Нетрадыцыйныя (нестандартныя) урокі – першы крок для падрыхтоўкі творчай асобы



Дата канвертавання13.12.2016
Памер91.27 Kb.
Нетрадыцыйныя (нестандартныя) урокі – першы

крок для падрыхтоўкі творчай асобы.
Нельга не згадзіцца з тым,што ў апошні час зніжаецца цікавасць дзяцей да вучобы,знікае жаданне вычыцца. Зацікавіць вучняў навучальным матэрыялам дапамагаюць нестандартныя ўрокі, якія арыентуюцца галоўным чынам на забаўляльны інтарэс.

Творчыя прынцыпы нестандартных урокаў:

1. Адмова ад шаблонаў пры арганізацыі ўрока, ад фармалізму ў час

правядзення.

2. Максімальнае прыцягненне вучняў класа да актыўнай дзейнасці на

ўроку.

3. Не забаўляльнасць, а займальнасць і захапленне як аснова эмацыяналь-



нага тону ўрока.

4. Падтрымка альтэрнатыўнасці, мноства меркаванняў.

5. Развіццё функцыі зносін на ўроку як умова забеспячэння ўзаемаразумен-

ня.


6. “Схаваная” (педагагічна мэтанакіраваная) дыферэнцыяцыя навучэнцаў

па іх магчымасцях, інтарэсах, здольнасцях і схільнасцях.

Неабходна выдзеліць 3 перыяды падрыхтоўкі і правядзення нестандарт-

ных урокаў: падрыхтоўчы, асабіста ўрок, і яго аналіз.



І. ПАДРЫХТОЎЧЫ.

У ім актыўны ўдзел прымаюць і вучні, і настаўнік. Калі пры падрыхтоўцы да традыцыйнага ўрока такую дзейнасць праяўляе толькі настаўнік(піша план –канспект,рыхтуе дадатковы матэрыял,карткі і г.д.),то ў другім выпадку ў значнай ступені задзейнічаны і вучні. Яны дзеляцца на групы (каманды,экіпажы), атрымліваюць пэўныя заданні, якія неабходна выканаць да ўрока: падрыхтаваць паведамленне па тэме папярэдняга ўрока,скласці пытанні,крыжаванкі,віктарыны,вырабіць неабходны дыдактычны матэрыял і г.д.


ІІ. АСАБІСТА ЎРОК (выдзяляецца 3 асноўных этапы):

Першы этап. Ён з’яўляецца перадумовай да фарміравання і развіцця матывацыйнай сферы вучняў: ставяцца праблемы,удакладняецца ступень падрыхтаванасць да іх рашэння,да знаходжання шляхоў дасягнення мэты ўрока. Вызначаюцца сітуацыі, удзел у якіх дазваляе рашыць пазнавальныя, развіваючыя і выхаваўчыя задачы.

Развіццё матывацыйнай сферы ажыццяўляецца эфектыўна толькі тады,калі добра быў праведзены падрыхтоўчы перыяд: якасць выканання вучнямі папярэдніх заданняў уплывае на іх цікавасць да папярэдняй работы. У час правядзення ўрока настаўнік улічвае адносіны вучняў да арыгінальнай формы ўрока; узровень іх падрыхтаванасці; узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці.


Другі этап. Паведамленне новага матэрыялу,фарміраванне ведаў вучняў у розных “нестандартных” формах арганізацыі іх мысленчай актыўнасці.
Трэці этап. Ён прысвечаны фарміраванню ўменняў і навыкаў. Кантроль звычайна не выдзяляецца асобна ў часе, а “раствараецца” ў кожным з папярэдніх этапаў.
ІІІ. АНАЛІЗ УРОКА.

Аналізуючы дадзены ўрок, мэтазгодна ацэньваць не толькі вынікі навучання, выхавання, развіцця вучняў, але і карціну навучання – эмацыянальны тонус урока: не толькі ў зносінах настаўніка з вучнямі,але і ў зносінах дзяцей адзін з адным, а таксама асобных рабочых груп.


Урокі са змененымі спосабамі арганізацыі:

а) уроклекцыя “Парадокс

М э т а – паўтарэнне матэрыялу, развіццё ўвагі і крытычнага мыслення.

Праводзіцца пры вывучэнні аглядавых тэм па літаратуры ў старэйшых класах.


Арганізацыя ўрока:

1. Настаўнік чытае лекцыю,у змест якой уключаны памылковыя звесткі,

супярэчлівыя меркаванні, недакладнасці.

2. Вучні абмяркоўваюць лекцыю,выконваюць заданні – складаюць план і

знаходзяць у матэрыяле адказы на пастаўленыя настаўнікам пытанні.

3. Вучні фіксуюць памылкі, “дапушчаныя” настаўнікам.

4. Робяць запісы ў сшытку ў выглядзе табліцы:

План лекцыі

Памылкі

Адказы на пытанні










5. Адзін з вучняў называе памылку, настаўнік узнаўляе пэўны ўрывак з

лекцыі.


6. Абмяркоўваюцца памылкі і выясняецца, чаму пэўнае меркаванне

няправільнае.

Усе работы ацэньваюцца , улічваецца, як вучні аргументуюць “памылкі”.

Такія ўрокі актывізуюць увагу, развіваюць аналітычныя навыкі, змяняюць матывацыю да навучання.


б) уроксустрэча

М э т а – “ажывіць” сучасную гісторыю.

Госцем на ўроку можа быць выпускнік школы, настаўнік – пенсіянер, старажылы вёскі.

Асаблівасць дадзеных урокаў – сур’ёзная падрыхтоўка. На занятках ідзе дыялог настаўніка і госця. Далей вучні маюць магчымасць задаваць пытанні, свабодна размаўляць з госцем.


Урокі, якія абапіраюцца на фантазію вучняў.

а) урокказка

Мэта дадзеных урокаў: прывіваць вучням любоў да ўдумлівага чытання, выклікаць радасць ад чытання, прывіваць увагу да слова; выпрацоўваць навыкі выразнага чытання; выхоўваць уважлівасць, адказнасць.

Х О Д У Р О К А:

1. Гутарка аб казках.

2. Конкурс “Казка – мудрасць народная”. Да дошкі прымацоўваецца

васілёк з шасцю пялёсткамі. Удзельнікі круцяць васілёк; на які пялёстак

пакажа стрэлка, тое заданне і выконвае каманда вучняў.

3. Конкурс “Пазнай героя казкі”. Кожная каманда выбірае героя, а другія

задаюць пытанні і адгадваюць, хто гэты герой.

4. Конкурс “Вярні ў казку!” Паглядзеўшы на прадмет, намаляваны на

паперы, дзеці павінны назваць казку, дзе пра яго гаворыцца.

5. Конкурс “Радыёказка”. Чытанне па асобах. Дзеці павінны агучыць

сцэнку з казкі.Настаўнік называе камандзе казку,дзеці самі выбіраюць

эпізод, размяркоўваюць ролі.

6. Віктарына па казках.

7. У канцы ўрока – падвядзенне вынікаў.
б) уроквернісаж

Мэта ўрока: пашыраць кругагляд вучняў, даваць новую інфармацыю; развіваць самадзейнасць,эстэтычны густ і ўменне весці расказ,выступаць перад таварышамі; прапагандаваць творчасць.

Х О Д У Р О К А.

1. Уступнае слова настаўніка.

2. Апавяданне першага экскурсавода пра пісьменніка,якому прысвечаны

ўрок.


3. Апавяданне другога экскурсавода пра сям’ю пісьменніка, яго асабістае

жыццё.


4. Апавяданне трэцяга экскурсавода аб асноўных тэмах творчасці

пісьменніка.

5. Знаёмства з ілюстрацыямі вучняў па творах пісьменніка(агляд чацвёр-

тага экскурсавода).

6. Заключнае слова настаўніка.
Урокі, заснаваныя на гульнёвай аснове

а) уроклато

Вучням папярэдне паведамляецца тэма і дата правядзення ўрока,агульная накіраванасць пытанняў,якія выносяцца на ўрок. Далей вучням даюцца карткі з заданнямі,дыферэнцыраваныя па цяжкасці работы; карткі маюць парадкавыя нумары. Прапаноўваецца на лістках падрыхтаваць адказы на гэтыя заданні за 15 хвілін. Затым пачынаецца гульня ў лато: настаўнік дастае невялікія картонныя квадрацікі з нумаркамі і аб’яўляе голасна “вынуты” нумар; вучань, які мае картку – заданне з такім жа нумарам, дае адказ.

Асноўныя правілы:

- нельга рабіць паўзы,каб не заахвочваць няўважлівасць вучняў і не зні-

жаць тэмы гульні;

- ацэньваецца толькі прачытаны запіс на лістку,а не колькасць “нумаркоў”

якія трапілі да вучня;

- адказ павінен быць кароткім і дакладным;

- калі адказ правільны,то “нумарок” аддаецца яго “гаспадару”, а той пры-

мацоўвае яго да сваёй карткі;

- калі неабходна ўдаскладненне,то прапаноўваецца гэта зрабіць жадаючым,

тым, хто падняў руку.Нумарок у гэтым выпадку атрымлівае той, хто даў

лепшы адказ.
б) урокпадарожжа

Абсталяванне: каляровыя жэтоны, лісткі з назвамі станцый.

Клас дзеліцца на 6 каманд,кожная з якіх атрымлівае свой колер. “Падарож-

жа” адбываецца па наступных станцыях:

1. Гістарычная. Камандам даюцца заданні, звязаныя з веданнем гістарычнай эпохі і тэндэнцый у развіцці культуры таго часу.

2. Тэарэтычная. Каманды адказваюць на пытанні па тэорыі літаратуры.

3. Паэтычная. Чытаюцца вершы, робіцца іх аналіз.

4. Музычная. Гучаць песні, створаныя на словы беларускіх паэтаў.

5. Крытычная. Пытанні на веданне творчасці пэўнага пісьменніка.

“Станцыі” выбіраюць прадстаўнікі каманд,здымаючы прымацаваныя

адваротным бокам да дошкі лісты з назвамі “станцый”. Калі адказ быў правільны, каманда атрымлівае жэтоны пэўнага колеру.

У канцы гульні падводзяцца вынікі: выйгравае тая каманда, у якой атрымалася найбольшая колькасць жэтонаў; адначасова вызначаецца,каму можна даць асабістае першынство. Настаўнік выстаўляе адзнакі за работу.


Урокі, якія прадугледжваюць трансфармацыю стандартных

спосабаў арганізацыі

а) уроксемінар

Мэта ўрока: зрабіць тэарэтычныя падагульненні вывучанага матэрыялу; паказаць сувязь унутры тэмы і паміж тэмамі, з жыццём, з практыкай з улікам узроставых асаблівасцей вучняў правесці сістэматызацыю ведаў.

Семінары – важная форма выпрацоўкі ў школьнікаў самастойнасці,

актыўнасці,умення працаваць з літаратурай,творча мысліць і дзейнічаць.

Усе семінары можна падзяліць на наступныя тыпы:

- семінар – разгорнутае субяседаванне: усе вучні рыхтуюцца па ўсіх пытаннях плана,максімальна ўцягваюцца ў абмеркаванне тэмы.Гэтаму дапамагаюць падрыхтаваныя да ўрока разгорнутыя выступленні школьнікаў па кожным пытанні.

- семінар – абмеркаванне дакладаў і рэфератаў. Кожнаму вучню, які выступае,назначаецца апанент з ліку аднакласнікаў.Астатнія школьнікі знаёмяцца з літаратурай, каб быць гатовымі да дыскусіі паводле даклада, план якога і асноўныя праблемы вядомы яшчэ да ўрока.

- семінар – дыспут. Кожны вучань павінен вызначыць свае адносіны да тэмы ўрока.Настаўнік не павінен умешывацца ў ход семінара,аднак можна

размеркаваць клас на групы: “Я адчуваю”, “Я думаю”, “Я ацэньваю”,

“Я твару” і кіраваць імі, ставячы правакацыйныя пытанні.Веды,засвоеныя ў час дыскусіі, больш трывалыя.
б) уроккансультацыя

М э т а – аказаць дапамогу вучням у авалоданні ведамі і ва ўдасканаленні практычных навыкаў.

Арганізацыя ўрока.

1. План урока прадстаўлены ў выглядзе табліцы:



Час урока

(па хвілінах)



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучня










2. У кожнай з граф адлюстравана,які адрэзак часу ўрока і чым канкрэтна

займаецца кожная група.

3. У 2 і 3 графы табліцы запісваюцца віды,тэмы і змест работы (вучні звяр-

таюцца папярэдне да настаўніка спыніцца на тых тэмах арфаграфіі і

пунктуацыі, якія выклікаюць у іх цяжкасць).

4. Кожная група выконвае прапанаваныя заданні: засвойвае тэарэтычны матэрыял, удасканальвае практычныя навыкі, працуе з дадатковай літаратурай.



УРОКІ РАЗВІЦЦЯ МОВЫ.

Вусная мова ў жыцці чалавека адыгрывае выключна важную ролю. Мова павінна быць выразнай, зразумелай, эмацыянальнай. Задача настаўніка: фарміраваць,развіваць,узбагачаць,удасканальваць мову дзяцей.

Гэтаму і дапамагаюць творчыя работы, урокі развіцця мовы. Глыбока прадумаць, адчуць значэнне таго ці іншага вобраза, мастацкага прыёму,сродку мастацкай выразнасці ў тэксце твора вучань найбольш паспяхова зможа ў працэсе творчай працы.На ўроку можна прапаноўваць вучням самыя розныя тыпы заданняў:

- прыдумаць (ці выбраць з двух – трох прыведзеных настаўнікам) прапушчаныя ў мастацкім урыўку метафары, эпітэты, параўнанні;

- намаляваць слоўны партрэт героя, маючы на ўвазе пэўныя рысы яго характару;

- скласці невялікі верш у зададзеным рытме;

- дапісаць некалькі радкоў верша і г.д.

Урокі развіцця мовы павінны быць розныя па формах і тэматыцы. У сваёй практыцы я выкарыстоўваю:

- урокі выразнага чытання;

- урокі мастацкага расказвання: мастацкі пераказ казак,для якога важна,каб вучні – казачнікі помнілі пра спалучэнне слова з мімікай і жэстам,улічвалі

рэакцыю аўдыторыі, імкнучыся словам уздзейнічаць на яе;

- урокі па навучанні падрабязнаму,сцісламу,выбарачнаму пераказам;

- творчыя пераказы: патрабуюць не толькі ўзнавіць тэкст, а і выканаць пэўнае творчае заданне: замяніць простую мову ўскоснай,цяперашні час – на прошлы,ці наадварот, першую асобу – на трэцюю і інш. Можна правесці творчы пераказ са зменаю асобы апавядальніка пасля вывучэння апавядання В.Ластоўскага “Прывід”. У гэтым творы два апавядальнікі – аўтар і грэчаская багіня. Вучням даецца заданне пераказаць падзеі, што адбываюцца ў творы,ад імя Ігната.Такое заданне дапаможа пяцікласнікам глыбей і паўней асэнсаваць твор, характар героя, ад імя якога вядзецца апавяданне. Спроба глянуць на створаны пісьменнікам свет вачыма іншага апавядальніка будзе не толькі спрыяць павышэнню культуры, але і фарміраваць здольнасць дзяцей глыбей разбірацца ў жыццёвых сітуацыях, ставіць сябе на месца іншых людзей, разумець іх.

- пераклады з рускай мовы на беларускую;

- напісанне сачыненняў розных жанраў;

- напісанне водгукаў, рэцэнзій, анатацый;

- характарыстыкі і параўнальныя характарыстыкі літаратурных герояў;

- урокі па навучанні напісанню рэфератаў і дакладаў;

- вуснае славеснае маляванне;

- разгорнуты адказ на праблемнае пытанне і інш.

Праверка творчых работ – гэта не толькі кантроль ведаў і уменняў вучняў,культуры іх вуснай і пісьмовай мовы,але і навучанне,і выхаванне.

Выпраўляючы памылкі і недакладнасці,дапушчаныя ў рабоце,школьнікі развіваюць культуру мовы.У іх выхоўваецца імкненне да правільнага напісання, адказнасць за слова. У большасці выпадкаў правільна арганізаваная праца над памылкамі прывучае школьнікаў больш адказна і сур’ёзна адносіцца да творчых работ.



Настаўнік павінен сістэматычна весці ўлік памылак кожнага вучня. Такі ўлік дае мажлівасць выявіць поспехі кожнага вучня,а таксама ацаніць

сваю працу.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка