Ніл Гілевіч маці я ўзыходжу на двор, я кажу ёй: «Са святам!»



Дата канвертавання27.07.2016
Памер11.26 Kb.
Ніл Гілевіч
МАЦІ
Я ўзыходжу на двор,

Я кажу ёй: «Са святам!» —

I цалую знаёмыя родныя вусны,

I бяру пад руку,

I іду з ёй у хату,

Дзе ад прыпечка б'е

Дух гарачы капусны.
Я гляджу ў яе вочы,

Што свецяцца шчасцем,

Гладжу рукі сухія,

Прапахлыя зеллем,

I хілюся да сэрца...

А трэба б упасці

Перад ёю — нядужнай, сівой —

На калені...


Вочы маці!

У доўгія зімнія ночы

Вы над намі

Вясёлымі зоркамі ззялі,

Вы ў нясцерпнай дрымоце

Зліпаліся, ночы.

I ўсё ж усміхаліся нам,

Забаўлялі...

Рукі маці!

Вы ў працы не зналі прынукі,

Вы насілі штогод

Мазалі, як бабіны,

Вы аж нылі увечары,

Мілыя рукі,

Спавіваючы нас

Перад сном галубіным.

Сэрца маці!

Наш боль быў тваім,

He іначай,

Сорам наш

Ты насіла вялізарным горам,

Кропля ж кожная

Радасці светлай дзіцячай

Напаўняла цябе,

Разлівалася морам...

А цяпер ёй —

Адно б на сынка наглядзецца...

Жаль, і горыч, і боль

Мне душу працінае:

Як жа позна,

Як позна — любімыя дзеці —

Мы няўдзячнасць сваю

Разумець пачынаем...
Крыніца: http://gilevich.ru.

Беларуская Палічка: http://knihi.com/Nil_Hilevic/Maci.html.











База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка