Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі Гульня-віктарына па замацаванні ведаў па гісторыі Беларусі. Іvклас



Дата канвертавання05.07.2016
Памер47.75 Kb.
Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі

Гульня-віктарына па замацаванні ведаў па гісторыі Беларусі. ІVклас

Мэтамі пазакласнага мерапрыемства з’яўляюцца: замацаванне і абагульненне ведаў дзяцей па гісторыі сваёй Радзімы, папаўненне слоўнікавага запасу; выхаванне любові да роднага краю, пачуцця годнасці за сваю Бацькаўшчыну, цікавасці да яе гісторыі.

Вядоўца. Радзіма! Родны край! Гэтыя словы знаёмыя і дарагія кожнаму з нас. Родны край – гэта тое месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве. Сёння мы паспрабуем адчыніць акенца ў гісторыю нашай Радзімы – Беларусі, зазірнуць у яе мінулае. Каманды, якія будуць спаборнічаць у ведах па гісторыі сваей Радзімы, называюцца “Гаспадынькі” і “Гаспадары”. За правільны адказ каманды атрымліваюць кветкі з каляровай паперы для вяночка.

1-ы тур. Этнаграфічнае лато

Прадстаўнікі ад кожнай каманды па чарзе адказваюць на пытанні лато “Як называецца?..”



  • Передача з пакалення ў пакаленне звычаяў, навыкаў, правіл. (Традыцыя)

  • Беларускі узор. (Арнамент)

  • Народны ўмелец. (Майстар)

  • Хатні ткацкі станок. (Кроены)

  • Прыгожы вышыты абрус. (Сталешнік.)

  • Чалавек, які займаўся вырабам прылад працы, зброі, посуду і іншых рэчаў. (Рамеснік.)

2-і тур. Знайдзі лішнюю рэч

У клас уваходзяць хлопчык і дзяўчынка, апранутыя ў беларускія нацыянальныя строі. Вядоўца прапануе вучням знайсці і назваць элементы адзення, якія не адпавядаюць строям. (Красоўкі, гальштук і г. д.)



3-і тур. Народныя святы і звычаі

Вядоўца прапануе камандам карткі, на якіх напісаны назвы святаў. Прадстаўнікі ад кожнай каманды расказваюць, як адзначалі святы нашы продкі. (Купалле, Каляды, Вялікдзень і г. д.) На падрыхтоўку паведамлення вылучаецца дзве хвіліны.



Фізкультхвілінка

Дзеці, апранутыя ў беларускія нацыянальныя строі, водзяць разам з вучнямі карагоды, выконваюць песні, якія спявалі нашы продкі на Купалле ці калі гукалі вясну.


4-ы тур. Пазнай па апісанні

Вядучы апісвае прадметы, вучні адгадваюць і называюць іх.



  • Яе называюць першакрыніцай жыцця і стыхійным бедствам. Яе свяцілі ў царкве і давалі піць хвораму або паміраючаму. Ужыванне яе з рознымі прымесямі можа прывесці да розных хвароб, выкарыстанне чыстай у гігіенічных мэтах, наадварот, можа пазбавіць чалавека ад пэўных захворванняў. (Вада)

  • У даўнія часы ён лічыўся сімвалам багацця, матэрыяльнага дастатку, дзетанараджэння. Яго выкарыстоўвалі ў вясельным абрадзе: пакрывалі лаву, на якую садзілі маладых за стол. Ім жа пакрывалі дзяжу, калі нявесту садзілі на пасад. (Кажух)

  • Яго выкарыстоўвалі для прыгатавання ежы. У час яды ім карыстаўся толькі гаспадар і ніколі не пакідаў на стале на ноч. Калі першы раз стрыглі валасы дзіцяці, то яно павінна было сядзець на кажусе, пад які клалі, калі гэта быў хлопчык, менавіта яго. (Нож)

  • Гэта металічнае або драўлянае прыстасаванне. З ім пад Новы год маладыя дзяўчаты адпраўляліся па ваду, называлі імя таго, за каго хацелі выйсці замуж, і пры гэтым казалі: “Лезь у вядро!”. (Качарга)

  • Гэты прадмет выкарыстоўвалі для мыцця падлогі ў хатах. Ён выступаў як рэч, звязаная з нячысцікамі, варажбой. Лічылася, што калі яго падкінуць у суседнюю хату, агарод, то ў сям'і ўзнікне сварка. З яго дапамогай вядзьмарка насылала няшчасці. (Дзяркач)

  • Яе ласкава называюць карміцелькай. Раней людзі, калі адпраўляліся ў далёкую дарогу, бралі яе з сабой у мяшэчку. На пахаванні, калі закопвалі дамавіну, сыпалі яе ў яму (тры жмені), каб нябожчык ведаў, што яго не забылі, і каб яна яму была пухам. (Зямля)

5-ы тур Ты мне, я табе

Удзельнікі адной каманды зачытваюць з картак апісанне міфалагічнай істоты, а ўдзельнікі другой каманды называюць яе. Потым наадварот.



  • Вялізны, барадаты стары з белым, як бяроста, тварам, лічыўся гаспадаром лесу. Вушы ў яго былі большыя за галаву, вочы свяціліся нават удзень. Ён часам спрыяў людзям: выводзіў тых, хто заблудзіў, камусьці паказваў грыбныя і ягадныя мясціны, наганяў у бок некаторых паляўнічых звяроў і птушак. (Лясун)

  • Гэта істота лічылася поўнаўладным гаспадаром чалавечага жытла. Яго ўяўлялі сівенькім дзядком у белай кашулі з доўгімі валасамі і доўгай сівой барадой. Ён ахоўваў дом, клапаціўся пра хатнюю гаспадарку. Людзі стараліся задобрыць яго, бо, калі ён раззлуецца, то б’е посуд, пе-растаўляе хатнія рэчы. (Хатнік)

  • Гэтага духа ўяўлялі ў выглядзе старога з доўгай барадой, гладкай, бліскучай скурай. Усё цела яго было пакрыта ці то валасамі, ці то водарасцямі, паміж пальцаў меліся перапонкі. На сушы ён знікаў, ад яго цела заставаўся толькі шматок ціны ці водарасцяў. Калі ж гэты шматок кідалі ў ваду, то істота зноў ажывала і назаўсёды заставалася ўдзячнай выратавальніку. (Вадзянік)

  • Гэта істота – чалавек, ператвораны ў ляснога драпежніка. Нехта з людзей станавіўся драпежнікам па ўласным жаданні, хтосьці прымаў яго аблічча ў выніку пометы чарадзеяў. Першых істот людзі баяліся, бо яны нападалі пераважна на дзяцей і высмоктвалі з іх кроў. Другія ж былі зусім ручныя. Яны харчаваліся травой, не палявалі на людзей і не гублялі чалавечых пачуццяў. У такім стане яны жылі ад некалькіх дзён да некалькіх гадоў, аднак ніколі не заставаліся ў выглядзе драпежніка на ўсё жыццё. (Ваўкалак.)

6-ы тур Што азначаюць гэтыя словы

Вядоўца зачытвае словы і два іх тлумачэнні, дзеці выбіраюць і называюць слушны варыянт



  1. Дзяркач – сцёрты венік; лясная птушка. (Сцёрты венік.)

  1. Вакацыі – канікулы; школьныя парты. (Канікулы.)

  1. Карыта – прадаўгаватая драўляная пасудзіна; талерка. (Прадаўгаватая драўляная пасудзіна.)

  2. Каганец – прыстасаванне для асвятлення памяшкання; аконнае шкло. (Прыстасаванне для асвятлення памяшкання.)

  3. Дрывотня – памяшканне, дзе сякуць і складаюць дровы; драўляная лесвіца. (Памяшканне, дзе сякуць і складваюць дровы.)

  4. Гуслі – музычны інструмент; памяшканне для гусей. (Музычны інструмент.)

  5. Кулеш – каша з салам; малочны кісель. (Каша з салам.)

  6. Зажынкі – пачатак жніва; жанчыны, якія жалі ў полі. (Пачатак жніва.)

Падводзяцца вынікі гульні. Вучні наклейваюць кветкі на кардонныя невялікія абручы. Атрымліваюцца вяночкі. Па колькасці кветак у вяночку вызначаецца і ўзнагароджваецца каманда-пераможца.

I. В. КНІГА,

выхавальніца ГПД СШ № 67 г. Гомеля.

Пачатковая школа 4-2006

: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка