Олимпиадные задания 9 класс Тэарэтычны тур



Дата канвертавання15.05.2016
Памер35.34 Kb.
Олимпиадные задания 9 класс

Тэарэтычны тур

Растлумачце сутнасць i асаблiвасцi мадэрнiза-цыi ў ХVI—ХIХ стст. у краiнах Захаду i ў краiнах Усходу. Што ў дзяржаўным i грамадскiм жыццi яна закранула? Якiя састаўныя часткi мадэрнi-зацыi, рэфармавання сацыяльна-эканамiчных i палiтычных адносiн вам вядомы? Працэс мадэр-нiзацыi завяршыўся цi яшчэ доўжыцца? Прывя-дзiце аргументы на карысць вашых адказаў.



Практычны тур
1. Растлумачце значэнне наступных тэр-мiнаў: аграрная рэвалюцыя, буржуазная дэ-макратыя, буржуазная манархiя, дэкаданс, каз-на, капiтуляцыя, канспiрацыя, манiфест, на-цыяналiзм, пiянер, ахоўнае аддзяленне (“ох-ранка”), разначынцы, цэнзура, эмiр.
2. У чым заключалася значэнне першага з’езда РСДРП, якi адбыўся ў Мiнску ў 1898 г.?
3. Дзе i калi адкрылася першая Сусветная прамысловая выстаўка:
а) у Лондане ў 1851 г.;
б) у Парыжы ў 1867 г.;
в) у Лондане ў 1866 г.?
Свой адказ падкрэслiце.

Гiсторыя Беларусi



Тэарэтычны тур

1. Ахарактарызуйце палiтыку царызму ў Бе-ларусi ў 30—60-я гг. ХIХ ст. Як праводзiўся ў жыццё кiрунак на злiццё “заходнiх губерняў” з Расiйскай iмперыяй?


2. Якi ўклад у станаўленне беларускай дзяр-жаўнасцi зрабiў перыядычны друк 10-х гг. ХХ ст.?


Практычны тур
1. Растлумачце наступныя тэрмiны i паняццi: тутэйшыя, Курлоўскi расстрэл, Бунд, секвестр, Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт, генерал-губернатар, “разбор шляхты”.
2. Што вы маглi б расказаць замежнаму сябру пра Кастуся Калiноўскага? Напiшыце свой аповяд.

Х клас


Сусветная гiсторыя

Тэарэтычны тур
Пасля другой сусветнай вайны ўзнiкла сус-ветная сацыялiстычная сiстэма, або лагер сацыя-лiстычных краiн. У канцы 1950—1970-х гг. боль-шасць краiн гэтай сiстэмы дабiлася значных поспехаў у развiццi народнай гаспадаркi, за-бяспечыла павышэнне жыццёвага ўзроўню насельнiцтва. У той жа час выявiлiся негатыўныя тэндэнцыi ў iх сацыяльна-эканамiчным i палi-тычным развiццi. З сярэдзiны 1970-х гг. стано-вiшча ў сацыялiстычных краiнах пачало пагар-шацца. У канцы 1980-х гг. у краiнах Цэнт-ральнай i Паўднёва-Усходняй Еўропы змянiлiся палiтычныя рэжымы. Сусветная сацыялi-стычная сiстэма распалася, распалiся i некаторыя сацыялiстычныя краiны. Растлумачце, чаму наступiў крызiс сацыялiзму? У чым заключалiся прычыны распаду сацыялiстычнай сiстэмы i некаторых сацыялiстычных дзяржаў? Прывядзi-це факты распаду сацыялiстычнай сiстэмы. Як далей развiвалiся былыя краiны сацыялiзму? Якiя з краiн свету i ў якой меры захоўваюць вернасць iдэям сацыялiзму?

Практычны тур
1. Дайце кароткае тлумачэнне наступных наз-ваў i паняццяў: Лiстападаўская рэвалюцыя ў Германii, Нацыянал-сацыялiсцкая рабочая пар-тыя (НСДАП), сусветны эканамiчны крызiс 1929—1933 гг., “санацыя”, Мюнхенскае пагад-ненне 1938 г., сталiнiзм, канфуцыянства, “халодная вайна”.
2. Хто з вялiкiх палiтычных дзеячаў Кiтая гаварыў, што пасля знiшчэння iмперыялiзму “можна будзе лiчыць, што кiтайскае вучэнне пра ўзорнае кiраванне дзяржавай i прымiрэнне Паднябеснай ажыццявiлася... Абапiраючыся на нашу старажытную мараль i прынцыпы мiру, мы аб’яднаем увесь свет i створым кiраванне Вялi-кага яднання. Вось у чым сутнасць вялiкай мiсii нашага 400-мiльённага народа”: а) Сунь Ятсен, б) Чан Кайшы, в) Мао Цзэдун? Выбраны вамi адказ падкрэслiце. Як вы можаце пракаменцiраваць гэтае выказванне?
3. Калi адбылося знiшчэнне тэрарыстамi неба-скробаў Мiжнароднага гандлёвага цэнтра ў Нью-Йорку:
а) 11 верасня 2001 г.;
б) 11 кастрычнiка 2001 г.;
в) 21 лютага 2002 г.?
Правiльны, на ваш погляд, адказ падкрэслiце. Якiя наступствы мела гэта акцыя для мiжна-родных адносiн у свеце?
4. Хто напiсаў карцiну “Тайная вячэра” i колькi асоб намаляваў на ёй мастак?

Гiсторыя Беларусi



Тэарэтычны тур
1. Ахарактарызуйце, якiм чынам геапалiтыч-нае становiшча Беларусi паўплывала на яе гiста-рычны лёс у ХХ ст.

Практычны тур
1. Растлумачце наступныя паняццi: “рэйка-вая вайна”, “Мiнскi кацёл”, “Суражскiя варо-ты”, аперацыя “Котбус”.
1. Якiя вядомыя вучоныя i палiтычныя дзея-чы і дзеячы культуры Беларусi загiнулi ў перыяд сталiнскiх рэпрэсiй? Што вы пра iх ведаеце?
2. Расстаўце ў храналагiчнай паслядоўнасцi i ўкажыце даты наступных падзей:
адкрыццё Беларускай Акадэмii навук,
прыняцце 3-й Канстытуцыi БССР,
першае ўзбуйненне БССР,
Слуцкае паўстанне,
I Усебеларускi кангрэс,
утварэнне КПЗБ,
справа так званай нацдэмаўскай антысавец-кай арганiзацыi.

ХI клас
Сусветная гiсторыя



Тэарэтычны тур
Заданнi i пытаннi:
1. На дзвярах школы якога старажытна-грэчаскага фiлосафа было напiсана: “Хто не ведае геаметрыi — уваход забаронены”: а) Еўклiда; б) Сакрата; в) Платона; г) Пiфагора; д) Арыс-тоцеля?

2. Размясцiце ў храналагiчным парадку нас-тупныя падзеi: а) падзенне жырандыстаў; б) склi-канне Нацыянальнага канвента; в) тэрмiда-рыянскi пераварот; г) штурм каралеўскага палаца Цюiльры; д) склiканне Генеральных шта-таў; е) усталяванне Дырэкторыi; ж) пераварот 18 брумера; з) прыняцце “Дэкларацыi правоў ча-лавека i грамадзянiна”; i) штурм Бастылii.


3. У якой з нiжэйпералiчаных краiн няма канстытуцыi: а) у Швейцарыi; б) у Вялікабры-таніі; в) у Японii; г) у Партугалii; д) у Бразiлii?


4. Хто такi сiбарыт i якое паходжанне гэтага слова?


5. Хто не ўпiсваецца ў наступныя пералiкi: а) Конрад Адэнаўэр, Дуайт Эйзенхаўэр, Томас Вiль-сан, Франклiн Рузвельт; б) Ян Сабескi, Ян Казiмiр, Люцыян Жалiгоўскi, Станiслаў Панятоўскi?


6. Адкуль паходзiць выраз “шчырая праўда” (“подлинная правда”)?


7. Чым займалася ў сярэдневяковай Англii “палата шахматнай дошкi” i адкуль такая назва?


8. Як называлiся першыя друкаваныя кнiгi: а) фалiянтамi; б)



манускрыптамi; в) iнкунабу-ламi; г) апокрыфамi?


9. Назавiце, у якой з гэтых краiн на пачатку ХVI ст. адбылася цэнтралiзацыя, а ў якой — дэ-цэнтралiзацыя: а) Iспанii; б) Германii; в) Iталii; г) Францыi; д) Англii; е) Японii.
: gallery -> 3609
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
3609 -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
3609 -> "мужам сваім раздаваў гарады. Таму-Полацк, таму Растоў, другому- белвозера"
3609 -> Классный час Народная культура. Ткацтва




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка