Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



Дата канвертавання15.05.2016
Памер52.36 Kb.


Навукова-метадычная установа

«Нацыянальны інстытут адукацыі»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ЮНЫ ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА

Вучэбная праграма падагульняльных факультатыўных заняткаў

для ІХ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовамі навучання

Мінск 2015

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Юны літаратуразнаўца» прызначана для вучняў IX класа і накіравана на паўтарэнне, падагульненне і сістэматызацыю звестак па тэорыі літаратуры.

Мэты факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя ведаў вучняў па тэорыі літаратуры на аснове вывучанага ў V–IX класах, удасканаленне ўменняў па аналізе літаратурных твораў і падрыхтоўка да профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (вывучэнне беларускай літаратуры на павышаным узроўні).

Задачы:


сістэматызаваць і замацаваць веды па тэорыі літаратуры, атрыманыя вучнямі ў V–IX класах;

удасканальваць уменні ідэйна-мастацкага аналізу літаратурных твораў;

развіваць навыкі свядомага ўспрымання літаратурных твораў;

развіваць творчыя здольнасці і інтарэсы, мастацкія густы вучняў у адпаведнасці з ідэйна-эстэтычнымі ідэаламі грамадства;

паглыбляць цікавасць да літаратуры, навукі і мастацтва.

Рэалізацыя зместу праграмы прадугледжвае выкарыстанне актыўных форм і метадаў навучання: эўрыстычныя гутаркі, практыкумы, стылістычныя эксперыменты, дыскусіі, семінары, канферэнцыі і інш. Асновай для разгляду пэўных тэарэтыка-літаратурных паняццяў могуць быць літаратурныя творы, вывучаныя ў папярэдніх класах, а таксама тыя, што акрэслены ў вучэбнай праграме па беларускай літаратуры для IX класа ў рубрыках для самастойнага і дадатковага чытання.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Літаратурны твор як мастацкае цэлае

(2 гадзіны)

Спецыфіка літаратурнага твора як твора мастацтва.

Адзінства зместу і формы ў літаратурным творы.


Тэма, праблема, ідэя літаратурнага твора

(3 гадзіны)

Сутнасць паняццяў «тэма літаратурнага твора», «праблема літаратурнага твора», «ідэя літаратурнага твора».

Асноўныя тэмы і праблемы, якія разглядаюцца ў творах беларускай літаратуры.

Сутнасць паняцця «пафас літаратурнага твора». Віды пафасу.

Ідэйна-эстэтычная канцэпцыя літаратурнага твора.
Сюжэт і кампазіцыя літаратурнага твора

(7 гадзін)

Сутнасць паняццяў «сюжэт», «фабула», «эпізод».

Этапы развіцця сюжэта ў літаратурным творы (экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, эпілог).

Шляхі сюжэтабудавання.

Ключавыя сюжэтныя матывы ў беларускай літаратуры.

Пазасюжэтныя элементы.

Сутнасць паняцця «кампазіцыя літаратурнага твора».

Тыпы кампазіцыі ў літаратурных творах.

Сюжэтна-кампазіцыйныя прыёмы.


Віды, роды і жанры літаратурных твораў

(7 гадзін)

Паэзія і проза як віды літаратурных твораў.

Эпас як літаратурны род. Асноўныя эпічныя жанры (казка, апавяданне, навела, раман).

Лірыка як род літаратуры. Жанравыя разнавіднасці лірыкі (грамадзянская, пейзажная, філасофская, інтымная).

Драма як род літаратуры. Асноўныя драматычныя жанры (камедыя, трагедыя, трагікамедыя, фарс-вадэвіль).

Асаблівасці ліра-эпасу. Ліра-эпічныя жанры (байка, прытча, балада, паэма).


Вершаскладанне

(7 гадзін)

Законы арганізацыі вершаванай мовы.

Рытм у літаратурным творы.

Сілабатанічная сістэма вершаскладання.

Стапа. Вершаваны памер. Віды вершаваных памераў.

Сутнасць паняцця «рыфма». Віды рыфмоўкі.

Сутнасць паняцця «страфа». Асноўныя разнавіднасці строф.

Сутнасць паняцця «паэтычны сінтаксіс». Асноўныя фігуры паэтычнага сінтаксісу.


Сродкі мастацкай выразнасці ў літаратурных творах

(4 гадзіны)

Спецыфіка мовы мастацкай літаратуры.

Сутнасць паняцця «троп». Віды тропаў (эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сімвал), іх разнавіднасці.
Мастацкі вобраз у літаратуры

(4 гадзіны)

Спецыфіка мастацкага вобраза ў літаратуры.

Асноўныя віды вобразаў (вобраз-персанаж, вобраз-рэч, вобраз-пейзаж, вобраз-сімвал, вобраз-матыў і інш.).

Сродкі раскрыцця вобраза-персанажа.

Асноўныя вобразы-матывы ў творах беларускай літаратуры.
Падагульняльны занятак

(1 гадзіна)

Спосабы выражэння аўтарскай пазіцыі ў літаратурным творы. Стыль пісьменніка.



ЛІТАРАТУРА


  1. Беларуская лiтаратура, XI–XX стст. : дапам. : для шк., ліцэяў, гімназій, ВНУ / А. І. Бельскі [і інш.]. – Мінск : ТДА «Аверсэв», 2001. – 414, [1] с. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).

  2. Беларуская літаратура : 9 кл. : эксперым. падруч.-хрэстаматыя для шк. з бел. і рус. мовамі навучання / аўт.-склад.: В. В. Кушнярэвіч, А. У. Рагуля. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2002. – 466, [1] с.

  3. Беларуская мова і літаратура : дапам. для абітурыентаў Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта / М. М. Казлоўская [і інш.] ; пад агульнай рэд. М. М. Казлоўскай, Н. Я. Краўцэвіч. – Мінск : Выдав. цэнтр БДУ, 2014. – 358 с.

  4. Бязлепкіна, А. 100 слоў пра сучасную беларускую літаратуру : [даведнік] / А. Бязлепкіна. – Мінск : Лімарыус, 2012. – 223 с.

  5. Дрэва вечнасці : кн. для пазакласнага чытання ў 9 класе / укл. В. В. Кушнярэвіч. – Мінск : Маст. літ., 2005. – 413, [2] с. – (Бібліятэка школьніка).

  6. Максім Багдановіч : энцыклапедыя / склад.: І. У. Саламевіч, М. В. Трус ; пад навук. рэд. М. В. Труса. – Мінск : Беларус. Энцыкл., 2011. – 605 с.

  7. Майсейчык, А. А. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Паэтыка мастацкага твора : дапам. / А. А. Майсейчык ; УА «Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна». – Брэст : БрДУ, 2002. – 103, [1] с.

  8. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік. Тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў / В. П. Рагойша. – Мінск : Народ. асвета, 2009. – 303 с.

  9. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – Мінск : Беларус. навука, 2004. – 574, [2] с.

  10. Рагойша, В. П. Навука вершавання: 11–12 кл. : эксперым. дапам. на выбар для вучняў 11–12 кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гад. тэрмінам навучання / В. П. Рагойша. – Мінск : Беллітфонд, 2004. – 239 с.

  11. Рагойша, В. П. Асновы вершазнаўства / В. П. Рагойша. – Мінск : Звязда, 2013. – 235, [1] с.


: wp-content -> uploads -> 2015 -> umodos -> fakult1
fakult1 -> Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
fakult1 -> Мiнiстэрства адукацыi рэспублкi беларусь фiзiчная падрыхтоўка будучага абаронцы айчыны вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
umodos -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
fakult1 -> Конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для X-XI класаў гімназій І ліцэяў
fakult1 -> Геаграфія культуры беларусі
fakult1 -> Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі»
fakult1 -> Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
fakult1 -> Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка