Не старэюць душой ветэраны



Дата канвертавання30.06.2016
Памер18.72 Kb.

Не старэюць душой ветэраны


  • Быць у гэтых мясцінах і не заехаць да Сяргея Андрэевіча –проста недаравальны грэх, — сцвярджае старшыня Астрынскага пасялковага Савета дэпутатаў Міхаіл Сцяпанавіч Цагельнік і ўпэўнена накіроўвае “жыгуль” туды, дзе віднеецца хутарок з бярозай.
     Акуратненькая адзінокая сядзіба радуе прысутнасцю чалавека: 94-гадовы гаспадар энергічна клапоча ля дроўкаў. Гасцям Сяргей Андрэевіч шчыра рады, адразу запрашае зайсці ў дом.


  • Няўжо і сапраўды адзін жывяце? – здзіўляюся я, міжвольна адзначаючы ўтульнасць і выключную чысціню святліцы, цёплы мурак  і два гармонікі на шафе.

— — Спраўляюся! – бадзёра адказвае Шынкевіч і, каб дапоўніць “ілюстрацыяй” свае ўспаміны пра вайну, дастае папкі з дакументамі, фотаздымкамі, паштоўкамі... Акуратыст! Усё збярог да лісточка! Першае, што ўражвае – газета “Правда” за 10 мая 1945 года.
— Весткі пра перамогу былі самымі дарагімі, таму і захоўваю гэту рэліквію...—тлумачыць ветэран і, прыкметна хвалюючыся, распачынае свой аповед пра такое нялёгкае, наскрозь пранізанае выпрабаваннямі жыццё.
Партызаніў. А пасля вызвалення Беларусі разам з землякамі рушыў на фронт. З баямі дайшоў да Берліна. Быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны і шматлікімі медалямі, сярод якіх самы дарагі — “За перамогу над Германіяй”. Шлях да яго ляжаў праз кроў і смерць, неймаверныя цяжкасці і такую рызыку, што ніводзін трылер не параўнаецца! Але гэта было іх жыццё – мужных салдат Перамогі, сярод якіх нашы дзеды і прадзеды, такія, як С.А.Шынкевіч і яго аднавяскоўцы.

Вось персанальная падзяка Сяргею Андрэевічу ад Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава, мноства Ганаровых грамат, якія ветэран захоўвае акурат з 1945-га: за прарыў абароны немцаў на заходнім беразе Віслы, за ліквідацыю ўмацаванага фашысцкага плацдарма на Одэры, за акружэнне Берліна, за ўзяцце Берліна! Па гэтых пажоўклых ад часу, але бясцэнных “летапісах” гераізму нашых землякоў увогуле і Сяргея Андрэевіча Шынкевіча ў прыватнасці можна вывучаць гісторыю Вялікай Айчыннай. Такія людзі, як Шынкевіч, наш гонар, наша нацыянальны набытак.


Мы гаворым Сяргею Андрэевічу словы прызнання і нашага шчырага захаплення, а ён ... узяў у рукі баян, па-заліхвацку расцягнуў мяхі, яшчэ нейкую хвілінку падбіраў ноты і зайграў-заспяваў так, што аж сэрца ўстрапянулася. Пра зорку ясную, пра любоў нязгасную!
— Музыка – маё захапленне, я тут усе вяселлі па акрузе адыграў. Людзі памятаюць, — абаяльна ўсміхаецца наш суразмоўца. – А вось працаваў у сельскай гаспадарцы...

Я так і не выведала сакрэт маладосці і неймавернага аптымізму гэтага чалавека з няпростым лёсам, але, думаю, што менавіта ягоная творчая існасць, няўрымслівасць і ўменне радавацца жыццю адыгрываюць не апошнюю ролю ў тым, што Сяргей Андрэевіч у свае 90 “з хвосцікам” сёння адчувае сябе маладым і шчаслівым. Душа – яна не старэе!



Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка