Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь



старонка1/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер465.18 Kb.
  1   2   3

powerpluswatermarkobject1



НАВУКОВА—МЕТАДЫЧНАЯ УСТАНОВА

«НАЦЫЯНАЛЬНЫ IНСТЫТУТ АДУКАЦЫI»

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

СПАДЧЫНА”


Праграма заняткау па iнтарэсах

для 1 - 3 класаỹ агульнаадукацыйных устаноу

з рускай (беларускай) мовамi навучання

Мiнск, 2007


Тлумачальная запіска



Цудоỹны скарб у творчасці народнай

Для нас сабраны мудрымі дзядамі.

Яго адкінуць – значыць без пашаны

Паставіцца да продкаỹ працавітых.

У. Дубоỹка
У адпаведнасці з дзеючай “Канцэпцыяй эстэтычнага выхавання дзяцей i моладзі Рэспублікі Беларусь” стварэнне ỹмоỹ для выхавання духоỹна развітай асобы – адна з галоỹных задач сённяшнега часу. “ Індывід фарміруецца у сістэме нацыянальнай культуры, у той ці іншай меры з’яỹляецца сам носьбітам яе каштоỹнасцяỹ ”( 70, с.16 ).

Праблема творчага самаразвіцця асобы з’яỹляецца востраактуальнай для кожнага чалавека і патрабуе вялікіх намаганняỹ збоку настаỹніка, які збіраецца весці гэты курс.


Таму вельмі важна, каб у аснове выхавання і навучання дзяцей на ỹсіх этапах спасціжэння ведаỹ стаяỹ галоỹны прынцып, які вызначае развіццё чалавецтва, - творчасць. На думку Л.Выгоцкага, “ творчасць выпадае на долю ỹсіх у большай ці меньшай ступені, яна ж з’яỹляецца нармальным і пастаянным спадарожнікам дзіцячага развіцця ” ( 13, с.32 ).

Перад грамадствам на працягу ỹсяго развіцця стаяла праблема ỹзбагачэння інтэлектуальнага патэнцыялу, захаванне бацькаỹшчыны, яе вытокаỹ і здабыткаỹ.

Прапанаваная праграма ỹяỹляе сабой інтэраваны курс фальклора і этнаграфіі, мастацтвазнаỹства і традыцыйнай культуры , адным з разделаỹ якога з’яўляецца

народнае дэкаратыỹна – прыкладнае мастацтва.



Асноўная мэта выкладання курса ў школе – фарміраванне самасвядомасці ỹ вучняỹ праз вывучэнне культурнай спадчыны беларусаỹ.

Мэта увядзення інтэграваных заняткау па інтарэсах для малодшых школьнікаỹ “Спадчына” - далучэнне дзяцей да самабытнай культуры свайго народа , адраджэнне эстэтычнага густу вучняỹ, развіццё іх прыродных схільнасцей і задаткаỹ. А гэтага можна дасягнуць і праз курс заняткаỹ, якія накіраваны на спасціжэнне вучнямі народнага духу, праз пазнанне сябе як часткі народа Беларусі.

У аснове складання курса заложана інтэграцыя яго амаль з усімі прадметамі вучэбнага плана пачатковых класаỹ :

Error: Reference source not found

Асноỹныя задачы інтэграваных заняткау па інтарэсах “ Спадчына ” :

- навучыць школьнікаỹ бачыць, разумець і адчуваць прыгажосць ва ỹсіх сферах жыцця, развіваць іх здольнасці і таленты, выклікаць у вучняỹ цікавасць да народнага мастацтва;

- праз легенды і паданні, балады і песні, гульні і карагоды, дэкаратыỹнае народнае мастацтва і тэатралізаваныя святы дапамагчы малодшым школьнікам убачыць і пачуць “прыгажосць людзей зямлі беларускай” і іх творчасці, а, значыць, і свайго мінулага.

Мастацкая спадчына выступае ў дадзеным выпадку як сваеасаблівая аснова для заняткаў народнай творчасцю, знаёмства з якой развівае вобразнае мысленне. Культурнае жыццё нашага часу цесна звязана з духоỹным і мастацкім скарбам народнай творчасці, таму ỹ аснове інтаграванага курса “Спадчына” заложаны прынцып мастацкасці. Ён, безумоỹна, дазволіць удзельнікам праз яркую вобразнасць таго ці іншага роду мастацтва, эмацыянальную падачу вучням матэрыялу, іх непасрэднае далучэнне да кожнага твора на занятках, знайсці рэальныя рысы народнага мастацтва, нараджая творчую актыỹнасць настаỹніка і надзвычайную цікавасць вучняỹ.

Прынцып апоры на творчы метад дапоможа прасачыць паступовае развіццё многіх відаў народных промыслаў і жанраў музыкі, зразумець іх узаемасувязь паміж сабой і жыццём.

Інтэграваны курс “Спадчына” грунтуецца на прынцыпе гістарызма, які дае магчымасць разглядаць беларускі этнас у яго залежнасці ад земляробчага календара ў гістарычным развіцці, аб’яднаючы мінулае і сенняшні дзень беларусаў.

Праграма інтэграваных заняткау па інтарэсах “ Спадчына ” ў школе разлічана на тры гады і зроблена ў рамавым варыянце для таго, каб настаỹнік адчуваỹ сябе цалкам свабодным у падборы матэрыяла і метадычных прыёмаỹ пры планаванні і правядзенні заняткаỹ, кіруючыся сваімі здольнасцямі і актыỹнасцю вучняỹ. Яна уключае тры блокі.

Першы блок ( 1 клас ) – распрацаваны для вучняў рускамоўнай базавай школы і прадугледжвае вывучэнне матэрыялу сродкамі іх пазнавальнай дзейнасці. З першых дзён паступлення дзіцяці ў школу навучэнне не можа быць зведзена толькі да ведання вершаваных радкоў ці песень.Усе заняткі курса “Спадчына” павінны разглядаць нейкую праблему, сюжэтную лінію ці гісторыю, таму что дзеці маленькія і вельмі адкрытыя да чалавека, цікавых рэчаў і мастацтва.

Сёння не трэба даказваць, что псіхалагічныя аспекты праблемнага навучання на ўроках і пазакласных занятках па інтарэсах з’яўляюцца дзейсным сродкам актывізацыі мысліцельнай дзейнасці школьнікаў, фарміравання ў іх навыкаў самастойнай працы. Таму настаўніку трэба авалодаць прыёмамі, якія стымулююць інтэнсіўную работу думкі.Сярод шэрагу сродкаў вельмі важнае значэнне мае падабраны матэрыял да заняткаў і цікавыя пытанні па тэме да вучняў, якія тояць ў сябе пазнавальную праблему.Менавіта пазнавальная праблема характэрызуецца тым, что яна дазваляе выводзіць вучняў за межы наяўных у іх ведаў, патрабуе творчага пошуку, мысліцельнай дзейнасці і пэўнай кемлівасці.



Неабходна памятаць і тое, что ў першакласнікаў вучэбныя заняткі ў пачатку навучальнага года праводзяцца па 30 хвілін, а першая нядзеля заняткаў – “Уводзіны у школьнае жыццё”.Вучні першага класа не вывучаюць беларускую мову як прадмет, таму на занятках інтэграванага курса “Спадчына”родную мову неабходна ўводзіць паступова праз выкарыстанне народных казак, песень, гульняў і тыя сродкі беларускага фальклору, якія дапамогуць вучням лепш зразумець сутнасць з’яў і цікавасць вобразаў.

Праграма першага класа ўяўляе сабой мэтанакіраваныя крокі вучняў да вывучэння духоўнай спадчыны чалавецтва і з’яўляецца неабходнай прыступкай на шляху іх знаёмства з культурнымі набыткамі даўніны.У сваю чаргу, духоўныя набыткі народнай творчасці стваральна ўплываюць на практычна-пабытовы і сацыяльна-этычны бакі народнага жыцця.А узаемны ўплыў мастацтва на жыццё і жыцця на мастацтва адбываецца на прцягу ўсяго гістарычнага развіцця чалавецтва, існавання таго ці іншага народа і мае свой уплыў на яго сучаснасць і будучыню.

Выкладанне прадмета пачынаецца з першага паўгоддзя, якое мае назву – “Рака часу.” На працягу 13 гадзін вывучаецца чатыры тэматычных цыкла заняткаў, якія прадугледжваюць па магчымасці узаемазвязаныя заняткі.

Першы цыкл – “Мудрость и красота природы”. Заняткі цыклу павінны ўключыць: скаравгаворкі і загадкі, лічылкі і дражнілкі, гульні народа і карагоды з міру прыроды”. Цікава падабраны практыкаарыентаваны матэрыял дазволіць кожнаму вучню далучыцца да незабыўнай славянскай спадчыны.

Другі цыкл – “Главные герои русских былин”.Асаблівая увага надаецца фарміраванню ў малодшых школьнікаў не толькі цікавасці да мінулага, а і шырокаму выкарыстанню этнакультурнага матэрыялу сучаснымі сродкамі. Настаўніку належыць абавязкова ўключыць у правядзенне заняткаў ролевыя гульні, якія дазволяць найбольш вобразна і менавіта актыўна ўключыць кожнага школьніка ў пазнавальны працэс.

Трэці цыкл - “Сказки трех славянских народов”. Пры правядзенні заняткаў прадугледжваецца шырокае выкарыстанне актыўных метадаў навучання: сюжэтна-тэматычных заняткаў з элементамі тэатралізацыі дзейнасці вучняў, што абавязкова дазволіць развіваць творчыя схільнасці першакласнікаў.

Чацвёрты цыкл - “Библейские легенды”. Заняткі апошняга рускамоўнага блока уключаюць усяго некалькі легенд, якія, мабыць, знаёмыя першакласнікам. Змест цыкла накіраваны на разуменне школьнікамі агульначалавечых каштоўнасцяў, без якіх ні маленькаму, ні даросламу чалавеку нельга абыйсціся. Настаўнік павінен знайсці такія сродкі актывізацыі разумовай дзейнасці вучняў, якія дазволяць фарміраваць ў іх павышаную цікавасць да жыцця і тлумачэнне яго сэнсу.

Выніковыя заняткі першага паўгоддзя неабходна распрацаваць так, каб яны ўключалі асноўны матэрыял паўгоддзя, менавіта таму заключная тэма першага паўгоддзя таксама названа “Рака часу.”Гэта дазволліць настаўніку разам з вучнямі абагульніць вялікі пласт цікавага матэрыялу і прааналізаваць, чаму ўсе разам і кожны па асобку навучыліся. Развіваючы творчыя схільнасці вучняў, настаўнік павінен памятаць, што фарміраванне інтарэсу і вострай зацікаўленасці правядзеннем заняткаў для школьнікаў можна дасягнуць толькі ў сумеснай з імі дзейнасці, выконваючы тыя ці іншыя гульні, карагоды і казачныя прадстаўленні. Таму настаўніку прыдзецца ператварацца не толькі ў цікавага быліннага апавядальнiка, а і ў маленькага хлопчыка ці дзяўчынку, якія ведаюць шмат лічылак, загадак і гульняў.

Тэма другога паўгоддзя першага года навучання мае назву – “Сустрэчы з мінулым.На працягу 17 гадзін першакласнікі будуць знаёміцца з беларускім народным фальклорам і побытам беларусаў. Вельмі добра, калі ў школе ёсць куток ці музей народнага побыту, что дазволіць больш поўна і асэнсавана праводзіць заняткі з дзецмі.

Сучасным вучням нічога нельга насадзіць зверху, іх можна толькі зацікавіць дзейнасццю, таму паслядоўнае правядзенне заняткаў другога паўгоддзя павінна раскрыць творчы патэнцыял кожнага дзіцяці праз сустрэчы з цікавымі рэчамі беларускага побыту і умелымі людзьмі, збор краязнаўчага і этнаграфічнага матэрыялу. Заняткі гэтага паўгоддзя аб’яднаны ў тры тэматычных цыкла.

Першы цыкл заняткаў другога паўгоддзя першага класа аб’ядноўвае тэма - “Легенды і паданні,” на якіх вучні не толькі пазнаёмяцца з існуючымі паданнямі і легендамі аб узнікненні зямлі беларускай, але і паспрабуюць самастойна скласці паданне аб Белай Русі. Падарожнічая па краіне вогнішча, вучні пачуюць не толькі цікавыя паданні пра захаванне нашымі прашчурамі вогнішча, але паспытаюць “ цалебнга асілкавага хлеба, ” што дазволіць дзецям адчуць сваю бясконцую сувязь з мінулым беларусаў. Правядзенне імправізаванай гульні-фантазіі “Адпачынак на свяце ў Менску” дапаможа школьнікам прадставіць сталіцу Беларусі нібыта на некалькі вякоў назад. Уключыўшы дзяцей ў творчы працэс, абавязкова атрымаецца цікавае, надхнённае, напоўненае яркімі эмоцыямі і адчуваннем цуда, свята.

Другі цыкл заняткаў гэтага паўгоддзя аб’ядноўвае тэма - “Гульнёвы дзіцячы фальклор.” Безумоўна ён уключае: беларускія народныя песні і казкі пра дзікія і свойскія жывёлы, птушкі і іншыя жывыя істоты; прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі і загадкі, лічылкі і дражнілкі; гульні і карагоды. Цікавым стане і правядзення свята “Кірмаш фальклору,” дзе кожнаму вучню будзе адведзена роля, выконваць якую прыйдзецца яму да спадобы, таму што змест і так званы сцэнарый, вучні і настаўнік напішуць разам.

Апошні, трэці цыкл заняткаў другога паўгоддзя абагульняе тэма - “Народныя святы.” На прканцы заканчэння першага класа вучні многаму навучыліся і таму гатовы шчыра падзяліцца з тымі, хто прыйдзе да іх на два апошніх свята першага года навучання: “Гуканне вясны” і “Сустрэча лета.”

Дзякуючы заняткам інтаграванага курса “Спадчына,” малодшыя школьнікі пачынаюць па-новаму глядзець на, быццам бы звычайныя, паўсядзённыя рэчы, находзяць прыгожае ў самым празаічным. Знаёмства з творчасцю сваіх продкаў, якія стваралі з простых і звычайных рэчаў сапраўдныя мастацкія вырабы, міжволі дапаможа выклікаць у вучняў пачуццё гонару за сваю зямлю і краіну, якая завецца Беларуссю, фарміруя гржданскую пазіцыю сучаснага чалавека змалалецтва.

Другі блок ( 2 клас ) - аб’ядноўвае вялікі у гістарычным сэнсе перыяд, складзены у форме вандровак школьнікаў з беларускім фальклорам і апорай на земляробчы каляндар. Гэты блок прызваны замацаваць і паглыбіць веды вучняỹ аб мінулым беларусаỹ праз актыỹную творчую дзейнасць на занятках; развіваць разнастайныя інтарэсы і здольнасці праз непасрэднае выкарыстанее таго ці іншага роду мастацтва; ỹзбагаціць духоỹны свет вучняỹ вопытам старэйшых пакаленняỹ.

Гэты год навучання аб’ядноўвае тэма “Беларускі народны каляндар. Гадавое кола”. Мэта і задычы заняткау на гэтым этапе – пазнаёміць дзяцей з мудрасцю продкаў, якая лягла ў аснову складання народнага каляндара гадавога кола, дзе звычаі, прыкметы, паданні, праз якія раскрываецца хараство чалавека, яго працы і народнага побыту, раскрываюць цесную сувязь беларусаỹ з прыродай і адкрываюць шырокую прастору да праяỹлення іх здольнасцей і фантазіі.

Праграма ў гэтым класе будуецца з месяца ў месяц вакол беларускага народнага календара. За год вучні пазнаёмяцца з асноỹнымі крыніцамі народнай педагогікі - абрадамі, уключаючы гульні і песні, казкі і прыказкі, карагоды і прымаўкі, лічылкі і дражнілкі, калыханкі і забаỹлянкі, народнымі прыкметамі, часткова міфамі беларусаў, архітэктурнымі помнікамі даўніны, асаблівасцямі нацыянальнага касцюма беларусаў, народным тэатрам - батлейкай, а таксама цацкамі, рэчамі побыту і народнымі рамёствамі.

Асеннія, зімовыя і вясновыя святы для вучняў ỹ школе будуць падоўжаны на раённых і гарадскіх пляцоўках, якія стануць неабходнымі для праяўлення таленту не толькі саміх удзельнікаў курса па інтарэсах, але і для іх сяброỹ і бацькоў.



Першы раздзел праграмы “ Праз лета да восені ” уключае ўсе месяцы восені. На занятках вучні змогуць пазнаёміцца не толькі з побытам беларусаỹ, іх працай, але і з вялікай колькасцю прыкладаỹ нацыянальнага фальклору, пачынаючы ад прыказак, прымавак і заканчваючы цікавымі святамі.

Другі раздзел“ Як са святкамі ды з калядкамі ” аб’ядноỹвае тры зімовыя месяцы. Заняткі гэтага цыкла павінны уключыць дзяцей у цікавую падрыхтоỹку да галоỹнага свята зімы – Каляды. Праз усе заняткі зімовага календара пуцяводнай ніткай стане спасціжэнне вучнямі вытокаỹ старадаỹніх народных звычаяỹ і прыкмет, на якіх ствараліся святы і прысвяткі.

Трэці “ Заклікальны карагод ” – збірае вясновыя і часткова летнія месяцы. Тлумачэнне функцыянальнасці абрадаỹ, паказ іх сутнасці, сувязі са старажытнымі вераваннямі дапаможа вучням зразумець цікавыя рэчы побыту і густу простых продкаỹ-беларусаỹ, іх адносіны да складання мноства абрадаỹ.

Таму галоỹным накірункам працы настаỹніка у гэты час будзе паступовае падвядзенне дзяцей да апошняга свята ỹ навучальным годзе. Настаỹнік павінен памятаць, что ỹсё лепшае неабходна выкарыстоỹваць умела, каб не растраціць каштоỹных народных традыцый і не нашкодзіць сучаснаму.

Для найбольш пэỹнага замацавання матэрыялу некаторых заняткаỹ настаỹнік можа сумясціць час выхаваỹчай работы з класам і тэмай патрэбных заняткаỹ. Такіх заняткаỹ у другім класе - сем : у верасні – “ Народныя гульні і карагоды ”; у кастрычніку - “ Багатуха. Асеннія песні ”; у лістападзе – “ Будзенная ежа і святочная ежа ” і “ Вяселле. Сімволіка вяселля. Вянок, сцяг, каравай. Піліпаỹка і піліпаỹскія песні ”; у снежні - “ Вячоркі і ігрышча. Вечарынкі і фэсты. Восеньскі ( ці зімовы) Юр’я”; у студзені - “ Святочныя вечары. Каляды , калядкі і шчадроỹкі ”; у красавіку - “ Народная музыка. Танцы. Гульні. Талочныя песні.” Некаторыя свята можна праводзіць на вуліцы, калі гэтага патрабуе час і магчымасці.

Трэці блок ( 3 клас ) – дае магчымасць вучням быць сапраўднымі гаспсдарамі фальклорных свят і кемлівымі носьбітамі традыцый у розных відах старажытных рамёстваỹ. Тэарэтычны і практычны матэрыял заняткау ỹтрымлівае ỹ сабе вялікія магчымасці для грамадзянскага і эстэтычнага выхавання школьнікаỹ, фарміравання перакананняỹ у неабходнасці беражлівых адносін да помнікаỹ гісторыі і культуры роднага краю. Заняткі з вучнямі дапамогуць выпрацаваць у малодшых школьнікаỹ уменне лагічна разважаць і аналізаваць падзеі, параỹноỹваць, абагульняць і ацэньваць гісторыка-культурныя з’явы мінулага беларусаỹ, якія знайшлі сваё падоỹжанне і сёння.

Трэці клас завяршае апошні блок праграмы “Спадчына”. Дзеці, якія разам з настаўнікам паступова крок за крокам знаёміліся з беларускім эпасам на прцягу навучання у другім класе, у трэцім класе прадоỹжаць мэтанакіраваную дзейнасць на занятках па інтарэсах і паспрабуюць самі рыхтаваць святы, у якіх будуць удзельнічаць. Таму тэматыка заняткаỹ прадугледжвае некаторыя паỹтарэнні, яна напоỹніцца новым зместам.

Вядома, что родную мову і гісторыю, фальклор і прыроду роднага краю, нацыянальнае мастацтва і сімволіку, народныя промыслы і рамёствы, сямейна-бытавую культуру і парады продкаỹ народ заўсёды імкнуỹся выкарыстаць у выхаваỹчых мэтах. Магчымасць падтрымліваць культурныя народныя традыцыі і звычаі - адна з галоỹных задач трэцяга года навучання.

Тэма першага паўгоддзя трэцяга класа - “Чаму Беларусь белай Руссю завецца ?”. Гэта першы блок праграмы , ён складзены ỹ цікавай форме гульні “збіральнікаỹ беларускага фальклору і майстроỹ традыцыйных народных рамёстваỹ”, якімі становяцца вучні на занятках інтаграванага курса.

Знаёмства з народным мастацтвам ажыццяỹляецца як ỹ працэсе ўспрымання рэчаіснасці і мастацтва, так і ỹ працэсе практычнай дзейнасці. Вучні далучаюцца да мінулага Беларусі праз:

- легенды , паданні і гістарычнае мінулае той ці іншай мясцовасці;

- дзіцячы фальклор, простыя рэчы і цацкі сваіх пагодкаỹ мінулага часу;

- знаёмства з прыкладамі народнага адзення – крыніцай для вывучэння этнічнай

гісторыі і ỹзаемасувязей народаỹ;

- працу ỹ “ гарадах майстроỹ ” і сустрэчы з народнымі рамёствамі;

- абрады, якія захаваліся, перарадзіліся на сучасны манер, але не страцілі свайго сэнсу.

Надзейным сродкам актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняỹ гэтага ỹзросту і развіцця ỹ іх цікавасці да вывучэння народнага фальклору з’яỹляецца займальны матэрыял і гульнёвыя формы правядзення заняткаỹ.

Грунтоỹнымі і разнастайнымі павінны быць заданні, якія прапаноỹваюцца школьнікам на занятках па знаёмству з каляндарна-абрадавымі і пазаабрадавымі песнямі, прыпеỹкамі, жартамі і гульнямі. Таму у праграму курса уключаны тыя творы, якія вытрымалі выпрабаванне часу.

Заняткі першага паỹгоддзя накіраваны на падрыхтоỹку і праваядзенне цікавых і пазнавальных свят:

- на прыканцы першай чвэрці – народнага свята “ Багач, ” якое дазволіць вучням праявіць сябе не толькі кемлівымі гаспадарамі, працавітымі майстрамі простых рэчаỹ, але і цудоỹнымі выканаỹцамі народных песень, карагодаỹ, дужымі асілкамі ỹ беларускіх народных гульнях і таленавітымі жартаỹнікамі ỹ бясконцых народных прыказках і прымаỹках, загадках і байках; - на прыканцы лістапада – сучаснага свята працавітай гаспадыні “ Беларуская прыгажуня ,” на працягу падрыхтоỹкі да якога хлопчыкі і дзяỹчынкі змогуць не толькі пазнаёміцца, але і самі добра папрацаваць, рыхтуючы простыя вырабы, напрыклад, у тэхніцы выцінанкі ці саломапляценні, якія потым абавязкова ỹпрыгожаць памяшканне, у якім будзе праводзіцца свята; спяваць можна будзе разам і сольна, дапамагаючы выразным акампанементам на простых музычных (дудках, дзіцячых цымбалах, свістульках) і шумавых (розных відах бубнаў, трашчотках) інструментах;

- на прыканцы снежня – каляндарна-абрадавае свята “Каляды”, якое будзе абявязкова падрыхтавана не так, як яго рыхтавалі ў другім класе, а, менавіта, па -новаму, улічваючы разнастайныя інтарэсы вучняỹ і шматлікія варыянты правядзення свята з традыцыйнымі народнымі вобразамі на прыканцы лютага - невялікае свята для бацькоỹ і вучняỹ “Каб адбылося свята – запрашаем на вячоркі ў хату,” якое дазволіць аб’яднаць вучняỹ і іх бацькоỹ адзіным праектам і стаць удзельнікамі вечарыны з выкананнем варыянтаỹ работы з вышыỹкай і вязаннем, працай з гліны і выцінанкай, карагодаỹ і забаỹлянак. Галоỹнае ỹ гэтай важнай справе - не згубіць народнае, традыцыйнае, захаваць павагу да мінулага і не перайсці да простай самадзейнасці.

Тэма другога паўгоддзя трэцяга класа і апошняга блока праграмы інтэграваных заняткау - “ Спадчына.”

Пашыраючы веды аб народных традыцыях, вучыць школьнікаỹ асноỹным прыёмам творчай дзейнасці - менавіта гэтую задачу павінен вырашыць настаỹнік у апошнія паỹгода заняткаỹ з дзецьмі. Падрыхтоỹка і удзельнічанне ỹ народных святах і абрадах дапаможа дзецям лепш разумець паводзіны дарослых пад час выканання пэỹных роляỹ на свяце, ахвотна прымаць іх на сябе .

Усё гэта садзейнічае закладванню такіх пачуццяỹ і якасцяỹ характару, якія звязваюць малодшых школьнікаỹ з іх гістарычнымі каранямі і ỹплываюць на выхаванне павагі да свайго радаводу і сям’і, на зараджэнне нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця адданасці Бацькаỹшчыне.

Каляндарна-тэматычны план гэтага паỹгоддзя уключае так званыя рухомыя святы і заняткі па падрыхтоỹцы да іх правядзення. Для найлепшага засваення матэрыяла вучнямі правядзенне заняткаỹ можна спланаваць у музее побыту у школе ці Мастацкім музее Рэспублікі Беларусь. Заỹсёды можна правесці заняткі цікава, асабліва ведая, что народныя умельцы жывуць побач: суседзі, бацькі дзяцей, настаỹнікі.

Вынікам вывучэння інтаграванага курса па інтарэсах “ Спадчына ” павінна стаць самастойнае жаданне хлопчыкаỹ і дзяỹчынак сустракацца з беларускім мастацтвам ỹ далейшым жыцці, каб тое, што было імі вывучана на занятках, засталося іх асобасным скарбам, якім заỹсёды хацелася б падзяліцца.

Далей вучні сустрэнуцца з побытам беларусаў і музычным фальклорам на тых вучэбных прадметах, якія яны будуць вывучаць у школе на старэйшых ступенях.



Вучні павінны ўмець:

- творча падыходзіць да выканання народных песень і карагодаў;

- адрозніваць фальклорныя вобразы легенд і паданняў беларусаў ад

казачных;

- перадаваць змест простых паданняў, загадак, лічылак, дражнілак,

скарагаворак і прыказак;

- заўважаць і адрозніваць народныя простыя рэчы побыту ад сучасных;

- выконваць простыя элементы народных рамёстваў: вышываць крэсцікам, плясці з нітак ці саломы, рабіць аплікацыі з саломкі, вырэзваць выцінанкі, рабіць з вучэбнай гліны (пластыку) вобразы птушак ці звяроў, раскрашваць дошкі па заданым арнамянце ці рысунку.




ПРЫКЛАДНЫНАЕ ТЭМАТЫЧНАЕ ПЛАНАВАННЕ
1 клас (30 гадзін ў год)




Раздзел праграмы, тэмы заняткаў

Колькасць гадзін





I. “РЕКА ВРЕМЁН” 13 часов

СЕНТЯБРЬ

1.

Мудрость и красота природы”

а). Времена года и явления природы.

б). Домашние животные и дикие звери.

в). Игры и хороводы из мира природы.



3 часа

1 час


1 час

1 час




ОКТЯБРЬ

2.

Главные герои русских былин”

а). Богатырь-стихия – Святогор.

б). Илья Муровец, Добрыня Никитич и Алеша Попович.

в). С кем сражались русские богатыри.



4 часа

1час


1 час

1 час



НОЯБРЬ

3.

Сказки трех славянских народов”

а). Русская народная сказка “Иван-крестьянский сын и чудо-юдо”

б). Украинская народная сказка “Названый отец”.

в). Белорусская народная сказка “Пускай”.



3 часа

1 час


1 час

1 час





ДЕКАБРЬ

4.

Библейские легенды”

а). Священная история - Библия.

б). Легенда о Каине и Авеле.

в). Легенда о блудном сыне.



3 часа

1 час


1 час

1 час



: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> fakult nach shkola
fakult nach shkola -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
fakult nach shkola -> Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
umodos -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска
umodos -> Вучэбная праграма выяўленчае мастацтва I -v класы
fakult nach shkola -> Кніга запрашае ў падарожжа Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для ii–iv класаў агульнаадукацыйных устаноў
fakult nach shkola -> Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе роднае слова для 1-4 класаў агульнаадукацыйных устаноў
fakult nach shkola -> Ix класы тлумачальная запіска


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка