Нядзелю першага веснавога месяца, 30 сакавіка, на філалагічным факультэце бду адбудзецца II мінскі фестываль моў



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.4 Kb.
II Мінскі фестываль моў
Ужо традыцыйна ў апошнюю нядзелю першага веснавога месяца, 30 сакавіка, на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца II Мінскі фестываль моў. Уваход ВОЛЬНЫ!
Фестываль моў — гэта ўнікальнае для Мінска мерапрыемства. За адзін дзень гасцям Фестывалю будуць прадстаўлены прэзентацыі 45 моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама дзесяць цікавых навукова-папулярных лінгвістычных лекцый.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы — гэта захапляльная 45-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік — спецыяліст па мове — падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову.
Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, адрас і атрымаць іншую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў (http://MinskLingFest.by) і ў суполках Фестивалю «УКантакце» (http://vk.com/MinskLingFest) и ў Фэйсбуку (http://facebook.com/groups/MinskLingFest).
Пачнецца Фестываль а 10:30 і будзе доўжыцца ўвесь дзень — да 19:20 (зразумела, можна браць удзел толькі у частцы праграмы: сысці раней ці прыйсці пазней). Калі вы цікавіцеся якой-небудзь канкрэтнай мовай, некалькімі мовамі ці проста жадаеце захапляльна і з карысцю правесці час — запрашаем вас прыняць удзел!
Прэзентацыі моў размеркаваныя па паралелях: у кожнай паралелі адначасова праходзяць 12 прэзентацый у розных аўдыторыях, так што наведвальнікі заўсёды маюць магчымасць абраць, на прадстаўленне якой мовы пайсці. Паралелей усяго 6, і, такім чынам, за дзень Фестывалю кожны можа азнаёміцца толькі з шасцю мовамі. Выбар нялёгкі, але, каб выбіраць было лягчэй, падчас адкрыцця Фестывалю прэзентатары коратка праанансуюць усе будучыя лекцыі. А на закрыцці Фестывалю гасцей чакае лінгвістычная віктарына.
На Фестывалі вы зможаце:

пазнаёміцца з мовамі, пра якія вы раней нічога не ведалі;


– больш даведацца пра мовы, якія вас насамрэч цікавяць;
акрэсліцца, якую мову вы жадаеце вывучаць;
– ізноў захапіцца ўжо вядомымі мовамі;
здзівіцца з разнастайнасці і асаблівасцяў моў нашай планеты;

– і шмат іншага!


Прэзентатары Мінскага фестывалю моў — студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ і розных факультэтаў МДЛУ, выкладчыкі Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква), а таксама лінгвісты і спецыялісты па некаторых мовах з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Кіева.
Уваход вольны!
Гісторыя і сучаснасць Фестываляў моў
Першы Фестываль моў у Мінску прайшоў 31 сакавіка 2013 года і адразу ж сабраў больш за 350 наведвальніках. На Фестывалі былі прадстаўленыя 35 моў і 7 лінгвістычных лекцый, а таксама прайшлі моўная гульня “Капялюш” і шматмоўны лінгваканцэрт. Стваральнікамі I Мінскага фестывалю моў сталі на той час аспірант Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква) Антон Сомін і магістрантка філалагічнага факультэта БДУ Ірына Пінхасік. Фестываль быў арганізаваны пры падтрымцы філалагічнага факультэта БДУ.
Што датычыцца першага ў свеце Фестывалю моў, то ён быў праведзены ў 1995 годзе ва Францыі (г. Тур), яго стваральнік — амерыканскі лінгвіст і грамадскі дзеяч, эсперантыст Дэніс Кіф. Ужо ў наступным годзе па аналагічнай схеме прайшоў першы расійскі Фестываль моў у Чэбаксарах.
З таго часу рознамаштабныя Фестывалі праводзіліся ў розных краінах па ўсім свеце: ЗША, Венесуэле, Бельгіі, Швецыі, Малдове, Расіі... Найбуйнейшым Фестывалем моў стаў першы ж кітайскі Фестываль, які адбыўся ў 2008 годзе ва ўніверсітэце Нанкіна: за два дні ў ім ўзялі ўдзел больш за 13000 чалавек. У Расіі ж найбольш інфармацыйна насычаным Фестывалем з’яўляецца маскоўскі: на VIII Маскоўскім міжнародным фестывалі моў, які прайшоў 15 снежня 2013 года ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце, было прадстаўлена 66 моў, 20 лінгвістычных лекцый, 10 “практык” і 3 мерапрыемствы іншага фармату. Акрамя Масквы і Чэбаксар, Фестывалі моў рэгулярна праходзяць у Санкт-Пецярбургу, Уфе, Вялікім Ноўгарадзе, Ульянаўску, Кіеве, Кішынёве і іншых гарадах СНД.

Кантакты:



Антон Сомін, кіраўнік II Мінскага фестывалю моў

Навуковы супрацоўнік Школы актуальных гуманітарных даследванняў (ШАГД (ШАГИ)) Расійскай акадэміі народный гаспадаркі і дзяржаўнай службы (РАНГіДС (РАНХиГС)), аспірант і выкладчык Інстытута лігвістыкі РДГУ (РГГУ) (Масква)

+375-29-688-13-12; somin@tut.by; http://vk.com/id4390, http://facebook.com/anton.somin


Мікіта Моніч, прэс-сакратар II Мінскага фестывалю моў

Малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ, аспірант факультэта культуралогіі і соцыякультурнай дзейнасці БДУКМ.

+375-29-327-50-25; n.monich@gmail.com; http://vk.com/monich_n
: local--files -> press
press -> Iii мінскі фестываль моў Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка
press -> 31 сакавіка на філалагічным факультэце бду адбудзецца 1-ы Мінскі фестываль моў. Уваход вольны
press -> Нядзелю першага веснавога месяца, 30 сакавіка, на філалагічным факультэце бду адбудзецца II мінскі фестываль моў
press -> Iii мінскі фестываль моў Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка
press -> 31 сакавіка на філалагічным факультэце бду адбудзецца 1-ы Мінскі фестываль моў. Уваход вольны
press -> 27 сакавіка ўсіх неабыякавых да лінгвістычнай разнастайнасці нашага свету чакае 4-ы Мінскі фестываль моў
press -> 27 сакавіка ўсіх неабыякавых да лінгвістычнай разнастайнасці нашага свету чакае 4-ы Мінскі фестываль моў
press -> 31 сакавіка на філалагічным факультэце бду адбудзецца 1-ы Мінскі фестываль моў. Уваход вольны




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка