Назвы грашовых адзінак у старабеларускай мове



Дата канвертавання15.05.2016
Памер66.15 Kb.
Галіна Ціванова (Мінск)
Назвы грашовых адзінак у старабеларускай мове

Па сведчанні гісторыкаў уласныя паўнавартасныя манеты ў Вялікім княстве Літоўскім з'явіліся ў XVст.1. Да гэтай пары ў аснове грашовага абарачэння на ўсходнеславянскіх землях былі манеты іншаземнага ўзору: арабскі дырхем (IX – X ст.), заходнееўрапейскі дэнарый (канец X– сярэдзіна XI ст.), пражскі грош (XIY – XY ст.). З другой паловы XI да XIII стст. асноўным сродкам аплаты былі не манеты, а плацежныя зліткі. Кожная з гэтых грашовых адзінак выконвала ролю галоўнай у свой час і разменьвалася на больш дробныя: дырхемы – на разаны і вевярыцы, грошы – на парвусы, рознай вартасці плацежныя зліткі – гэта рублі, грыўні, палціны.

Словы з семантыкай грашовых адзінак з агульнаўсходнеславянскай перайшлі ў старабеларускую мову, але занялі там розныя месцы ў лексічнай сістэме. Адны з іх ужываліся вельмі актыўна і былі адлюстраваны ў розным арфаграфічным афармленні многімі пісьмовымі помнікамі Вялікага княства Літоўскага: ãðèâíà (ãðèâíÿ‚ ãðûâíà)‚ ãðîøú (êãðîøú)‚ äåíüãà‚ çîëîòûé‚ ïåíÿçü‚ ñåðåáðåáðåíèêú. Іншыя, што абазначалі манеты старажытнай Грэцыі і Рыма, як экзатызмы прадстаўлены пераважна ў біблейскіх тэкстах, хроніках, а таксама перакладных царкоўнаславянскіх слоўніках: äåíàðú (äèíàð)‚ äðàõìà (äðàãìà), äèäðàõìà‚ êâàäðàíòú (êîäðàíòú)‚ êåíòèíàðü‚ òàëàíòú. Некаторыя назвы грашовых адзінак увогуле не адлюстраваны вядомымі сёння старабеларускімі пісьмовымі крыніцамі. Так, дырхем у XIY –XY стст. сустракаўся на поўдні Беларусі як манета Залатой Арды, але вядома гэта толькі па археалагічных знаходках [ЭГБ, 3, 327].

Акрамя таго, у старабеларускім пісьменстве адзначаны назвы тагачасных іншаземных грашовых адзінак. Так, слова àëòûíú (îëòûíú) абазначае грашовую адзінку Маскоўскай дзяржавы. Паказальны прыклад: Îí, áóäó÷û ç íèìú …... â çåìëè Ìîñêîâñêîé ..., òàì íà ñâîþ ïîòðåáó ó íåãî çàíÿë îëòûíú äâàäöàò è òðè äåíüãè (АВК, ХХХІХ, 562, 1579). Маскоўскай грашовай адзінкай з'яўляецца і êîïåéêà (êàïåéêà) – першапачаткова сярэбраная манета, якую чаканілі з 1535 г. Пазней капейкі выраблялі і з іншых металаў: золата, медзі. Гісторыкі звязваюць пранікненне медных капеек на Беларусь з падзеямі вайны Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1654–67гг.[ЭГБ, 4.96]. Помнікі старабеларускага дзелавога пісьменства фіксуюць гэта слова ў больш ранніх запісах: êðèæûêú îäèíú ÷èðâîíûé çîëîòûé è êîïååêú çîëîòûõú ÷îòûðè (ИЮМ, YIII, 360, 1620). З кантэкстаў іншых запісаў відаць, што капейкі былі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага па наміналу былі драбнейшымі за талер і злоты2. У пэўныя, вельмі непрацяглыя, перыяды выпускаліся манеты па ўзору заходнееўрапейскіх грашовых адзінак: ïîðòóãàëú (1562г.)3, котрамаркіраваная іспанская манета ôèëèïîêú (1564г.)4. Зразумела, што гэтыя назвы у старабеларускай мове былі рэдкаўжывальнымі.

Семантычны аб'ём некаторых лексем аналізуемай групы мяняўся на працягу гісторыі. Так, слова ãðèâüíÿ паводле паходжання – кароткі прыметнік ад назоўніка грива. Першапачаткова яно абазначала ўпрыгожанне ў форме металічнага кальца, што насілі на шыі, потым гэтым словам называлі кавалкі метала, якія выкарыстоўваліся як вагавыя эквіваленты, верагодна, яны ж сталі плацежным сродкам, а пазней гэтая назва замацавалася за манетай пэўнай вартасці. Усе тры значэнні гэтай лексемы (упрыгожанне, вагавая і грашовая адзінка) вядомы старабеларускаму пісьменству, прычым ужыванне іх храналагічна супадае [ГСБМ, 7, 158]. Вагавае і грашовае значэнне таксама ўласціва было лексемам òàëàíòú‚ òàëåðú‚ øêîåöú і нек. інш.

Назвы асноўных грашовых адзінак выкарыстоўваліся і як родавае паняцце (абазначалі грошы ўвогуле): ãðîøè‚ äåíüãè‚ ïåíÿçè‚ çîëîòî. Прычым у граматычным плане ў такім разе страчвалася карэляцыя форм ліку.



Што ж да этымалогіі аналізуемых лексем, то, як правіла, назвы грашовых адзінак – другасныя па паходжанні. Мажліва, выключэнне тут складае толькі слова äåíüãà, якое паходзіць ад татарскага ці чагатайскага (стараузбекскага) täŋkä, што таксама абазначае “грошы, сярэбраная манета”5. Выяўленне непасрэднай матывацыі кожнага слова дазволіла аб'яднаць іх у наступныя групы. Назвы паводле спосабаў ці асаблівасцей вытворчасці: àñïðà (àñïà‚ àñïðàòà‚ àñïðîëÿ) ад лацінскага asper “няроўны, шурпаты”; êëåïà÷ú ад дзеяслова клепати; ïîëúòèíà – складаны назоўнік ад ïîëú “палавіна” і òèíú ад òüí@, ò<òè “рэзаць” [Фасм., 3, 318]; ðóáåëü ад рубити; òàëàíòú ад грэчаскага τάλαντον “вагі”, верагодна, першапачаткова “адмераны ўзважваннем разліковы сродак”. Паводле матэрыялу: àëòûíú – з татарскага “золата, залаты” [Фасм., 1, 72-73], çîëîòûé‚ çëîòûé‚ çëîòêîâûé, ìåäíèöà‚ ñðåáðåíèêú. Паводле вартасці, суаднесенай з іншымі грашовымі адзінкамі: ãðîøú (êãðîøú) – праз польскае grosz са старажытнанямецкага groschen ад італьянскага grosso “вялікі”, што ў сваю чаргу звязана з лацінскім denarius grossus “дэнарый вялікій” [Фасм., 2, 462], паколькі ўпершыню адчаканеная ў Генуі ў 1172 годзе гэта манета мела вартасць у 4 дэнарыі; äåíàðú (äèíàðú) ад лацінскага denarius, deni “па дзесяць”, таму што старажытнарымскі дэнарый быў роўны 10 асам6; êâàäðàíòú (êîäðàíòú) праз польскае і нямецкае пасрэдніцтва ад лацінскага quadrans, quadrantis “чацвёртая частка”; êâàðòíèêú з польскага qwartnik ад лацінскага quarta (pars) “чвэрць, чацвёртая частка”; êåíòèíàðü ад лацінскага centenarium, centenus “сторазовы, стакратны”; ïàðâóñú ад лацінскага “малы” (на гэтай манеце, роўнай 1/12 пражскага гроша, была выбіта легенда prag[enses] parvi – “пражскі малы”[ЭГБ, 3, 156]); ïîëòîðàêú‚ òðîÿêú‚ øåñòàêú – суфіксальныя ўтварэнні ад адпаведных лічэбнікаў. Паводле выявы: êîïåéêà – манета Маскоўскай дзяржавы з выявай цара з кап'ём у руцэ, які сядзіць на кані (1535–1719) [Фасм., 2, 317]; êîðàáåëüíèêú (êàðàáåëüíèêú‚ êîðîáåëüíèêú‚ êîðàáëåíèêú) – на думку гісторыкаў , гэта старажытны англійскі нобль [ЭГБ, 4, 107] – залатая манета з выявай карабля, назва якой зафіксавана старабеларускімі пісьмовымі крыніцамі з 1457, а старарускімі – з 1477 г., відавочна, што яна была ў абарачэнні нядоўга: апошняя згадка пра яе датуецца 1529г. [ГСБМ, 15, 303–304]; êîðîíà – верагодна, мясцовая назва пражскага гроша, які меў на аверсе выяву кароны [ЭГБ, 3, 156]; êðûñòûíêà – мясцовая назва іншаземнай манеты, якая выкарыстоўвалася як плацежны сродак ВКЛ у канцы XVII ст. [ГСБМ, 16, 197] і, мажліва, мела на аверсе выяву каралевы Крыстыны; ëåâîêú – мясцовая назва сярэбранай манеты, верагодна, пражскага гроша, які меў выяву чэшскага льва на рэверсе [ЭГБ, 3, 156]; ôèëèïîêú – мясцовая назва іспанскай манеты – партрэтнага паўталера або талера Філіпа ІІ , якія былі ў абарачэнні ВКЛ у 1564–1565гг.7.

Такім чынам, матывацыя назвы кожнай асобнай грашовай адзінкі незалежна ад паходжання вызначаецца адной з чатырох асноўных прымет: 1)спосаб ці асаблівасць вытворчасці, 2)матэрыял вырабу, 3)вартасць, суаднесеная з іншай грашовай адзінкай, 4)выява на паверхні грашовай адзінкі. Сказанае аказваецца слушным і для састаўных намінацый: паводле асаблівасцей вытворчасці – ãðîøú ïëîñêèé‚ ïîëòîðàêú ãëàäúêèé‚ òàëåðú áèòûé; паводле матэрыялу – çîëîòûé ÷åðâîíûé ( з чырвонага золата), êîïåéêà çîëîòàÿ, êîïåéêà ñðåáðàíàÿ; паводле выявы – òàëåðú ëåâêîâûé ( з выявай ільва); паводле вартасці – ãðîøú øèðîêèé‚ ãðîøú óçúêèé. Але паказчыкам вартасці (наміналу) у састаўных назвах старабеларускіх грашовых адзінак часцей за ўсё з'яўляецца прыметнік, утвораны ад тапоніма (назвы месца першаснай вытворчасці): ãðîøú ëèòîâñêèé (ïîëüñêèé‚ ïðàæñêèé‚ ÷åñêèé), çîëîòîé ïîëüñêèé (ïîðòóãàëüñêèé‚ óãîðñêèé).

Пераважная большасць старабеларускіх назваў грашовых адзінак на працягу гістарычнага развіцця мовы выйшла з ужытку або перайшла ў разрад пасіўнай лексікі. Так, грош, дукат, талер фіксуюцца сучаснымі слоўнікамі як гістарызмы. Некаторыя лексемы абазначаюць сёння грашовыя адзінкі суседніх краін: грыўна – Украіны, злоты – Польшчы, капейка – Расіі і Украіны.


1


1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т.3.– Мн., 1996. – с.118. Далей у тэксце падаецца скарочана: ЭГБ, лічбамі – том і старонка.

2 Гл. Гістарычны слоўнік беларускай мовы, вып. 15.– Мн., 1996. – с.297. Далей у тэксце падаецца скарочана: ГСБМ, лічбамі – выпуск і старонка.

3 Гл. Статут Вялікага княства Літоўскага: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. – Мн., 1989. – с.513.

4 Тамсама, с.539.

5 Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: в 4 т. – СПб., 1996.– т.1, с.499. Далей у тэксце падаецца скарочана: Фасм. , лічбамі – том і старонка.

6 Современный словарь иностранных слов. – СПб, 1994. – с.187.

7 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Даведнік, с.539.

Апублікавана ў зб. Беларуская мова і мовазнаўства на рубяжы ІІІ тысячагоддзя. – Мінск, 2000. – С.38-42.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка