П а л а ж э н н е аб класным кіраўніку класа агульнаадукацыйнай школы І куратару вучэбнай групы прафесіянальна-тэхнічнай І сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер57.38 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністрэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

25 жніўня 1999 г., № 549



П А Л А Ж Э Н Н Е
аб класным кіраўніку класа агульнаадукацыйнай школы
і куратару вучэбнай групы прафесіянальна-тэхнічнай
і сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы


1. Агульныя палажэнні

1.1. Класны кіраўнік класа і куратар вучэбнай групы назначаюцца загадам дырэктара (рэктара) навучальнай установы па прапанове намесніка дырэктара (прарэктара) па вучэбна-выхаваўчай або выхаваўчай рабоце з улікам меркавання калектыва класа ці вучэбнай групы і педагогаў, як правіла, на ўвесь перыяд навучання гэтага класа ці групы навучэнцаў з ліку штатных настаўнікаў, выкладчыкаў або майстроў вытворчага навучання, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную (інжынерна-педагагічную) адукацыю.

1.2. Класны кіраўнік назначаецца на кожны клас агульнаадукацыйнай школы любога тыпу, школы-дзіцячага сада, гімназіі, ліцэя, а куратар вучэбнай групы — вучэбную групу прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча, вышэйшага прафесіянальнага (тэхнічнага) вучылішча, рэгіянальнага цэнтра прафесіянальнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, каледжа, у тым ліку вышэйшага, непасрэдна падпарадкоўваецца намесніку дырэктара (прарэктару) па вучэбна-выхаваўчай або выхаваўчай рабоце, адказвае за арганізацыю і каардынацыю адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў замацаваным за ім класе або групе на-вучэнцаў.

1.3. Арганізацыйную і выхаваўчую дзейнасць класны кіраўнік класа або куратар вучэбнай групы ажыццяўляе ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб правах дзіцяці», Канцэпцыяй аб адукацыі і выхаванні, адобранай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.03.1993 г. № 180 (зборнік пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1993 г. № 9, арт. 156), іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія ўстанаўліваюць і абараняюць правы, інтарэсы дзяцей, моладзі і сям’і, а таксама статутам навучальнай установы.

1.4. Класны кіраўнік класа і куратар вучэбнай групы ў сваёй працы ўзаемадзейнічаюць з педагогам-арганізатарам, педагогам сацыяльным, педагогам-псіхолагам, настаўнікамі, выкладчыкамі, майстрам вытворчага навучання, загадчыкам аддзялення, выхавальнікам, культарганізатарам, медыцынскімі работнікамі, бацькамі навучэнцаў і кіраўнікамі грамадскіх арганізацый.

1.5. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці класнага кіраўніка класа і куратара вучэбнай групы з’яўляюцца прафесіянальная кампетэнтнасць, гуманізм, справядлівасць, паважлівыя адносіны да асобы, адказнасць, дабрыня, суперажыванне, падтрымка і індывідуальны (асобасна-арыентаваны) падыход, якія садзейнічаюць стварэнню псіхалагічна камфортных умоў для кожнага навучэнца і фарміраванню згуртаванага, актыўнага, жыццядзейнага, творча настроенага калектыва. Класны кіраўнік або куратар павінен паважаць чалавечую годнасць і будаваць свае адносіны з навучэнцамі, іх бацькамі, а таксама са сваімі калегамі на аснове дыялога, наладжвання кантактаў, узаемадзеяння з сацыяльным асяроддзем падлеткаў і моладзі.

1.6. На аснове гэтага Палажэння з улікам асаблівасцей, умоў, спецыфікі, вопыту, традыцый і перспектыў развіцця распрацоўваецца Палажэнне аб класным кіраўніку класа або куратару вучэбнай групы навучальнай установы, якое зацвярджаецца дырэктарам навучальнай установы па ўзгадненню з прафсаюзным органам, які дзейнічае ў навучальнай установе.

2. Псіхолага-педагагічныя асновы дзейнасці і абавязкі класнага кіраўніка класа і куратара вучэбнай групы

2.1. Фарміраванне асобы, духоўнае, інтэлектуальнае і фізічнае развіццё кожнага навучэнца, яго станаўленне як грамадзяніна і прафесіянала.

2.2. Фарміраванне ў навучэнцаў класа і вучэбнай групы агульначалавечых норм гуманістычнай маралі, культуры адносін, патрэбнасці ў духоўных каштоўнасцях.

2.3. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, садзейнічанне засвойванню навучэнцамі агульначалавечых і нацыянальных культурных каштоўнасцей, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

2.4. Развіццё традыцый навучальнай установы, знаёмства і засвойванне норм і правілаў унутранага распарадку, праў і абавязкаў навучэнцаў у калектыве, асаблівасцей выбранай прафесіі, садзейнічанне развіццю органаў вучнёўскага самакіравання.

2.5. Садзейнічанне самапазнанню і самавыхаванню, творчаму самаразвіццю індывідуальнасці кожнага навучэнца класа або вучэбнай групы на аснове ўсебаковага вывучэння (ва ўзаемадзейнасці з педагогам-псіхолагам і педагогам сацыяльным) навучэнцаў класа або групы, іх індывідуальных асаблівасцей, схільнасцей, інтарэсаў, патрэбнасцей, каштоўнасных арыентацый, арганізацыі вольнага часу. Садзейнічанне прафесіянальнай арыентацыі навучэнскай моладзі.

Падтрыманне пастаяннай сувязі з выхавальнікамі, якія працуюць у інтэрнаце, у мэтах каардынацыі педагагічных намаганняў па станаўленню асобы навучэнца свайго класа або групы.

2.6. Узаемадзеянне з сям’ёй, педагогам-псіхолагам, педагогам сацыяльным навучальнай установы ў мэтах дасягнення адзінства патрабаванняў і ўзгаднення дзеянняў калектыва навучальнай установы і сям’і ў адносінах навучэнцаў, а таксама стварэнне ў класе або вучэбнай групе добразычлівых, сяброўскіх адносін, павагі да людзей, якія іх акружаюць.

2.7. Клопат аб стварэнні ўмоў для паспяховай вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, захаванні кантынгенту класа або вучэбнай групы, унясенне прапаноў аб арганізацыі кампенсаванага навучання.

2.8. Клопат аб бяспечнай жыццядзейнасці, маральнай і сацыяльнай абароне навучэнцаў, фарміраванне на працягу навучання здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак і СНІДу, садзейнічанне арганізацыі харчавання і медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў. Арганізацыя работы па прафілактыцы проціпраўных паводзін навучэнскай моладзі.

2.9. Планаванне арганізацыі выхаваўчага працэсу, грамадскакарыснай дзейнасці, працы, адпачынку і аздараўлення навучэнцаў класа або вучэбнай групы ў пазаўрочны і канікулярны час.

2.10. Удасканаленне свайго прафесіянальнага і метадычнага ўзроўню, павышэнне кваліфікацыі на курсах, семінарах, практыкумах, канферэнцыях і г. д.



3. Правы класнага кіраўніка класа

і куратара вучэбнай групы

3.1. Ствараць сваю педагагічна абгрунтаваную сістэму выхавання, выбіраць формы, метады, шляхі і сродкі выхаваўчай дзейнасці ў класе або групе з улікам узроставых асаблівасцей, інтарэсаў, схільнасцей і каштоўнасных арыентацый навучэнцаў, магчымасцей навучальнай установы. Дабівацца спрыяльных ўмоў для рэалізацыі сваіх функцый.

3.2. Весці педагагічна абгрунтаваныя назіранні за навучэнцамі. Вывучаць соцыум і асяроддзе навучэнцаў. Выкарыстоўваць атрыманыя звесткі ў выхаваўчых мэтах.

3.3. Уносіць на разгляд кіраўніка навучальнай установы, педагагічнага савета і метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў або куратараў вучэбных груп прапановы па ўдасканаленню вучэбна-выхаваўчага працэсу.

3.4. Прысутнічаць на вучэбных занятках, экзаменах і пазашкольных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў класе або ў вучэбнай групе.

3.5. Уносіць па ўзгадненню з класам або вучэбнай групай прапановы кіраўніку навучальнай установы аб аказанні неабходнай матэрыяльнай дапамогі, заахвочванні навучэнцаў і іх бацькоў, аб вынясенні навучэнцам класа або вучэбнай групы дысцыплінарных мер уздзеяння за парушэнне ўстаноўленых правілаў унутранага распарадку навучальнай установы і норм паводзін.

3.6. Прыцягваць прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, правапарадку, творчых саюзаў, культурна-асветніцкіх устаноў да выхавання, арганізацыі вольнага часу навучэнцаў і прафілактыкі правапарушэнняў.

3.7. Абараняць свой гонар, уласную і прафесіянальную годнасць. Атрымліваць заахвочванні за паспяховую працу.



4. Арганізацыя работы класнага кіраўніка класа

і куратара вучэбнай групы

4.1. Вядзе ўстаноўленую ў навучальнай установе дакументацыю класа або вучэбнай групы, у тым ліку дзённік класнага кіраўніка або куратара вучэбнай групы.

4.2. Арганізуе дзейнасць па фарміраванню калектыва, асобы кожнага навучэнца, ажыццяўляе планамерны і мэтанакіраваны выхаваўчы працэс у класе або ў вучэбнай групе.

4.3. Плануе сваю работу з навучэнцамі (на месяц) з улікам спецыфікі і асаблівасцей класа або вучэбнай групы і на аснове плана вучэбна-выхаваўчай дзейнасці навучальнай установы на вучэбны год.



4.4. Удзельнічае ў рабоце метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў або куратараў вучэбных груп, якое ствараецца ў навучальнай установе на правах прадметнай або цыклавой камісіі, з мэтай аказання медатычнай і практычнай дапамогі ў арганізацыі і правядзенні работы, павышэння кваліфікацыі, абагульнення і распаўсюджвання наяўнага вопыту работы класных кіраўнікоў або куратараў вучэбных груп. Пры неабходнасці да ўдзелу ў дзейнасці метадычнага аб’яднання прыцягваюцца другія катэгорыі педагагічных або інжынерна-педагагічных работнікаў навучальнай установы, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, педагог-арганізатар, прадстаўнікі рэгіянальных і рэспубліканскіх вучэбна-метадычных служб, грамадскіх арганізацый, навучэнцы.
: gallery -> 141
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
141 -> Зборнік нарматыўных дакументаў №10-2000 пастановы міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
141 -> Загад мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 14 снежня 1999 г. N 743
141 -> Аб зацвярджэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання
141 -> Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка