Новыя словы ў лексіцы беларускай мовы (на матэрыяле газет)…



Дата канвертавання24.12.2016
Памер332.88 Kb.


Змест





Уступ…………………………………………………………………….............

3

Глава 1. Новыя словы ў лексіцы беларускай мовы (на матэрыяле газет)…..

5

1.1.Лексіка-граматычныя класы наватвораў………………………………….

6

1.2.Прадметна-тэматычныя групы неалагізмаў ………………………….......

6

Глава 2. Утварэнне новых слоў ……………………………………….............

7

2.1.Спосабы ўтварэння новых слоў ………………………………………......

7

2.2.Марфалагічны склад неалагізмаў………………………………………….

8

2.3.Шляхі ўзнікнення новых слоў…………………………………………….

8

Заключэнне……………………………………………………………………...

10

Спіс літаратуры…………………………………………………………………

11

Дадатакі.…………………………………………………………………………

12


Уступ

Дынамічныя і актыўныя змены ў слоўнікавым складзе мовы адбываюцца перш за ўсё дзякуючы пераўтварэнням у эканоміцы і палітыцы сучаснай Беларусі, рэарганізацыі структур гаспадаркі, развіццю культуры і навукі, з’яўленню новых сацыяльных рэалій. Паколькі лексіка адлюстроўвае не толькі стан грамадства, але і стан усведамлення і мыслення асобнага чалавека, працэс абагачэння лексікі новымі словамі пабуджае цікавасць і прыцягвае ўвагу даследчыкаў-лінгвістаў.

[ 7;с.111] Неабходна адзначыць, што Мацюшэнка М.В., Уласевіч В.І., Даўгалевіч Н.М., Кавалёва Л.Я., Лукашанец А.А., Шакун Л.М. і многія іншыя прысвяцілі свае навуковыя працы вылучэнню і вывучэнню новых слоў у беларускім мовазнаўстве.

Найбольш прадуктыўным вытокам абагачэння лексікі, на наш погляд, з’яўляецца пісьмовая форма мовы сучаснай газеты. Сучасная газета, мабыць, адзіны выток, які хутчэй за іншыя рэагуе на змены, якія адбываюцца ў жыцці грамадства. Яна з’яўляецца першым пісьмовым вытокам, які фіксуе нараджэнне новых слоў і выразаў, прэтэндуе на ўжыванне ў моўнай практыцы шырокіх пластоў насельніцтва.

Мова газеты прыцягвае нашу ўвагу яшчэ па некалькіх прычынах:

па-першае, моўныя змены адлюстроўваюцца ў газеце больш выразна ў параўнанні з мовай іншых сродкаў масавай інфармацыі.

па-другое, у адрозненне ад мовы тэлебачання або радыёвяшчання мова газеты прадстаўлена ў пісьмовай форме, што дае магчымасць аналізаваць яе з меншымі цяжкасцямі.

па-трэцяе, у адрозненне ад часопіса, у якім спалучаюцца розныя сродкі, каб прывабіць чатача (вокладка, малюнкі, фатаграфіі), у газеце амаль што адзіным сродкам дасягнення розных задач з’яўляецца менавіта мова, паколькі колькасць фатаграфій і малюнкаў у газеце мінімальная. Менавіта таму часопісы глядзяць, а газеты чытаюць. [4;с.180]

У апошні час лексічны склад мовы змяняецца больш актыўна, што абумоўлена хуткамі зменамі ў сацыяльнай і вытворчай сферах жыцця сучаснай Беларусі. У выніку гэтага ў лексічным складзе мовы адбываюцца змены двух тыпаў. Паршы тып змен звязаны з сігніфікатыўнай функцыяй слова. Змены другога тыпу абумоўлены толькі моўнымі зносінамі.

Да першага тыпу можна аднесці змены, якія звязаны са з’яўленнем гістарызмаў і неалагізмаў. Гістарызмы – гэта словы, якія выйшлі з ужытку ў выніку таго, што зніклі самі рэчы, з’явы, паняцці, названыя імі. Так, адышлі ў нябыт прадметы старажытнага беларускага побыту, іх назвы сталі гістарызмамі: андарак, рыдван, свяцец і інш. Неалагізмы – з’ява супрацьлеглая гістарызмам. Неалагізмы – словы, якія ўзнікаюць разам з новым паняццем, напрыклад, хакер (чалавек, які ўзламвае камп’ютэрныя праграмы). Неалагізмы могуць свядома стварацца пісьменнікамі і публіцыстамі (такія словы называюць яшчэ аказіяналізмамі).

У выніку другога тыпу змен у мове з’яўляюцца архаізмы – былыя актыўна ужывальныя назвы прадметаў, з’яў і паняццяў, выцесненыя з ужытку іншымі словамі. З поўнай дакладнасцю іх семантычны змест перадаюць сучасныя сінонімы: саета- сукно, гаспода – жыллё гаспадара.

Такім чынам, з’яўленне неалагізмаў прадстаўляе сабою вынік лінгвістычных працэсаў, які адлюстроўвае экстралінгвістычныя з’явы, у асаблівасці развіццё навукі і тэхнікі, змены ў эканоміцы і палітыцы, у жыцці і ў патрэбнасцях грамадства.

Важнасць вывучэння неалагізмаў прызнана даўно. Нават існуе асобны раздзел лексікалогіі, які вывучае новыя словы, - неалогія. Задачамі неалогіі з’яўляюцца выяўленне і апісанне неалагізмаў, параўнанне неалагізмаў у розных мовах, вызначэнне тэндэнцый развіцця мовы і т.д. [6; с.155] У некаторых краінах (Расія, ЗША, Францыя і інш.) існуюць цэнтры неалогіі, дзе займаюцца даследаваннем неалагізмаў, стварэннем слоўнікаў неалагізмаў і т.д.

У сувязі з гэтым крыніцай нашага даследавання з’яўляюцца тэксты газеты “Звязда”, а прадметам - неалагізмы.



Мэта работы – выявіць асноўныя спосабы і шляхі папаўнення лексікі беларускай мовы на сучасным этапе.

Задачы даследавання:

  1. – выявіць лексемы, новыя для сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  2. – высветліць асноўныя шляхі папаўнення лексікі;

  3. – прааналізаваць спосабы ўтварэння і словаўтваральныя тыпы наватвораў, устанавіць іх прадуктыўнасць;

  4. – вызначыць семантыку запазычаных слоў, адзначыць іх словаўтваральную актыўнасць.

Вырашэнне пастаўленых задач складае асноўны змест дадзенай работы. Такім чынам, яна мае адначасова тэарытычны і апісальна-практычны характар. Практычная значнасць даследавання заключаецца ў тым, што атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны на факультатыўных занятках на тэмы: “Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы”, “Мова і культура”, “Аснова вучнёўскай даследчай працы”.

Метадамі даследавання з’яўляюцца:

  1. Аналітычны: аналіз навуковай літаратуры па тэме даследавання, навуковых канцэпцый ў сучасных даследаваннях, моўных і тэкставых матэрыялаў;

  2. Абагульнення і сістэматызацыі: абагульнены і сістэматызаваны погляды розных даследчыкаў і фактычныя матэрыялы;

  3. Тлумачэння і апісання: даецца тлумачэнне і апісанне слоў, якія належаць да неалагізмаў.


Глава 1. Новыя словы ў лексіцы беларускай мовы
Літаратурная мова ўвесь час папаўняецца новымі словамі. Многія з іх напачатку ўспрымаюцца непрыхільна. Вось як, напрыклад, іранізуе з некаторых неалагізмаў М.Лужанін:

Я бягу на вечар з дому, Творца меў адно жаданне -

Сустракаецца дзяўчына. Пегаса ўхапіць за повад.

“Вечар, - кажа, - па-старому, Пачаў пісаць апавяданне,

Трэба мовіць вечарына”. А ледзьве выседзеў аповяд.

На выстаўцы – партрэты і пейзажы,

Скульптурныя работы – злева, справа.

Іду на выстаўку, а мне знаёмы кажа:

“Цяпер не выстаўка, а ёсць выстава

7 мая 1990 г Максім Танк запісаў у сваіх “Дзённіках”: “Аж не хочацца браць у рукі сённяшнія газеты. Трэба так засмеціць мову: мэрыя, стрэс, бестселер, трэнд, менеджар, спонсар, шоу, кемпінг, брыфінг, ланч, тэлефакс…Чамусьці ў нас вельмі ахвотна пераймаюць з Захаду не самае лепшае”. А праз 6 гадоў акадэмічны “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” (Мн., 1996) уключыў у лексічны склад мовы і апісаў не толькі гэтыя (за выключэннем двух: трэнд, ланч), але і яшчэ больш за сотню нядаўніх неалагізмаў: бартар, вернік, кансэнсус, лецішча, менталітэт, рэйтынг, святар, спадар, спадарства і г.д.

Як толькі новае слова, пачаўшы шырока ўжывацца ў перыядычным друку, мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, уключаецца ў нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі, яно перастае лічыцца неалагізмам, становіцца звычайнай моўнай адзінкай, пераходзячы з пасіўнага лексічнага складу ў актыўны. Яно страчвае арэол свежасці, адценне навізны, успрымаецца як прывычнае, звычайнае. Зрэшты, кожнае слова мае свой жыццёвы пачатак і было ў свой час неалагізмам. [7;с. 62]

Папаўненне лексічнага складу мовы адбываецца па розных прычынах. Значная частка неалагізмаў узнікла для абазначэння новых паняццяў або такіх з’яў, якія сёння сталі актуальнымі. Так, амерыканскія долары называюць баксамі або зялёнымі, дэмакратызатар - гэта міліцэйская гумавая дубінка, браніраваны легкавы аўтамабіль, якім карыстаюцца кіруючыя асобы, ахрысцілі членавозам, дземянцееўка – гэта такое маўленне, у якім змешваюцца элементы беларускай і рускай моў; трасянка. Вось толькі адзін са шматлікіх прыкладаў: “Усё начальства, малоцячы, як цяпер кажуць, на дземянцееўцы, думала, што гаворыць па-руску” (Р.Барадулін).

Другія словы склаліся як новыя назвы даўно вядомых з’яў, прадметаў і суіснуюць у сучасным маўленні ў якасці паралельных найменняў пэўнага паняцця. Адны носьбіты мовы ўжываюць ранейшыя назвы, другія аддаюць перавагу новым словам. Напрыклад, суразмоўнік і суразмоўца цяпер часцей ужываюць, чым ранейшы субяседнік. Наватвор наступствы больш дакладна, чым мнагазначнае слова вынікі, перадае паняцце ‘тое, што адбываецца, наступае пасля чаго-небудзь, што вынікае з чаго-небудзь’. Замест ранейшага “піянерскі лагер” цяпер ўжываюць летнік. [8; с.110]

1.1. Лексіка-семантычныя класы наватвораў

У навуковай і навучальнай літаратуры неалагізмы падзяляюць на лексічныя і семантычныя. Назіранні ж за шматлікімі наватворамі апошніх галоў дазваляюць крыху ўскладніць гэты падзел, вылучыць чатыры тыпы неалагізмаў: уласна лексічныя, лексіка-семантычныя, лексіка-аманімічныя і лексіка-словаўтваральныя.[6; 62]



Уласна лексічныя неалагізмы – гэта новыя словы для абазначэння як новых, так і вядомых ужо паняццяў. ( Дадатак 1)

Лексіка-семантычныя неалагізмы – новыя значэнні, якія развіліся ва ўжо вядомых словах у выніку іх пераасэнсавання ( Дадатак 2.)

Лексіка-аманімічныя неалагізмы – словы, аманімічныя з ужо вядомымі словамі. Так, словам макароннік называюць не толькі запяканку з макарон, а і вайскоўца, які застаўся ў арміі пасля адбыцця абавязковага тэрміну. А пазваночнік, апрача даўно вядомага значэння, набыў яшчэ адно, ніяк не звязанае з ранейшым: ‘той, каго ўладкавалі на работу, вучобу, службу, службу па тэлефонным званку ці іншым падобным спосабам’. Яшчэ: выступ – ‘зварот да грамадскасці з якім-небудзь паведамленнем, прапановай і пад., а таксама само паведамленне, заява, слова ў спрэчках; выступленне’; камок – ‘прыватны гандлёвы кіёск’ і інш.

Лексіка-словаўтваральныя неалагізмы – гэта словы, утвораныя найчасцей суфіксальным спосабам на базе ўжо існуючых, сэнсава аналагічных, аднакаранёвых з імі слоў. ( Дадатак 3)
1.2. Прадметна-тэматычныя групы неалагізмаў

Тэматычна новыя запазычанні ахопліваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця, якія з набольшай паўнатой адлюстроўваюць змены, што адбываюцца ў жыцці грамадства:



  1. палітыку, сацыяльны лад і ідэалогію (Дадатак 4)

  2. новыя эканамічныя адносіны ( Дадатак 5)

  3. спорт ( Дадатак 6)

  4. культура і шоу-бізнэс (Дадатак 7)

  5. медыцына і касметалогія ( Дадатак 8)

  6. быт ( Дадатак 9)

  7. сфера інфармацыйных тэхналогій (Дадатак 10)



Глава 2. Утварэнне новых слоў

Працэс утварэння новых лексем з уласных моўных рэсурсаў адбываецца пастаянна. “Аанак у залежнасці ад розных умоў і асаблівасцей унутрылінгвістычнага і пазамоўнага характару гэтыя працэсы ў розныя перыяды жыцця грамадства, а значыць, і функцыянавання мовы могуць набываць спецыфічны характар і напрамак, могуць быць паступовымі і стабільнымі або характарызавацца незвычайнай інтэнсіўнасцю і супярэчлівасцю”. [2;с.19]


2.1. Спосабы ўтварэння новых слоў

Асноўным спосабам узбагачэння лексічнага складу з’яўляецца словаўтварэнне. Значныя змены ў грамадскім жыцці краіны паўплывалі на спецыфіку працэcаў словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове, на іх колькасныя і якасныя змены. Утварэнне новых слоў у наш час адбываецца з незвычайнай інтэнсіўнасцю. Словаўтварэнне мае лавінападобны характар, калі новыя словы ўтвараюцца і ўваходзяць у маўленне не паступова і ступенчата, як гэта адбываецца ў перыяды “спакойнага” моўнага развіцця, а імкліва, калі ў адпаведнасці з патрэбамі моўнага калектыву ва ўжытак уваходзіць цэлае словаўтваральнае гняздо (вертыкаль , вертыкальны, вертыкальшчык, антывертыкальны); камп’ютар (камп’ютарны, камп’ютаршчык, камп’ютарызаваць, камп’ютарызацыя); рынак (раначны, рынкавы, рыначнік). Пры гэтым выкарыстоўваюцца ўсе вядомыя беларускай мове спосабы словаўтварэння, аднак, у параўнанні з папярэднімі перыядамі яе развіцця, мяняецца прадуктыўнасць рада словаўтваральных мадэлей.[3;с.153]

Так, пры ўтварэнні новых лексем актывізаваліся традыцыйныя для беларускай мовы спосабы словаўтварэння: словаскладанне, суфіксацыя, прэфіксацыя.

З’явілася значная колькаць састаўных лексічных адзінак (бізнес-дысцыпліна, бізнэс-партнёр, інтэрнэт-газета, інтэрнэт-карта, фітнэс-адзенне фітнэс-магазін, шоу-балет, шоу-індустрыя)

Актыўна ўтвараюцца назоўнікі-кампазіты з першымі часткамі аква-, арт-, аўды-, аўта-, відэа-, вэб-, кіна-, нарка, тэле- і інш : аквамабіль, аквапарк, аквацэнтр, арт-бар, арт-клуб, арт-метад, вэб-выданне, вэб-дызайн.

Высокапрадуктыўным з’яўляецца ўтварэнне назоўнікаў і прыметнікаў пры дапамозе прэфіксаў анты-, звыш-, контр-, пасля-, пост-, псеўда, супер- і інш (антыглабаліст, звышдзяржава, контркультура, псеўдагуманістычны, супердзяржава).

Найбольшай прадуктыўнасцю пры ўтварэнні асабовых назоўнікаў вызначаюцца суфіксы – нік, -ец (-овец) і ц (а) (афіцыйнік, бюджэтнік, аб’ядновец, адмыслоўца, выратаваўца). Часта асабовыя назоўнікі з’яўляюцца дублетамі нарматыўных слоў з іншымі суфіксамі (азеляняльнік – азеляніцель, кіроўца – кіраўнік, прыміральнік – прымірыцель). Для называння аднаго паняцця часта ўтвараецца некалькі назоўнікаў, якія звычайна з’яўляюцца поўнымі сінонімамі і не маюць адрозненняў у семантыцы (выступове, выступоўца, выступальнік, выступанец, выступальшчык, выступант).

Пры ўтварэнні прыметнікаў пашырыў сваю прадуктыўнасць суфікс – ов- (-ав-, -ев-), але нязначная колькасць прыметнікаў ствараецца і пры дапамозе суфікса –н- (кліпавы, мадэрновы, маладзёвы (моладзевы)

У апошнія дзесяцігоддзя ў беларускай мове павялічылася колькасць суфіксальных універбатаў – назоўнікаў, створаных на базе атрыбутыўных кампанентаў састаўных назваў шляхам суфіксацыі (гуманітарка- ‘гуманітарная дапамога’, заплечнік ‘заплечны мяшок’, магнітка -‘магнітная (пластыкавая) картка’, мінімалка- ‘мінімальная зарплата’, сілавік -‘работнік сілавых структур’ і пад). Актыўнаму ўзнікненню і распаўсюджванню падобных слоў у мове садзейнічаюць тэндэнцыі да эканоміі і дэмакратызацыі моўных сродкаў. Звычайна суфіксальныя ўнівербаты адносяцца да размоўнай лексікі і ўяўляюць сабой кароткія, неафіцыйныя назвы паняццяў, абазначаемых у афіцыйным маўленні словазлучэннямі. З цягам часу некаторыя з іх замацоўваюцца і ў літаратурнай мове.

Актыўна ўжываюцца нульсуфіксальныя назоўнікі. Колькасць такіх лексем павялічваецца не толькі за кошт новаўтварэнняў, але і запазычанняў з польскай і ўкраінскай моў, вяртання слоў з пасіўнага запасу (аповед, выступ, пераслед, сумнеў).

Масавы характар набываюць адхіленні ад нормы ў галіне словаўтварэння і словаўжывання. Гэта прыводзіць да ўзнікнення варыянтнасці слоў і да актыўнага выкарыстання розных словаўтваральных сродкаў для выражэння аднаго значэння.

[3; с.167]


2.2. Марфалагічны склад неалагізмаў

Новыя словы беларускай мовы ўключаюць словы розных часцін мовы. Назоўнікі (Дадатак 11), прыметнікі (Дадатак 12), дзеясловы прыметнікі (Дадатак 13), прыслоўі (Дадатак 14).

Такім чынам, аналіз марфалагічнага складу неалагізмаў паказаў, что асноўная частка новых слоў - назоўнікі, а большасць прыметнікаў, прыслоўяў, дзеясловаў утварыліся ад назоўнікаў. Напрыклад: віртуальнасць-віртуальна-віртуальны; гламур- гламурна; дыверсіфікацыя – дыверсіфікаваць; лізінг-лізінгавы; мадыфікацыя-мадыфікаваны; матура-матуральны; прэзентацыя- прэзентацыйны-прэзентавацца; рэйтынг-рэйтынгавы; сертыфікат- сертыфікавацца; сток-стокавы; тэндар-тэндарны; уфалогія-уфалагічны; харызма-харызматычны.
2.3. Шляхі ўзнікнення новых слоў

Кардынальныя змены ў грамадска-палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці грамадства ў канцы 20 - пачатку 21 стагоддзя аказалі вялікі ўплыў на лексічны склад беларускай мовы. У апошнія дзесяцігоддзі ён дастаткова інтэнсіўна папаўняецца новымі словамі. Вызначым асноўныя шляхі ўзнікнення новых слоў.

У першую чаргу неабходна назваць запазычанне. Запазычанне – гэта натуральны працэс у гісторыі кожнай мовы, які адлюстроўвае становішча краіны, спрыяе пашырэнню міжмоўных кантактаў і выклікае папаўненне лексічнай сістэмы беларускай мовы запазычаннямі з англійскай, французскай, нямецкай і іншых моў. Актыўна адбываецца замена (не заўсёды апраўданая) адных намінатыўных адзінак другімі (таможня – мытня, пасол – амбасадар, выстаўка – выстава). У параўнанні з папярэднім перыядам развіцця беларускай мовы актывізаваўся працэс ажыўлення ўстарэлых слоў. Выходзяць з пасіўнага запасу словы, якія былі запазычаны беларускай мовай раней, выкарыстоўваліся ў мове ў пачатку ХХ ст. (да 1930-х гг.) і былі зафіксаваны слоўнікамі таго часу. У мове

характэрным становіцца паралельнае функцыянаванне дублетных найменняў (мабільнік – далькажык – гутарык). Назіраецца тэндэнцыя да семантычнага размежавання лексічных дублетаў (мерапрыемства – імпрэза, сустрэча – саміт, забойца – кілер). Маюць месца змена семантычнага аб’ёму лексічнай адзінкі (параўн. спецыфіку ўжывання беларускіх назоўнікаў кут, вугал, рог і рускага угол), змена матывацыйнай прыкметы намінатыўнай адзінкі і паяўленне новага слова: трохвугольнік – трохкутнік, змена нарматыўных ацэнак цэлых пластоў і груп вытворнай і невытворнай лексікі (тыраж –наклад, нармальны – нармалёвы, спартыўны –спартовы, канцэртны – канцэртовы.)[10;15]

Такім чынам, характарыстыка сучаснага стану беларускай мовы можа быць дапоўнена наступнымі азначэннямі. Беларуская мова – гэта мова, якая

развіваецца ў рэчышчы агульных тэндэнцый сучаснага развіцця славянскіх моў; дынамічна развівае і ўдасканальвае сістэму літаратурных норм; у адпаведнасці з сучаснымі патрэбамі намінацыі актыўна папаўняе і ўдасканальвае свой слоўнікавы склад; мае высокія адаптацыйныя магчымасці; захоўвае нацыянальную спецыфіку і адметнасць. Прапанаваныя рады характарыстык, як уяўляецца, дазваляюць дастаткова поўна, усебакова і аб’ектыўна паказаць месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве, асаблівасці яе функцыянавання і спецыфіку развіцця сістэмы.




Заключэнне

“Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова на нашай зямлі. Тысячы і тысячы людзей слоўца да слоўца, гук да гука, песню да песні збіралі і зберагалі гэты неацэнны скарб. І кожнае пакаленне хацела і старалася дабавіць да яго штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці. Мільёны прыходзілі ў гэты свет і пакідалі яго з матчыным словам на вуснах. І ніколі не было ў крыўду ні суседзям, ні сябрам, ні далёкім заморскім насельнікам, бо і ў іх была свая мова, непаўторная і любімая, якая таксама суправаджала іх ад калыскі да труны. А пасяляючыся на чужой зямлі, продкі нашы сваім абавязкам лічылі прыняць новае для іх слова і падзяліцца сваім. Такія традыцыі, такія няпісаныя законы яны перадалі нам. І сёння мы не можам не памятаць гэтага, не раіцца з тымі, хто жыў да нас. Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва. За кожным словам – іх жыццё, іх надзеі, іх пакуты і кроў, іх мудрасць і запавет” (Г.Бураўкін. “Закон, падказаны нам жыццём”).

Новы лексічны матэрыял кожнай эпохі патрабуе свайго вывучэння. У сувязі з гэтым застаецца актуальнай думка, выказаная яшчэ ў 1927 г. І. Шчэрбам: “Цалкам відавочна, што кожны культурны народ павінен сачыць за зменамі ў слоўніку сваёй мовы. У сваёй асноўнай частцы праца гэтая павінна складацца з прагляду ўсёй нядаўна выдадзенай літаратуры і выбару з яе ўсіх новых слоў і словаўжыванняў”

Збіранне і вывучэнне новых слоў, значэнняў слоў і выразаў адыгрывае вялікую ролю ў грамадска-гістарычных, культурна-пазнавальных і лінгвістычных адносінах.

Змены ў слоўнікавым складзе мовы непасрэдна звязаны са зменамі ў жыцці грамадства. Значныя гістарычныя і сацыяльныя пераўтварэнні апошніх дзесяцігоддзяў паўплывалі на лексічныя працэсы ў беларускай мове. Найбольш адчувальным і важным у беларускай мове гэтага перыялу з’яўляецца працэс папаўнення лексікі новымі словамі (наватворамі і запазычаннямі).

У сувязі з тым, што беларуская мова выклікае ў нас вялікую цікавасць, было вырашана вылучыць, апісаць і сістэматызаваць неалагізмы. Бо менавіта гэты пласт мовы з’яўляецца яскравай прыкметай сучаснага стану беларускай літаратурнай мовы. .

У ходзе даследчай работы было разгледжана і прааналізавана больш трохсот наватвораў. Вызначаны лексіка-граматычныя класы неалагізмаў, прадметна тэматычныя групы. Прааналізаваны асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў, марфагалічны склад. Апісаны асноўныя шляхі ўзнікнення новых слоў.

Гэта лeкciкa цiкaвaя i ў пaзнaвaльным плaнe, бo яна aдлюcтpoўвae ўплыў aкaлiчнacцeй жыцця i дзeйнacцi чaлaвeкa нa фapмipaвaннe нaцыянaльнaй cicтэмы знaчэнняў.


Спіс літаратуры

  1. 1. Даўгулевіч, Н. М. Фанетычная адаптацыя запазычанняў з англійскай мовы ў сучаснай беларускай мове: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01

98 Н. М. Даўгулевіч; Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. – Мінск, 2003. – 20 с.

2. Лукашанец, А. А. Актыўныя працэсы ў сучасным беларускім словаўтварэнні / А. А. Лукашанец // Беларуская мова ў другой палове ХХ стагоддзя: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 22–24 кастр. 1997 г. – Мінск: Белдзяржуніверсітэт, НАНБ, 1998. – С. 19–27.

3. Лукашанец, А. А. Словаўтварэнне і граматыка / А. А. Лукашанец. – Мінск: Права і эканоміка, 2001. – 252 с.


  1. 4. Мацюшэнка, М. В. Наватворы ў лексіцы спорту (на матэрыяле сучаснай беларускай публіцыстыкі) / М. В. Мацюшэнка // Язык и социум: материалы VIII Межд. науч. конф., Минск, 5–6 дек. 2008 г.: в 2 ч. / редкол.: Л. Н. Чумак [и др.]. – Минск: РИВШ, 2009. – Ч. 1. – С. 135–137.

  2. 5. Мацюшэнка, М. В. Неалагізмы ў сучасным беларускім публіцыстычным тэксце / М. В. Мацюшэнка // Мова і культура: науковий щорічний журнал / редкол.: Д. С. Бураго (гол. ред.) [и др.]. – К.: Видавничий Дім Дмитра Бураго, 2008. – Вип. 10. – Т. II (102). – С. 180–184.

  3. 6. Мацюшэнка, М. В. Структурна-семантычны аналіз графічна незасвоеных запазычанняў у мове сучаснай беларускай публіцыстыкі / М. В. Мацюшэнка // Веснік Мазыр. дзярж. пед. ун-та імя І. П. Шамякіна. – 2008. – № 2. – С. 62–66.

  4. 7. Мацюшэнка, М. В. Утварэнне і семантыка ад’ектыўных наватвораў у мове беларускай публіцыстыкі ХХІ ст. / М. В. Мацюшэнка // Веснік Мазыр. дзярж. пед. ун-та імя І. П. Шамякіна. – 2009. – № 2. – С. 153–156.

  5. 8. Мацюшэнка, М. В. Функцыянаванне неалагізмаў у мове газеты / М. В. Мацюшэнка // Пісьменнік – мова – стыль: матэрыялы ІІІ Міжнар. навук. канф., Мінск, 29–30 верасня 2005 г. / Беларускі дзярж. ун-т; адк. рэд. М. Р. Прыгодзіч, М. І. Свістунова. – Мінск: РІВШ БДУ, 2006. – С. 111–112.

  6. 9. Уласевіч, В. І. Запазычаная грамадска-палітычная і эканамічная лексіка ў сучасным друку / В. І. Уласевіч // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 1999. – № 2. – С. 123–127.

  7. 10. Уласевіч, В. І. Лексічныя працэсы ў беларускай мове 90-х гадоў ХХ ст.: дыс… канд. філал. навук: 10.02.01 / В. І. Уласевіч; НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск, 2002. – 20 с.

  1. 11. Уласевіч, В. І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. – Мінск: ТетраСистемс, 2009. – 448 с.

Дадатак 1

Вертыкальшчык – той, хто ўваходзіць у вертыкаль (органы кіравання, прызначаныя зверху).

Пра галоўнага чэрвеньскага “вертыкальшчыка” Аляксандра Іларыёнавіча Лапатку і па Міншчыне, і па рэспубліцы вось ужо некалькі гадоў ідзе добразычлівая пагалоска”. Звязда. 2006. 24 студзеня.



Аповед – расказ (славеснае паведамленне пра якія-небудзь падзеі).

Зрэшты, гэта ў аповядзе так усё проста атрымліваецца. Звязда.2005. 10 снежня.



Паасобнік – экзэмпляр чаго-небудзь.

Наклад выдання невялікі, усяго – 100 паасобнікаў. Звязда. 2005. 10 снежня.

У гэты тып неалагізмаў уваходзяць і словы, якія паводле паходжання з’яўляюцца нядаўнімі запазычаннямі з іншых моў (украінскай і польскай) і большасцю носьбітаў мовы ўспрымаюцца з адценнем навізны як паралельныя абазначэнні вядомых прадметаў, прымет, дзеянняў:

Выбітны – выдатны, славуты, выключны, незвычайны.

Работа нямецкіх лялечнікаў пакінула глыбокае ўражанне найвышэйшай прафесійнасцю… - ад выканання лялек да выбітнай тэхнікі лялькаваджэння. Звязда. 2006. 24 студзеня.



Імпрэза – мерапрыемства.

У Наваполацку адбылася імпрэза, прысвечаная 3-годдзю Таварыства вольных літаратараў.



Распавядаць – расказваць, апавядаць.

Зразумела, аднавіць работу вясковых лазняў было няпроста, - распавядае начальнік Жабінскага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Кандрацюк. Звязда. 2006. 12 студзеня.



Дадатак 2

Чайнік – пра нявопытнага чалавека, навічка ў якой-небудзь справе.

Сярод іх былі сапраўдныя “чайнікі” і прафесіяналы ў бальных, сучасных і іншых танцах, “простыя смяротныя” і “зоркі” экрана і эстрады. Звязда. 2006. 11 кастрычніка.



Чаўнок - той, хто купляе што-небудзь на перапродаж, ездзячы з аднаго месца ў другое (нібы чаўнок у ткацкім станку).

Са жніўня стала магчымым правезці бяспошлінна не больш чым 50 кілаграмаў чаго-небудзь з-за мяжы. Скажам, з Польшчы. “Чаўнакі” вельмі незадаволеныя. Звязда. 2003. 11 студзеня.



Вадалазка – тое, что і гольф.

Жоўтая дэталь у касцюме горача віталася: самай лепшай танцорцы ў жоўтай вадалазцы быў уручаны спецыяльны прыз. Звязда. 2007. 14 лістапада.



Аб’ём – у выразе: аб’ём памяці – у інфарматыцы: максімальная колькасць адзінак даных, якая захоўваецца ў запамінальным устройстве камп’ютара.

З задавальненнем выконваем ПК і пад канкрэтны заказ. Просіць заказчык “Пентыум- 3” ці “Пентыум – 5” – калі ласка: у якім суправаджэнні, з якім аб’ёмам памяці. Звязда. 2004. 30 красавіка.



Абмывальнік прыстасаванне для вадкасці, якой абмываецца лабавое шкло транспаратнага сродку.

Гэта і дадатковая падрыхтоўка вадзіцеляў да кіравання аўтамабілем ва ўмовах снегу, галалёдзіцы, і падрыхтоўка саміх машын: замена масла, акумулятарных батарэй, устаноўка зімовых шын, нават заліўка вадкасці, якая не замярзае, у бачок абмывальніка лабавога шкла. Звязда. 2005. 19 лістапада.



Блок – у выразе: сістэмны блок – у інфарматыцы: асноўнае ўстройства камп’ютара, якое змяшчае апаратнае і праграмнае забеспячэнне.

А пры правядзенні вобыскаў у іх дома праваахоўнікамі канфіскавана 5 аналагічных купюр, тры сістэмныя блокі, два прынтары, сканеры і ксеракс. Звязда. 2006. 14 лютага.




Дадатак 3

Бальшыня – большасць.

Па тэле-замежныя (па бальшыні) мультыплікацыйныя фільмы…Звязда. 2007. 4 верасня.



Насамрэч –на самой справе, у сапраўднасці.

Фінал усіх гэтых гульняў насамрэч алімпійскі: нічыя. Звязда. 2002. 9 ліпеня.



Тамтэйшы- тамашні і інш.

Хлопцы звярнуліся па дапамогу да тамтэйшага мудраца і той параіў замураваць у сцяне цытадэлі адну з іх жонак, каб улагодзіць багоў. Звязда. 2007. 4 верасня.

У гэтай жа групе можна разглядаць і неалагізмы, якія адрозніваюцца ад слоў, зафіксаваных у слоўніках, сваёй марфемнай структурай і, відаць, запазычаны з украінскай мовы:

Напрыканцы- у канцы, пад канец, урэшце, напаследак.

Напрыканцы адзначу, што акрамя сайтаў, прысвечаных “чорнай археалогіі” у Інтэрнеце нямала сайтаў, аўтары якіх не разглядаюць пошук старажытных каштоўнасцей як спосаб нажывы. Звязда. 2002. 13 снежня.



Дадатак 4

Амбасада- пасольства

Саветнік па культуры амбасады Францыі ў Беларусі Сільвія Лемасон перадала ў падарунак кнігі аб Шагале. Звязда. 2002. 9 ліпеня



Дыспарытэт- парушэнне раўнавагі, сувязей паміж чым-небудзь.

Такім чынам, на рынку жылля складваецца дыспарытэт, калі колькасць прадаўцоў у некалькі разоў перавышае колькасць пакупнікоў. Звязда. 2002. 9 ліпеня



Дэкларант – той, хто запаўняе дэкларацыю аб даходах для прадстаўлення яе ў падатковую інспекцыю.

У “дэкларантаў” засталіся лічаныя дні. Звязда. 2006. 25 лютага.



Істэблішмент – сукупнасць дзяржаўных, эканамічных, сацыяльна-палітычных інстытутаў, арганізацый, груп, якія маюць уладу і магчымасць уплыву на грамадскае жыццё.

Журналісты і частка палітычнага істэблішмэнту абвінавачваюць ў вельмі блізкіх сувязях з грузінскай варажбіткай Ленай Лалішвілі. Звязда. 2003. 5 красаіка.



Нерэзідэнт – юрыдычная асоба, зарэгістрыраваная ў іншай краіне у адпаведнасці з замежным заканадаўствам.

Доля нерэзідэнтаў – 90,9 працэнта (дзяржаўная доля – 86,5 працэнта), доля нерэзідэнтаў – 9,1 працэнта. Звязда 2007. 21 лістапада.



Канверсія – перавод прадпрыемстваў абароннай прамысловасці на вытворчасць грамадзянскай прадукцыі і тавараў народнага спажывання.

З распадам вялікай краіны і сыходма з арэны СЭУ мы страцілі ранейшыя рынкі збыту, канверсія таксама прымушала практычна цалкам абнавіць наменклатуру выпускаемай прадукцыі. Звязда 2003. 30 красавіка.



Дадатак 5

Афшорны – які не рэгулюецца дзяржавай (пра фінансавыя аперацыі, дзейнасці кампаній, што знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны).

Выручаная валюта павінна хутка пераходзіць ад аднаго суб’екта гаспадарання да другога і працаваць на эканоміку, а не знаходзіцца ў афшорных банках. Звязда. 2000. 5 студзеня.



Дэмпінг – продаж тавараў манаполіямі, фірмамі і пад. На замежным рынку па штучна зніжаных цэнах, значна ніжэйшых за цэны ўнутранага рынку, з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

Ад усіх усходнееўрапейскіх краін сёння патрабуюць распрадаць нацыянальную эканоміку іншаземцам, згарнуць сельскагаспадарчую вытворчасць, згадзіўшыся імпартаваць па дэмпінгу прадукты харчавання, якія субсідзіруюцца Еўрасаюзам. Звязда. 2002. 26 лістапада



Кансалтынг – кансультаванне вытворцаў, прадаўцоў і пакупнікоў па эканамічных, гаспадарчых і прававых пытаннях.

Большасць з іх ніколі не чулі ні пра менеджмент, ні пра кансалтынг, але ведалі: выжыць можна толькі разам, калі бараніцца ад бяды калектыўна, з даверам да кіраўніцтва. Звязда. 2005. 17 снежня.



Кансорцыум – часовае пагадненне паміж некалькімі банкамі або прамысловымі кампаніямі для сумеснага размяшчэння капіталаёмкіх праектаў.

Нагадаем, што кантракт на будаўніцтва сховішча ядзерных адходаў падпісаны ў студзені 2005 года з кансорцыумам нямецкіх кампаній… Звязда. 2005. 27 снежня



Фундатар – той, хто засноўвае што-небудзь, дае грошы на заснаванне, фінансуе якое-небудзь мерапрыемства; спонсар.

Ён сам распрацаваў ідэю і знайшоў фундатараў. Звязда. 2003. 26 сакавіка.



Ф’ючарс- Біржавая здзелка па продажу тавараў або каштоўных папер з абавязацельствам пастаўкі або перадачы іх пакупніку ў пэўны момант у будучым па цэнах, якія дзейнічалі на момант заключэння кантракта.

Ф’ючарсны- які адносіцца да ф’ючарса.

Зрэшты, калі ўлічыць тое, што ў лістападзе, з пачатку ацяпляльнага сезона, цэны стабілізаваліся, а звычайна ф’ючарсныя кантракты заключаюцца на 2-3 месяцы наперад, то, мяркуючы па ўсім, значнага росту цэн у бліжэйшы час не будзе. Звязда. 2005. 22 лістапада.



Дадатак 6

Баха – від ралі-рэйдаў; спаборніцтвы, якія праходзяць па перасечанай мясцовасці і дарогах агульнага карыстання (стандартны працяг гонкі – ад аднаго да трох дзён, траса – ад 500 да 1200 км).

Баха – адна з разнавіднасцяў ралі-рэйдаў па бездарожжы. Звязда. 2005. 10 снежня



Коўч- трэнер.

Зарплата новага коўча складае ад 1,5 да 5 мільёнаў еўра ў год. Звязда. 2006. 13 студзеня.



Магуліст- спартсмен, які займаецца могулам.

На спартыўных збудаваннях пройдуць паказальныя выступленні скакуноў з трампліна, магулістаў і фрыстайлістаў. Звязда. 2006. 24 лютага.



Мундзіяль- чэмпіянат свету.

Такім чынам, на перамогу ў мундзіялі прэтэндуюць, акрамя гаспадароў першынства, Нідэрланды, Україна, Партугалія, Англія, Францыя, Італія. Звязда. 2005. 18 лістапада.



Судоку- від красворда – лікавая галаваломка.

У квадраце з 9 на 9 клетак, каб у кожным вертыкальным слупку, а таксама ў кожным малым квадраціку 3 на 3 клеткі, абмежаваным тлустай лініяй, кожная лічба сустракалася толькі адзін раз, без паўтораў. Звязда. 2007. 5 снежня.



Трыял- спаборніцтвы па пераадольванню перашкод (прыродных ландшафтаў, бездарожжа, абрываў і пад.) на колавай тэхніцы (веласіпедах, матацыклах, аўтамабілях)

18.30. Трыял. Чэмпіянат свету ў закрытых памяшканнях. Звязда. 2005. 4 лютага.



Райдар- тое, што і віндверфінгіст.

І сёння ў свеце важна, каб у райдэра (чалавека, які на дошцы катаецца па вадзе) быў свой стыль, каб ён усё рабіў прыгожа і гарманічна.



Дадатак 7

Бэліданс – танец жывата.

Экзатычная прыгажуня Святлана – загартаваны баец танцавальнага фронту, майстар белідансу. Звязда. 2006. 1 красавіка



Паблік-рылэйшанз – тое, што і піар.

Упершыню ў Беларусі аб тэхналогіі паблік -рылейшанз (РR) будуць гаварыць так многа і так сур’ёзна. Звязда. 2003. 4 красавіка.



Кастынг – 1. Вызначэнне складу выканаўцаў, адбор, часта на конкурснай аснове, акцёраў (для кіно, тэлебачання, тэатра).

Для таго, каб адабраць людзей на працу ў замежныя шоу, праводзяцца спецыяльныя шоу, спецыяльныя кастынгі. Пра кастынгі не бывае аб’явак у газеце. Звязда. 2002. 18 снежня.



Мэйнстрым- найбольш тыповыя з’явы культуры (літаратуры, музыкі і пад), распаўсюджаныя ў пэўным грамадстве ў пэўную эпоху і запатрабаваныя ім.

Трэцяе – заўжды было цікава паспрабаваць даказаць сабе і, быць можа, камусьці іншаму, што ў Беларусі можна зрабіць беларускамоўны мэйнстрым, які будзе карыстацца попытам. Звязда. 2007. 30 лістапада.



Ратацыя- перыядычнае паўтарэнне ў тэле-ці радыёэфіры музычных твораў з мэтай іх папулярызацыі.

“Бег па зачараванаму колу” – так называецца новы хіт спявачкі, які зараз запушчаны ў ратацыю FM-станцый.Звязда. 2006. 22 верасня



Рынгтон – мелодыя,якая гучыць на мабільным тэлефоне падчас званка.

У дадатак да песень на дыску ёсць спасылкі на рынгтоны. Звязда. 2006. 30 лістапада.



Саўндтрэк – музыка для фільма

Загалоўная кампазіцыя рабілася як саўндтрэк да фільма, які потым перадумалі здымаць, а добрая песня так і засталася Звязда. 2006. 30 лістапада.




Дадатак 8

Акупунктура - метад лячэння захворванняў уздзеяннем на пэўныя ўчасткі цела, зоны арганізма.

Кропкі акупунктуры больш цёплыя, іх адчувае і да іх імкнецца п’яўка. Звязда. 2003. 17 мая.



Глюкометр- медыцынскі прыбор індывідуальнага карыстання, прызначаны для вымярэння ўзроўню глюкозы ў крыві ў хворых на цукровы дыябет.

На вашым месцы, я размеркавала б сямейны бюджэт так, каб у вашага сына былі і сучасныя глюкометры, і тэст-палоскі, і літаратура па цукроваму дыябету.Звязда 2004. 20 сакавіка.



Іпатэрапія- метад рэабілітацыі хворых з дапамогай лячэбнай верхавой язды для развіцця апорна-рухальнага апарату.

За мяжой жа ўжо даўно выкарыстоўваюць коней…для лячэння хворых на ДЦП і іншыя цяжкія захворванні. Ды і для прафілактыкі праблем з пазваночнікам і г.д. іпатэрапія – вельмі добры і правераны на практыцы сродак аздараўлення. Звязда. 2006. 2 жніўня.



Ліпасакцыя- спосаб зніжэння лішняй вагі шляхам вакуумнага адсмоктвання лішняга тлушчу, а таксама хірургічнае выдалення тлушчавых адкладаў.

Сёння навуцы ёсць што прапанаваць на наша запатрабаванне набыць стройны, ладны стан: шматлікія масажы, абгортванні, як радыкальны варыянт – ліпасакцыя. Звязда. 2005. 22 снежня.



Міяліфтынг – у касметалогіі: працэдура падцяжкі скуры і надання тонусу мышцам з дапамогай току, які прымушае мышцы скарачацца.

У адным са сталічных цэнтраў прыгажосці мяне таксама запэўнівалі ў тым, што патрэбны эфект я атрымаю, калі схаджу разоў гэтак з дзесяць на працэдуру міяліфтынга. Звязда. 2002. 2 жніўня.



Тэрмаліфтынг – у касметалогіі: падцяжка, амалажэнне скуры, заснаванае на выкарыстанні цяпла.

У гэтым жа цэнтры запэўнівалі зрабіць тэрмаліфтынг. Звязда. 2002. 2 жніўся.


Дадатак 9

Вінтаж- стыль у адзенні, сутнасць якога залючаецца ў папулярызацыі рэчаў, модных у мінулым.

Вінтаж у модзе – гэта настальгія па рэчах, якія некалі былі ў модзе. Звязда. 2004. 30 красавіка.



Барбекю – 1. Страва з мяса ці рыбы, прыгатаваныя на металічнай рашотцы на адкрытым агні. 2. Пікнік з ужываннем такой стравы. 3. Прыстасаванне для прыгатавання такой стравы.

Часта пад імі мы бачылі барбекю, побач фантанчык. Звязда. 2006. 22 жніўня.



Батыльёны- разнавіднасць мадэльнага абутку, паўбоцікі.

У модзе чаравікі, батыльёны, Звязда. 2003. 24 мая.



Буцік - невялікі магазін-салон, які прапануе элегантнае дарагое адзенне, абутак, галантарэю.

Большую частку квартала зойме вялікі гандлёва-офісны цэнтр з выхадам на вуліцу Чырвоная і іншыя грамадскія аб’екты – кафэ, буцікі, клубы. Звязда. 2003. 2 красавіка.



Мюслі- страва са шматкоў розных злакаў са здробненымі дабаўкамі (арэхамі, фруктамі і да т.п.).

Сняданак. Мюслі. Звязда. 2004. 11 снежня.



Молдынг- засцерагальна-дэкаратыўная дэталь на кузаве аўтамабіля, паверхні мэблі, дзвярэй і пад.

У маім аўтамабілі нядаўна ўкралі молдынгі. Звязда. 2005. 24 снежня.



Смартфон- мабільны тэлефон, абсталяваны праграмным забеспячэннем.

Гэтая версія спецыяльна прызначала для прагляду на экранах кішэнных камп’ютараў і смартфонаў. Звязда. 2006. 23 лістапада.



Дадатак 10

Банер- у інфарматыцы: рэкламны графічны значок пэўнага сайта, размешчаны на пэўных старонках у сетцы Інтэрнет, пасля націскання на які мышшу праграма пераключаецца на гэты сайт.

Зараз мы сфарміравалі базу і ўвялі некаторыя платныя паслугі, зарабляючы за кошт банераў. Звязда. 2006. 21 верасня.



Дамен- частка рэсурсаў сеткі Інтэрнет, які кіруецца адным серверам.

Даменны – які адносіцца да дамена, звязаны з ім

Пачатак рэгістрацыі ў даменнай зоне выклікаў сапраўдны ажыятаж. Звязда. 2005. 10 снежня.



Кантэнт - 1.інфармацыйнае напаўненне, змест.

Па-ранейшаму кантэнт “Беларусь – ТБ” складаецца з лепшых узораў прадукцыі ўсіх тэле- і кінавытворчых аб’яднанняў краіны. Звязда. 2006. 28 студзеня.

2. матэрыял, які змешчаны на сайце Інтэрнет.

3. вербальнае напаўненне сайта, вобразна і лагічна звязанае з графічнымі элементамі і сістэмай навігацыі.



Стрынгер- карэспандэнт, які працуе ў небяспечных умовах.

У рэдакцыі газеты “Труд” паведамілі, што Капітонаў не з’яўляецца ўласным карэспандэнтам выдання, а працуе як стрынгер. Звязда. 2004. 24 ліпеня.



Дадатак 11

Бамонд – -у, м. 1. Прадстаўнікі вышэйшых слаёў грамадства, вышэйшы свет.

14 кастрычніка – юбілей у маэстра расійскай моды, любімага куцюр’е тамтэйшага бамонду Валянціна Юдашкіна. Звязда. 2003. 11 кастрычніка.



Дыскаўтнар – а, м магазін, які гандлюе па зніжаных цэнах.

Класічная канцэпцыя дыскаўтара – рэалізацыя пэўнага асартыменту тавараў паўсядзённага попыту, пачынаючы з адной адзінкі. Звязда. 2005. 15 студзеня.



Дысконт – -у, м. скідка з цаны тавару.

А ў магазіне “магія дысконту” дзейнічае накапляльная сістэма скідак, якая дазваляе пастаянным пакупнікам валодаць сярэбранай і залатой дысконтнай картай, што дае права адпаведна на пяці- і дзесяціпрацэнтныя скідкі. Звязда. 2006. 1 лістапада.



Кібарг – а,м. робат.

Для пошуку проціяддзя неабходна інфармацыя, за якой пасылаюць жанчыну-кібарга. Звязда. 2006. 20 студзеня.



Крэатыў- -ыву, м; пра тое, што з’яўляецца творчым, стваральным.

А вось крэатыў у арганізатараў, мяркуючы па ўсім, на гэтым і скончыўся… Звязда. 2006. 1 лістапада.



Рэцэпцыя - -і,ж. служба, якая адказвае за прыём кліентаў у гасцініцы.

На дзень ад’езду на рэцэпцыі нам сказалі, што ўсё ў парадку, грошы паступілі. Звязда 2006. 13 мая.



Таблоід – а,м; малафарматная газета з мноствам ілюстрацый і сціслым выкладам інфармацыі звычайна сенсацыйнага або скандальнага зместу.

Адна з самых злабадзённых сёння для сусветных таблоідаў тэма – высветліць, нарэшце, лёс Ганны Курнікавай. Звязда 2003. 14 чэрвеня.



Флаер – 1. Лістоўка-рэклама.

Па-чацвёртае, гэта адыход ад нецывілізаванай рэкламы ў выглядзе лістовак і флаераў, якія бязладна раскідваюць па паштовых скрынях. Звязда 2006. 28 лістапада.

2. Запрашэнне, якое дае скідку на цану білета.

Дадатак 12

Авердрафтны- які адносіцца да авердрафту, звязаны з ім.

Установамі банка Мінскай вобласці кліентам прапануецца цэлы шэраг актыўных аперацый: крэдытаванне, факторынг, фінансавы лізінг, непакрытыя акрэдэтывы з адтэрміноўкай, авердрафтнае крэдытаванне, банкаўскія гарантыі. Звязда 2006. 26 студзеня.



Букмекерскі- які звязаны з дзейнасцю букмекера.

Паводле яго слоў, стаўкі бацькоў на будучыя поспехі сваіх дзяцей апошнім часам выклікаюць трывогу ў букмекерскім грамадстве. Звязда. 2006. 22 жніўня.



Дамафонны - які адносіцца да дамафона.

На тэхнічным абслугоўванні ЖРЭА раёнаў знаходзяцца 21593 пад’езды. З іх 17339 забяспечаны дамафоннай сістэмай. Звязда. 2006. 11 сакавіка.



Інсайдарскі- які звязаны з дзейнасцю інсайдара.

Дзякуючы інсайдарскім пагадненням “Лукойл”, “Сургутнафтагаз”, ЮКАС, “Нарыльскі нікель” і іншыя буйныя расійскія канцэрны трапілі ў рукі алігархаў за бясцэнак. Звязда. 2004. 10 ліпеня.



Карпаратыўны - вузкагрупавы, які належыць да пэўнага аб’яднання або групы з агульнымі прафесійнымі або саслоўнымі інтарэсамі.

Аднак мы – не клубны праект для карпаратыўных вечарынак, наш прадзюсар хоча зрабіць прафесіянальны танцавальна-спяваючы дуэт. Звязда. 2005. 10 снежня.



Сэнсарны – які заснаваны на рабоце сэнсара.

Сэнсарная тэхналогія і магчымасць праграмавання чатырох кнопак. Звязда. 2004. 18 снежня.




Дадатак 13

Абскрабіраваць зак., разм.; ачысціць скуру цела з дапамогай скрабу.

Тут цябе і абскрабіруюць скрабам, затым нанясуць на цела тэрмагель, закруцяць у цэлафан, абгорнуць коўдрай – і адпачывай! Звязда. 2002. 2 жніўня.



Лабіраваць незак. аказаць уплыў на заканадаўчы або выканаўчы орган для прыняцця рашэнняў на карысць зацікаўленых асоб, колаў.

Знайшлося нямала асоб, якія лабіравалі і праштурхоўвалі акцыю, даказвалі яе неабходнасць. Звязда. 2005. 10 снежня.



Прэзентавацца- зак. і незак.; быць прадстаўленым для азнаямлення.

Тут прэзентаваўся першы ў рэспубліцы праект “Шпіянаж on-line”: унікальная ролевая гульня ў стылі Джэймса Бонда! Звязда. 2003. 24 мая.



Раціраваць- зак. і незак.; уключыць /уключаць у ратацыю.

Мяне сталі актыўна “раціраваць” беларускія FM-радыёстанцыі. Звязда. 2003. 17 мая.



Дадатак 14

Віртуальна- уяўна, у віртуальнай рэальнасці.

Жывём не толькі рэальна, але і віртуальна, у шматлікіх базах даных – з фотаздымкамі і аўтабіяграфіямі, нават калі самі таго не жадаем. Звязда. 2006. 21 студзеня.



Гламурна- стыльна, модна.

Модна, я б сказаў гламурна піць піва або кока-колу прама на хаду, невялікімі глыткамі, тым самым падкрэсліваючы сваю раскаванасць, сучаснасць і прыналежнасць да вышэйшых кругоў грамадства. Звязда 2002. 31 ліненя.



Насамрэч- у рэальнасці, сапраўдны.

Фінал усіх гэтых гульняў насамрэч алімпійскі: нічыя. Звязда 2005. 11 жніўня.



Дадатак 15


  1. абскрабіраваць

  2. аб’ём

  3. авердрафт

  4. авердрафтны

  5. адвязны

  6. акупунктура

  7. амбасада

  8. амбасадар

  9. ангіяпластыка

  10. антыаксідантны

  11. антыдэмпінгава

  12. антыкардараўскі

  13. аўдыт

  14. аўдытар

  15. афшорны

  16. бальшыня

  17. бамонд

  18. банер

  19. барбекю

  20. батыльёны

  21. баха

  22. біржа

  23. блок

  24. бодзіфлекс

  25. боўлінгавы

  26. боўлінгіст

  27. боўлінг-клуб

  28. брэнд

  29. букмекерскі

  30. бультэр’ер

  31. буцік

  32. бэбі-бум

  33. бэбісістар

  34. бэліданс

  35. вадалазка

  36. вертыкальшчык

  37. візажыст

  38. візітоўка

  39. віндсёрфер

  40. віндсёрфінг

  41. вінтаж

  42. віртуальна

  43. віртуальнасць

  44. віртуальны

  45. віртуальшчык

  46. вірус

  47. вірусаносьбіт

  48. вірусаносьбіцтва

  49. выбітны

  50. выкіды

  51. выступ

  52. вэб-выданне

  53. вэб-камера

  54. вэн

  55. гель

  56. гірудатэрапія

  57. гламур

  58. гламурна

  59. глюкометр

  60. дамафонны

  61. дамен

  62. джып-трыял

  63. джэк-пот

  64. дземянцееўка

  65. дыверсіфікаваць

  66. дыверсіфікацыя

  67. дыскаўнтар

  68. дысконт

  69. дыспарытэт

  70. дысплей

  71. дыстыб’ютарскі

  72. дэбюрактратызацыя

  73. дэворэ

  74. дэдаларызацыя

  75. дэкларант

  76. дэмпінгавы

  77. дэмакратызатар

  78. еўра

  79. еўразона

  80. еўразэс

  81. еўраінтэграцыя

  82. еўракамісія

  83. еўраканверт

  84. еўрапарламентарый

  85. еўрасавет

  86. еўрастандарт

  87. імабілайзер

  88. імпрэза

  89. індорхакей

  90. інсайдарскі

  91. інсайт

  92. інтэрактыўнасць

  93. інфакіёск

  94. інфарматызацыя

  95. інфафорум

  96. іпатэрапія

  97. іпатэчны

  98. істэблішмент

  99. кабукі




  1. кавер-версія

  2. каларыраванне

  3. камок

  4. канверсія

  5. канверсоўны

  6. канвертацыя

  7. кантэнт

  8. кансалтынг

  9. кансалтынгавы

  10. кансорцыум

  11. кантрафактны

  12. кантры

  13. канферэнц-сувязь

  14. кардар

  15. карпаратыўны

  16. карта

  17. карткатрымальнік

  18. карт-рахунак

  19. карупцыйнасць

  20. карупцыйны

  21. карупцыя

  22. карупцыянер

  23. кастынг

  24. кастынгавы

  25. кейс-тэхналогія

  26. кібарг

  27. кіберзлачыннасць

  28. кіберспабарніцтва

  29. кіднэпінг

  30. кінабіенале

  31. клон

  32. коўч

  33. краш-тэст

  34. крымінагенны

  35. крыятэрапія

  36. крэатыў

  37. крэм-пілінг

  38. крэш-матэрыял

  39. лабіраваць

  40. лагатып

  41. лайт-постар

  42. ламінаваны

  43. ламініраванне

  44. ламініраваны

  45. легінсы

  46. летнік

  47. лізінг

  48. лізінгавы

  49. ліквіднасць

  50. ліпасакцыя

  51. магуліст

  52. мадыфікаваны

  53. мадыфікацыя

  54. макароннік

  55. маркер

  56. матура

  57. матуральны

  58. мегазорка

  59. медыйны

  60. медытацыя

  61. медыяпаказчыкі

  62. мікшыраваць

  63. міяліфтынг

  64. молдынг

  65. мундзіяль

  66. мэйнстрым

  67. мюслі

  68. навігацыйны

  69. нерэзідэнт

  70. онлайнавы

  71. онлайн-версія

  72. онлайн-канферэнцыя

  73. онлайн-рэжым

  74. оф-тайм

  75. паасобнік

  76. паблік-рэлейшанз

  77. пазваночнік

  78. пакемон

  79. палтэргейст

  80. памяць

  81. панк-рок

  82. папарацыі

  83. паранармальны

  84. парка

  85. партал

  86. паўрліфтынг

  87. піар

  88. піар-акцыя

  89. піар-кампанія

  90. пілінг

  91. пін-код

  92. пірсінг

  93. плэй-ліст

  94. правайдар

  95. прамоўшн

  96. праскапіст

  97. праскапічны




  1. прэзентацыйны

  2. прэзентацыя

  3. прэзентавацца

  4. райдар

  5. ратацыя

  6. распавядаць

  7. раціраваць

  8. роўмінгавы

  9. рынгтон

  10. рыэлтар

  11. рэаліці-шоў

  12. рэйтынг

  13. рэйтынгавы

  14. рэкард-кампанія

  15. рэспандэнт

  16. рэферэнт

  17. рэфрэймінг

  18. рэцэпцыя

  19. саенталогія

  20. саентолаг

  21. сайт

  22. сакэ

  23. саўндтрэк

  24. сертыфікавацца

  25. сертыфікат

  26. сетка

  27. сінгл

  28. сканіраванне

  29. сканіравацца

  30. СКВ

  31. скін

  32. скінхэд

  33. слайдар

  34. слоган

  35. смартфон

  36. СП

  37. СПА

  38. сток

  39. стокавы

  40. сток-тавар

  41. стрынгер

  42. судоку

  43. субяседнік

  44. сушы

  45. сэнсарны

  46. таблоід

  47. тандэм

  48. тамтэйшы

  49. тату

  50. татуіраванне

  51. трансгеннасць

  52. трансгенны

  53. трыб’ют

  54. трыял

  55. трэк

  56. трэнінг

  57. тэлепартацыя

  58. тэндар

  59. тэндарны

  60. тэрмаліфтынг

  61. тэфлон

  62. тэфлонавы

  63. уфалагічы

  64. уфалогія

  65. файбер

  66. факторынг

  67. фармат

  68. фаст-фуд

  69. фітнэс

  70. флаер

  71. фокус-група

  72. фотасэнсар

  73. франчайзінг

  74. фундатар

  75. ф’ючарсны

  76. хакерскі

  77. хард-рок

  78. харызма

  79. харызматычны

  80. хіп-хоп

  81. хіп-хопер

  82. хобіт

  83. холдынг

  84. хостынг

  85. хэдлайнер

  86. хэндлер

  87. цюнер

  88. чартарны

  89. членавоз

  90. чып

  91. шопінг

  92. шопінгавы

  93. шорт-трэк

  94. штрыхкод

  95. шунціраванне

  96. эзатэрыка






: uploads -> doc
doc -> Месца для фотакарткi
doc -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
doc -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
doc -> Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
doc -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
doc -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
doc -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
doc -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
doc -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка