Нясвіж, 2008 Тэма: Ціск. Адзінкі ціску



Дата канвертавання15.05.2016
Памер57.86 Kb.
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

“Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія”

Фізіка, 7 клас

Войтава Ала Мікалаеўна,

настаўнік фізікі

вышэйшая кваліфікацыйнай катэгорыі


Нясвіж, 2008

Тэма: Ціск.Адзінкі ціску.
Задачы ўрока:

-навучальныя: 1) забяспечыць засваенне вучнямі сутнасці паняцця

”Ціск”,

2) ажыццявіць кантроль узроўню засваення новага



вучэбнага матэрыялу;

выхаваўчыя: садзейнічаць развіццю ўменняў супрацоўніцтва,

стварыць умовы для фарміравання пошукавай

актыўнасці вучняў;

развіваючыя: садзейнічаць развіццю аналітычных здольнасцей,

умення бачыць і выкарыстоўваць законы фізікі ў

жыццёвых сітуацыях.
Франтальныя доследы:


  1. Залежнасць ціску ад сілы цяжару,

  2. Залежнасць ціску ад плошчы апоры.

Дэвіз урока: Навука фізіка, падумаць толькі,

Навучыць вырашаць практычныя задачы.

І пазнаёміць з шэрагам паняццяў.

Каб граматна рашэнне растлумачыць

Гімназія г. Нясвіжа

7”А” клас 2007год.



КУКУШКІНА ВІКТОРЫЯ
Стадыі ўрока.

1стадыя”Вызаў” ( Форма арганізацыі” Дапамога сябра” – работа ў парах

Вучням прапануецца скласці сціслы расказ, стварыўшы лагічныя ланцужкі з прапанаваных слоў:

Маса З’ява F Н …=F/g

сіла фізічная велічыня р мензурка кг …=m/v

прылада m вагі …=p v

шчыльнасць адзінка вымярэння дынамометр кг\м … = m g



( Вучні выконваюць заданне працуючы ў парах, а затым абмяркоўваюць калектыўна ў групе, пасля гэтага афішыруюць сваю работу)

-2-


2 стадыя “Асэнсаванне”

Толькі што мы паўтарылі асноўныя паняцці, якія спадзяюся, дапамогуць нам вывучыць новую тэму.

Аб ‘яўляецца і запісваецца тэма ўрока.” Ціск.Адзінкі ціску.”

Самаканструкцыя. З чым асацыіруецца для вас слова “ціск”? што вам вядома пра ціск? Магчыма, вам дапаможа стар.119 падручніка.На працягу 1-2 мінут уважліва разглядзі малюнкі і прачытай тэкст на стар.119. Падумай, на якія пытанні ты можаш адказаць упэўнена?

Сацыяканструкцыя. Абмяркуйце з суседам па парце, можа ён дапаможа вам адказаць на пытанні?

Афішыраванне і калектыўная пастаноўка мэты ўрока.


  • даведацца…(запісвае настаўнік коратка на дошцы)

  • навучыцца…


Візуальнае ўспрыняцце.

Вучням прапануецца выявіць і назапасіць факты з эксперыменту па малюнку 163 падручніка.


Што заўважылі?

У якім выпадку столік апускаецца ў пясок глыбей?

Чаму?

Пасля калектыўнага абмеркавання вынікаў доследу прапануецца прачытаць тэкст параграфа 32 стар 120-121, прамаркіраваўшы тзкст адпаведнымі значкамі v, +, -, ?( ведаў, даведаўся, думаў інакш, не разумею).

Правяраецца вынік прачытанага ( спачатку ?, затым +)
Заданне 2 Фізкультпаўза

Каб лепш запомніць новую формулу Р= F/S,

давайце яшчэ раз паглядзім на яе шырока раскрытымі вачамі,- нібы здзівіліся-, намалюем яе вачамі. Літары вялікія і прыгожыя.

Напішам формулу кончыкам носа Р= F/S.


-3-

Дадатак настаўніка.

Ці заўсёды сіла ціску накіравана ўніз? Зразумела не.Сіла ціску можа мець самыя розныя напрамкі ў прасторы, але яна заўсёды перпендыкулярна той апоры, на якую дзейнічае.


Хвілінка адпачынку і расслаблення.Уявіце сабе,

-што вы прыколваеце кнопку да сцяны,

- а цяпер да столі дзвюма рукамі,

-а цяпер нехта з вучняў прыклейвае жвачку да накрыўкі стала

( хоць гэта вельмі дрэнна) – паўтарыце яго дзеянні. Які папрамак мела сіла ціску ў гэтых выпадках?

Станьце на адну нагу. Ці змянілася сіла ціску, а ціск?


Заданне3.

Ціск іншы раз патрэбна зменшыць або павялічыць. Прывядзіце прыклады з жыцця і растлумачце, як гэта можна зрабіць.

( стаць на лыжы, навастрыць нож, …)

Прагляд малюнкаў ” Ціск ў прыродзе і тэхніцы”

.Многія жывёлы і расліны пакрыты калючкамі.Іголкі, когці, клыкі, зубы, джала., клюў…Для чаго прырода надзяліла жывы свет такімі “прыстасаваннямі”?

Назавіце выпадкі, калі ціск памяншаюць, павялічваюць



Падагульнім веды па тэме.Для гэтага прапаную

запоўніць кластэр.



Ціск.






Рашаем задачы.

Вам патрэбна паспрабаваць адказаць на пытанні



1. Да чалавека, пад якім праваліўся лёд,падыходзіць нельга. Для выратавання яму кідаюць лесвіцу або доўгую дошку.Растлумачце,чаму такім шляхам можна выратаваць і чалавека, які праваліўся?

2..Чаму баксеры вядуць бой у пальчатках?

3. Для чаго патрэбен напёрстак, што надзяваюць на палец пры шыцці?

4.Чаму лямкі турыстычных рукзакоў вашых партфеляў робяць шырокімі?

5..Што адбудзецца, калі шарыкі ў шарыкавай ручцы будуць рабіць меншага памеру?

6.На ўзаранай пагранічнай паласе адшукалі след парушальніка мяжы..Як па слядах вызначыць, прайшоў чалавек адзін ці нёс на сабе другога чалавека ці які- небудзь цяжкі груз?
Прадстаўнікі груп пачаргова адказваюць на пытанні.
Рашыце разліковыя задачы: ( для самаправеркі адказы запісаны на дошцы)
1. Сіла 100Н дзейнічае на плошчу 200см. Вызначце ціск. (5кПа)

  1. Акружаючае нас паветра аказвае на ўсе целы ціск, роўны 100кПа. Якая сіла дзейнічае на паверхню стала, памеры якога роўныя 60см*80см?( 48кН)

  2. Цыліндр масай 5кг стаіць на стале. Які ціск ён аказвае на стол, калі дыяметр асновы яго роўны 5см? (25,5кПа)



Дамашняе заданне. П. 32, стар.123, практ.10(1-3)
Стадыя рэфлексіі. Вучням раздаюцца “Лісты самадыягностыкі”па тэме ўрока.Спачатку вучні знаёмяцца са зместам, а потым з дапамогай умоўных значкоў алоўкам паказваюць, наколькі аказаўся даступным і зразумелым матэрыял урока.

++ - добра засвоіў, + засвоіў, ? – засвоіў дрэнна, ??- незразумела.

Выстаўленне адзнак за ўрок.

Дадатковыя заданні:
Тебе по болоту ходить довелось?

Легко тебе было?

Вот то-то!

Почему же огромный лось

Легко так скользит по болоту?(
Как то раз спросили розу:

-Отчего, чаруя око,

Ты колючими шипами так царапаешь жестоко?
7. На цяжкапрахадзімых участках дарогі( снег, пясок) шафер іншы раз вымушаны выпускаць частку паветра з калес.Чаму?

8. Ці можна па слядах на свежаўзаранай зямлі вызначыць , прайшоў чалавек па ёй з грузам ці не?

9.Чаму ў трактара шырокія гусеніцы? А чаму на іх ёсць вострыя выступы? А чаму не дазваляюць ездзіць па асфальту на гусенічных трактарах?

11.Чаму на падушку класці галаву зручней, чым на драўляную дошчачку?

12. Калі металічны стакан сціскаць далонямі ўздоўж яго восі, то рука, што націскае на краі стакана, будзе адчуваць боль, а другая не.Чаму?

3.Чаму бура , якая валіць жывыя дрэвы летам, часта не можа зламаць сухое дрэва без лістоў, калі яно не падгніло?

14. 14. Ці можна зрабіць такі каменны ложак, каб ляжаць у ім было гэтак жа зручна, як і на мяккай канапе?

15.Якім ЧЫНАМ ( З ПУНКТА ГЛЕДЖАННЯ ФІЗІКА) УДАЛОСЯ выявіць ДЗЯВІЦУ БЛАГАРОДНАГА ПАХОДЖАННЯ Ў КАЗЦЫ” Прынцэса на гарошыне”
: metod
metod -> Урок беларускай літаратуры ў 9 класе " Тарас на Парнасе" "першая літаратурная любоў Беларусі"
metod -> Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
metod -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
metod -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
metod -> Нясвіж, 2008 Тэма: Знаходжанне значэння выразаў на дзяленне. Мэты ўрока
metod -> Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж
metod -> Уа «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна»
metod -> Урок сусветнай гісторыі ў 7 класе Тэма "Умацаванне Маскоўскага княства"
metod -> Ду «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» Аддзел бібліятэказнаўства




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка