Не старэюць душой ветэраны



Дата канвертавання01.07.2016
Памер27.2 Kb.
Не старэюць душой ветэраны.

145. Столькі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны жыве цяпер у нашым раёне. Гады, а часам і месяцы, “прарэджваюць” гэты дарагі для кожнага з нас спіс. На жаль, жыццё не бясконцае…

І ўсё ж яны трымаюцца. Як могуць, супрацьстаяць свайму паважанаму ўзросту і надакучлівым хваробам. Між іншым, самаму старэйшаму ўдзельніку вайны Кузьме Кузьмічу Мацюку, дзякаваць Богу, пайшоў 101-ы гадок, а малодшаму Альберту Львовічу Смірнову – 83-ці.

– Не старэюць душой ветэраны, – сцвярджае старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч ДЗІКЕВІЧ, з якім мы мелі размову напярэдадні вялікага свята Перамогі. – Трэба бачыць, якімі яны адухоўленымі і бадзёрымі становяцца ў гэтыя майскія дні! Быццам той малады баявы дух вяртаецца. Ёсць жаданне ўспамінаць, дзяліцца перажытым у ваеннае ліхалецце з маладым пакаленнем. І яшчэ. Ветэраны святлеюць тварамі і вельмі задаволены ад той увагі і клопату, якімі іх акружылі дзяржава і мясцовая ўлада.



– Што канкрэтна робіцца для гэтых паважаных людзей, якія адстаялі незалежнасць краіны і наш сённяшні мірны дзень?

– Як мінімум два разы на год праводзяцца абследаванні ўмоў пражывання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай. Пад пастаяннай увагай – стан іх здароўя. Медыцынскія “кансіліумы” збіраюцца нават  у іх дамах і кватэрах, пры неабходнасці ўдзельнікі вайны праходзяць лячэнне  ў стацыянары, падмацоўваюць здароўе ў санаторыях. За нявыкарыстаныя пуцёўкі выплачваецца салідная кампенсацыя.

Сёлета я асабіста пабываў у дамах каля пяці дзесяткаў франтавікоў, блакаднікаў Ленінграда і работнікаў тылу. Ведаеце, нашым ветэранам шмат не трэба. Чуем звычайныя жыццёвыя просьбы. Каму печку адрамантаваць, каму – паліва прывезці ці праводку замяніць, іншаму – прысядзібны ўчастак апрацаваць… Былі малодшымі – усё гэта рабілі самі. Цяпер жа сілы не тыя: вочы бачаць, а рукі ўжо не зробяць…

Трэба адзначыць, ніводная просьба ветэрана не застаецца без увагі. Старшыня райвыканкама Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч асабіста кантралюе, каб гэта было так. Да прыкладу, сёлета з 33-х выказаных просьб ужо выкананы 24. Усё астатняе будзе зроблена ў бліжэйшы час.

Па рашэнні райвыканкама ўдзельнікі вайны і работнікі тылу з нагоды юбілеяў з дня нараджэння ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі і Падзячнымі пісьмамі. Уручэнне іх праходзіць урачыста, з удзелам кіраўніка раёна, яго намеснікаў і іншых службовых асоб. У мінулым годзе такія шчаслівыя моманты перажылі 17 юбіляраў, а сёлета яны выпадуць яшчэ 24 паважаным людзям.

Будзе зроблена ўсё, каб у свята Перамогі яго галоўныя героі адчулі нашу любоў і ўвагу. Акрамя слоў удзячнасці за свой подзвіг, салдаты Перамогі атрымаюць матэрыяльную дапамогу з нагоды гэтай даты і з нагоды 65-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



– На чыё плячо абапіраецца савет ветэранаў у клопаце аб членах сваёй арганізацыі?
– Самае надзейнае плячо – гэта, вядома ж, раённая ўлада. Добрыя памочнікі ў нас у тых гаспадарках і арганізацыях, дзе ўдзельнікі вайны працавалі да выхаду на пенсію. Разуменне і падтрымку знаходзім у СВК “Дэмбрава” і “Орля”, клопатам і ўвагай акружаны ветэраны на заводзе “Аўтапровад”.

– І паважаны ўзрост, і здароўе не тое, што ў маладосці. Але ж душа, як Вы кажаце, не старэе. І ў чатырох сценах сядзець не хочацца…

– Сувязь з жыццём, якое бруіць за вокнамі кватэр і дамоў, ветэраны не парываюць. Многія – актыўныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў, сустрэч з моладдзю, уносяць неацэнны ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне. Гэта А.Ф. Гадуноў, В.А. Аніська, С.І. Аўчыннікава, Л.Я. Пералехава, Ф.П. Макарчыкаў, Л.М. Шыпіца і іншыя іх таварышы.



У сваю чаргу савет ветэранаў арганізуе для іх, калі можна так сказаць, выхад у свет – летась была паездка на “Лінію Сталіна”, сёлета, зусім нядаўна, ветэраны вайны і працы пабывалі ў этнаграфічным музеі ў Гудзевічах. У бліжэйшы час збіраемся наведаць Брэсцкую крэпасць. А яшчэ нашы ветэраны – заўсёднікі “агеньчыкаў” і канцэртаў, якія праходзяць у раённым Доме культуры. Яны – народ актыўны. А каб гэтая актыўнасць не аслабла, жадаю ім пабольш здароўя, а таксама трымаць раўненне на стогадовага Кузьму Кузьміча і, значыць, сустрэць яшчэ многа прыгожых вёснаў.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка