка-граматычнага боку мовы, фарміраваннем фанематычных працэсаў і слыхавога ўспрымання, граматычнага строю мовы. Абмяркоўваюць шляхі далейшай работы з канкрэтнымі вучнямі. Праведзены педагагічны савет “Аб якасці карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.

На належным узроўні праводзілася работа з адоранымі дзецьмі. Саўко Г.А. сістэматычна і мэтанакіравана праводзіла падрыхтоўку дзяцей да прадметных алімпіяд. У выніку Шлык Павел стаў прызёрам раённай алімпіяды па матэматыцы (2 месца). Добрыя вынікі таксама па рускай і беларускай мовах(6,7 месцы). Да пачатку навучальнага года настаўнікі 2-4 класаў склалі планы работы з дзецьмі, здольнымі ў той ці іншай адукаыйнай вобласці, дзе канкрэтна прапісваюць тэмы заняткаў. Заняткі праводзіліся за лік стымулюючых гадзін, індывідуальна, у форме кансультацый. Пашырэнню ведаў навучэнцаў спрыялі факультатыўныя заняткі.

Забяспечаны запыты вучняў і іх законных прадстаўнікоў у павышэнні ў навучэнцаў цікавасці да вывучаемых вучэбных прадметаў, паглыбленні іх зместу, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на факультатыўных занятках. Факультатыўныя заняткі праводзіліся з выкарыстанне ВМК. Навучэнцы 1-4 класаў наведвалі 19 факультатываў, што склала 100%.

У дашкольным звяне былі арганізаваны платныя адукацыйныя паслугі. Імі ахоплена 21 дзіця (100%). Арганізацыя платных адукацыйных паслуг у дзіцячым садзе ажыццяўлялася згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Выхаванцы атрымлівалі дадатковыя паслугі ў адукацыйнай вобласці Мастацтва. Харэаграфія. Платнымі адукацыйнымі паслугамі ахоплена 15 малодшых школьнікаў (42%), у мінулым навучальным годзе -39,5%. Удзельнікі гурткоў пастаянна паказвалі свае дасягненні на святах і ранішніках. Забяспечвала платныя адукацыйныя паслугі Масюк Л.Т.

Ажыццяўляўся сістэмны падыход у рабоце па павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, якаснае выкананне ўсімі педагогамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”. Пытанне “Аб выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” разглядалася на нарадзе пры дырэктары. Работа з бацькамі вялася дыферэнцыравана. Праведзены 2 агульныя бацькоўскія сходы. Іх тэматыка: “Развіццё пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей дзяцей”, “Экалагічнае выхаванне ў сям’і”. Працавалі лекторыі “Мы і нашы дзеці”, ”Дапамога”, праводзіліся кансультацыі, дні адчыненых дзвярэй, сумесныя святы, круглы стол, трэнінг. Работа з бацькамі спрыяла асэнсаванню бацькамі іх ролі ў выхаванні дзяцей, сваёй адказнасці, важнасці фізічнага выхавання ў сям’і, пашырэнню кампетэнтнасці ў пытанні экалагічнага выхавання, развіцці пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей дзяцей.

Праводзілася работа па ранняму выяўленню сямейнай неблаганадзейнасці. 20.12.2013 года на пасяджэнні савета прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх 6 дзяцей з 3 сямей прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

З сем’ямі праводзілася работа згодна Індывідуальнага плана па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Аднак Болбат В.В. і Харкевіч В.У. не выконваюць пункты плана: не ўдзяляюць выхаванню дзяцей належнай увагі, Вольга Валянцінаўна не прайша кадзіроўку ад алкагольнай залежнасці. Вадзім Уладзіміравіч доўгі час не ўладкаваны на працу, заўважаны неаднаразова ў нецвярозым выглядзе. Рыхтуюцца матэрыялы на прызнанне дзяцей Харкевіч Аляксандры і Харкевіч Валерыі патрабуючымі дзяржаўнай абароны.

Навучальна - адукацыйны працэс ў 2013/2014 навучальным годзе ажыццяўлялі 19 педагогаў: 7 настаўнікаў, 2 настаўнікі-дэфектолагі, 1 педагог-псіхолаг, 7 выхавальнікаў. Засталася свабоднай вакансія музычнага кіраўніка. Тры педагогі працавалі па сумяшчальніцтву (настаўнік музыкі, англійскай мовы, педагог-псіхолаг).

Па адукацыйнаму ўзроўню: вышэйшая – 11 педагогаў (58%), сярэдняя спецыяльная – 8 педагогаў (42%). Сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 5 выхавальнікаў з 7, што складае 71%. Адукацыйны цэнз педагогаў у параўнанні з папярэднім навучальным годзе не змяніўся. Шадыева І.А. атрымоўвае вышэйшую дашкольную адукацыю ў Мозырскім універсітэце імя І.П. Шамякіна.

Кваліфікацыйны склад наступны: вышэйшая катэгорыя – 2 педагогі (11%), 1 катэгорыя –10 педагогаў (55,6%), 2 катэгорыя –4 педагогі (21%), без катэгорыі – 2 педагогі (10,5%). У параўнанні з папярэднім навучальным годам павялічылася на 5,3% колькасць педагогаў з другой катэгорыяй. У 2013/2014 навучальным годзе курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі 4 педагогі. План курсавой перападрыхтоўкі выкананы на 80%. Не прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі Пазнанскі М.І. па прычыне хваробы.



Прыярытэтнымі накірункамі ў выхаваўчай рабоце былі: рэалізацыя мерапрыемстваў Года беражлівасці, мерапрыемстваў па фарміраванню здаровага ладу жыцця, папярэджванню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванню экалагічнай культуры выхаванцаў і навучэнцаў, ідэалагічных і маральных каштоўнасцей выхаванцаў і вучняў. Усе выхаваўчыя мерапрыемствы праводзіліся своечасова. Амаль усе бацькі рэгулярна наведвалі дзіцячыя ранішнікі і забавы. Класныя гадзіны і забавы, агульнашкольныя святы праходзілі на добрым і высокім узроўні. Улічваліся ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Выпускалася рэгулярна насценная газета малодшых школьнікаў “Праменчык”. На больш высокім узроўні арганізавана вучнёўскае самакіраванне ў класах.

Выхаванцы і навучэнцы 1-4 класаў удзельнічалі ў раённых конкурсах. Выхаванцы старшай і сярэдняй груп сталі прызёрамі конкурса на лепшага чытальніка верша. (Выхавальнікі Хломка Т.М., Шадыева І.А.) Вучаніца 3 класа Бусловіч В. заняла 3 месца у конкурсе на базе гімназіі №1 г.п.Зэльва “Любімыя мультфільмы” (класны кіраўнік Масюк Л.Т.), вучаніца 4 класа Сідорка М. - 1 месца ў конкурсе на лепшую падзелку, прысвечаную Чэмпіянату света па хакею, вучні 4 класа Шлык П. і Власік А. сталі пераможцамі конкурса сінквейнаў у рамках раённага этапу абласнога конкурса “Час Зямлі”(класны кіраўнік Саўко Г.А.). Прынялі ўдзел у конкурсах: малюнка на асфальце “Жизнь полна ярких красок”, раённым этапе абласнога конкурсу “Гродзенская мыш”. Актыўнасць удзелу навучэнцаў у мерапрыемствах раённага і абласнога ўзроўняў павялічылася ў другім паўгоддзі. Была арганізавана занятасць навучэнцаў у 6-ы школьны дзень. Працэнт наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў у суботу ў сярэднім складае 74% (у папярэдні навучальны год –75%). У суботу праводзіліся ў асноўным мерапрыемствы аздараўленчай накіраванасці (спартыўныя гульні, эстафеты, святы).

Праведзена дыягностыка выхаванасці выхаванцаў на канец года. Сярэдні бал выхаванасці – 2,2, што адпавядае добраму ўзроўню выхаванасці. У групах дзіцячага сада ідэалагічная і выхаваўчая работа праводзілася ў рамках кожнай групы. Святы і ранішнікі рыхтаваліся ў асноўным з нагоды каляндарных свят.

Вялікая роля ў прапагандзе літаратуры, выхаванні дзяцей належыць бібліятэцы. Фонд мастацкай літаратуры складае 4 493 экзэмпляры, падручнікаў- 1043. Забяспечанасць падручнікамі складае 100%. Бібліятэка выконвае патрабуемы аб’ём работы па прадастаўленні педагогам і навучэнцам неабходнага інфармацыйнага матэрыялу. Аднак папаўненне бібліятэчнага фонду літаратурай нязначнае: за 2014 год 11 экзэмпляраў падручнікаў і мастацкай літаратуры.

Працаваў сайт установы. На яго старонках размяшчаліся рэкамендацыі бацькам, матэрыялы з вопыту работы педагогаў, кансультацыі псіхолага і настаўнікаў дэфектолагаў для бацькоў і педагогаў, навіны ўстановы, аб’явы, інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі, інфармацыя па летняму аздараўленню і іншыя матэрыялы.

На працягу года праводзілася работа па выкананню прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Установай выкананы план па здачы макулатуры на 53 %(373 кг). Мэтавы паказчык выкарыстання энергарэсурсаў склаў мінус 16,5%, пры плане мінус 2 %.

Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы папаўнялася за лік спонсарскіх ахвяраванняў, пазабюджэтных сродкаў, сродкаў аддзела адукацыі. Са спецрахунка зрасходавана 11 941 994 рублёў. Набыты пакрывалы ў старшую групу, супрацьслізгаючыя коўрыкі ў басейн, абсталявана раздзявалка для работнікаў установы, набывалася фарба, тэны. За бюджэтныя сродкі набаты стройматэрыялы, шкафчыкі ў басейн, самавыратавальнікі, стройматэрыялы. СВК “Бародзічы” аказаў спонсарскую дапамогу ў памеры 3 000 000 рублёў. Набываліся стройматэрыялы, уборачны інвентар, полка кухонная насценная. План па платных адукацыйных паслуг выкананы на 100 %, што склала 2 418 000 рублёў. Грошы зрасходаваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Дырэкцыяй ажыццяўляўся кантроль за работай педагогаў, абслугоўваючага, медыцынскага і тэхнічнага персаналу, выкананнем рэжыму дня,засваеннем зместу праграм.

Гадавы план работы ўстановы на 2013/2014 навучальны год выкананы.

Разам з тым:

Унутраная дыферэнцыяцыя і індывідуальная работа ў дашкольным звяне і пачатковай школе патрабуе далейшага ўдасканалення, так як:

дынаміка вучэбных дасягненняў навучэнцаў у параўнанні з папярэднім годам вырасла, але яна на працягу года была ніжэйшай за раённы паказчык;

недастаткова ўвагі ў дзіцячым садзе ўдзяляецца развіццю дробнай маторыкі рукі, асабліва ў старшай групе, таму першакласнікі сустракалі цяжкасці ў авалодванні навыкамі пісьма;

недастаткова праводзіцца работа з адоранымі дзецьмі ў дашкольным звяне ўстановы. Выхавальнікі не валодаюць дыягнастычнымі метадамі выяўлення асаблівасцей адоранага дзіцяці. Не заўсёды эфектыўна работа з ужо выяўленымі здольнымі выхаванцамі.

Псіхічныя працэсы (памяць, увага, успрыманне і мысленне) недастаткова развіты. У першым класе дзецям было цяжка завучваць на памяць нават невялікія вершы. Выхавальнікам неабходна больш увагі ўдзяляць развіццю псіхічных працэсаў у выхаванцаў ва ўсіх відах дзейнасці.

Педагогі недастаткова валодаюць тэхналогіяй праектаў, якая дае магчымасць дзіцяці праявіць сябе ў самастойнай дзейнасці.

12 педагогаў, якія падлягаюць атэстацыі, не былі матэваваны на павышэнне сваёй кваліфікацыйнай катэгорыі.

Педагогам неабходна авалодваць інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі, павышаць сваю інфармацыйна-камунікатыўную культуру.

Мала наведваліся дырэкцыяй выхаваўчыя мерапрыемствы ў класах, забавы ў групах дзіцячага сада.

Самаадукацыя некаторых педагогаў насіла фармальны характар, аб чым сведчаць напрацаваныя матэрыялы.

Наступны навучальны год стане годам падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і працягам правядзення цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму ў выхаваўчай рабоце асноўнай задачай будзе фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, знаёмства навучэнцаў з навейшымі дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічнай сферы, навуцы, спорце, культуры.




  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка