Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі Мэты



Дата канвертавання15.05.2016
Памер39.95 Kb.
Па старонках гісторыі старажытнай Беларусі

Мэты:

 замацаванне і абагульненне ведаў дзяцей па гісторыі сваёй Радзімы;

 выхаванне любові да роднага краю, пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну, цікавасць да яе гісторыі.

 

Ход урока

 

Вядучы. Радзіма! Родны край! Гэтыя словы знаёмыя і дарагія кожнаму з нас. Родны край – гэта тое месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве. Сёння мы паспрабуем адчыніць акенца ў гісторыю нашай краіны – Рэспублікі Беларусь, зазірнуць у яе мінулае. Каманды, якія будуць спаборнічаць у ведах па гісторыі сваёй Радзімы, называюцца “Гаспадынькі” і “Гаспадары”.

За правільны адказ каманды атрымліваюць кветкі з каляровай паперы для вяночка.

 

1-ы тур

Этнаграфічнае лато

Прадстаўнікі ад кожнай каманды па чарзе адказваюць на пытанні лато “Як называецца?”

 Перадача з пакалення ў пакаленне звычаяў, навыкаў, правіл. (Традыцыя).

 Беларускі ўзор. (Арнамент).

 Народны ўмелец. (Майстар).

 Хатні ткацкі станок. (Кросны).

 Прыгожы вышыты абрус.(Сталешнік).

 Чалавек, які займаўся вырабам прылад працы, зброі, посуду і іншых рэчаў. (Рамеснік).

 

2-і тур



Знайдзі лішнюю рэч

У клас уваходзяць хлопчык і дзяўчынка, апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы. Вядучы прапануе вучням знайсці і назваць элементы адзення, якія не адпавядаюць касцюмам. (Красоўкі, гальштук і г.д.)

3-і тур

Народныя святы і звычаі

Вядучы прапануе камандам карткі, на якіх запісаны назвы свят. Прадстаўнікі ад кожнай каманды расказваюць, як адзначалі святы нашы продкі. На падрыхтоўку паведамлення даецца дзве хвіліны.

4-ы тур

Пазнай па апісанню

Вядучы апісвае прадметы, вучні адгадваюць і называюць іх.

 Яе называюць першакрыніцай жыцця і стыхійным бедствам. Яе свяцілі ў царкве і давалі піць хвораму або паміраючаму. Ужыванне яе з рознымі прымесяміможа прывесці да розных хвароб, выкарыстанне чыстай у гігіенічных мэтах, наадварот, можа пазбавіць чалавека ад пэўных захворванняў. (Вада.)

 У даўнія часы ён лічыўся сімвалам багацця, матэрыяльнага дастатку, дзетанараджэння. Яго выкарыстоўвалі ў вясельным абрадзе: пакрывалі лаву, на якую садзілі маладых за стол. Ім жа пакрывалі дзяжу, калі нявесту садзілі на пасад. (Кажух.)

 Яго выкарыстоўвалі для прыгатавання ежы. У час яды ім карыстаўся толькі гаспадар і ніколі не пакідаў на стале на ноч. Калі першы раз стрыглі валасы дзіцяці, то яно павінна было сядзець на кажусе, пад які клалі, калі гэта быў хлопчык, менавіта яго. (Нож.)

 Гэта металічнае або драўлянае прыстасаванне. З ім пад Новы год маладыя дзяўчаты адпраўляліся па ваду, называлі імя таго, за каго хацелі выйсці замуж, і пры гэтым казалі: “Лезь у вядро!”

 Гэты прадмет выкарыстоўвалі для мыцця падлогі ў хатах. Ён выступаў як рэч, звязаная з нячысцікамі, варажбой. лічылася, што калі яго падкінуць у суседнюю хату, агарод, то ў сям’і ўзнікне сварка. З яго дапамогай вядзьмарка насылала няшчасці. (Дзяркач.)

 Яе ласкава называюць карміцелькай. Раней людзі, калі адпраўляліся ў далёкую дарогу, бралі яе з сабой у мяшэчку. На пахаванні, калі закопвалі дамавіну, сыпалі яе ў яму (тры жмені), каб нябожчык ведаў, што яго не забылі, і каб яна яму была пухам. (Зямля.)

 

5-ы тур



Ты – мне, я – табе

Удзельнікі адной каманды зачытваюць з картак апісанне міфалагічнай істоты, а ўдзельнікі другой каманды называюць яе. Потым наадварот.

 Вялізны, барадаты стары, з белым, як бяроста, тварам, лічыўся гаспадаром лесу. Вушы ў яго былі большыя за галаву, вочы свяціліся нават удзень. Ён часам спрыяў людзям: выводзіў тых, хто заблудзіўся, камусьці паказваў грыбныя і ягадныя мясціны, наганяў у бок некаторых паляўнічых звяроў і птушак. (Лясун.)

 

 Гэта істота лічылася поўнаўладным гаспадаром чалавечага жытла. Ягоўяўлялі сівенькім дзядком у белай кашулі з доўгімі валасамі і доўгай сівой барадой. Ён ахоўваў дом , клапаціўся пра хатнюю гаспадарку. Людзі стараліся задобрыць яго, бо, калі ён раззлуецца, то б’е посуд, перастаўляе хатнія рэчы. (Хатнік.)



 

 Гэтага духа ўяўлялі ў выглядзе старога з доўгай барадой, гладкай, бліскучай скурай. Усё цела яго было пакрыта ці то валасамі, ці то водарасцямі, паміж пальцаў меліся перапонкі. На сушы ён знікаў, ад яго цела заставаўся толькі шматок ціны ці водарасцей. Калі ж гэты шматок кідалі ў ваду, то істота ажывала і назаўсёды заставалася ўдзячнай выратавальніку. (Вадзянік.)

 

 Гэта істота – чалавек, ператвораны ў ляснога драпежніка. Нехта з людзей станавіўся драпежнікам па ўласнаму жаданню, хтосьці прымаў яго аблічча ў выніку помсты чарадзеяў. Першых істот людзі баяліся, бо яны нападалі пераважна на дзяцей і высмоктвалі з іх кроў. Другія ж былі зусім ручныя. Яны харчаваліся траваой, не палявалі на людзей і не гублялі чалавечых пачуццяў. У такім стане яны жылі ад некалькіх дзён да некалькіх гадоў, аднак ніколі не заставаліся ў выглядзе драпежніка на ўсё жыццё. (Ваўкалак.)



 

6-ы тур

Што азначаюць гэтыя словы

Вядучы зачытвае словы і два іх тлумачэнні, дзеці выбіраюць і называюць правільны варыянт значэння слова.

1.     Дзяркач – сцёрты венік; ляснся птушка. ( Сцёрты венік.)

2.     Вакацыі – канікулы, школьная парта. ( Канікулы.)

3.     Карыта – прадаўгаватая драўляная пасудзіна; талерка. ( Прадаўгаватая пасудзіна.)

4.     Каганец – прыстасаванне для асвятлення памяшкання; аконнае шкло.

 ( Прыстасаванне для асвятлення.)

5.     Дрывотня – памяшканне, дзе сякуць і складаюць дровы; драўляная лесвіца. ( Памяшканне.)

6.     Гуслі – музычны інструмент; памяшканне для гусей. (Музычны інструмент.)

7.     Кулеш – каша з салам; малочны кісель. ( Каша з салам.)

8.     Зажынкі – пачатак жніва; жанчыны, якія жалі ў полі.( Пачатак жніва.)



Падводзяцца вынікі гульні. Узнагароджваюцца пераможцы.
: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка