Ўнутрышкольнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла



Дата канвертавання27.07.2016
Памер148.03 Kb.
ТыпПлан работы
Разгледжана Зацвярджаю

на пасяджэнні Дырэктар ДУА”Азёркаўская

ўнутрышкольнага метадычнага савета сярэдняя школа”

Пратакол № 1 ад 03 верасня 2014г. І.М. Дравіца

Старшыня метадычнага савета 03 верасня 2014 года

Р. І. Дравіца



План работы

ўнутрышкольнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў

прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”

на 2014/2015 навучальны год

у рамках рэалізацыі метадычнай тэмы

Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках ”


Кіраўнік

Дзягель Святлана Уладзіміраўна настаўнік біялогіі і хіміі



ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”

другая кваліфікацыйная катэгорыя,

педагагічны стаж з 2009г.


Т Э М А

Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках навук прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

М Э Т А

  • Павышэнне функцыянальнай граматнасці настаўніка;

  • Фарміраванне педагагічнага майстэрства як сукупнасці яго асобасна-дзелавых якасцей, вызначаючых эфектыўнасць педагагічнага працэсу.


ЗАДАЧЫ:

  • Рэалізацыя асноўных кампанентаў зместу хімічнай, біялагічнай, матэматычнай, геаграфічнай, фізічнай адукацый;

  • Валоданне спецыяльнымі метадамі выкладання навук прыродазнаўча-матэматычнага цыкла;

  • Арганізацыя прадукцыйнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках па хіміі, біялогі, матэматыцы, геаграфіі і фізіцы.


Пасяджэнне 1.

10.09.2014г.

Тэма:

Асноўныя задачы выкладання прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2014/2015 навучальным годзе


Мэта:

  • Пазнаёміць педагогаў з нарматыўнымі і вучэбна-метадычнымі дакументамі прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў новым навучальным годзе для выкарыстання ў педагагічнай дзейнасці


Задачы:

  • садзейнічаць вывучэнню асноўных нарматыўных і вучэбна-метадычных дакументаў у новым навучальным годзе;

  • садзейнічаць практычнаму прымяненню нарматыўных і вучэбна-метадычных дакументаў у новым навучальным годзе;


Форма правядзення: круглы стол
1. Навукова-метадычны блок:

1.1. Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага пацэсу ў 2014/2015 навучаьным годзе

Змітрукевіч В.А., настаўнік фізікі і матэматыкі

2. Вучэбна-метадычны блок

2.1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2013/2014 навучальны год

Дзягель С.У., настаўнік хіміі і біялогіі,

кіраўнік аб’яднання.

2.2. Азнаямленне і аналіз інструктыўна-метадычных пісьмаў МА РБ, якія вызначаюць дзейнасць настаўнікаў у новым 2014/2015 навучальным годзе

Юргель С.М.,настаўнік геаграфіі,

Дзягель С.У., настаўнік хіміі і біялогіі.

Змітрукевіч В.А., настаўнік фізікі і матэматыкі

2.3. Агляд навінак метадычнай літаратуры па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

Лукашэвіч Л.П., школьны бібліятэкар




3. Практычны блок

3.1. Узгадненне каляндарна-тэматычных планаў па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла.

Дзягель С.У., настаўнік біялогіі і хіміі

3.2. Прыняцце рэкамендацый

Дзягель С.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання
Літаратура:


  1. Настаўніцкая газета 2014г. “Аб выкладанні вучэбных прадметаў: фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, астраномія, інфарматыка”

  2. Інструктыўна-метадычныя пісьмы МА РБ

  3. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 ліпеня 2011г.), настаўніцкая газета №30 ад 10 сакавіка 2011г.

  4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (зацверджаныя Законам РБ ад 23 ліпеня 2008г.)

  5. Правілы правядзення атэстацыі вучняў.

  6. Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі


Пасяджэнне 2.

19.12.2014г.

Тэма:

  • Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках: хіміі, біялогіі, матэматыкі, геаграфіі, фізікі. Структура, узроўні, формы і сродкі арганізацыі вучэбнай дзейнасці на ўроках навук прыродазнаўча-матэматычнага цыкла”

Мэта:

  • Азнаямленне з сучасныміі метадамі і прыёмамі арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках.

Задачы:

  • Стварэнне неабходных умоў для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках;

  • Укараненне сучасных інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій для арганізаціі пазвальна дзейнасці.

Форма правядзення: практычны семінар.
1. Навукова-метадычны блок:
1.1 Дзейнасць настаўніка пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках
Змітрукевіч В.А., настаўнік фізікі

2. Вучэбна-метадычны блок

2.1 Выкарыстанне сучасных інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій для арганізаціі пазвальна дзейнасці


Дзягель С.У., настаўнік хіміі і біялогіі
3. Практычны блок

3.1 Распрацоўка метадычных рэкамендацый па выкарыстанню сучасных метадаў і прыёмаў арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняу на ўроках па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цукла.



Юргель С.М. настаўнік геаграфіі

3.2.Адкрыты ўрок па геаграфіі ў 6 класе па тэме “Геаграфічная карта. Урок абагульненне.”



Юргель С.М. настаўнік геаграфіі
3.3. Самааналіз настаўнікам урока.

3.4. Аналіз урока членамі МА

3.6. Выніковая рэфлексія “Ключавое слова”.

ДзягельС.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання

3.7. Прыняцце рэкамендацый

Дзягель С.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання


Літаратура:

  1. Гузеев В.В. Методы и организационные формы обучения/В.В. Гузеев - .: Народное образование, 2001. – 84с.

  2. Груденов, Я.И. Совершенствование методики работы учителя

математики / Я.И. Груденов. – М.: Просвещение, 2005.

  1. Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии – 2 / Н.И.

Запрудский – Минск: «Сэр-Вит», 2010. – 256с.

  1. Кульневич, С.В. Анализ современного урока/С.В. Кульневич, Т.П.

Лакоценина – Ростов-на-Дону: ТЦ «Учитель», 2001. – 176 с.

  1. Луговский, С.А. Формирование познавательной активности

школьников при изучении математики/С.А. Луговский, Е.П.

Цыбуля // Матэматыка: праблемы выкладання. – 2009. – № 4.



  1. Якиманская, И.С. Личностно-ориентированное обучение в

современной школе/И.С. Якиманская, М.: Сентябрь, 1996. – 96 с.


Пасяджэнне 3.

25.01.2015 г.

Тэма:

  • Кантрольна-ацэначная дзейнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу

Мэта:

  • Удасканаленне ведаў і ўменняў педагогаў па арганізацый кантрольна-ацэначнай дзейнасці вучняў на вучэбных занятках


Задачы:

  • вызначэнне найбольш эффектыўных прыёмаў і метадаў ажыцяўлення кантрольна-пазнавальнай дзейнасці вучняў;

  • забяспечыць засваенне педагогамі спосабаў арганізацыі 
    кантрольна-ацэнкавай дзейнасці на вучэбных занятках.



Форма правядзення: круглы стол.
1. Навукова-метадычны блок:

  • 1.1 Арганізацыя работы па ажыцяўленню кантроля і ацэнкі рэзультатаў вучэбнай дзейнасці навучэнцай у адпаведнасці з нарматыўнымі патрабаваннямі

Дзягель С.У., настаўнік хіміі і біялогіі

2. Вучэбна-метадычны блок

  • 2.2. Роля ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў у адукацыйным працэсе на ўроках геаграфіі(з вопыту работы)

Юргель С.М., настаўнік геаграфіі
3. Практычны блок


  1. Распрацоўка метадычных рэкамендацый:

  • Прыёмы і метады ажыцяўлення кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў адукацыйным працэссе на ўроках па прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цукла.

  1. Адкрыты ўрок па матэматыцы ў 7 класе па тэме “Формулы скарочанага множання ” 25.01.2015 г.

Змітрукевіч В.А., настаўнік фізікі



  1. Самааналіз настаўнікам урока

  2. Аналіз урока

Дзягель С.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання

  1. Выніковая рэфлексія “Закончыце сказ”.

Дзягель С.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання

  1. Прыняцце рэкамендацый

Дзягель С.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання

Літаратура:
1. Бершадский, М.Е. Дидактические и психологические основания

образовательной технологии /М.Е. Бершадский, В.В. Гузеев – М.:

Центр «Педагогический поиск», 2003. – 256 с.

2. Гузеев, В.В. Теория и практика интегральной образовательной

технологии / В.В. Гузеев – М.: Народное образование, 2001. – 224 с.

3. Гузеев, В.В. Методы и организационные формы обучения /В.В.

Гузеев – М.: Народное образование, 2001. – 84 с.

4. Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии – 2 / Н.И.

Запрудский – Минск: «Сэр-Вит», 2010. – 256с.

5. Луговский, С.А. Формирование познавательной активности

школьников при изучении математики/С.А. Луговский, Е.П.

Цыбуля // Матэматыка: праблемы выкладання. – 2009. – № 4.

6. Якиманская, И.С. Личностно-ориентированное обучение в

современной школе/И.С. Якиманская, М.: Сентябрь, 1996. – 96 с.

7. Сайт Государственного учреждения образования «Академия

последипломного образования» www.academy.edu.by



Пасяджэнне 4.

24.04.2015 г.
Тэма:

  • Сучасныя патрабаванні да ўрока. Этапы сучаснага ўрока. Тэхналагічная карта ўрока.

Мэта:

Удасканаленне ведаў аб патрабаваннях да сучаснага ўрока.


Задачы:

  • садзейнічаць вывучэнню і прымяненню на практыцы патрабаванняў да сучаснага ўрока;

  • удасканаленне навукаў складання тэхналагічнай карты ўрока;

  • абмен вопытам работы.

Форма правядзення: метадычны дыялог


1. Навукова-метадычны блок:

1.1. Магчымасці сучасных навучальных тэхналогій у правядзенні сучаснага ўрока.

Змітрукевіч В.А., настаўнік фізікі

2. Вучэбна-метадычны блок

2.1. Тэхналагічная карта, як эфектыўны спосаб дзялення ўрока на этапы.



Юргель С.М., настаўнік геаграфіі

3. Практычны блок
3.1. Адкрыты ўрок па хіміі, 10 клас “Хімічныя ўласцівасці металаў”

Дзягель С.У., настаўнік біялогіі і хіміі

3.2. Самааналіз настаўнікам урока.

3.3. Прыняцце рэкамендацый.

Дзягель С.У.., кіраўнік метадычнага аб’яднання


3.4. Аналіз метадычнай работы. Задачы на новы навучальны год

Дзягель С.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання


3.5.Выніковая рэфлексія

Дзягель С.У., кіраўнік метадычнага аб’яднання



Літаратура:

1. Кульневіч С.В., Лакоценіна Т.П. Сучасны ўрок.

2. Бабанскі Ю.К. Аптымізацыя працэса навучання.

3. Запрудский Н.И. Современные шкльные технологии.- Минск: Сэр-Вит, 2003г.


Кіраўнік метадычнага аб’яднання Дзягель С.У.



Аналіз работы МА настаўнікаў прыродазнаўча-

матэматычнага цыкла за 2013/2014 навуч. год

У 2013-2014 навучальным годзе метадычныя аб’яднанні настаўнікаў школы працавалі па тэме “Павышэнне эфектыўнасці метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі як умова павышэння якасці адукацыйнага працэсу”.

Пад якасцю навучання сёння разумеюць асэнсаванае авалоданне вучнем асноўнымі складаючымі чалавечай культуры, сацыяльным вопытам, навейшымі фундаментальнымі ведамі; здольнасць выкарыстоўваць асноўны змест навучання для рашэння практычных задач. Улічваючы загружнасць вучняў неабходна выбраць такую методыку правядзення ўрокаў, якая дазволіць атрымаць найбольшыя рэзультаты пры мінімальна-неабходных затратах часу і намаганняў вучня. Выходзячы з указаных прадпасылак, былі выбраныя тэмы пасяджэнняў метадычнага аб’яднання і пастаўлены мэты і задачы.

М Э ТЫ


  • Павышэнне функцыянальнай граматнасці настаўніка;

  • Фарміраванне педагагічнага майстэрства як сукупнасці яго асобасна-дзелавых якасцей, вызначаючых эфектыўнасць педагагічнага працэсу.

ЗАДАЧЫ:


  • Павышэнне якаснага ўзроўню выкладання прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла праз рэалізацыю ў навучальным працэсе пазнавальнай актыўнасці і творчага мыслення вучняў.

  • Падрыхтоўка вучняў да жыцця, фарміраванне экалагічнай культуры і здаровага ладу жыцця.

  • Развіццё асобы вучняў, іх інтэлектуальнае і маральнае ўдасканаленне

У плане прадугледжваліся розныя формы работы: метадычны дыялог, круглы стол, практычны семінар, адкрытыя ўрокі, абмеркаванне адкрытых урокаў. Гэта садзейнічала падтрымцы інтарэса настаўнікаў па абмяркоўваючым пытанням.

Першае пасяджэнне было праведзена на вывучэння інструктыўна-метадычных рэкамендацый да новага навучальнага года, аналізу змяненняў у праграмах, новым вучэбным дапаможнікам. Аб канцэпцыі, стандарце і праграмах прадметаў вобласці расказала Юргель С. М., настаўнік геаграфіі. У заключэнні калегі пазнаёміліся з аглядам навінак літаратуры, абмяняліся створанымі інфармацыйнымі прадуктамі.

На наступным пасядженні ў форме практычнага семінара вывучалі пытанне аб стварэнні сітуацыі поспеху ў сістэме развіваючага навучання, рэалізацыі і аналізу сучаснага ўрока.

З мэтай вывучэння неабходных умоў для пабудавання вучэбна - выхаваўчага працэсу, укараненне сучасных інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій; уменне рэалізаваць і аналізаваць сучасны ўрок, заслухалі Змітрукевіч В. А., настаўніка фізікі і матэматыкі, якая расказала пра асаблівасці правядзення і адзнакі рэзультатаў вучэбнай дзейнасці вучняў, канцэптуальныя падыходы да навучання прыродазнаўча – матэматычнага цыкла ў агульнаадукацыйнай школе .

Па пытанню вучэбна – метадычнага блока “ Спосабы стварэння сітуацый поспеху” заслухалі выступленне Юргель С.М., настаўкініка геаграфіі, з інтарэсам абмеркавалі пытанне аб спосабах стварэння сітуацыі поспеху.

Распрацоўку метадычных рэкамендацый па падрыхтоўцы да алімпіяд па прадметам заслухалі Дзягель С.В.,настаўніка хіміі і біялогіі.

Адкрыты ўрок Дзягель С.У па тэме “Месца пражывання, спосаб жыцця і знешняя будова. Харчаванне і дыханне паўзуноў “ у 8 класе быў праведзены з прымяненнем асобасна – арыентаваных тэхналогій розных форм, метадаў, прыёмаў, накіраваных на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў, з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. З выкарыстаннем інфармацыйна адукацыйных модуляў.

Трэцяе пасяджэнне было праведзена ў форме круглага стала. Па першаму пытаню навукова-метадычнага блока: Мадэляванне сучаснага ўрока на аснове спалучэння тлумачальна-ілюстраваных, эўрыстычных метадаў навучання на ўроках прыродазнаўча- матэматычнага цыкла, зрабіла даклад Дзягель С.У.,

настаўнік хіміі і біялогіі; яна акцэнтавала увагу на выкарыстанні нагляднага матэрыялу. А таксама праходзіла абмеркаванне пытання вучэбна-метадычнага блока: Прымяненне даследчага падыходу і праблемнага выкладання матэрыялу на ўроках прыродазнаўча- матэматычнага цыкла., па якому выступіла Змітрукевіч В.А., настаўнік матэматыкі.

Практычны блок трэцяга пасяджэння быў прадстаўлены распрацоўкай метадычных рэкамендацый па даследчай дзейнасці, а таксама праведзены адкрыты ўрок па геаграфіі ў 8 класе па тэме “Прыродныя зоны. Аўстралія – мацярык трапічных пустынь” , які правяла Юргель С.М. з выкарыстаннем сучасных падыходай і методык сучаснага ўрока, накіраваных на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў, з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў.

Чацвёртае пасядженне “Асаблівасці фарміравання наглядных і практычных навыкаў пры правядзенні назіранняў у навучэнцаў у навучальным працэсе на прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла.

Мэта пасяджэння – гэта стварэнне аптымальных для выяўлення задаткаў, развіцця здольнасцей і інтарэсаў кожнага навучэнца.

Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ва ўмовах асобасна-арыентаванага падыходу ў вучэбна-выхаваўчым працэсе; магчымасці сучасных навучальных тэхналогій у развіцці інтэлектуальнага патэнцыяла асобы навучэнцаў; эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій на сучасным этапе навучання і выхавання вучняў – пытанні, з якімі азнаёмілі прысутных Змітрукевіч В. А., Юргель С. М., Дзягель С. У..

У працэсе работы былі заслуханы пытанні аб розных падыходах да арганізацыі пазаўрочнай рабоце па прадметам прыродазнаўча – матэматычнага цыкла; абмен вопытам работы. Прадстаўлены мерапрыемствы ў пазаўрочны час, накіраваныя на павышэнне інтарэсаў навучэнцаў да прадметаў прыродазнаўча – матэматычнага цыкла.

Праведзенае анкетаванне вызначыла напрамак работы метадычнага аб’яднання на наступны вучэбны год. Адзначаны цяжкасці ў выкарыстанні некаторых электронных сродкаў, недастаткова метадычнай літаратуры на беларускай мове, а таксама нагляднасцей. Настаўнікі МА прыродазнаўча – матэматычнага цыкла прынімалі ўдзел у районных МА па прадметах і семінарах. Папоўнілі капілку метадычнымі матэрыяламі (распрацоўкай урокаў, прэзентацый, дапаўняльныя заданні, рознаузроўневыя заданні, тэсты) па тэмам школьнай праграмы.

Падвядзенне вынікаў работы метадычнага аб’яднання паказала, што настаўнікі працавалі творча, актыўна, таму праведзеная работа садзейнічала выкананню пастаўленых задач. Тэарэтычныя пытанні, разгледжаныя на МА адпавядалі задачам работы настўнікаў, павышэнню якасці ведаў, прафесійнаму росту педагогаў, пытанням мадэрнізацыі навучання, садзейнічалі дасягненням лепшых рэзультатаў у рабоце.

Праблемы:

1. Не своечасова праводзяцца і здаюцца матэрыялы адкрытых урокаў

(Змітрукевіч В. А., Юргель С. М.).


  1. Удзел у раённых і абласных алімпіядах па прадметам.

  2. Далучэнне навучэнцаў да навукова-даследчай дзейнасці.

  3. Слабая работа па праектнай дзейнасці.

У новым навучальным годзе неабходна направіць работу на больш актыўныя формы правядзення метадычных аб’яднанняў. Больш увагі ўдзяляць практычнаму напрамку сустрэч: дзяліцца вопытам складання дапаможнага матэрыялу, вясці работу па распрацоўцы заданняў да ўрокаў па прадметах, праводзіць адкрытыя ўрокі з выкарыстаннем розных педагагічных тэхналогій, прадоўжыць актыўную работу па зберажэнню здароўя вучняў.

Мэта: садзйнічаць павышэнню прафесійна-педагагічнай культуры настаўнікаў, іх ведаў, уменняў у напрамку ўдасканалення навучальнага працэса і галоўнага віду вучэбных заняткаў з вучнямі – урока.

Задачы:

Рэалізоўваць творчыя магчымасці настаўніка як асновы паспяховай навучальнай дзейнасці вучняў; удасканальваць умовы для прафесійнага росту кожнага настаўніка праз:



  • павышэнне якаснага ўзроўня навучання ва ўмовах сучаснай школы;

  • даследчай работы ў працэсе навучання;

  • пошук новых форм і метадаў урочнай і пазакласнай дзейнасці;

  • павышэння інтарэса вычняў да прадметаў праз факультатыўныя заняткі, конкурсы;

  • вывучэнне перадавога педагагічнага вопыту.


: ozerki -> library
library -> Выпіска з плана работы шостага дня дуа “Азёркаўская сярэдняя школа” на другое паўгоддзе
library -> Мастоўскі раённы аддзел адукацыі
library -> З гісторыі ўзнікнення пакоя баявой славы
library -> Тэма. Рыбы Мэты
library -> Графік ма дуа “Азёркаўская сярэдняя школа” на 2014/2015 навучальны год
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарна- эстэтычнага цыкла дуа “Азёркаўская сярэдняя
library -> Ўнутрышкольнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў дуа "Азёркаўская сярэдняя школа"
library -> Дуа "Азёркаўская сярэдняя школа" на веснавыя канікулы (22. 03 -29. 03. 2014 г) Работа з вучнямі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка