Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад пачатковая школа



старонка1/6
Дата канвертавання28.06.2016
Памер1.09 Mb.
  1   2   3   4   5   6
Раздзел 1. Аналіз вынікаў дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад - пачатковая школа " за 2012-2013 навучальны год.

Адміністрацыя і педагагічны калектыў Дзяржаўнай установы адукацыі Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа у 2012-2013 навучальным годзе забяспечвалі далейшае развіццё ўстановы, выкананне мерапрыемстваў Года кнігі і Года беражлівасці.

Рашаліся задачы:

Стварыць неабходныя ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя выхаванцаў і навучэнцаў праз:

- укараненне ў адукацыйны працэс здароўезберагаючых тэхналогій;

- фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў выхаванцаў і навучэнцаў, усведамленне імі значнасці здароўя як каштоўнасці, іх фізічнае ўдасканаленне.

Павысіць якасць адукацыі праз:

- забеспячэнне дыферэнцыраванага навучання ў дашкольным звяне і пачатковай школе;

- павышэнне ўзроўню развіцця мовы выхаванцаў, моўнай творчай актыўнасці;

- забеспячэнне спалучэння кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўнікаў і вучняў у перыяд безадзнакавага навучання.

Павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў за лік:

- актывізацыі работы па самаадукацыі педагогаў;

- абагульнення і распаўсюджвання перадавой педагагічнай практыкі;

- актывізацыі работы па павышэнні кваліфікацыйных катэгорый педагогаў.

Стварыць на базе бібліятэкі інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр.

Змест дашкольнай адукацыі рэалізоўваўся згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і адукацыйнага стандарта дашкольнай адукацыі. Змест агульнай сярэдняй адукацыі на I ступені вызначаўся вучэбнымі праграмамі, адукацыйным стандартам “Пачатковая школа”. Для рэалізацыі пастаўленых задач ва ўстанове ёсць нарматыўная прававая база, адпаведныя лакальныя палажэнні, акты.

У Бародзіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе выхоўваліся і навучаліся ў 2012/2013 навучальным годзе 81 выхаванец і навучэнец 1-4 класаў. Дашкольным грамадскім выхаваннем было ахоплена 47 дзяцей, (4 дзіцяці наведвалі групу кароткачасовага знаходжання), што склала 81,4% (у мінулым навучальным годам 89%). Ахоп дзяцей дашкольным грамадскім выхаваннем ніжэй за раённы паказчык на 7%.

У 1-4 класах навучалася 38 вучняў. Быў арганізаваны падвоз дзяцей з вёсак Конна, Крываконна, Грыцкавічы.

Як і ў папярэднія гады ўдзялялася ўвага ўмацаванню і зберажэнню здароўя дзяцей. У сакавіку на педагагічным савеце заслухвалася пытанне “Аб якасці работы па захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту і вучняў пачатковых класаў”. На нарадзе пры дырэктары аналізаваліся вынікі дыягностыкі фізічнага развіцця выхаванцаў і навучэнцаў на пачатак і канец навучальнага года, аналізавалася захворваемасць выхаванцаў у першым і другім паўгоддзях.  Праведзены круглы стол па абмену вопытам работы “Сродкі фарміравання навыкаў здаровага ладу жыця ў выхаванцаў і навучэнцаў”.

Здзяйснялася каардынацыя работы педагогаў і сям’і ў пытаннях здароўязберажэння. Праведзены круглы стол. Адзіныя падыходы да фарміравання асноў ЗЛЖ у дзяцей ва ўстанове і сям’і і ”Што шкодзіць нашаму здароўю” (аб шкодных звычках).

Адбыўся дзень адчыненых дзвярэй па тэме “Развіццё фізічных якасцей дзяцей”.

Улічваліся гігіенічныя патрабаванні да максімальнай нагрузкі дзяцей. Пры правядзенні рэжымных момантаў улічваліся індывідуальныя асаблівасці і інтарэсы дзяцей.

Выхавальнікамі ўлічаны недахопы ў рабоце папярэдняга года: перад абедам праводзіліся гульні малой рухомасці: інтэлектуальныя, развіваючыя, пальчыкавыя гульні згодна ўзросту, моўныя для язычка.

Дашкольнікі наведвалі аздараўленчы гурток “Хатха-йога”. Заняткі спрыялі фарміраванню правільнай паставы, прафілактыцы плоскаступнёвасці.

Выхавальнікамі прымяняліся на працягу дня здароўезберагаючыя тэхналогіі.

Папоўнілася прадметна-развіваючае асяроддзе груп фізкультурным абсталяваннем (у асноўным нестандартным). Найбольш эфектыўна працавалі ў гэтым напрамку Хломка Т.М., Шадыева І.А.

Прадаўжалася работа па медыцынскаму абслугоўванню дзяцей: набываліся медыкаменты, вызначаўся ўзровень здароўя кожнага дзіцяці, праводзілася вакцынацыя дзяцей па нацыянальнаму каляндару прафілактычных прышчэпак. Стала здзяйсняцца вывядзенне з групы дзяцей з катаральнымі захворваннямі. Як і ў мінулыя гады праводзілася С-вітамінізацыя трэціх страў. Ёсць баланс паміж асартыментам прадуктаў харчавання. Натуральныя і грашовыя нормы ў асноўным выконваліся. У асобных месяцах не выконваліся натуральныя нормы па дражжах і кандытарскіх вырабах.

Захворваемасць выхаванцаў у сярэднім за верасень-май заставалася на ўзроўні папярэдняга навучальнага года – 2,5 чалавекадня. Першая задача гадавога плана выканана.

На працягу навучальнага года вялікая ўвага ўдзялялася развіццю мовы выхаванцаў і навучэнцаў, моўнай творчай актыўнасці. Праведзены семінар-практыкум “Работа над удасканаленнем мовы выхаванцаў і навучэнцаў як асноўны фактар паспяховага развіцця дзіцяці”, адкрытыя прагляды заняткаў і ўрокаў па развіццю мовы і навучанню грамаце, агляд-конкурс дапаможнікаў, распрацовак мадэляў, гульняў, дыдактычнага матэрыялу па моўнаму развіццю выхаванцаў і навучэнцаў згодна ўзросту дзяцей. Аналіз стану выкладання беларускай і рускай моў, якасці выканання раздзела праграмы “Пралеска” “Зносіны і маўленне” быў дадзены на педагагічным савеце ў снежні 2012 года “Аб якасці ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў па беларускай і рускай мовах”. Аб выкананні раздзела праграмы “Пралеска” “Зносіны і маўленне”. Да педагагічнага савета праведзены замеры ведаў навучэнцаў па беларускай і рускай мовах, аналізавалася дакументацыя педагогаў, наведваліся заняткі ў дзіцячым садзе і ўрокі. У выніку былі выяўлены недахопы ў рабоце педагагічнага калектыва па развіццю мовы, фарміраванню граматнасці навучэнцаў. Уся праведзеная работа спрыяла павышэнню кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях моўнай адукацыі выхаванцаў і навучэнцаў, прыняццю рашэнняў па ўдасканаленню якасці адукацыі.

У 2012/2013 навучальным годзе забяспечвалася дыферэнцыяцыя навучання ў дашкольным звяне ўстановы і пачатковай школе. На нарадзе пры дырэктары разглядалася пытанне “Аб здзяйсненні дыферэнцыраванага падыходу ў адукацыйным працэсе”. У практыцы работы настаўнікаў пачатковых класаў - дыферэнцыяцыя па ступені самастойнасці навучэнцаў, цяжкасці заданняў, па аб’ёме матэрыяла, працаздольнасці навучэнцаў.

Педагогі ў асноўным рашаюць дыферэнцыяцыю шляхам дзялення класа на 3 групы (“моцныя”, “слабыя”, “сярэднія”) з улікам ступені: развіцця рэальных вучэбных магчымасцей, здольнасці да навучання, працаздольнасці. Найбольш эфектыўна выкарыстоўваюць тэхналогію дыферэнцыраванага навучання Папко Л.А., Саўко Г.А.

Шляхам сістэматычных назіранняў выяўляюцца індывідуальныя асаблівасці выхаванцаў і з іх улікам будуецца навучанне і выхаванне.

Шырока выкарыстоўваецца ўсімі выхавальнікамі дыферэнцыраваная дапамога. Самастойная рухальная актыўнасць дзяцей таксама патрабуе ад выхавальнікаў дыферэнцыраванага падыходу.

Прысутнічаюць групавыя, падгрупавыя і індывідуальныя формы ўзаемадзеяння дзіцяці з выхавальнікам.

У сярэдняй групе, асабліва ў старэйшай, дыферэнцыяцыя набывае больш шырокі характар. Улічваецца ўзровень навучанасці дашкольніка. Выхавальнікі пачалі распрацоўваць рознаўзроўневыя заданні на заняткі, для розных відаў дзейнасці дзяцей на працягу дня. У гэтым навучальным годзе на метадычным аб’яднанні выхавальнікаў педагогі распрацавалі рознаўзроўневыя заданні па развіццю звязнага маўлення. Такія заданні, гульні далі магчымасць выхавальнікам індывідуалізаваць працэс навучання.

Аналіз узаемадзеяння педагогаў з дзецьмі дазваляе зрабіць вывад: дзеці, якія наведваюць дзіцячы сад маюць дастатковы вопыт асобасна-арыентаваных дыферэнцыраваных зносін, таму лёгка кантактуюць з аднагодкамі і дзецьмі іншага ўзросту, адчуваюць сябе эмацыянальна камфортна. Толькі ў адаптацыйны перыяд некаторыя дзеці з неахвотаю ідуць у дзіцячы сад. Дзеці не адчуваюць страху, няўпэўненасці, праяўляюць ініцыятыву ў зносінах з дарослымі. Гэта дасягнута за лік ведання педагогамі індывідуальных асаблівасцей выхаванцаў, рэалізацыі індывідуальнага і дыферэнцыраванага падыходу да дзяцей.

Пад кантролем адміністрацыі і педагогаў было безадзнакавае навучанне. На педагагічным савеце ў красавіку 2013 года прааналізавана работа настаўнікаў пачатковых класаў па ажыццяўленню кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў перыяд безадзнакавага навучання.

Усімі педагогамі выконваюцца патрабаванні да ацэнкі: аб’ектыўнасць, рэгулярнасць, многааспектнасць, тэхналагічнасць і інструментальнасць. Усе настаўнікі пачатковых класаў ў перыяд безадзнакавага ацэньвання вядуць сістэматычны ўлік засваення навучэнцамі тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія вынесены ў асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы па кожным прадмеце. Настаўнікі карыстаюцца кантрольна-ацэначным інструментарыям, распрацаваным і прапанаваным для выкарыстання Міністэрствам адукацыі РБ. Усе настаўнікі, пачынаючы з 1 класа, фарміруюць у навучэнцаў навыкі адэкватнай самаацэнкі. Педагогі рэалізоўваюць асноўныя мэты безадзнакавага навучання: ствараюць умовы для зберажэння псіхалагічнага здароўя малодшых школьнікаў, развіваюць у іх унутраную матывацыю, развіваюць здольнасць самастойна ацэньваць рэзультаты ўласнай вучэбнай дзейнасці.

Другая задача гадавога плана выканана.

Рашэнню гадавых задач спрыяла работа метадычнай службы ўстановы.

Праведзена 7 пасяджэнняў метадычнага савета. Да пасяджэнняў метадычнага савета наведваліся вучэбныя заняткі ў 1-4 класах, заняткі ў дзіцячым садзе, карэкцыйныя заняткі настаўнікаў–дэфектолагаў, арганізоўваліся ўзаеманаведванні заняткаў і ўрокаў. Адкрытыя ўрокі і заняткі ў дзіцячым садзе аналізаваліся з боку гледжання аптымізацыі адукацыйнага працэсу, індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні, прымянення здароўезберагаючых тэхналогій арганізацыі адукацыйнага працэсу. На больш высокім узроўні арганізавана ўзаеманаведванне вучэбных заняткаў у пачатковай школе і дзіцячым садзе з мэтай здзяйснення пераемнасці ў навучанні паміж дашкольнай адукацыяй і 1–й ступенню агульнай сярэдняй адукацыі. Больш шырокае ўкараненне атрымала рознаўзроўневае навучанне ў дзіцячым садзе.

Былі створаны ўсе ўмовы для правядзення атэстацыі. Павысілі кваліфікаыйную катэгорыю 2 педагогі (11% ад усіх педагогаў і 16,6% ад падлягаючых атэстацыі). Усе педагогі працавалі над выбранымі тэмамі па самаадукацыі. Праведзена выстава напрацовак па тэмах самаадукацыі педагогаў.

Важнае месца ў арганізацыі метадычнай работы адводзілася конкурсам. Праведзены: агляд-конкурс дапаможнікаў, распрацовак мадэляў, гульняў, дыдактычнага матэрыялу па моўным развіцці выхаванцаў і навучэнцаў згодна ўзросту дзяцей, конкурс на лепшую распрацоўку занятка, урока зыходзячы з сучасных патрабаванняў да методыкі ўрока і занятка, агляд-конкурс на лепшую арганізацыю прадметна-развіваючага асяроддзя па ажыццяўленню працоўнага навучання. Вывучаўся і абагульняўся вопыт работы выхавальніка Земба Ж.М. па тэме “Стварэнне ўмоў для сэнсорнага развіцця дзяцей ранняга ўзросту”, настаўніка-дэфектолага Зэмба А.А. па тэме “ Прымяненне лексіка – граматычных гульняў у рабоце з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення”. Павысілася творчая актыўнасць педагогаў. Узаеманаведванне ўрокаў і заняткаў спрыяла больш асэнсаванаму прымяненню выхавальнікамі дыферэнцыраванага падыходу да навучання. Выхавальнікі папоўнілі групы дыдактычным матэрыялам па развіццю маўлення дашкольнікаў. Павысілася якасць праводзімых выхавальнікамі заняткаў за лік укаранення здароўезберагаючых тэхналогій і дыферэнцыраванага навучання. Уся метадычная работа дапамагла не толькі аналізаваць, а і карэкціраваць педагогам сваю педагагічную дзейнасць.

Задача павышэння ўзроўня прафесійнай кампетэнцыі педагогаў выканана.

Ва ўстанове ўстаноўлена праграма “Бібліёграф”, аднак яна не запаўнялася. Не праведзена лакальная сетка паміж кабінетам дырэктара і бібліятэкай.

Ажыццяўляўся сістэмны падыход у рабоце па павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, якаснае выкананне ўсімі педагогамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”. Пытанне “Аб выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” разглядалася на нарадзе пры дырэктары. Работа з бацькамі вялася дыферэнцыравана. Праведзены 2 агульныя бацькоўскія сходы. Іх тэматыка: “Роля сям’і ў развіцці здольнасцей дзіцяці», “Развіццё мовы дзіцяці ў сям’і”. Працавалі лекторыі “Мы і нашы дзеці”, ”Дапамога”, праводзіліся кансультацыі, дні адчыненых дзвярэй, сумесныя святы, круглы стол, трэнінг. Работа з бацькамі спрыяла асэнсаванню бацькамі іх ролі ў выхаванні дзяцей, сваёй адказнасці, важнасці фізічнага выхавання ў сям’і, пашырэнню кампетэнтнасці ў пытанні развіцця мовы дзяцей.

Праводзілася работа па ранняму выяўленню сямейнай неблаганадзейнасці.

Двое дзяцей з сям’і Болбат В.В. і чацвёра дзяцей, з сям’і Марудавага У.У. і Марудавай А.Б., якія былі прызнаны патрабуючымі дзяржаўнай абароны, вернуты ў сям’ю.

Выконваўся ўсянавуч. Ва ўстанове створаны ўмовы для здзяйснення адукацыйнай работы з выхаванцамі на занятках спецыяльна-арганізаванай дзейнасці і па-за імі па ўсім накірункам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. Забяспечанасць установы гульнявым і вучэбным матэрыялам складае 84%.

Забяспечана выкананне вучэбных праграм у пачатковых класах. Сярэдні бал паспяховасці ў пачатковых класах па выніках 2012-2013 навучальнага года- 6,6 у папярэдні год – 7, 06. Удалося павысіць эфектыўнасць работы з адоранымі дзецьмі. Вынікі ўдзелу вучняў 4 класа ў раённых прадметных алімпіядах вышэй, чым у папярэднім навучальным годзе: 3 месца ў алімпіядзе па рускай мове.

У дашкольным звяне арганізаваны платныя адукацыйныя паслугі. Імі ахоплена 24 дзіцяці (100%). Платнымі адукацыйнымі паслугамі ахоплена 15 малодшых школьнікаў (39,5%). Навучэнцы 1-4 класаў наведвалі 19 факультатываў. Забяспечаны запыты вучняў і бацькоў у дадатковых адукацыйных паслугах.

Навучальна - адукацыйны працэс ў 2012-2013 навучальным годзе ажыццяўлялі 19 педагогаў: 7 настаўнікаў, 2 настаўнікі-дэфектолагі, 1 педагог-псіхолаг, 7 выхавальнікаў, 1 музычны кіраўнік.

Па ўзроўню адукацыі: вышэйшая – 11 педагогаў (58%), сярэдняя спецыяльная – 8 педагогаў (42%). Адукацыйны цэнз педагогаў у параўнанні з папярэднім навучальным годзе не змяніўся.

Па кваліфікацыйным катэгорыям: вышэйшая катэгорыя – 2 педагогі (11%), 1 катэгорыя –10 педагогаў (55,6%), 2 катэгорыя –3 педагогі (16,7%, без катэгорыі – 3 педагогі (16,7%). У параўнанні з папярэднім навучальным годам павялічылася на 5,3% колькасць педагогаў з 1 і 2 кваліфікацыйнымі катэгорыямі.



У ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце прыярытэтнымі накірункамі былі: рэалізацыя мерапрыемстваў Года кнігі і Года беражлівасці, мерапрыемстваў па фарміраванню здаровага ладу жыцця, папярэджванню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванню эстэтычнага густу, ідэалагічных і маральных каштоўнасцей выхаванцаў і вучняў. Усе выхаваўчыя мерапрыемствы праводзіліся своечасова . Амаль усе бацькі рэгулярна наведвалі дзіцячыя ранішнікі і забавы. Класныя гадзіны і забавы, агульнашкольныя святы праходзілі на добрым і высокім узроўні. Улічваліся ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Пачала выпускацца насценная газета малодшых школьнікаў “Школьны веснік”. Сістэматызавана нарматыўная прававая база па выхаваўчай рабоце і падрыхтаваны папкі ў дапамогу класным кіраўнікам “Ідэалагічная і выхаваўчая работа”, “У дапамогу класнаму кіраўніку”. На больш высокім узроўні арганізавана вучнёўскае самакіраванне ў класах. Выхаванцы і навучэнцы 1-4 класаў удзельнічалі ў раённых конкурсах: 2 месца ў канферэнцыі на базе гімназіі №1 г.п.Зэльва “ Юные исследователи ”, 1 месца ў конкурсе “Спасатели глазами детей”, добрыя вынікі ў конкурсе “Школа бяспекі 2013”. Прынялі ўдзел у конкурсах:“Вывучай нямецкі”, “Выконваем законы дарог”, Фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў “Свет маіх захапленняў”. Выхаванцы занялі 2 і 3 месцы ў конкурсе “Маленькі скульптар”. Была арганізавана занятасць навучэнцаў у 6-ы школьны дзень. Працэнт наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў у суботу ў сярэднім складае 75% ( у папярэдні навучальны год – 73%). Праведзеная дыягностыка выхаванасці выхаванцаў на канец года выявіла, што найменш развіты паказчыкі: імкненне рэалізаваць свае здольнасці, пазнавальная актыўнасць, самаразвіццё, арганізаванасць у навучанні. Сярэдні бал выхаванасці – 2,2, што адпавядае добраму ўзроўню выхаванасці.

Прадоўжылася работа па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. На педагагічным савеце заслухвалася пытаннеАб ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на 2010-2013 гг.”

Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы папаўнялася за лік спонсарскіх ахвяраванняў, пазабюджэтных сродкаў, сродкаў аддзела адукацыі. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 8 206 648 рублёў, спонсарскіх ахвяраванняў – 8 429 425 рублёў, сродкі базавай гаспадаркі – 3 300 000. Сродкі аддзела адукацыі ў памеры 66 353 070 рублёў патрачаны на рамонт басейна.

План па платных адукацыйных паслугах выкананы на 124%, што склала 2 931 900 рублёў.

Усе запрацаваныя грашовыя сродкі патрачаны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

Разам з тым застаецца шэраг пытанняў:

Знізілася дынаміка вучэбных дасягненняў навучэнцаў. Прычына ў тым, што ў многіх навучэнцаў на нізкім узроўні пазнавальныя працэсы і матывацыйная сфера, пазнавальная дзейнасць.

Часта не прасочваецца на ўроку дыферэнцыяцыя вучэбнай дзейнасці навучэнцаў там, дзе яна павінна быць.

Не дыферэнцыруецца вучэбная дзейнасць дзяцей з улікам тыпу мыслення, развіцця пазнавальных працэсаў.

У дзіцячым садзе сустракаецца неразуменне некаторымі выхавальнікамі сутнасці дыфэрэнцыраванага і індывідуальнага падыходу. У старэйшай групе мала распрацаваных рознаўроўневых заданняў па адукацыйным абласцям вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Патрабуе ўдасканалення даследчая дзейнасць выхаванцаў і навучэнцаў. Ёсць рэзерв у якасці і актыўнасці ўдзелу педагогаў у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, метадычных мерапрыемствах.

На 0,6 дня павялічылася захворваемасць дашкольнікаў у другой палове навучальнага года. Навучэнцы 1-4 класаў дапускаюць многа дызграфічных памылак, звязаных з няправільным вымаўленнем гукаў, несфарміраванасцю граматычнага строю мовы. Гэта гаворыць аб неабходнасці больш прадуктыўнага ўзаемадзеяння настаўнікаў-дэфектолагаў і настаўнікаў пачатковых класаў.

Не ўсе педагогі могуць граматна даць аналіз і самааналіз занятка, урока, правесці аналіз сваёй дзейнасці ўвогуле. Застаецца пытанне павышэння катэгарыйнасці педагогаў, атрымання педагогамі сертыфікатаў карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій.



Задачы на 2013-2014 навучальны год:

Праводзіць сумесную работу калектыва ўстановы і сям’і па ўмацаванню здароўя дзяцей праз :

-удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы;

-педагагічную асвету бацькоў па пытаннях здароўязберажэння, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця ў выхаванцаў і бацькоў.

Павысіць якасць адукацыі праз:

- стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальных працэсаў і матывацыйнай сферы, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей у выхаванцаў і навучэнцаў;

- павелічэнне ахопу дзяцей мікрараёна ўстановы дашкольнай адукацыяй;

-забеспячэнне дыферэнцыраванага навучання ў дашкольным звяне і пачатковай школе;

- павышэнне якасці карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

3. Павысіць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў за лік:

- удасканалення ўменняў аналітычнай дзейнасці педагогаў;

- актуалізацыі і паглыблення прадметных ведаў педагогаў, удасканалення педагагічнай тэхнікі настаўнікаў, методыкі выкладання вучэбных прадметаў;

- павышэння кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў;

- актывізацыі работы па атрыманні педагогамі сертыфікатаў карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій.

4. Стварыць умовы для фарміравання экалагічнай культуры выхаванцаў і навучэнцаў.

Метадычная тэма: Удасканаленне якасці адукацыі праз асваенне кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, выхаванні і развіцці выхаванцаў і навучэнцаў.

Раздзел 2. Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы

3№

Змест работы

Тэрмін

Адказны

2.1.

Удакладненне спісаў дзяцей мікрараёна. Праверка выканання ўсенавуча ў мікрараёне ўстановы

жнівень, май

Адміністрацыя

2.2.

Камплектаванне класаў і груп дзіцячага сада

Камплектаванне школьнай бібліятэкі падручнікамі. Аналіз планаў бібліятэкара



жнівень

Адміністрацыя

2.3

Камплектаванне ўстановы педкадрамі.

жнівень

Адміністрацыя

2.4.

Агляд гатоўнасці ўстановы да новага навучальнага года

жнівень

Адміністрацыя, заўхоз

2.5.

Інструктаж па тэхніцы бяспекі з усімі работнікамі ўстановы.
Гутаркі з вучнямі і дашкольнікамі “Правілы бяспечных паводзін на ўроках і занятках”

Выданне загада па ахове працы



жнівень

Валадзько І.С. Папко Л.А.

Настаўнікі


Валадзько І.С.

2.6.

Складанне раскладу вучэбных заняткаў, факультатываў, графіка работы секцый і заняткаў па інтарэсах

жнівень

Патаповіч Л.І.

2.7.

Правядзенне абследавання спартыўнага абсталявання, гатоўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы па фізічнай культуры

жнівень

Пазнанскі М.І.

2.8.

Прыёмка гатоўнасці надворнага абсталявання на дзіцячых гульнёвых пляцоўках

жнівень

Выхавальнікі, дырэкцыя

2.9

Арганізацыя работы на ПКПД

Арганізацыя работы інтэгрыраваных класаў (сумеснага )навучання і выхавання



верасень

Адміністрацыя, Пярскевіч А.В.

Зэмба А.А.



2.10.

Зацвярджэнне планаў работы кабінетаў пачатковых класаў

верасень

Настаўнікі, Патаповіч Л.І.

2.11.

Выстава метадычнай літаратуры да новага навучальнага года

жнівень-

верасень


Патаповіч Л.І.

2.12.



Камплектаванне і арганізацыя работы заняткаў па інтарэсах, факультатываў, спартыўных секцый

верасень

Адміністрацыя,

настаўнікі



2.13.

Зацвярджэнне каляндарнага планавання

верасень

Адміністрацыя

2.14.

Фарміраванне складу Папячыцельскага савета ўстановы.

верасень

Адміністрацыя

2.15.

Складанне плана-графіка праходжання курсаў павышэння кваліфікацыі на навучальны год

верасень

Патаповіч Л.І.

2.16.

Складанне графіка адкрытых праглядаў вучэбных заняткаў і заняткаў з выхаванцамі

на працягу года

Патаповіч Л.І.

2.17.

Суразмовы з настаўнікамі і выхавальнікамі па арганізацыйна-метадычнаму забеспячэнню адукацыйнага працэсу ў 2013-2014 навучальным годзе

верасень

Адміністрацыя

2.18.

Выяўленне здольнасцей і інтарэсаў дашкольнікаў і вучняў

верасень

май


Класныя кіраўнікі

2.19.

Падрыхтоўка да ацяпляльнага перыяду

кастрычнік

Беразюк Т.М.

2.20.

Маніторынг захворваемасці дзяцей

кожны месяц

Кніга Н.П.

2.21.

Планаванне работы на канікулы

кастрычнік снежань

сакавік


Патаповіч Л.І.

2.22.

Планаванне летняй аздараўленчай кампаніі

красавік

Патаповіч Л.І., Кніга Н.П.

2.23.

Забеспячэнне вучняў школы падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў новым навучальным годзе

жнівень-верасень

Пярскевіч А.В.

2.24.

Афармленне выставы “Знаёмцеся –новыя падручнікі”

жнівень-верасень

Пярскевіч А.В.

2.25

Рекамендацыйныя і рэкламныя гутаркі аб новых кнігах, паступіўшых у бібліятэку

па меры паступлення

Пярскевіч А.В.

2.26.

Выстава новай кнігі «Гэта навінка!»

па меры паступлення

Пярскевіч А.В.

2.27.

Прапаганда літаратуры да юбілейных дат

на працягу года

Пярскевіч А.В.

2.28.

Запаўненне бланкаў заказаў на вучэбна-метадычную літаратуру

на працягу года

Пярскевіч А.В.

2.29.

Дыягностыка забяспечанасці вучняў вучэбнай літаратурай на новы навучальны год

верасень

Пярскевіч А.В.

2.30.

Афармленне метадычнай выставы літаратуры “Развіццё маўлення і зносін выхаванцаў”

лістапад

Пярскевіч А.В.

2.31.

Афармленне метадычнай выставы літаратуры “Фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў выхаванцаў і навучэнцаў”

люты

Пярскевіч А.В.

2.32.

«Каб лягчэй было вучыцца» - падбор спісаў літаратуры на лета па творах, якія будуць вывучацца ў наступным годзе

май

Пярскевіч А.В.

2.33.

Знаёмства бацькоў з планам працы бібліятэкі

верасень-кастрычнік

Пярскевіч А.В.

2.34.

Афармленне тэматычных паліц:

“Свята ў школе”;

“Свята ў дзіцячым садзе”;

“Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь”

“Квітней Беларусь”;

“Мы ў памяці беражом простыя імёны”

( прысвячаецца 70- годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)

“Мае правы”

“Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя”

Тэматычная паліца “Чарнобыль не быль, а наша горкая ява”


на працягу года


красавік

Пярскевіч А.В.


2.35.

Афармленне кніжнай паліцы “Нам кніжку падараваў Скарына”

верасень

Пярскевіч А.В.

2.36.

Афармленне тэматычных выставаў:

“Ганаруся табой,Беларусь!”;

“Вытокі беларускага слова” (прысвечаная святу беларускага пісьменства);

“Паэты –юбіляры”;

Пра маці з любоўю, павагай, пяшчотай”(свята, прысвечанае Дню маці);

“Дзень барацьбы са СНІД”;

“Слаўныя сыны Радзімы”;

“Сусветны дзень Зямлі”;

“Сусветны дзень паэзіі”;

“Сусветны дзень кнігі” “

“Дзень дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”

Кніжная выстава “Слоўнікі – памагатыя ў вучобе”



на працягу года



Пярскевіч А.В.



2.37.

Падрыхтоўка групавых пакояў да летняй аздараўленчай кампаніі: выраб неабходных атрыбутаў для гульнявой і спартыўнай дзейнасці;

- набыццё спартыўнага інвентару і гульняў (абручы, бадмінтон, дартс, кеглі);

-даўкамплектаванне медыкаментамі аптэчкі


красавік-май

Адміністрацыя, Кніга Н.П.,

выхавальнікі



2.38.

Складанне карт-схем маршрутаў паходаў, экскурсій за межы дзіцячага сада ў летні перыяд

май

Хломка Т.М.



  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка