Некалькі парад гэтаксама, як існуе мноства спосабаў пераканаць вашае дзіця не курыць, ёсць І мноства прыёмаў дапамагчы яму кінуць



Дата канвертавання22.07.2016
Памер14.12 Kb.
ЯК КІНУЦЬ КУРЫЦЬ?

НЕКАЛЬКІ ПАРАД
Гэтаксама, як існуе мноства спосабаў пераканаць вашае дзіця не курыць, ёсць і мноства прыёмаў дапамагчы яму кінуць.


  • Калі і вы, і вашае дзіця (ці хто іншы з сямейнікаў) кураце, паспрабуйце кінуць разам. Вашая сям’я нанясе сумесны ўдар гэтай звычцы! Няхай кожны возьме ў гэтым удзел і выявіць сваю падтрымку. На халадзільніку ў кухні можаце пачапіць адпаведную цыдулку або падпішыце з усімі сямейнікамі супрацькурыльны кантракт.

  • Парайце вашаму дзіцяці абвясціць пра сваё рашэнне кінуць курыць публічна, няхай прапануе далучыцца да “антынікацінавай кампаніі” сваім сябрам. У колькасці – заўсёды сіла.




  • Вызначце з вашым дзіцём дзень “К” (калі кінуць курыць). Заплануйце на гэты дзень паход куды-небудзь усею сям’ёй і добра прабаўце час. Гэта дазволіць вашаму падлетку не думаць пра цыгарэты. Зрабіце так, каб дзень “К” запомніўся ўсёй сям’і.

  • Як толькі вашае дзіця дасць абяцанне кінуць, прыбярыце ўсё, звязанае з цыгарэтамі: папяльнічкі, запалкі і г.д. – каб нішто не нагадвала яму пра гэтую звычку.

  • Запасіцеся жавальнаю гумкай без цукру, таблеткамі ад кашлю і падрыхтуйце ўдосталь садавіны і гарадніны, каб вашае дзіця кожны раз, калі яму раптам захочацца курыць, магло карыстацца ўсім гэтым.

  • Падтрымлівайце ў вашым дзіцяці рашучасць кінуць курыць, нагадваючы яму раз-пораз пра важнасць “добрага самаадчування”. Поспех у гэтым пачынанні будзе азначаць для таго, перамогу ў барацьбе за кантроль над такім важным фактарам яго жыцця, як здароўе.

  • Скажыце вашаму дзіцяці, каб яно не адчайвалася. Мноству курцоў даводзілася кідаць не адзін раз, перш чым гэта ім сапраўды ўдалося.

  • Нагадайце вашаму дзіцяці, што яно не павінна губляць з поля зроку пастаўленых у жыцці мэтаў і што курэнне можа толькі пашкодзіць у іх дасягненні. Рашэнне кінуць курыць павінна разглядацца ім як выклік абставінам і магчымасць выпрабаваць сабе ў дасягненні мэты, вартай, каб за яе пазмагацца.

: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка