Нясвіж, 2008 Тэма: Знаходжанне значэння выразаў на дзяленне. Мэты ўрока



Дата канвертавання15.05.2016
Памер42.63 Kb.
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

“Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія”

Матэматыка, 5 клас



Жалняркевіч Наталля Алегаўна,

настаўнік матэматыкі

першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Нясвіж, 2008

Тэма: Знаходжанне значэння выразаў на дзяленне.

Мэты ўрока:

адукацыйныя: замацаваць на практычным узроўні навык пісьмовага дзялення натуральных лікаў, алгарытм якога вучні ведаюць з пачатковай школы;

развіваючыя: садзейнічаць развіццю доўгатэрміновай памяці ў працэсе засваення вывучанага матэрыялу; садзейнічаці развіццю волі і настойлівасці ў навучанні;

выхаваўчыя: прывіваць працавітасць, акуратнасць у матэматычных вылічэннях і запісах; фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Ход урока:


  • Селі роўненька, усе ў добрым настроі, упэўнены ў сваіх ведах. Толькі ў такім настроі можна дасягнуць поспехаў.

  • Адкрылі сшыткі, адступілі ад дамашняй работы 4 клеткі, запісалі дату, класная работа.

(На дошцы запісана: “Здаровы лад жыцця”)(слайд 1)

  1. Кожны дзень трэба чысціць зубы. Ці умееце вы чысціць зубы, мы даведаемся пасля таго, як выканаем заданне: “Ад аднаго зубіка да другога”. (слайд 2)

  2. 258 :1 =

  3. 7000 : 7 =

  4. 888 : 4 =

  5. 1300 : 13 =

  6. 0 : 1023 =

  7. 120 : 10 =

  8. 4000 : 20 =

  9. 963 : 3 =

  10. 620 : 10 =

  11. 7500 : 100 =

  12. 5987 : 5987=

  13. 9999 : 9 =

  14. 532 : 532 =

  15. 500 : 5=

  16. 3333: 3 =

  17. 1080 : 10 =

  1. Кожны дзень трэба ўмывацца, па магчымасці наведваць басейн, летам – на вадаем. Ці адчуваеце вы сябе як “рыбы ў вадзе” пры выкананні тэставых заданняў зараз мы праверым.

Тэставае заданне.

І варыянт

  1. Вызначыце верныя роўнасці:

А) 494 : 26 = 19;

Б) 182 : 12 = 26;

В) 236 : 14 = 17;

Г) 512 : 32 = 16.



2. Укажыце праўдзівыя сцверджанні.

А) каб знайсці невядомае дзялімае, трэба дзель падзяліць на дзельнік;

Б) каб знайсці невядомы дзельнік, трэба дзялімае падзяліць на дзель;

В) каб знайсці невядомы множнік, трэба здабытак падзяліць на другі множнік;

Г) каб знайсці невядомае дзялімае, тэба дзельнік падзяліць на дзель.

3. Укажыце дзель ад дзялення найбольшага трохзначнага ліку на найбольшы адназначны лік:

А) 100; Б) 333; В) 999; Г) 111.



4. Укажыце праўдзівыя роўнасці.

А) (ас):в = (а:в)с;

Б) (а:с):в = а:(с:в);

В) (а+в):с = а:(в+с);

Г) (а-в):с = а:с – в:с.

ІІ варыянт

1.Вызначыце верныя роўнасці:

А) 242 : 22 = 11;

Б) 405 : 15 = 29;

В) 252 : 14 = 18;

Г) 628 : 33 = 19.

2. Укажыце праўдзівыя сцверджанні.

А) каб знайсці невядомы множнік, трэба здабытак падзяліць на вядомы множнік;

Б) каб знайсці невядомае дзялімае, трэба дзель памножыць на дзельнік;

В) каб знайсці невядомы дзельнік, трэба дзель пазяліць на дзялімае;

Г) каб знайсці невядомы дзельнік, тэба дзель памножыць на дзялімае.

3. Укажыце дзель ад дзялення найменьшага трохзначнага ліку на найменьшы двухзначны лік:

А) 2; Б) 10; В) 11; Г) падзяліць нельга.



4. Укажыце праўдзівыя роўнасці.

А) (ху):в = х:(у:в);

Б) (х:у):с = х:(ус);

В) (х+у):с = х:с + у:с;

Г) (х-у):с = х- (у:с).

(Слайд 3 – праверка тэста)

(вучні, якія выканалі хаця б тры заданні правільна працуюць на другім узроўні, астатнія – першы ўзровень)


  • Кожны дзень трэба прытрымлівацца распарадку дня. А гэта значыць выконваць нейкія правілы. Давайце паглядзім, як вы прымяняеце правілы пры рашэнні прыкладаў.

Работа па ўзроўнях.

І узровень

  1. Рашыце ўраўненне:

а) 97х = 1067; б) 79у = 1501; в) 11а = 10967.

  1. Колькі зярнят у 1 кг жыта, калі 660 зярнят важаць 20 г?

  2. Вылічыце :

а) 30 409 +11 741 :59 – 277 * 79;

б) 379 961 – 929 * 283 + 467 287 : 503.



4. Рашыце ўраўненне:

а) х: 787 – 269 761 = 89 898;

б) 989 769:1011 – у = 799.

ІІ узровень


  1. Рашыце ўраўненне:

а) 30 011х = 27 129 011; б) 67 434 863:у = 33 533; в) а:31 121 = 4 409.

  1. Гадавы надой малака ад 13 кароў склаў 42 250 кг. Ад колькіх кароў можна атрымаць за год 55 250 кг малака пры той жа сярэднегадавой удойнасці ад каровы?

  2. Вылічыце :

а) 32 249 866:(243 + 107 * 368) - 489;

б) (126 + 937) * 32 807 : (619 100 001 – 619 099 382).



4. Рашыце ўраўненне:

а) 400 200 : а +371 002 = 371 577;

б) 989 769:(56 762 – х) = 979.

(У час выканання заданняў праводзіцца фізкультмінутка, якая суправаджаецца наступнымі словамі настаўніка:( слайд 4)


(слайд 5 - праверка работы па ўзроўнях)

Вынікі ўрока. – Сення на ўроку мы не толькі поўтарылі правілы дзялення натуральных лікаў, але і паўтарылі, што трэба рабіць, каб меньш хварэць і большых поспехаў дасягнуць у вучобе.

(слайд 4)



Д/з П. 18-24, задачы № 695,696,698(г,д,е) стар. 142 - 143

Дадатковае заданне. № 704 стар 144 (зборнік задач)


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка